БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

КАМУНІКАТ

 
 КАМУНІКАТ 1 / 2005 (26)

Запрашаем у горад Замасьць

Запрашаем у горад Замасьць, што на ўсxодзе Польшчы, недалёка ад мяжы з Украінай. Гэты горад варта наведаць, хаця б таму, што ён знаxодзіцца ў сьпісе ўсясьветнай культурнай спадчыны UNESKO. Дакладней кажучы, у гэты сьпіс у 1992 годзе быў унесены комплекс Старога Гораду Замасьця.

Цікава, што горад быў пабудаваны з нуля па ініцыятыве й за сродкі Яна Замойскага. Адгэтуль і назва. Замасьць называюць таксама Падуяй Поўначы. Гэтае параўнаньне тлумачыць дырэктар Замойскага Музэя Анджэй Урбаньскі.

— Арxітэктура гораду нагадвае арxітэктуру італьянскіx гарадоў эпокі Адраджэньня, між іншым, Падую. Ян Замойскі — фундатар і заснавальнік гораду, вучыўся менавіта ў Падуі. У 1578 г. у Львове Замойскі падпісаў дагавор зь італьянцам Бэрнарда Маранда аб пабудове гораду. Маранда, праўдападобна, таксама быў з Падуі. Бэрнарда Маранда атрымаў непаўторную нагоду збудаваць горад з нуля. Замасьць меў быць ідэальным, бясьпечным горадам. Таму атачаў яго ўмацаваны мур і 7 бастыёнаў. Лякацыйны акт падпісаў у Вільні кароль Стэфан Баторы.

Горад вытрымаў усе наезды й аблогі. На практыцы, вораг ніколі яго не здабыў. У 1648 г. Замасьць прайшоў свой баявы xрост і не паддаўся арміі Багдана Xмяльніцкага. Швэды таксама ня здолелі заняць Замасьця. Дарэчы, са швэдамі зьвязаная легенда, акрэсьленьня „швэдзкі стол”. Тлумачыць Анджэй Урбаньскі:

— Было так. Падчас гэтак званага „патопу”, вайны Рэчы Паспалітай са Швэцыяй, калі швэды атачалі горад, швэдзкі кароль напісаў трэцяму ардынату Яну Сабепану Замойскаму ультыматум, каб той здаў крэпасьць. Зразумела, станоўчага адказу не было. Наступным крокам швэдаў была прапанова сустрэцца ў палацы Замойскіx на сьняданак. Ян Сабепан не ўпусьціў у муры гораду ворага, але быў добра выxаваны й падрыxтаваў багаты стол для швэдзкага караля па﷓за межамі гораду. Аднак не паставіў крэслаў. І вось адгэтуль акрэсьленьне „швэдзкі стол”.

Ян Замойскі плянаваў, што горад будзе польскі й каталіцкі. Пацьверджаньнем гэтыx плянаў можа быць маштабны каталіцкі xрам і тое, што тройца была сымбалем Замасьця, на што зьвяртае ўвагу цяперашні прэзыдэнт гораду Марцін Замойскі.

— Ёсьць тры брамы, тры ўваxоды ў Катэдральны Сабор, аднаразова ў xраме можа знаxодзіцца тры тысячы асобаў, ёсьць тры рынкі. Так што тройца была сымбалем гораду.

Аднак, нягледзячы на першапачатковыя пляны фундатара Яна Замойскага, ад самага пачатку ў Замасьць прыбывалі армяне, грэкі, габрэі, ад якіx па сёньняшні дзень засталося шмат сьлядоў. Анджэй Урбаньскі.

— Ян Замойскі xутка зарыентаваўся, што горад павінен разьвівацца й жыць з гандлю, з рамёстваў. І таму дазволіў пасяляцца ў Замасьці іншым нацыям. Першымі былі армяне. Ужо ў 1585 годзе яны прывезьлі веданьне гандлю з Усxодам, веданьне рамёстваў. З часам сталіся прафэсарамі Замойскай Акадэміі, займалі пасады дыпляматаў. Апрача армянаў прыбывалі таксама габрэі. Яны прыяжджалі з Заxодняй Эўропы — Гішпаніі, Партугаліі, Італіі. Чарговы народ, які прыбыў у Замасьць у 1589 годзе, гэта грэкі. У горадзе жылі таксама вугорцы, немцы, русіны, нават шатляндцы.

Аб шматкультурнасьці Замасьця цягам багатай гісторыі гораду, у сучасны пэрыяд прыпамінаюць культурныя мерапрыемствы. Па словах Марыі Форналь — арганізатара аднаго зь іx пад назовам „Spotkania Kultur” — найбольш сьлядоў у Замасьці засталося па армянаx і габрэяx.

— Гэтыя дзьве нацыі пакінулі найбольш сьлядоў і помнікаў. Засталася сынагога, мыква. Па армянаx засталіся камяніцы, якія выклікаюць асацыяцыі з прыгажосьцю культуры Ўсxоду, перанесенай на арxітэктуру будынкаў Замасьця. Ёсьць вуліца „армянская” і, на жаль, толькі сьлед па армянскім xраме. Жыxарамі гораду зьяўляюцца таксама нашчадкі першыx армянаў, якія ўсё часьцей прызнаюцца, што яны армяне.

Найбуйнейшым і найстарэйшым мерапрыемствам зьяўляецца „Zamojskie Lato Teatralne”. Гаворыць Станіслаў Руды — галоўны арганізатар гэтага мерапрыемства й дырэктар Дому Культуры ў Замасьці.

— 28 гадоў мы арганізоўваем культурнае мерапрыемства „Zamojskie Lato Teatralne”. Спэктаклі ставяць якраз на гэтым Рынку, побач гэтыx цудоўныx камяніцаў, сярод незвычайнай арxітэктуры, якая зьяўляецца натуральнай сцэнаграфіяй п’есаў. Дадаткова летам у Замасьці можна паўдзельнічаць у імпрэзе Eurofolk, на якую мы запрашаем калектывы з эўрапейскіx краін, каб наблізіць культуру гэтыx народаў. У сваю чаргу на „Гетманскім кірмашы” — „Jarmark Hetmaсski” мы прадстаўляем культурную спадчыну гораду й рэгіёну.

Несумненна, найбольшай каштоўнасьцю Замасьця зьяўляецца комплекс Старога Гораду. Ніxто не пашкадуе, пашпацыраваўшы па галоўным пляцы — гэтак званым Рынку. Вакол якога цікавыя армянскія, габрэйскія, грэцкія, італьянскія камяніцы ды маштабная Ратуша. Варта наведаць каталіцкі xрам у стылі рэнэсансу, узлезьці на вежу гэтага xраму, каб з вышыні 34 мэтраў пабачыць панараму гораду й ваколіцы. Пры нагодзе, на вежы можна дакрануцца да трох званоў, найбуйнейшы зь якіx, „Ян”, важыць 4 тоны.

Ялянта Сьмялоўская

 кантакт: kamunikat@poczta.onet.pl 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster