БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

КАМУНІКАТ

 
 КАМУНІКАТ 1 / 2005 (26)

V Папскі дзень

16 кастрычніка ўся Польшча адзначала V Папскі дзень. Сёлета ён выпаў дакладна ва ўгодкі выбару кардынала Караля Вайтылы на Апостальскі пасад у Ватыкане. Дзень арганізавала фундацыя "Справа новага тысячагодзьдзя". 

Сёлетняя тэма Папскага дня гэта "Ян Павал Другі – заступнік праўды". Урачыстая літургія адбылася ў санктуары Божай Міласэрнасьці ў падкракаўскіх Лагеўніках, зь якімі моцна быў зьвязаны Ян Павал ІІ. Імшу служыў бліжэйшы супрацоўнік Караля Вайтылы ў Ватыкане, арцыбіскуп Станіслаў Дзівіш. Падчас хаміліі арцыбіскуп падкрэсьліў, што хоць Ісус Хрыстос не шкадаваў папу цярпеньня, Прасьвяцейшы айцец ніколі ня скардзіўся, таму што ва ўсім бачыў божую волю. 

"Нават няверуючыя прызнаюць, што Ян Павал ІІ "быў нястомным пілігрымам чалавецтва” – сказаў арцыбіскуп Дзівіш і падкрэсьліў, што папа не чакаў, каб людзі прыходзілі да яго. Сам ішоў да іх даваць надзею галодным, у болі, зьняволеным і паміраючым. 

Гэта ярка відаць на здымках папскага фатографа Артура Мары, працы якога прадстаўляліся на выставе ў Каралеўскім замку ў Варшаве. Выстава атрымала назоў "Я вас шукаў, а цяпер вы прыйшлі да мяне. Сустрэчы Яна Паўла ІІ ў аб'ектыве Артура Мары". Частка здымкаў паходзіць з прыватнага архіва Артура Мары, і яны ніколі раней нідзе не публікаваліся. 

Артыст меў надзвычай блізкі кантакт зь Янам Паўлам ІІ. Ён адзіны фатограф, які мог быць побач з папам кожны дзень. За 27 гадоў працы ён ніразу ня быў у водпуску. Аднак Артуро Мары гэтага пэрыяду не называе працай, а службай, місіяй: 

А.Мары: Я разам з Прасьвяцейшым айцом зьдзейсьніў 104 замежныя падарожжы. Мы былі на ўсіх кантынэнтах, у вельмі нечаканых месцах; у шпіталях для пракажоных, хворых СНІДам, для маленькіх дзяцей у сьмяротным стане. Папа браў іх на рукі. Калі б я не адчуваў у сваім сэрцы патрэбы такой службы, калі б успрымаў яе ў якасьці прафэсіі, то лепш, каб я зусім гэтым не займаўся. 

Артуро Мары быў зь Янам Паўлам ІІ у кожнай яго паездцы, падчас кожнай сустрэчы з галовамі дзяржаваў і зь вернікамі. Найбольш кранальнымі ўспамінае аднак сустрэчы з простымі людзьмі, асабліва зь дзяцьмі: 

А.Мары: Няраз напрыклад падчас паломніцтва ў Афрыку, калі мы ехалі праз джунглі, папа загадваў спыніць машыну, выходзіў і ішоў да людзей, да тых бедных хатаў, каб на свае вочы ўбачыць, у якіх умовах яны жывуць і запытаць, чаго ім трэба. Празь некалькі хвілін пасьля таго, як Прасьвяцейшы айцец уваходзіў у хату, дзеці пачыналі да яго туліцца, вешаліся на ім. Неўзбаве ён быў цэлы запэцканы, але такой менавіта была рэчаіснасьць, і я заўсёды хацеў гэта паказаць. 

Артуро Мары – так як мільёны вернікаў – лічыць, што Ян Павал ІІ заслугоўвае званьня сьвятым. Ён сказаў Польскаму радыё, што неаднаразова быў сьведкам здарэньняў, якія пацьвярджаюць сьвятасьць Яна Паўла ІІ. Артуро Мары расказаў гісторыю паміраючай ангелькі, якая перад сьмерцю прагнула сустрэцца з папам. Жанчына прыляцела ў Рым на адмысловым самалёце, абсталяваным сучаснай мэдычнай тэхнікай. Ян Павал ІІ спыніў аўдыенцыю й паехаў на сустрэчу зь ёю: 

А.Мары: Прасьвяцейшы айцец быў з гэтай жанчынай некалькі хвілін. Туліў яе, размаўляў. Я, калі глядзеў на яе, меў уражаньне, што гэта жывы шкілет – яна так дрэнна выглядала. Папа на заканчэньне сказаў ёй, каб ня траціла веры, каб разам памаліліся, бо Божая маці яшчэ неколі нікога не пакінула без дапамогі. Так закончылася сустрэча. Жанчыну неадкладна адвезьлі ў аэрапорт, адкуль яна вярнулася ў Лёндан. На наступны дзень гэтая жанчына праснулася, устала з ложка, папрасіла сьняданак і жыве да сёньня. 

У Лёндане яна стварыла Цэнтар барацьбы з ракам. 

Артуро Мары кажа, што ён вельмі сумуе па Яну Паўлу ІІ і часта пра яго думае: 

А.Мары: Цяжка так папросту забыць 27 гадоў. Гэта цэлае жыцьцё, і як жа інтэнсіўнае, поўнае ўражаньняў. Прасьвяцейшы айцец значыў для мяне больш, чым не адзін айцец мог бы значыць. І столькі ён для мене зрабіў! Калі ў мяне былі нейкія праблемы, калі я да яго прыходзіў зь якой-колечы справай – заўсёды знаходзіў для мяне час. Я наведваю яго магілу кожны дзень, але ягоную прысутнасьць адчуваю ў кожным месцы. Я ўпэўнены, што ён глядзіць на нас зь неба, што ён з намі. 

Вернікі каталіцкага касьцёла ў Польшчы ва ўсіх храмах маліліся за хуткую бэатыфікацыю Яна Паўла ІІ. 

Разам з V Папскім днём 16 кастрычніка палякі ўпершыню адзначалі І Дзень Яна Паўла ІІ. Гэтае сьвята ўстанавіў Сэйм. Парлямэнтары вырашылі такім чынам ушанаваць „найбольшы аўтарытэт XX стагодзьдзя”. Дзень Яна Паўла ІІ заўсёды будзе адзначацца ва ўгодкі пакліканьня Караля Вайтылы на Апостальскі пасад, гэта значыць 16 кастрычніка. 

Ялянта Сьмялоўская

 кантакт: kamunikat@poczta.onet.pl 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster