БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

КАМУНІКАТ

 
 КАМУНІКАТ 2 / 2005 (27)

Ці беларусы могуць лічыцца эўрапейскім народам?

„Я ўжо ня раз казаў і сёньня падкрэсьлю — нам ня трэба за кімсьці бегчы ў Эўропу, адмаўляцца ад сваёй культуры, традыцый, дзяржаўнага ладу. Беларусь і так знаходзіцца ў цэнтры Эўропы,” — заявіў цяперашні прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Луакшэнка на сустрэчы са студэнтамі Магілёўскай вобласьці на мінулым тыдні. 

Ці геаграфічнае разьмяшчэньне зьяўляецца дастатковым фактарам, каб беларусы маглі лічыць сябе эўрапейцамі? Ці такія словы беларускага прэзыдэнта знаходзяць падтрымку ў беларусаў і ці сапраўды, паводле вас, інтэграцыя з Эўропай азначае адмаўленьне ад сваёй культуры й традыцыяў? З гэтым і іншымі пытаньнямі мы зьвяртаемся да старшыні Беларускага шуманаўскага таварыства Ігара Лялькова: 

— Што тычыцца першага пытаньня, то я магу сказаць, што, натуральна, ёсьць частка грамадзянаў Беларусі, якія падзяляюць пазыцыю спадара Лукашэнкі. Гэтага нельга абвергнуць. Тым ня менш, здаецца, што гэта меншая частка насельніцтва Беларусі. Гэтая частка найменш адукаваная, найменш інфармаваная, у большасьці гэтыя людзі ніколі за межы Беларусі не выяжджалі. Таму ім можа здавацца, што словы Лукашэнкі — гэта праўда. 

Але ёсьць таксама іншая Беларусь, іншы погляд на Эўропу, на праблему Эўразьвяз -Беларусь. Вядома, што чым вышэйшая адукацыя, чым чалавек маладзейшы, тым большыя шанцы, што ён будзе прытрымлівацца пункту гледжаньнья абсалютна адрознага ад меркаваньняў спадара Лукашэнкі. Статыстычныя зьвесткі, вынікі апытаньняў грамадзкай думкі гэта пацьвярджаюць. 

Што тычыцца другой часткі пытаньня, то тут адказ адназначны: НЕ. Інтэграцыя ў Эўрапейскі Зьвяз не азначае адмаўленьня ад сваёй культуры, ад сваіх традыцыяў. Наадварот, у Эўразьвязе існуюць спэцыяльныя праграмы падтрымкі нацыянальных культураў. 

Тым больш так гаварыць ва ўмовах дэбеларусізаванай Беларусі, у якой кіраўніцтва краіны на чале з Лукашэнкам праводзіць палітыку задушэньня беларускай мовы й беларускай культуры — гэта нонсэнс, так мне здаецца. 

Ці сам той факт, што Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Эўропы, як неаднойчы падкрэсьліваў Лукашэнка, дастатковы, каб беларусы адчувалі сябе эўрапейскім грамадзтвам? 

— На жаль, гэтага недастаткова. Сам факт геаграфічнага знаходжаньня яшчэ нічога не вызначае. На самой справе ёсьць пэўныя эўрапейскія стандарты і адносна ўзроўню жыцьця, і адносна дэмакратычных нормаў, якіх Беларусь абсалютна не выконвае. 

Дастаткова згадаць такія простыя рэчы, як сярэдняя заробная плата ў Эўропе на ўзроўні каля тысячы эўра, а ў Беларусі мы ганарымся тым, што дасягнулі ўзроўню ў 200 даляраў. Гэтая розьніца адразу бачная. 

Іншая справа — гэта палітычны рэжым, які існуе ў нашай краіне, ён цалкам адрозьніваецца ад палітычнага клімату ў Эўропе. Гэта рэчы непараўнальныя, як усім вядома, у прынцыпе. 

А як вы бачыце справу „прыніжэньня”? Аляксандар Лукашэнка кажа: „Беларусы сваімі сіламі й розумам ствараюць у краіне эўрапейскія ўмовы жыцьця [...] і пры гэтым ні перад кім не прыніжаюцца. Мабыць, таму мы выклікаем такую азлобленасьць у тых, хто прызвычаіўся прыніжацца перад сілай і прыніжаць іншых.” Ці Эўропа намерваецца прыніжаць Беларусь? Ці былі падобныя выпадкі зь іншымі краінамі, ці гэта ўсё ж рыторыка, скіраваная адно на запалохваньне беларусаў? 

— Калі прыніжэньнем можна назваць патрабаваньне ад уладаў Беларусі выконваць тыя нормы, якія нават часткова запісаныя ў беларускім заканадаўстве, і якіх улады краіны не выконваюць, тады, канешне, можна й так казаць. Але, на маю думку, ніякім прыніжэньнем гэта не зьяўляецца. 

Ёсьць цалкам адназначная пазыцыя Эўразьвязу адносна недэмакратычнасьці беларускага рэжыму. Яна пастаянна выказваецца. Ёсьць пэўныя санкцыі супраць вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў, якія замяшаныя ў перасьледзе сваіх грамадзянаў і ў фальшаваньні, напрыклад, выбараў, але мне гэта цяжка назваць прыніжэньнем. Мне здаецца, што гэта, наадварот, увага да Беларусі з боку Эўропы, увага да таго, каб беларускія грамадзяне жылі годна й цывілізавана. Да слова „прыніжэньне” гэта ніяк не пасуе. 

Што вашае Шуманаўскае таварыства робіць для таго, каб наблізіць жыхарам Беларусі ідэю аб’яднанай Эўропы? 

— Існуе шэраг праграмаў, якія мы праводзім у Беларусі, накіраваных на інфармаваньне грамадзтва. На наступным тыдні мае выйсьці ў сьвет чарговы нумар нашага часопіса „ЭўраБеларусь”, галоўнай тэмай якога будзе пытаньне эўрапейскай Канстытуцыі. Існуе наша інтэрнэт-старонка www.eurabelarus.org, якая таксама, па меры магчымасьцяў, інфармуе тых грамадзянаў Беларусі, якія карыстаюцца інтэрнэтам, пра тое, што адбываецца ў Эўропе, і што такое Эўразьвяз. Да канца году мае выйсьці ўжо другое выданьне даведніка „Эўрапейскі Зьвяз — што гэта такое?". Першае яго выданьне цалкам разышлося на працягу году - паўтара і карысталася вялікім попытам у грамадзянаў Беларусі. 

Мы праводзім адукацыйныя праграмы — запрашаем вядомых людзей, экспэртаў з краін Эўразьвязу, якія сустракаюцца тут зь беларусамі: са студэнтамі, з прадстаўнікамі экспэрцкіх супольнасьцяў Беларусі, ня толькі ў Менску, але й на правінцыі. Яны апавядаюць пра шлях трансфармацыі ў сваіх краінах. Гаворка ў першую чаргу пра краіны Цэнтральна-ўсходняй Эўропы, якія далучыліся да Эўразьвязу паўтара году таму. Экспэрты апавядаюць пра трансфармацыі ў сваіх дзяржавах у напрамку выкананьня эўрапейскіх нормаў і пра тое, як сёньня жывуць людзі ў гэтых краінах. 

Гэта праца, якую мы спрабуем супрацьпаставіць той дзяржаўнай прапагандзе беларускіх сродкаў масавай інфармацыі, той прапагандзе, якая ліецца з вуснаў вышэйшых асобаў у дзяржаве, той хлусьні пра Эўропу, якую, на жаль, большасьць беларускіх грамадзянаў чуе штодня. 

Эльвіра Богдан 

 кантакт: kamunikat@poczta.onet.pl 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster