БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

КАМУНІКАТ

 
 КАМУНІКАТ 1 / 2005 (26)

Кангрэс дэмакратычных сіл

1-2 кастрычніка ў Менску адбыўся Кангрэс дэмакратычных сіл Беларусі, вынікам якога стала вылучэньне адзінага кандыдата ад апазыцыі на прэзыдэнцкія выбары 2006 году. Атмасфэру гэтага сходу перадае рэпартаж Тамашa Саевіча. 

Альфер: „Галасы дэлегатаў былі разьмеркаваныя наступным чынам: Анатоль Лябедзька – 391 голас, Аляксандар Мілінкевіч – 399.” 

Старшыня падліковай камісіі Сяргей Альфер паведаміў дэлегатам і ўсім прысутным у менскім Доме культуры МАЗ вынікі другога туру галасаваньня за вылучэньне адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл. Аляксандар Мілінкевіч стаў адзіным кандыдатам толькі дзякуючы 8 галасам. Пасьля аб’яўленьня вынікаў – згодна са стылем кандыдатаў у прэзыдэнты – выйшаў ён на сцэну разам са сваёй жонкай Інай. Вось першая ягоная прамова да беларускага народу пасьля выбару адзіным кандыдатам. 

Мілінкевіч: „Шаноўныя сябры, я выйшаў не дзін. Я выйшаў са сваёй жонкай (яе завуць Іна), таму што многія мае дасягненьні зьвязаныя зь ёю, і безь яе не маглі б адбыцца. Я таксама хацеў сказаць, што я вельмі ўзрушаны. Той давер, які Вы мне аказалі, гэта ня проста давер актывістаў партыі, грамадзкіх арганізацыяў, жыхароў усіх рэгіёнаў Беларусі. Гэта давер тых людзей, якія баяцца менш за ўсё на Беларусі; якія самыя сьмелыя; на якіх можна ўскласьці гэтую цяжкую, цяжкую ношу, якую я разьдзялю з Вамі, каб зрабіць Беларусь дэмакратычнай, цывілізаванай і эўрапейскяй краінай.” 

Былі бурныя апладысмэнты, кветкі, віншаваньні ад многіх палітыкаў і звычайных дэлегатаў. У той жа сам час контркандыдат Аляксандра Мілінкевіча ў другім туры галасаваньня, Анатоль Лябедзька, адчуваў напэўна горкі смак паразы. Прайграць заўсёды крыўдна, тым больш толькі 8 галасамі. Пасьля аб’яўленьня пераможца ў працэсе вылучэньня адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад дэмакратычных сіл адбылася прэсавая канфэрэнцыя ўсіх чатырох прэтэндэнтаў на званьне адзінага. У першым туры галасаваньня найменшую колькасьць галасоў атрымаў лідэр камуністаў Сяргей Калякін. Яшчэ перад першым турам, у час прэзэнтацыі, сваю кандыдатуру зьняў былы старшыня беларускага парлямэнту, прафэсар Станіслаў Шушкевіч. 

Шушкевіч: „Я здымаю сваю кандыдатуру на карысьць таго, каго абярэ кангрэс.” 

У час першай прэсавай канфэрэнцыі пасьля вылучэньня „адзінага” Станіслаў Шушкевіч адзначыў. 

Шушкевіч: „Прыйшоў самы цяжкі пэрыяд. Я віншую пераможцу, але адначасова паўтараю – прыйшоў самы цяжкі пэрыяд. Мая сытуацыя ў дадзены момант найлягчэйшая.” 

Аднак пасьля гэтых словаў Шушкевіч зьвярнуўся да лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі: 

Шушкевіч: „Анатоль, калі ў цябе хопіць адвагі, каб рэалізаваць пастановы дакумэнту, які ўсе мы падпісалі, тады я ўпэўнены, што пераможам.” 

Усе лідэры гэтак званай 10, у тым ліку й прэтэндэнты на званьне адзінага кандыдата, падпісалі палітычнае пагадненьне, у якім абавязваюцца падтрымліваць „адзінага” ў час прэзыдэнцкай кампаніі 2006 году. На першай прэс-канфэрэнцыі журналісты чакалі перш за ўсё на тое, што скажа Анатоль Лябедзька. 

Лябедзька: „Анатоль Лябедзька не адыходзіць з палітыкі. Я магу разгледзець гэтае пытаньне толькі тады, калі Беларусь будзе дэмакратычнай і свабоднай краінай. Я хачу яшчэ раз пацьвердзіць, што я й мая каманда будзем рэалізаваць тыя абавязаньні, якія мы ўзялі на сябе. Не лічу, што я прайграў зь Мілінкевічам, Калякінам ці Шушкевічам.” 

Пасьля прэсавай канфэрэнцыі Аляксандар Мілінкевіч пракамэнтаваў нашай службе вынікі галасаваньня. 

Мілінкевіч: „Лябедзька абсалютна не прайграў. Мы набралі роўную колькасьць галасоў. Гэта дрэнна. Лепш за ўсё было б, каб выйграў кандыдат значна, прынамсі на 20%. Мы ўжо раней баяліся такога выніку, таму што гэта пагроза расколу. Я малю Бога, каб гэта не адбылося, і буду рабіць усё, што да мяне належыць. Перш за ўсё, я мушу размаўляць з Анатолем, я разумею, як яму крыўдна.” 

У фае яшчэ перад галасаваньнем шмат гаварылася наконт таго, ці Мілінкевіч спраўдзіцца як „адзіны”, калі зь людзьмі трэба будзе выйсьці на вуліцы, каб пратэставаць і патрабаваць пераменаў. Мілінкевіч адказвае: 

Мілінкевіч: „Мы рыхтуем абарону „рэвалюцыі” й перамогі. Я б сказаў, што ніхто ня пойдзе – як кажа гэта прапаганда – за нейкія даляры. Людзі на плошчы за даляры не выходзяць. Мы ўвязваемся ня ў выбары. Ня верым у выбары, але выкарыстоўваем час выбараў для таго, каб правесьці нармальную палітычную кампанію. Мы пойдзем да людзей і будзем ім тлумачыць сытуацыю, прынясем інфармацыю. І з дапамогай гэтага мы дакажам людзям, што нас большасьць, што мы ня быдла – нас нельга ставіць на каленях, бо ў нас ёсьць годнасьць. Калі мы пераканаем людзей, што яны павінны ісьці на выбары галасаваць, і калі людзі пераканаюцца, што іх чарговы раз зганьбілі, прынізілі, то могуць пры нашай арганізацыі выйсьці на вуліцы. Але калі ня будзе перамогі ў галовах людзей, то ніхто й ня выйдзе. Таму першае, гэта вялікая праца з людзьмі.” 

Шмат эмоцыяў выклікала заява Анатоля Лябедзькі, які ў час прэзэнтацыі перад галасаваньнем зьвярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі, якому гарантаваў бясьпеку ў выпадку калі той адмовіцца балатавацца на трэці тэрмін. 

Лябедзька: „Добры дзень, Аляксандар Рыгоравіч! 12 гадоў, цэлых 12 гадоў з царскімі паўнамоцтвамі, зь неабмяжаванай уладай. Можа досыць? У вас яшчэ ёсьць шанец сысьці прыгожа й прыстойна. У вас ёсьць яшчэ мажлівасьць увайсьці ў гісторыю як першы прэзыдэнт Беларусі, а не як апошні дыктатар Эўропы. Мы можам дапамагчы Вам, мы можам гарантаваць вам асабістую бясьпеку, бясьпеку вашай сям'і, вашым капітанам. І мы можам зрабіць гэта дзеля спакою на зямлі беларускай.” 

Гарантыяў бясьпекі Лукашэнку й яго камандзе ня даў аднак Аляксандар Мілінкевіч: 

Мілінкевіч: „Мне ня вельмі падабаюцца такія гарантыі, калі кажам, што будзем будаваць прававую дзяржаву. Я сёньня не магу даказаць, што Лукашэнка вінаваты ў забойствах. Суд вырашыць аб такой магчымасьці. Для мяне гэта была б страшная адказнасьць, каб я быў вышэй за закон, калі я прапагандую закон.” 

Чаму дэлегаты вырашылі прагаласаваць за Мілінкевіча? Найчасьцей паяўляўся такі адказ: 

Дэлегат: „Патрэбны новы твар, які можа быць успрыняты людзьмі. На жаль, палітычныя лідэры, якія ўжо шмат гадоў круцяцца ў дэмакратычным руху, ужо супраць іх было выліта так многа бруду й кампраматаў ды розных правакацыяў - з аднаго боку, а з другога - за імі цягнецца такі шліф паразаў. Таму я перакананы ў тым, што трэба новы твар.” 

Вы верыце ў тое, што аб’яднаная апазыцыя вытрымае разам да выбараў? 

Дэлегат : ”Я веру ў гэта, хаця разумею, што будзе гэта складана.” 

Ці сапраўды 10 дацягне да выбараў 2006 году аднароднай і непадзеленай? У гэтым не сумняецца Войцех Бародзіч-Смаліньскі з Цэнтру міжнародных адносінаў. 

Бародзіч-Смаліньскі: „Гэта былі два вельмі моцныя кандыдаты на званьне „адзінага”.Яны мелі моцную падтрымку як у рэгіёнах, так і сярод лідэраў розных палітычных партыяў і няўрадавых арганізацыяў. Трэба чакаць, што ўнутры кааліцыі надалей будуць малыя спрэчкі, зьвязаныя з тым, што розьніца паміж кандыдатамі была вельмі малая. Але я аптыміст. На маю думку, Мілінкевіч будзе працаваць супольна зь Лябедзькам.” 

Побач з Аляксандрам Мілінкевічам на кангрэсе была прысутная ягоная жонка Іна. Чаму яе муж найлепшы? Яна адкзавае нашай станцыі : 

Кулей: „Ён найбольш здольны да аб’яднаньня ўсіх людзей, тых, у каго сёньня розныя думкі, але хто імкнецца да перамогі. Ён спакойны, але адданы справе; ён спакойны, але нязломны, і таму мне здаецца, што ён пойдзе да канца. Ён заўсёды выконвае сваё слова. 

Як перамога паўплывае на Вашае жыцьцё? 

Кулей: Толькі побач, толькі разам, толькі дапамагаць яму ва ўсім, што яму патрэбна.” 

Кангрэс гэта былі хвіліны вялікіх эмоцыяў, сьлёз у вачох многіх людзей, якія ўпершыню здаўна ў залі Палаца культуры МАЗ маглі дыхаць паветрам свабоды. Не абылося без правакацыяў. У Станіслава Шушкевіча нехта кінуў пакетам сьмятаны, заліваючы ягоны пінжак. БТ і ОНТ зьнялі актораў, альбо проста звычайных афіцэраў КДБ, якія адыгрывалі ролю сэксуальных меншасьцяў, што нібыта патрабавалі сваіх правоў на кангрэсе. Праўрадавыя тэлебачаньні не паведамілі сваім гледачам, што Мілінкевіч быў абраны адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сіл. Альбо „бацька” пачынае баяцца, альбо як сьмерці пераменаў баіцца ягонае атачэньне. І так, як на першай старонцы ў суботнім выданьні ў час кангрэсу напісала „Народная воля”: „Кангрэс можа стаць пачаткам шляху вяртаньня Беларусі да дэмакратыі.” 

Тамаш Саевіч, Менск 

 кантакт: kamunikat@poczta.onet.pl 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster