БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

КАМУНІКАТ

 
 КАМУНІКАТ 1 / 2005 (26)

Польскія СМІ пра Беларусь

Чарговая рэзалюцыя Эўрапейскага Парлямэнту
30.09.2005 

Эўрапейскі Парлямэнт прыняў рэзалюцыю, якая асуджае атакі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі на польскую нацыянальную меншасьць у згаданай краіне – інфармуе цэнтрысцкая “Gazeta Wyborcza”. 

Гэта ўжо пятая рэзалюцыя Эўрапейскага Парлямэнту ў справе Беларусі ад часу, калі ягонымі чальцамі зьяўляюцца палякі. Дэпутаты асудзілі перасьлед дзеячоў польскай нацыянальнай меншасьці, якія дазвалаюць сабе адкрыта крытыкаваць кіраўніка беларускай дзяржавы. Апрача таго, яны заклікалі Эўрапейскую Камісію й Раду Эўразьвязу да “падтрымкі дэмакратычна выбраных уладаў Саюзу палякаў Беларусі й ворганаў іншых няўрадавых арганізацыяў, вызначаных шляхам дэмакратычных выбараў, якіх таксама перасьледуе рэжым Лукашэнкі”. 

Эўрадэпутаты чарговы раз заклікалі Эўрапейскую Камісію да павелічэньня дапамогі для незалежных СМІ й няўрадавых арганізацыяў у Беларусі. 

У адказ, выступаючы ад імя камісіі, Олі Рэгн паведаміў, што надоечы Эўрапейская Камісія падпісала 27 дамоваў зь няўрадавымі арганізацыямі, якія дзейнічаюць у Беларусі. Вартасьць дамоваў складае 3 мільёны эўра. Апрача таго ў кастрычніку камісія павінна прызначыць на згаданую мэту дадатковыя 420 тысячаў эўра. Прадстаўнік Эўрапескай Камісіі прыгадаў таксама, што нядаўна камісія аб’явіла тэндэр вартасьцю ў 2 мільёны эўра на вяшчаньне на тэрыторыю Беларусі радыёперадачаў па- беларуску й расейску – чытаем у цэнтрысцкім выданьні “Gazeta Wyborcza”. 


У сваю чаргу сталічная штодзёнка “Życie Warszawy” зьвяртае ўвагу на тое, што рэзалюцыя, прынятая ў Стразбурзе, не ўсхвалявала беларускіх ўладаў. Учора Анджэй Пісальнік, адзін зь дзеячоў Саюзу палякаў Беларусі, атрымаў афіцыйнае папярэджаньне. Паводле сьледчых, Пісальнік бяспраўна карыстаецца тытулам галоўнага рэдактара газэты “Głos znad Niemna”. 

Газэта “Życie Warszawy” прыгадвае, што адміністрацыя Лукашэнкі сілай пераняла выданьне й вызначыла на пасаду кіраўніка рэдакцыі ляяльнага ў дачыненьні да рэжыму Анджэя Дубікоўскага


Прэстыжнае выданьне „Rzeczpospolita” прыгадвае, што ўчора ў Кіеве сустрэліся прадстаўнікі Бюро нацыянальнай бясьпекі Польшчы, Украіны й Беларусі. Аднак пералом на лініі Варшава – Менск не адбыўся. 

“Нягледзячы на напружаньні на лініі Варшава – Менск, ёсьць справы, пра якія абедзьве краіны павінны размаўляць. Таму мы стараліся вызначыць галіны супрацоўніцтва, асаблівую ўвагу зьвяртаючы на трохбаковыя адносіны,” – тлумачыў пасьля сустрэчы кіраўнік польскага Бюро нацыянальнай бясьпекі Ежы Багр. Польскі палітык гаварыў перад усім пра разыходжаньні ў поглядах па справе Саюзу палякаў Беларусі. 

“Я дазволіў сябе назваць апошні зьезд згаданай арганізацыі фарсам. Тымчасам праблема ня зводзіцца да Беларусі ці беларускага народу. Праблемай зьяўляецца стаўленьне беларускіх уладаў, якое не супадае зь міжнароднымі стандартамі,” – тлумачыў Ежы Багр. 

У дыялёгу паміж Польшчай і Беларусяй ролю пасярэдніка хоча выконваць Кіеў. Прынамсі так сьцьвярджае грамадзкае Радыё Ўкраіны. Менавіта таму ва ўчорашняй сустрэчы апрача кіраўніка Бюро нацыянальнай бясьпкі Польшчы Ежы Барга й Генадзя Нявыгласа, кіраўніка Рады нацыянальнай бясьпекі Беларусі, удзельнічалі таксама два высокія рангам прадстаўнікі ўкраінскага боку: міністар замежных справаў Украіны Барыс Тарасюк і сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі й абароны Анатолій Кінах. 

Раней з просьбай аб дапамозе ў вырашэньні канфлікту між Варшавай і Менскам да ўкраінскага прэзыдэнта Віктара Юшчанкі зьвярнуўся польскі прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскі. 

Украінскія экспэрты перакананыя, што Кіеў сапраўды можа дапамагчы. Паводле аднаго зь іх, Валеры Чалыя з Цэнтру эканамічных і рынкавых дасьледваньняў імя Разумкова ў Кіеве, Украіна магла б выканаць ролю пасярэдніка ў польска–беларускім дыялёгу. Аднак згаданыя перамовы павінны мець шматбаковы характар. 

“Нягледзячы на тое, у якім напрамку накіроўваюцца ўлады ў Менску, Кіеў і Варшава не павінны лекцэменіць кантактаў зь беларускімі чыноўнікамі,” – пераконвае ўкраінскі экспэрт, а ягоныя словы цытуе прэстыжнае выданьне „Rzeczpospolita”. 


У тэрарыстычным акце, да якога на мінулым тыдні дайшло ў Віцебску, прызналася Беларуская нацыянальна-вызваленчая армія – інфармуе газэта левай арыентацыі “Trybuna”. У сваёй заяве групоўка, якая раней заклікала да зьвяржэньня Аляксандра Лукашэнкі, назвала тэракт элемэнтам сваёй палітычнай кампаніі. 

Да гэтай пары сьледзтва па справе выбуху ў віцебскім рэстаране, у выніку якога было паранена каля 40 асобаў, сьведчыла, што былі гэта разборкі між гангстэрамі – чытаем на старонках выданьня “Trybuna”. 

Агляд прэсы
03.10.2005 

Усе сёньняшнія польскія газэты нямала ўвагі прысьвячаюць Кангрэсу дэмакратычных сіл Беларусі, які прайшоў у Палацы культуры Менскага аўтамабільнага заводу ў суботу й нядзелю. “Газэты Выборча” адзначае, што на форум прыбыло каля 900 дэлегатаў з розных куткоў краіны. Журналіст штодзёнкі адзначае, што кангрэс стаў вялікім посьпехам і быу першым здаўна сьвятам беларускай апазыцыі. 

- Гэта такая порцыя энэргіі. Больш за тысячу чалавек скандавалі “Жыве Беларусь!”, луналі бел-чырвона-белыя сьцягі. Я шчасьлівая, што змагла прыняць удзел у кангрэсе, сказала дзеячка незалежнага Зьвязу беларускіх студэнтаў студэнтаў Вольга Кузьміч. 

Асноўная мэта правядзеньня кангрэсу – выбар адзінага кандыдата ад апазыцыйных сіл на прэзыдэнцкія выбары ў 2006 годзе. Былі чатыры кандыдаты – старшыня Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, былы старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч і грамадзкі дзеяч з Гарадзеншчыны Аляксандр Мілінкевіч. У другім туры невялікай перавагай галасоў перамог Аляксандр Мілінкевіч. 

На сам рэч здаўна было вядома, што асноўнымі кандыдатамі зьяўляюцца задзірысты агітатар Анатоль Лябедзька й спакойны інтэлектуал Аляксандр Мілінкевіч, піша “Газэта Выборча”. 
Удзельнікаў кангрэсу падтрымлівалі замежныя госьці. Украінскі дэпутат Уладзімір Фыленка назваў удзельнікаў кангрэсу “адважнымі людзьмі беларускай Эўропы”. А лідар расейскага Саюзу правых сіл Мікіта Белых паабяцаў, што яго партыя падтрымае беларускую апазыцыю падчас маючых адбыцца ў ліпені 2006 году прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. На кангрэс прыбылі таксама госьці зь Летувы й Славаччыны, але не было з Польшчы. Пра гэта, дарэчы крыху пазьней. 

Не адбылося без правакацый. Дзяржаўныя тэлевізіі ОНТ і БТ паказалі ў суботу вечарам нібыта групу геяў і лесьбіянак, якія патрабавалі ў дэлегатаў змагацца за іх правы. Пазьней стала вядома, што нібыта геі й лесьбіянкі – гэта пераапранутыя акцёры, а цэлае шоў старанна здымалі на тэлекамэры. Дарэчы, дзіўна й тое, што тэлекамэры аказаліся падчас іншага інцыдэнту – як малады чалавек абліў сьмятанай Станіслава Шушкевіча. Журналіст “Газэты Выборчай” зазначае, што гэта добра вядомыя правакацыйныя “штучкі”, якія выкарыстоўваюць беларускія спэцслужбы й дзяржаўныя СМІ. 

Гэтае ж самае выданьне зазначае, што два дэпутата Сэйму Польшчы ад партыі “Права й справядлівасьць” не былі ўпушчаны на тэрыторыю Беларусі. Філіп Лібіцкі й Норбэрт Наперай накіроўваліся на кангрэс. Дэпутатаў не ўпусьцілі ў Беларусь, паколькі ня мелі даверанасьці на аўтамабіль – машына зьяўляецца ўласнасьцю жонкі аднаго з палякаў, піша “Газэты Выборча”. 

Штодзёнка зьмяшчае таксама інтэрвію з Аляксандрам Мілінкевіча. Вось як яго прадстаўляе журналіст выданьня Вацлаў Радзівіновіч: “Праўнук і прапраўнук паўстанцаў 1863 году, доктар фізычных навук, гісторык-аматар. Калі ў гадах 1990-96 быў віцэ-мэра Горадні, памяняў назвы вуліц з савецкіх на беларускія, падтрымліваў разьвіцьцё адукацыі на беларускай мове. Зьяўляецца заснавальнікам недзяржаўнай арганізацыі “Ратуша”, нейкі час таму зачыненай уладамі.” Паводле Аляксандра Мілінкевіча, 65% грамадзян Беларусі хочуць зьменаў у краіне. Гэта рэзультаты незалежных апытаньняў грамадзкай думкі. Мілінкевіч не выключае, што ў выпадку фальсіфікацыі выбараў народ выйдзе на вуліцы, як гэта было, для прыкладу, на плошчы Незалежнасьці ў Кіеве. Дарэчы, 17% жыхароў Беларусі падрыхтаваны абараняць справядлівыя вынікі выбараў на дэманстрацыях і акцыях пратэсту. 

І яшчэ адна тэма са старонак “Газэты Выборчай”. У суботу выйшаў апошні нумар “Народнай Волі”. Справа ў тым, што “Белсаюздрук” дэнансаваў кантракт на распаўсюджваньне газэты, а дзяржаўная друкарня адмовілася друкаваць газэту. Дарэчы, прычына дэнансацыі кантракта банальная. “Белсаюздрук” напісаў у рэдакцыю “Народнай Волі”, што кіёскі цесныя й на газэту нехапае месца. 

А цяпер прапаную зазірнуць на старонкі іншых польскіх газэт. Тэму Беларусі ў кантэксьце Кангрэсу дэмакратычных сіл закранаюць “Трыбуна” й “Жыце Варшавы”, але больш шырока піша “Жэчпасполіта”. 

На жаль, зазначае газэта, на кангрэс не прыбылі Вацлаў Гавел і Лех Валэнса, хоць атрымалі запрашэньні ад арганізатараў форуму. Не прыехала таксама Юлія Цімашэнка, таму што выдавала замуж дачку Яўгенію. Зварот да ўдзельнікаў сустрэчы выслаў, у прыватнасьці, віцэ-старшыня Эўрапейскага парлямэнту Януш Анышкевіч. “Беларусь не павінна заставацца чорнай плямай на карце Эўропы. Дэмакратыя – гэта не ўтопія, яна зьяўляецца ўласнасьцю ўсіх эўрапейцаў, у тым ліку й беларусаў”, гаворыцца ў лісьце Анышкевіча, зазначае штодзёнка “Жэчпасполіта”.

Польская прэса пра Беларусь
04.10.2005 

„Складаная барацьба Мілінкевіча” – пад такім загалоўкам у сёньняшнім нумары ўплывовага выданьня „Rzeczpospolita” зьмешчаны камэнтар публіцыста Ежы Хашчыньскага. 

Паводле яго, беларуская апазыцыя дасягнула падвойнага посьпеху. Па-першае, ёй удалося правесьці кангрэс, у якім удзельнічала каля тысячы чалавек. Па-другое, выбралі яны супольнага кандыдата – Аляксандра Мілінкевіча, які ў наступным годзе будзе змагацца з Аляксандрам Лукашэнкам. Ня толькі за прэзыдэнцтва, але таксама за тое, якой краінай будзе Беларусь. 

Кожныя прэзыдэнцкія выбары ў пэўнай ступені ўплываюць на будучыню краіны. У Беларусі, калі апазыцыя зумее дайсьці да шырокіх колаў выбаршчыкаў, яны прымусяць даць адказ на некалькі фундамэнтальных пытаньняў, датычных стасунку да дэмакратычных каштоўнасьцяў і таго, ці беларусы надалей схільныя мірыцца з ізаляцыяй іхнай краіны. 

Мілінкевіча чакае надзвычай цяжкая бітва. Ужо дзесяць гадоў назад апазыцыя заяўляла, што народ ня будзе зносіць Лукашэнкі й скіне яго з трону. Згодна з заявамі, ягоная ўлада не павінна была дачакацца канца зімы. Тымчасам перажыў ён шмат зім, усё больш жорстка перасьледваў праціўнікаў, прымушаў зачыняць незалежныя СМІ. На дэманстрацыі прыходзіла штораз меней людзей, бо іх удзельнікаў каралі арыштамі ды надзвычай высокімі штрафамі. 

Лукашэнка – гэта спрытны дыктатар, - лічыць Ежы Хашчыньскі. Ён ведае, што беларусы ў асноўным параўноўваюць сябе з расейцамі, часам з украінцамі, а напэўна не з заходнімі грамадзтвамі. Ён клапоціцца пра тое, каб пэнсіянэры, вайскоўцы, чыноўнікі мелі за што жыць і спакойна глядзець па тэлевізіі, як расейскія пэнсіянэры й шахцёры месяцамі чакаюць зарплатаў. 

Мілінкевіч, навуковец з-пад Горадні, нейкім чынам павінен дайсьці да гэтых людзей, пераканаць іх, што пазбаўленьне Лукашэнкі ўлады не перашкодзіць ім далей весьці сьціплае, але спакойнае жыцьцё. Лукашэнка дазволіў правесьці Кангрэс дэмакратычных сілаў. Праўдападобна, разьлічваў ён на тое, што справіцца з апазыцыяй без выкарыстаньня сілы. Ён будзе крытыкаваць і высьмейваць свайго суперніка пры дапамозе дзяржаўных СМІ. Магчыма, папалохае Захадам і „аранжавай” рэвалюцыяй ва Ўкраіне, пасьля якой усё павінна было быць прыгожа, а лёс звычайных людзей не палепшыўся. 

Захад ня можа пакідаць беларусаў адных. Ён павінен дапамагчы апазыцыі дайсьці зь інфармацыяй да як найшырэйшага кола жыхароў Беларусі. Ён павінен безупынна падкрэсьліваць, што не пакіне іх адных, калі дыктатар прайграе, а пераможа дэмакратычная апазыцыя, - піша камэнтатар штодзёнкі „Rzeczpospolita” Ежы Хашчыньскі. 


Іншая, таксама ўплывовая ў Польшчы штодзёнка, „Gazeta Wyborcza” піша пра жыцьцё польскай меншасьці ў Беларусі ў артыкуле „Выкінуты за сястру”. Брат Анжалікі Борыс, непрызнаванай беларускімі ўладамі старшыні Саюзу палякаў Беларусі, страціць працу. Афіцыйна за невыкананьне загаду, а праўдападобна за тое, што не хацеў удзельнічаць у перасьледзе сястры, - піша на старонках „GW” Анджэй Пачобут з Горадні. 

Віктар Борыс ужо 10 гадоў працуе ў гарадзенскай міліцыі. 30-гадовы капітан пачаў мець праблемы ў працы ад моманту, калі ягоная сястра, Анжаліка, стала на чале Саюзу палякаў. 

„Некалькі разоў яго выклікаў начальнік гарадзенскай міліцыі й прапанаваў, каб паўплываў на мяне,”- апавядае Анжаліка Борыс.- „Пазьней запатрабаваў, каб брат браў удзел у затрыманьні мяне.” Калі Віктар адмовіўся, яго пакаралі. А цяпер ён мае быць звольнены ў дысцыплінарным парадку. 

Кіраўнік прэсавай службы гарадзенскай міліцыі Георгій Сысоў сказаў „GW”, што пакуль ня можа пацьвердзіць дадзенай інфармацыі. 
Гэта ня першы выпадак звальненьня з працы блізкіх дзеячоў Саюзу палякаў, - піша газэта. У мінулым месяцы працу страціла жонка старшыні Гарадзенкага гарадзкога аддзяленьня Саюзу палякаў Мечыслава Яськевіча. 

„Пазьней нехта пазваніў да маёй сьвякрові й сказаў ёй, што можа за гэта падзякаваць мне,”- апавядае Яськевіч. Працу страціў таксама муж Дануты Якуты, старшыні Паразоўскага аддзелу СПБ. 

„Гэта прыклады відавочнага перасьледу за грамадзкую дзейнасьць. Мы сабіраем зьвесткі пра падобныя здарэньні. Звольненым з працы мы акажам падтрымку,”- заяўляе нефармальны прэс-сакратар Саюзу палякаў Беларусі Анджэй Пісальнік, а ягонае выказваньне цытуе цэнтрысцкая штодзёнка „Gazeta Wyborcza”.

 кантакт: kamunikat@poczta.onet.pl 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster