БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

КАМУНІКАТ

 
 КАМУНІКАТ 1 / 2005 (26)

Эміграцыя пра беларускую мову
Беларусізацыя нацыянальнага жыцьця

Ніна Баршчэўская

У 20-х гадох ХХ стагодзьдзя 

Станіслаў Станкевіч прыгадаў гісторыю пэрыяду бе­ла­ру­сі­за­цыі Беларусі[1]. Новы курс нацыянальнае палітыкі быў абве­шча­ны ў са­кавіку 1923 году на Ўсебеларускай партыйнай канфэ­рэн­цыі. Бе­ла­ру­сізацыя была адным з вынікаў пастановаў X Зьезду РКП(б) у са­ка­ві­ку 1921 году, дзякуючы якім пачалася новая эка­на­мічная палітыка (НЭП). 

„Ня маючы змогі спыніць нацыянальных імкненьняў не­ра­сей­скіх народаў, бальшавіком хадзіла пра тое, каб на нейкі час уле­га­лізаваць гэтыя імкненьні, а ўлегалізаваўшы, ські­ра­ваць іх у бальшавіцкае рэчышча”[2]. 

Гэтае рашэньне было выкарыстанае беларускімі патрыётамі ў пра­цы для нацыянальных мэтаў. Беларусізацыя закранала ўсе га­ліны жыць­ця, але найбольш поўна праявілася ў мове. 

„І гэта было цалком заканамерна з увагі на тое, што ру­сы­фі­ка­цыйная палітыка царскай Расеі зь ейнымі забаронамі ўжы­вань­ня беларускай мовы навет у друку, зусім выціснула бе­ла­рус­кую мову з усяго публічнага жыцьця краю, а ў га­ра­дох – навет і з жыцьця прыватнага”[3].

Моўная беларусізацыя ўспрымалася як перадумова бе­ла­ру­сі­за­цыі ў культурнай галіне ды палітычнай. Праграма пра­вя­дзеньня бе­ла­русізацыі была прынятая Пленумам ЦК кампартыі Бе­ларусі ў лі­пе­ні 1924 году. У прынятай рэзалюцыі беларуская мо­ва абвяшчалася ня толь­кі роўнай у правох з расейскай мовай, але й выбіралася як мова пе­раважная для зносінаў між дзяр­жаў­ны­мі, прафэсійнымі й гра­мадзкімі арганізацыямі ды ўстановамі. Пе­раход на беларускую мову пля­наваўся на працягу 1-3 гадоў. 

„Парадак і каляндарны плян пераходу справаводзтва на бе­ла­рус­кую мову ў розных органах і ўстановах распрацоўвае са­мо ве­дамства, аднак з такім разьлікам, каб у першую чар­гу пе­ра­весьці на беларускую мову тыя свае органы, установы й арга­ні­за­цыі, якія непасрэдна сутыкаюцца зь беларускім на­сель­ніцтвам”[4].

Станіслаў Станкевіч падкрэсьлівае, што заініцыяваная й ачо­ле­ная партыяй беларусізацыя была падхопленая цэлым гра­мадзтвам. На­родны камісарыят асьветы абавязаўся ўвесьці аба­вяз­ковае на­ву­чань­не беларускае мовы ва ўсіх навучальных уста­но­вах Беларусі. Для перападрыхтоўкі настаўнікаў былі створаныя ад­мысловыя курсы бе­ларусаведы. У кожную навучальную ўста­но­ву рассылалася на­ву­чаль­ная й пэдагагічная літаратура зь бе­ла­рускае мовы. Інстытуту бе­ла­рускай культуры было даручана апра­цаваць беларускую на­ву­ко­вую тэрміналёгію з кожнай галіны ве­ды й расейска-беларускі ды ака­дэ­мічны слоўнік жывой бе­ла­рускай мовы. Выдатным практычным да­сягненьнем сталася склі­ка­ная Інстытутам беларускай культуры ў 1926 годзе акадэмічная кан­фэ­рэнцыя дзеля рэформы беларускага пра­вапісу. За­бясьпеч­ва­ла­ся на беларускай мове праца хатаў-чы­таль­няў, народных дамоў, клю­баў і бібліятэкаў. Зьвярталася вялікая ўвага на разьвіцьцё на бе­ларускай мове Беларускага дзяржаўнага тэатру й тэатральнай сту­дыі ў Маскве, на базе якой зарганізаваўся пазьней дру­гі Бе­ла­рускі дзяржаўны тэатр у Віцебску. Шырока разгарнулася бе­ла­руская краяведная дзейнасьць і зьбіраньне фальклёру. Разьві­ва­ла­­ся выдавецкая дзейнасьць на беларускай мове. Пачалі выходзіць па-беларуску часопісы для дзяцей і працаўнікоў народнай асьветы. 

Плённыя вынікі беларусізацыі паявіліся вельмі хутка. Неўза­ба­ве на беларускай мове загаварыла ня толькі вёска, але й горад. 

Гэтакі статус і стан моўнае й культурнае незалежнасьці як рап­тоў­­на пачаўся, так раптоўна й быў спынены. XІІІ зьезд кам­пар­тыі Бе­ларусі ў 1929 годзе прыняў тэзу аб тым, што беларускі на­цыянал-дэ­макратызм – галоўная небясьпека на дадзеным этапе. Неўза­баве пасьля гэтага пачалася дэбеларусізацыя, якая прагрэсуе па сёньняшні дзень. 

Станіслаў Станкевіч адзначае, што гэтыя шэсьць гадоў бе­ла­ру­сі­зацыі былі вельмі кароткім адрэзкам часу, аднак Беларусь зда­была поў­ную незалежнасьць у галіне мовы й сваёй на­цыя­наль­най куль­туры. 

„І хоць ад нацыянальных дасягненьняў гэнага часу вельмі ма­ла чаго засталося, аднак беларусізацыя ўзмоцніла на­цыя­нальную па­тэнцыю беларускага народу, зрабіўшы яго больш адпор­ным на па­літыку дэнацыяналізацыі й русыфікацыі ўсіх наступ­ных гадоў. У гэтым вялікае гістарычнае значаньне бе­ла­русізацыі”[5].

У 80-90-х гадох ХХ стагодзьдзя 

Нанава пытаньне беларусізацыі краіны пачало разглядацца на роз­ных пасяджэньнях напрыканцы 1980-х гадоў. 

У пастанове Пленуму Праўленьня саюзу пісьменьнікаў, што ад­быўся 4 чэрвеня 1987 году, былі прынятыя пункты па бе­ла­ру­сі­за­цыі краіны. „Беларус” прыводзіць галоўныя зь іх:

„6. Пленум выказваецца за больш шырокае вы­ка­рыстань­не бе­ларускай мовы ў дашкольных установах і абавязковае вы­ву­чэнь­не яе, пачынаючы зь першага класу ўва ўсіх шко­лах рэс­пуб­лі­кі, за пашырэньне выкарыстаньня яе ў спра­ва­водзтве, за вы­ха­ваньне павагі да беларускай мовы нароўні з рус­кай у на­сель­ніцтва, ува ўсіх кадраў, што працуюць у рэ­спублі­цы. 

Прасіць Урад рэспублікі ўвесьці выкладаньне асноўных прад­ме­­таў на гуманітарных факультэтах ВНУ і ў сярэдніх спэ­цыяль­ных навучальных установах на беларускай мове. 

Пленум СП БССР зьвяртаецца ў Вярхоўны Савет, Урад рэс­пуб­лікі з просьбай узмацніць кантроль за выкананьнем за­ка­на­даў­чых актаў, якія гарантуюць разьвіцьцё на­цыя­наль­най куль­ту­ры, асьветы, роднай мовы і ўдасканальваюць ад­па­веднае за­ка­на­даўства. 

7. Прасіць ЦК КПБ стварыць рэспубліканскую камісію па праб­лемах беларускай мовы, культуры і гісторыі, у якую-б увайшлі прадстаўнікі грамадзкасьці, навуковай і творчай інтэ­лі­ген­цыі. Надаць гэтай камісіі статус кансультатыўнага, на­вукова-да­сьледчага, з дастаткова шырокімі паўнамоцтвамі орга­ну па пы­таньнях стану і разьвіцьця нацыянальнай мовы і культуры ва ўмо­вах двухмоўя. 

8. Пленум рэкамэндуе ўсім органам друку СП БССР, пісь­мень­­нікам і крытыкам прадоўжыць працу па актыўнаму рас­тлу­ма­чэньню грамадзтву ролі беларускай і рускай моў у спра­ве разь­віцьця нацыянальнай культуры, нацыянальнай і інтэр­на­цыя­нальнай сьвядомасьці, па асьвятленьню ста­но­вішча бе­ла­рус­кай мовы і выхаваньню павагі да яе”[6].

У 1989 газэта „Беларус” апублікавала Матар’ялы да праекту Прагра­мы Беларускага Народнага Фронту „Адра­джэнь­не”, у якіх вя­лікая ўвага адводзілася ролі роднае мовы[7]. Дзеля пра­духіленьня пе­раўтварэньня беларускае мовы ў мёртвую мову, БНФ прапанаваў на­даць беларускай мове статус адзінай роднай мо­вы ды вызначаў шля­хі рэалізацыі гэтага права беларусаў на са­ма­захаваньне: 

„Лёс мовы – гэта і лёс народу. Беларусь стала першай рэс­пуб­лі­кай, у якой узьнікла небясьпека ператварэньня мовы жы­вога на­роду ў мёртвую мову. Паколькі мова – гэта аснова куль­туры на­роду, яго кансалідацыі, гарантыя яго існаваньня, зна­чыць, пе­рад пагрозай апынулася і беларуская нацыя. Гэта за­канамерны і кан­чатковы вынік абавязковага масавага двух­моўя, вядучая ро­ля ў якім належыць ня роднай мове. (...) Род­ная мова, ня маючы нар­мальных умоваў для разьвіцьця, пасту­пова зьнікае, а на­бы­тая замест яе іншая мова ста­но­віц­ца зьбедненай і штампаванай. Вы­нікам моўнай палітыкі бю­ракра­тыі ў Рэспубліцы сталася паў­моўе – стан, пры якім ча­ла­век не валодае належным чынам ні­вод­най з моваў і асу­джа­ны на інтэлектуальную, культурную аб­ме­жаванасьць і гра­мадзянскую пасыўнасьць. Таму абарона бе­ла­рускай мовы сі­лай дзяржаўных законаў павінна быць адной з функцыяў бе­ларускай нацыянальнай дзяржавы. 

Справа сумленьня і патрыятычнага абавязку кожнага Бе­ла­ру­са – валодаць роднаю мовай, пазнаваць і вывучаць яе, ка­рыс­тац­ца ёю ў штодзённым жыцьці. 

1. БНФ «Адраджэньне» лічыць наданьне беларускай мове ста­ту­су адзінай дзяржаўнай мовы БССР справай неадклад­най і раз­гля­дае гэта як неабходную ахоўную меру, празь якую карэнная на­цыя Рэспублікі можа рэалізаваць сваё пра­ва на са­ма­за­ха­ваньне. 

Народны Фронт лічыць, што закон аб дзяржаўнасьці бе­ла­рус­кай мовы павінен прадугледжваць: 

- наданьне беларускай мове (на працягу вызначанага за­ко­нам тэрміну) функцыі рабочай мовы ва ўсіх установах, ве­дам­ствах, грамадзка-палітычных арганізацыях Рэспублікі. Су­пра­цоў­нікі дзяржаўных установаў і сфэры абслугі павінны ва­лодаць бе­ларускай, а таксама рускай мовай і даваць ад­ка­зы на той мо­ве, на якой да іх зьвяртаюцца; 

- выданьне на беларускай мове ўсіх рэспубліканскіх га­зэ­таў і ча­сопісаў па ўсіх галінах грамадзкага жыцьця, куль­ту­ры, навукі, гаспадаркі (некаторыя зь іх могуць выдавацца на не­калькіх мо­вах), усіх раённых і шматтыражных газэтаў; 

- пабеларуску павінны весьціся перадачы праграмаў Бе­ла­рус­ка­га радыё і тэлебачаньня (акрамя праграмаў для на­цыя­нальных мен­шасьцяў); 

- навучаньне на беларускай мове ў пераважнай боль­шасьці вы­шэйшых, сярэдніх і сярэдніх спэцыяльных на­ву­чаль­ных уста­но­ваў Рэспублікі (з арганізацыяй пры іх падрых­тоў­чых курсаў бе­ларускай мовы для прадстаўнікоў іншых на­цыя­нальнасьцяў); 

- гарантыі захаваньня і разьвіцьця моваў нацыянальных мен­шась­цяў Рэспублікі, г. зн. рэальную магчымасьць вы­хоў­ваць і на­вучаць дзяцей на роднай мове (з абавязковым вы­ву­чэньнем у шко­лах беларускай мовы), мець пэрыядычныя вы­даньні, тэле- і ра­дыёперадачы, тэатры, музэі, наладжваць іншую дзейнасьць, пра­дугледжаную статусам нацыянальна-куль­турнай аўтаноміі. 

2. БНФ лічыць, што беларуская дзяржава павінна кла­па­ціц­ца пра захаваньне роднай мовы Беларусамі за межамі БССР. 

3. Рэалістычна ацэньваючы сучасную моўную сытуацыю ў Рэс­публіцы, БНФ лічыць, што практычная рэалізацыя Закону аб дзяр­жаўнай мове БССР патрабуе адносна працяглага ча­су. Пасьля прыняцьця Закону пачынаць трэба з за­бесьпя­чэнь­ня фак­тычнай роўнасьці беларускай і рускай моваў ва ўсіх сфэрах ужы­ваньня, г. зн. беларуска-рускага двухмоўя з прыяры­тэтам для роднай мовы карэннага народу. Гэты прыяры­тэт павінен кам­пэнсаваць цяперашняе сацыяльнае не­раўнапраўе моваў. 

Для вырашэньня гэтых – першачарговых – задачаў БНФ лі­чыць неабходным: 

- апублікаваць у рэспубліканскім друку для шырокага абмер­ка­ваньня праграму «Адраджэньне беларускай мовы», рас­пра­ца­ва­ную Моўнай камісіяй Беларускага Фонду Куль­туры; 

- стварыць дзяржаўны орган аховы беларускай мовы; 

- стварыць Таварыства беларускай мовы з мэтай аб'яд­нань­ня гра­мадзкіх сілаў дзеля абароны, захаваньня і разьвіць­ця бе­ла­рускай мовы; 

- стварыць Таварыства беларускай школы дзеля рэаль­на­га ўдзе­лу і кантролю грамадзкасьці ў справе стварэньня на­цыя­наль­­най сыстэмы асьветы; 

- тэрмінова арганізаваць курсы беларускай мовы для ўсіх ра­бот­нікаў дзяржаўнага апарату, адукацыі, навукі, культуры і сфэ­ры абслугі (з наступнай атэстацыяй); 

- тэрмінова арганізаваць беларускамоўнае выкладаньне ва ўні­вэрсытэтах, у пэдінстытутах, іншых гуманітарных ВНУ, увесьці ў гэтых ВНУ ўступны экзамен зь беларускай мо­вы; у ін­шых ВНУ стварыць беларускамоўныя патокі і курсы бе­ларускай мо­вы; арганізаваць выданьне тэрміналягічных рус­ка-беларускіх слоў­нікаў для ўсіх тыпаў ВНУ; 

- адмовіцца ад беспэрспэктыўнай практыкі стварэньня па­асоб­­ных беларускіх класаў, аднавіць зачыненыя ў мінулыя дзе­ся­ці­годзьдзі ў гарадох і вёсках беларускія школы; 

- улічваючы, што цяпер ва ўсіх школах Рэспублікі вучацца пе­­ра­важна беларусы, увесьці ў школах з рускай мовай на­ву­чань­ня выкладаньне беларускае мовы зь 1-га класу, ураўнаць у іх коль­касьць гадзінаў на вывучэньне рускай і беларускай мо­ваў, ураўнаць заробкі настаўнікаў беларускай і рускай моваў; 

- перавесьці на беларускую мову візуальную і гукавую інфар­ма­цыю ў транспарце, гандлі, у гарадох, вёсках, на да­рогах; 

- ажыцьцявіць іншыя неадкладныя захады для па­шы­рэньня сфэ­ры ўжытку беларускай мовы; 

- разгледзець правамернасьць пастановы СНК БССР «Аб рэ­фор­ме беларускага правапісу» ад 1933 году. Правесьці шы­ро­кае пуб­лічнае абмеркаваньне і рэспубліканскую навуковую кан­фэ­рэн­цыю з мэтай выпрацоўкі аптымальнага правапісу. 

4. БНФ лічыць, што ў цяперашніх умовах увядзеньне поў­на­га гаспа­дарчага разьліку ў выдавецкай справе ня зьменіць яе арыен­тацыі на рускамоўную кнігу. Выдавецтвы Рэспублікі па­він­ны атрымліваць датацыю, каб паступова нарошчваць ты­ра­жы масавых выданьняў на беларускай мове. 

5. БНФ выходзіць з таго, што беларуская літаратурная мо­ва па-ранейшаму ўзбагачаецца пераважна з народных га­во­рак – скар­бу беларускай і сусьветнай культуры – і выступае за за­ха­вань­не традыцыйных дыялектаў беларускай мовы, пад­трымку на­роднай творчасьці і пісьменства на іх. 

6. БНФ канстатуе, што руская мова ў СССР адыгрывае ро­лю між­рэспубліканскіх зносінаў, адзначае важную ролю англій­скай і іншых найбольш распаўсюджаных у сьвеце мо­ваў і выступае за ства­рэньне жыхаром Рэспублікі умоваў для даска­налага ава­лод­вань­ня гэтымі мовамі, а таксама мовамі су­седніх народаў”[8].

З пачаткам 90-х гадоў XX стагодзьдзя, пасьля абвяшчэньня дзяр­жаўнае незалежнасьці Беларусі, пачаўся новы пэрыяд бе­ла­ру­сі­за­цыі, які аднак працягнуўся вельмі коратка – да моўнага рэ­фэ­рэн­ду­му 14 траўня 1995 году. Закон аб мовах рэспублікі пачаў раз­глядацца яшчэ на супольным паседжаньні камісіяў Вярхоўнага Са­вету БССР у 1989 годзе. Згодна законапраекту, ніводзін з пра­цаў­нікоў дзяр­жаў­ных установаў ня змог бы займаць сваёй пасады, не валодаючы ў дастатковай меры беларускай і расейскай мовамі. Па­водле за­ко­на­праекту, акты вышэйшых ворганаў дзяржаўнае ўла­ды павінны пры­мац­ца на беларускай мове, а друкавацца так­са­ма й на расейскай. Бе­ла­рускай павінна быць мова справаводзтва, узаем­аадносінаў розных арга­нізацыяў і ўстановаў ды прад­прыемстваў. Беларуская мова па­він­на быць таксама рабочай мо­вай зьездаў, канфэрэнцыяў, пленумаў, па­седжаньняў, нарадаў; мо­вай большасьці сродкаў масавай інфар­ма­цыі; мовай, на якой афармляюцца аб’явы, плякаты, напісы на ўпа­коў­ках тавараў – пры магчымым перакладзе на іншую мову – і гэтак да­лей. За­ко­на­праект прадугледжваў тэрмін пераходу на беларускую мо­ву для кі­раўнікоў афіцыйных установаў на працягу трох гадоў, а для жы­харства рэспублікі – максымальны тэрмін – 10 гадоў[9]. 


[1] Ст. Станкевіч, На 50-я ўгодкі ўрадавай беларусізацыі ў БССР, у: „Беларус”, № 193, Нью-Ёрк, травень 1973, с. 1. 
[2] Тамсама.
[3] Тамсама. 
[4] Тамсама. 
[5] Тамсама. 
[6] Беларусізацыя: праграма мінімум, у: „Беларус”, № 341, Нью-Ёрк, лістапад 1987, с. 1.
[7] Матар’ялы да праекту Праграмы Беларускага Народнага Фронту „Адра­джэнь­не”. Мова, у: „Беларус”, № 362, Нью-Ёрк, верасень 1989, с. 7.
[8] Тамсама.
[9] Мова: на шляху да дзяржаўнасьці, у: „Беларус”, № 365, Нью-Ёрк, сьнежань 1989, с. 7.

 кантакт: kamunikat@poczta.onet.pl 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster