БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

КАМУНІКАТ

 
 КАМУНІКАТ 2 / 2005 (27)

"Польская ўсходняя палітыка"

Польская ўсходняя палітыка пад такой назвай ва Ўроцлаве, што на паўднёвым захадзе Польшчы, праходзіць двухдзённая канфэрэнцыя, якую наладзіла Фундацыя Калегіюм Усходняй Эўропы. Да ўдзелу былі запрошаныя спэцыялісты па гэтым пытаньні: польскія дыпляматы, прадстаўнікі дасьледчых цэнтраў ды госьці з-за ўсходняй польскай мяжы. Удзельнічаюць, між іншым, Ежы Бар, кіраўнік бюро нацыянальнай бясьпекі, эўрадэпутат Конрад Шыманьскі, былыя амбасадары РП у Беларусі – Эльжбета Смулкова й Мар’юш Машкевіч, шматгадовы дырэктар Польскай службы Радыё Свабода Зьдзіслаў Найдэр, дырэктар Цэнтра ўсходніх дасьледаваньняў Яцэк Ціхоцкі, заснавальнік Саюзу палякаў Беларусі Тадэвуш Гавін. 

Грунтоўнаму аналізу паддаваліся апошнія 15 гадоў польскай усходняй палітыкі. Удзельнікі канфэрэнцыі ў першы дзень сустрэчы ацэньвалі дасягненьні й паразы ІІІ Рэчыпаспалітай на гэтай глебе. 

Дэпутат Павал Коваль пералічыў найважнейшыя зь іх: 

П. Коваль: Гэта нашая палітыка ў дачыненьні да Ўкраіны, у прыватнасьці, яе фінал, вынясеньне польскай усходняй палітыкі на міжнародную сцэну, дзякуючы пашырэньню Эўразьвязу. Посьпехам польскай усходняй палітыкі трэба прызнаць тое, што краіна атрымала статус экспэрта па пытаньнях Усходу падчас далучэньня да Паўночнаатлянтычнага пакту. 

Паражэньні – гэта, несумненна, польская палітыка ў дачыненьні да Расеі ды польска-расейскія ўзаемадачыненьні, а таксама польска-беларускія стасункі. Да паражэнняў я залічваю й тое, што ў пэрыяд да ўступленьня ў Эўрапейскі Зьвяз і на самым пачатку чальцоўства Польшчы не ўдалося атрымаць задавальняючага статусу аўтара ўсходняга вымярэньня замежнай палітыкі Эўразьвязу. 

Конрад Шыманьскі, польскі эўрадэпутат, чалец камісіі замежных справаў Эўразьвязу падкрэсьліў, што Польшча данесла да міжнароднай грамадзкай думкі пытаньні ўсходняй Эўропы. Ён зьвярнуў увагу на тое, што краіна ня толькі першай прызнала незалежнасьць Украіны й Беларусі, але надалей зьяўляецца адвакатам гэтых краін у міжнародных арганізацыях ды ў Эўрапейскім Зьвязе. 

К. Шыманьскі: Пасьля выбараў можна спадзявацца, што польская замежная палітыка будзе важным прыярытэтам, што ступень заангажаваньня нашых прадстаўнікоў ня зьменшыцца, а калі трэба, дык і павялічыцца. У Эўрапейскім Парлямэнце мы здабылі падтрымку бальшыні для нашых пастулятаў. Я думаю, палякі атрымалі ролю свайго роду гіда па пытаньнях усходу. У выпадку Расеі крыху інакш, але, калі гаварыць пра Ўкраіну й Беларусь, то мы зьяўляемся экспэртамі. 

Конрад Шыманьскі падкрэсьлівае, што Польшча выпрацавала ідэю ў гэтай найбольш далікатнай справе рэгіёну, якой зьяўляецца менавіта Беларусь. 

К.Шыманьскі: Ідэя заангажаваньня Эўразьвязу ўлічае два ўзроўні. Першы – палітыка падтрымкі для дэмакратычных сіл, карацей кажучы – фінансавая падтрымка, абмен досьведам. Другі ўзровень – гэта палітычны ціск. Мы чакаем ад сяброўскіх краін салідарнасьці, г.зн. аднолькавай пазыцыі па беларускіх справах як у дачыненьні да ўладаў у Менску, гэтак і да ўладаў у Маскве. Ведаем, што Масква мае тут значэньне, і мы гэтай праблемы ня будзем скрываць, бо гэта сур'ёзны бар'ер. 

Расея павінна быць больш заангажаванай. Мы не чакаем, што яна ахопіць патранатам працэс дэмакратызацыі Беларусі. Але – з увагі на сваё разьмяшчэньне – павінна быць больш актыўнай. Расея ахвотна заяўляе аб сваёй гатоўнасьці ўдзельнічаць у дэмакратызацыі Беларусі, але, на самой справе, ня хоча зьменаў, бо ёй адпавядае мець вялікія ўплывы ў краіне-спадарожніку. 

Але на гэта Эўропа не павінна пагаджацца. Расея шукае палітычных і гандлёвых кантактаў у Эўразьвязе, і Зьвяз не павінен адчыняцца бясплатна. 

Без салідарнасьці ў гэтак прынцыповай справе, як Беларусь, вельмі цяжка ўявіць прагрэс інтэграцыі. Калі чуем разыходжанні ў гэтак прынцыповай справе, як стаўленьне да дыктатуры ў Беларусі, то верагоднасьць заяваў аб палітычнай еднасьці Эўропы губляецца. 

І мы пра гэта адкрыта кажам ў Эўрапарлямэнце. 

Ясна, што стабілізацыяй у Беларусі найбольш зацікаўлены яе непасрэдныя суседзі. Бо той, хто жыве ў Лісабоне, ня бачыць на сваёй мапе Менску. Ёсьць Мадрыд, Лісабон, Парыж, але няма Менску. Аднак калі мы, палякі, падтрымліваем заангажаваньне Эўразьвязу ў паўночнай Афрыцы, то чакаем узаемнасьці. 

У сваю чаргу дырэктар аналітычнага Цэнтра ўсходніх дасьледаваньняў Яцэк Ціхоцкі дакарае польскія дзяржаўныя структуры ў мізэрным фінансавым удзеле ў праектах на карысьць грамадзянскай супольнасьці ўсходніх суседзяў. 

Я. Ціхоцкі: За апошнія 15 гадоў мы многа ўвагі прысьвячалі ўсходняй палітыцы. Нашыя няўрадавыя арганізацыі заангажаваныя ва Ўсходняй Эўропе, у нас дасканалыя кантакты на ўсіх узроўнях. Паводле мяне, гэты аспэкт я б залічыў у катэгорыю "паражэньні". Заангажаванасьць няўрадавых арганізацыяў не зьяўляецца вынікам палітыкі польскай дзяржавы, толькі вынікам акалічнасьцяў. Бо гэта адбываецца дзякуючы таму, што замежныя фундацыі, дзяржаўныя агенцтвы, перш- наперш амэрыканскія, крыху эўразьвязўскія, крыху нямецкія, але ў асноўным замежныя, прызналі высокую якасьць польскіх няўрадавых арганізацыяў і далі грошы на такую дзейнасьць. 

Няма сродкаў польскай дзяржавы, якія арганізаваным чынам за 15 гадоў перадаваліся б на грамадзкую дзейнасьць на карысьць усходніх суседзяў. Цяпер сытуацыя яшчэ больш складаная, бо замежных грошай для польскіх няўрадавых арганізацыяў на такога роду дзейнасьць усё менш. 

Перад намі задача: ці здолеем стварыць установу, якая будзе падтрымліваць NGO-структуры. 

Паводле эўрадэпутата Конрада Шыманьскага, Польшча не павінна баяцца памяншэньня статусу ўсходняй палітыкі Эўразьвязу, хоць будучы прэзыдэнт Лех Качыньскі на першым месцы ставіць добрыя кантакты з ЗША. 

К. Шыманьскі: Гэта ня ёсьць праграма інтэнсыфікацыі сувязяў з ЗША закошт Эўропы. Важна, каб быў балянс паміж гэтымі сувязямі. Мы – партыя “Права й справядлівасьць” – лічым, што ў галіне рэгіянальнай бясьпекі Эўразьвяз вельмі слабы гарант, таму што быў створаны для іншых мэтаў. Таму па пытаньні бясьпекі ЗША зьяўляюцца асноўным партнэрам. Але канфлікту інтарэсаў напэўна няма. 

Злучаныя Штаты Амэрыкі й Эўразьвяз – гэта дзьве часткі заходняга сьвету, у якім мы рэалізуем нашыя мэты. 

Ялянта Сьмялоўская

Польская палітыка ў дачыненьні да Беларусі

Яшчэ шмат трэба зьмяніць, каб польская палітыка ў дачыненьні да Беларусі была эфэктыўнай– гэтак можна падсумаваць вынікі дыскусіі спэцыялістаў па гэтай тэме на канфэрэнцыі "Польская ўсходняя палітыка", якая арганізавалася ва Ўроцлаве. Свой пункт погляду прэзэнтавалі публіцыст Марэк Навакоўскі, эўрадэпутат Конрад Шыманьскі, былы дыплямат у Беларусі Марэк Буцька ды два былыя амбасадары Польшчы ў Беларусі – Альжбета Смулэк і Мар’юш Машкевіч. 

Павал Казанэцкі – старшыня няўрадавага Ўсходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтра, які вёў сустрэчу, падкрэсьлівае аптымістычны пункт погляду выступоўцаў. 

П.Казанэцкі: Усе ўдзельнікі дыскусіі падкрэсьлівалі, што польская ўсходняя палітыка павінна быць накіраваная ў большай ступені на падтрымку разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі, а ня толькі на адных палякаў як нацыянальнай меншасьці. Я думаю, вельмі важна, што палякі ў Беларусі ды ў іншых суседзкіх краінах павінны ўспрымацца як адзін з элемэнтаў грамадзянскай супольнасьці, а не атрымліваць падтрымку з увагі на сваё нацыянальнае паходжаньне. 

Былы амбасадар Польшчы ў Беларусі Мар’юш Машкевіч называе польскую ўсходнюю палітыку ў дачыненьні да Беларусі шэрагам паразаў, што зьяўляецца наступствам нятрапна вызначаных мэтаў і спадзяваньняў. 

М.Машкевіч: Першае паражэньне – гэта, паводле мяне, пытаньне польскай нацыянальнай меншасьці. Яно палягае ў тым, што наклады на польскую меншасьць у Беларусі не прынесьлі чаканых вынікаў. Прадпасылкі былі такія, што даем фінансавыя сродкі, матэрыяльную дапамогу, каб стварыць моцныя групы ўплыву на мясцовыя ўлады, на мясцовую грамадзкасьць, якая павінна прамаваць Польшчу, польскасьць, блізкія нам каштоўнасьці. Падчас крызысу ў Саюзе палякаў стала бачна, што значная частка палякаў ідзе ў зусім іншым напрамку, чым чакала польская дзяржава, у іншым, чым будаваньне грамадзянскай супольнасьці. 


Польскія дыпляматычныя прадстаўніцтвы на Ўсходзе – ва Ўкраіне, у Беларусі патрабуюць большай увагі Міністэрства замежных справаў – дакладней кажучы, больш фінансавых сродкаў, каб пасьпяхова рэалізаваць польскую замежную палітыку ў гэтых краінах – падкрэсьліваюць дыпляматы. Мар’юш Машкевіч адкрыта кажа пра недастатковае фінансаваньне. 

М.Машкевіч: Дыпляматычныя прадстаўніцтвы папросту недаінвэставаныя. Няма сродкаў на інвэстыцыі ўласных аб'ектаў. Недастатковыя сродкі на праграмную дзейнасьць, у прыватнасьці, у галіне навукі й культуры, асьветы, ды вельмі сьціплыя сродкі на рэпрэзэнтацыю польскага дыпляматычнага прадстаўніцтва перад мяцовымі беларускімі коламі. Рэдка здаралася, каб за апошнія 15 гадоў бюджэт амбасады дазваляў заіснаваць Польшчы мэдыяльна й грамадзка ў якасьці важнага палітычнага партнэра. МЗС, разьдзяляючы фіннасавыя сродкі, лічыць, што пляцоўкі на Ўсходзе менш патрабуюць. 

Былы амбасадар Польшчы ў Беларусі Мар’юш Машкевіч падкрэсьлівае, што Польшча ня можа караць грамадзянаў Беларусі за жорсткія дзеяньні іхнага прэзыдэнта: 

М.Машкевіч: Я лічу, што ў справах перасячэньня межаў,страховак і іншых рознага віду бар'ераў, якія сустракаюць польскія турысты, едучы ў Беларусь, не павінна быць прынцыпу ўзаемнасьці. Беларускія грамадзяне павінны адчуваць, што перасякаюць мяжу дэмакратычнай краіны, якая ставіцца да іх вельмі зычліва. Я лічу, што "рэванш" у гэтых справах зьяўляецца найгоршым мэтадам у будаваньні добрых узаемаадносін зь беларускім грамадзтвам. 

Польскія эўрапарлямэнтары вядуць палітычную дзейнасьць у карысьць Беларусі на форуме Эўрапейскага Зьвязу ды імкнуцца усьведаміць, што справа Беларусі павінна заняць важнае месца ў замежнай палітыцы Эўразьвязу. У гэтым пераконвае эўрадэпутат Конрад Шыманьскі: 

К.Шыманьскі: Сёньня спрабуюць нас угаварыць, што гэта нашы мясцовыя праблемы. Але мы павінны пераканаць Эўразьвяз, што гэта праблема цэлай арганізацыі. Паводле мяне, у дыскусіях на форуме Эўрапейскага Зьвязу слаба прагучалі два элемэнты. Адзін пра крывадушша. Эўразьвяз вучыць Злучаныя Штаты Амэрыкі, якім чынам весьці маральную палітыку падчас умяшальніцтва ў Іраку, і адначасова вядзе пасіўную палітыку, а нават не заўважае парушаньня правоў чалавека побач за сваімі межамі. 

Дарэчы, Ежы Марэк Навакоўскі, камэнтатар тыднёвіка „Wprost”, лічыць, што палітыку ў дачыненьні да Ўсходняй Эўропы, у прыватнасьці, да Ўкраіны й Беларусі, маюць толькі ЗША, сьведчаньнем чаго зьяўляюцца выступленьні Прэзыдэнта Буша й Кандалізы Райс. Гаворыць пра гэта таксама заангажаваньне амэрыканцаў у аранжавую рэвалюцыю. Па словах Навакоўскага, бліжэйшы сусед Беларусі і Ўкраіны – Эўразьвяз ня мае для іх палітычнай прапановы. 

Е.М.Навакоўскі: Галоўныя сябры Эўразьвязу надзвычай актыўна дамаўляюцца з Расеяй. Таму, паводле мяне, заданьнем Польшчы зьяўляецца стварэньне вельмі моцнага лёбінгу на карысьць заангажаваньня Эўропы асабліва ва Ўкраіне. 

Выйсьце для Беларусі – стварэньне доўгатэрміновай праграмы будовы грамадзянскай супольнасьці, падтрымоўваньня лідэраў, і толькі ў наступстве гэтага – зьмена. Беларускі народ зьмяніўся ў больш праэўрапейскі, стаў больш адкрытым. Але гэтая зьмена датычыць толькі часткі маладых гарадзкіх элітаў. У Беларусі пакуль што рэвалюцыя была б штучнай, таму што надта многа беларусаў любіць Лукашэнку. 

Дыскусія на тэму Беларусі ў польскай замежнай палітыцы прагучала на канфэрэнцыі ва Ўроцлаве. 

Ялянта Сьмялоўская 

 кантакт: kamunikat@poczta.onet.pl 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster