БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

КАМУНІКАТ

 
 КАМУНІКАТ 2 / 2005 (27)

Погляд на Беларусь са Швэцыі

Апошнім часам Захад вельмі часта спазірае ў бок Беларусі. Ужо ўсе прызвычаіліся да таго, што заходнія палітыкі й аналітукі ўважліва сочаць за палітычнай сытуацыяй і эканамічнымі пераменамі ў Беларусі. Але ўсё часьцей Беларусь становіцца месцам досьледаў навукоўцаў з Заходняй Эўропы. Адным з такіх дасьледчыкаў зьяўляецца доктар Барбара Тонквіст-Плева, прафэсар Стакгольмскага ўнівэрсытэту ў Швэцыі, зь якою размаўляла Караліна Русіновіч. 

Навукоўцы з Захаду зусім нядаўна пачалі адкрываць для сябе каштоўнасьці беларускай зямлі: яе гісторыю, культуру. Можна таксама сказаць, што працэсы, якія апошнім часам пачаліся ў Беларусі, зьяўляюцца цікавым грунтам да разнастайных навуковых досьледаў. 

Б.Тонквіст-Плева: У маіх дасьледаваньнях я займаюся аналізам фарміраваньня народаў: гістарычным, сацыялягічным, а таксама сацыялінгвістычным у параўнальнай пэрспэктыве. Беларусь таксама зьяўляецца прадметам маіх досьледаў, зь якіх вынікае, што яшчэ нельга гаварыць пра завяршэньне кшталтаваньня беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці, наадварот, яна яшчэ вельмі слабая, каб магла самастойна адыграць вялікую ролю ў палітыцы. Але я мяркую, што шанцам для беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці зьяўляецца беларуская эліта, якая змагаецца за захаваньне беларускай культуры й беларускай мовы. Калі гэтая эліта будзе мець магчымасьць дайсьці да шырокіх масаў насельніцтва, то тады нельга будзе перакрэсьліць будучыню беларускага народу. 

Вы закранулі тэму слабой ролі элітаў у разьвіцьці беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці. А з вашага пункту погляду, якія чыньнікі маюць нэгатыўны ўплыў – можа не на дэградацыю, але на перашкоды ў разьвіцьці нацыянальнай тоеснасьці? 

Б.Тонквіст-Плева: Напэўна, слабым зьвяном зьяўляецца тое, што эліта вельмі слабая ды ізаляваная ад большасьці грамадзтва. Акрамя таго павінна знайсьці сымбалі, вакол якіх магла б спалучыць большую частку грамадзтва, каб мець палітычную сілу. Мне здаецца, што ў гэтай справе вельмі важна, якія гэта будуць сымбалі. Я таксама мяркую, што беларуская мова мае яшчэ вельмі слабую пазыцыю, каб магла функцыянаваць ў ролі такога сымбалю. Шанцам для эліты можа быць стаўка на здабыцьцё грамадзкага даверу, на перакананьне грамадзкай думкі аб неабходнасьцьі змаганьня за беларускую незалежнасьць, а таксама аб неабходнасьці збліжэньня да заходняй думкі, а не спазіраньня на Ўсход, як гэта заўжды адбывалася. 

Цяпер можа крышачку іншае пытаньне: адкуль у Вас зацікаўленасьць праблематыкай Беларусі? 

Б.Тонквіст-Плева: Я ўвогуле займаюся славістыкаю, ведаю польскую й расейскую мовы. Чытаю таксама беларускія і ўкраінскія тэксты. Мяне цікавіць гэтая частка Цэнтральна-ўсходняй Эўропы. Хачу дадаць, што я напісала кніжку пра Беларусь, праўда, на швэцкай мове. Так што ў Беларусі, на жаль, ніхто не прачытае. А цяпер я рыхтуюся да напісаньня кніжкі аб працэсах паўставаньня народаў на гэтых тэрыторыях у параўнальнай пэрспэктыве, дзе Беларусь будзе параўнаная з Украінаю, Славакіяй, Прыбалтыйскімі краінамі, а таксама з Польшчаю і Вугоршчынай. Так што можа гэта будзе адна з найлепшых маіх працаў. 

Трэба адзначыць, што беларуская і ўкраінская культуры – гэта славянскія культуры, і яны падобныя. А як Вы хочаце параўнаць, напрыклад, беларускую культуру з культурай Прыбалтыйскіх краінаў? 

Б.Тонквіст-Плева: Я мяркую, што ў Беларусі аднак ёсьць шмат супольнага асабліва зь летувісамі. Акрамя таго у іх падобныя мэханізмы, напрыклад, супольнасьці. Беларускі народ, таксама як і прыбалтыйскія народы, выводзіўся ў ХІХ стагодзьдзі зь сялянскіх слаёў. Эліты таксама выводзіліся зь сялянаў. Эліты кантактаваліся паміж сабою і, напрыклад, стаўка на мову – галоўны чыннік нацыянальнай тоеснасьці – належыць да галоўных каштоўнасьцяў гатага рэгіёну. Так што тут можна яшчэ знайсьці шмат супольнага. 

На заканчэньне я хацела б яшчэ вярнуцца да сёньняшняй сытуацыі беларускага грамадзтва. Як вам здаецца, ці існуюць нейкія шанцы на зьмену сёньняшняй сытуацыі? 

Б.Тонквіст-Плева: Я належу да тых, хто мяркуе, што ёсьць шанцы на зьмены. Аднак эліты – хоць стаяць у моцнай апазыцыі да ўлады – павінны шукаць новы падыход. Апошнім часам Лукашэнка часта пачаў гаварыць пра сувэрэнітэт і незалежнасьць Беларусі. Я ня ведаю, праўда, зь якіх прычынаў ён так гаворыць: ці з асабістых , ці гэта наступны крок у барацьбе за ўладу. Але мне здаецца, што эліты не павінны бараніцца, а павінны выкарыстаць гэты момант і паспрабаваць збудаваць нешта накшталт супольнага нацыянальнага праекту, каб захаваць сувэрэнітэт Беларусі. Невадома, якая будучыня чакае гэтую краіну. Магчыма, што Лукашэнка адыдзе й прыйдзе нехта новы – і гэта будзе мець вялікае значэньне для будучвні дзяржавы. 

Караліна Русіновіч 

 кантакт: kamunikat@poczta.onet.pl 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster