БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

КАМУНІКАТ

 
 КАМУНІКАТ 2 / 2005 (27)

Пераможца прэзыдэнцкіх выбараў Лех Качыньскі

Пераможцам прэзыдэнцкіх выбараў у Польшчы стаў Лех Качыньскі. Ён апярэдзіў свайго суперніка Дональда Туска амаль на 9 працэнтаў, атрымліваючы 54,04% галасоў выбаршчыкаў. Дональда Туска падтрымала 45,96 польскіх грамадзянаў. 

За Дональда Туска прагаласавалі перш за ўсё жыхары вялікіх гарадоў. За Леха Качыньскага – жыхары малых мясцовасьцяў і суайчыньннікі па-за межамі Польшчы. У краіне можна правесьці памежную лінію паміж часткай, якая прагаласавала за паасобных кандыдатаў. Захад і поўнач аддалі свае галасы за Туска. Цэнтар, усход і поўдзень падтрымалі Леха Качыньскага. 

Прыхільнікі Дональда Туска зьдзівіліся вынікам выбараў, паколькі ўвесь час у апытаньнях грамадзкай думкі перамагаў іх фаварыт. Толькі ў апошні дзень выбарчай кампаніі, у пятніцу, зьявіліся сыгналы, што Качыньскі выходзіць наперад. 

Тым часам сацыёлягі тлумачаць перамогу Качыньскага мацнейшымі аргумэнтамі, якіх ён ужываў напрыканцы выбарчай кампаніі. Пры гэтым бальшыня палякаў не падтрымлівае лібэральнага накірунку Дональда Туска. Гэтак мяркуе сацыёляг Томаш Жукоўскі: 

Т.Жукоўскі: У Качыньскага былі мацнейшыя праграмныя козыры. Погляды Леха Качыньскага былі бліжэйшыймі звычайным грамадзянам. Гаворка ідзе пра эканоміку, падаткі, пэнсійную сыстэму. 

У сваю чаргу лёзунгі, якія прэзэнтаваў Дональд Туск, пераважаная частка палякаў успрымае непрыхільна, – лічыць сацыёляг прафэсар Эдвард Цюпак: 

Э.Цюпак: Туск выклікаў асацыяцыі зь лібэралізмам, прыватнымі фірмамі. Ён абяцаў, што рабочыя месцы паявяцца тады, калі прыватныя фірмы стануць плаціць меншыя падаткі. 
У сваю чаргу Качыньскі ў тэлеперадачах паказаў сябе чалавекам больш красамоўным, лепш прыстасаваным да мэдыяў. 

Старшыня выбарчага штабу Дональда Туска Яцэк Прастасевіч лічыць, што перамога Л. Качыньскага гэта вынік запалохваньня электарарту эканамічнай праграмай Грамадзянскай плятформы ( PO), якую прадстаўляў Дональд Туск. Пратасевіч зьвярнуў увагу на тое, што партыя Л.Качыньскага (PiS) страшыла зьменамі ў эканоміцы, а яны й так непазьбежныя: 

Я. Пратасевіч: Сёньня запалохваньне эканакічнымі зьменамі, называючы іх радыкальным экспэрымэнтам лібэралаў, спрычыніла тое, што бальшыня выбрала варыянт быццам бясьпечны, але вынік можа быць такі, што ў Польшчы не адбудзецца зьменаў у лепшы бок. 

Можна сказаць, што Польшча падзялілася на амаль роўныя дзьве часткі паводле прыхільнікаў кожнага кандыдата. Прычым электарат Туска моцна расчараваны вынікам выбараў. Сярод расчараваных былы прэзыдэнт Лех Валэнса. Пройгрыш Туска Валэнса лічыць сваёй асабістай паразай. Гэта няслушна й несправядліва, – кажа былы прэзыдэнт: 

Л.Валэнса: Народ мае такое права і ён ім скарыстаўся, але прорва паміж намі й астатняй часткай гэтага народу будзе ўсё павялічвацца. 

Лех Валэнса ня хоча віншаваць з перамогай Леха Качыньскага. Але ўжо сёньняшні прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі пажадаў свайму наступніку посьпехаў, бо ягоны посьпех будзе таксама посьпехам краіны. 

На сустрэчы з журналістамі А.Квасьнеўскі выказаў спадзяваньне, што ягоны наступнік добра выкарыстае дасягненьні Польшчы апошніх гадоў. Дадаў, што перадае краіну ў добрым стане ў рукі дасьведчанай асобы: 

А.Квасьнеўскі: Я ж не магу сказаць, што маем дачыненьне з недасьведчанай асобай, якая ня ведае тэхналёгіі дзяржавы. Новы прэзыдэнт зьяўляецца юрыстам, што дадаткова накладае на яго адказнасьць старанна рэалізаваць законы. Таму я жадаю Леху Качыньскаму, каб ён быў добрым прэзыдэнтам. 

Паводле палітолягаў, Л.Качыньскі перамог, бо здолеў пераканаць палякаў, што пабудуе сацыяльную дзяржаву. У сувязі з гэтым перад новым прэзыдэнтам і ягонай партыяй (PiS), якая перамагла ў парлямэнцкіх выбарах, вялікія грамадзкія чаканьні, – падкрэсьлівае публіцыст Пётр Сэмка: 

П. Сэмка: Калі яны іх расчаруюць, ацэнка грамадзкай думкі будзе бясьлітаснай, але калі яны скарыстаюцца уладай дзеля карысьцяў грамадзянаў, тады могуць стварыць палітычную сілу, якая можа думаць пра будучыя выбары. 

Лех Качыньскі, прэзыдэнт Варшавы, заявіў сваю кандыдатуру на пасаду прэзыдэнта Польшчы ў палове сакавіка. Ён тады сказаў, што краіна патрабуе здаровага розуму ды вяртаньня правапарадку й справядлівасьці. А падчас выбарчай кампаніі напрыканцы жніўня сярод найважнейшых сваіх заданьняў назваў адбудову еднасьці палякаў шляхам выраўніваньня сацыяльных розьніцаў і гарантыяў шанцаў у разьвіцьці: 

Л.Качыньскі: Пабудуем такую Польшчу, пра якую марылі адважныя людзі, якія 25 гадоў таму, насуперак усіх бар'ераў, распачалі барацьбу й перамаглі ў ёй. Пабудуем новую Польшчу – ІV Рэчпаспалітую. 

Новаабраны прэзыдэнт падчас сваёй выбарчай кампаніі абяцаў барацьбу з карупцыяй і дзеля гэтага мае служыць Антыкарупцыйнае ведамства. Іншай установай, якая павінна дамагачы ўзмацненьню пачуцьця бясьпекі грамадзянаў, паводле Л.Качыньскага, стане Камісія праўды й справядлівасьці. 

Бліжэйшы супрацоўнік Дональда Туска – Ян Ракіта, магчымы будучы намесьнік прэм'ер-міністра, павіншаваў Леха Качыньскага з перамогай: 

Я. Ракіта: Так. Лех Качыньскі стаў маім прэзыдэнтам, гэта наш прэзыдэнт, прэзыдэнт Польшчы. І хацелася б, каб ён быў добрым прэзыдэнтам. Хочацца, каб ён ліквідаваў усё зло, якое асацыявалася з дрэннай мадэльлю дагэтулешняга прэзыдэнцтва. 

Пяцігадовы тэрмін паўнамоцтваў прэзыдэнта Леха Качыньскага пачнецца 23 сьнежня бягучага году. 

Ялянта Сьмялоўская

 кантакт: kamunikat@poczta.onet.pl 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster