БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

КАМУНІКАТ

 
 КАМУНІКАТ 2 / 2005 (27)

Польскія СМІ пра Беларусь

“Беларускі Гангадзэ”!?
20.10.2005

Цела забітага беларускага журналіста Васіля Гроднікава знайшоў у аўторак ягоны брат Мікалай - інфармуе цэнтрысцкае выданьне “Gazeta Wyborcza” ў артыкуле пад загалоўкам “Беларускі Гангадзэ”. 

Брат забітага распавядаў пазьней журналістам, што ў кватэры Васіля быў непарадак: рэчы былі параскідваныя, а на падлозе й сьценах было шмат крыві. Аднак каштоўнасьці й грошы, якія знаходзіліся ў даволі відавочным месцы, засталіся някранутымі. 

Васіль Гроднікаў быў журналістам выданьня “Народная Воля” – апошняй незалежнай газэты ў Беларусі. Галоўны рэдактар газэты Іосіф Сярэдзіч расказвае, што ў сваіх артыкулах Васіль атакаваў рэжым і ягоную антыдэмакратычную палітыку. “Некаторыя сьляды сьведчаць пра тое, што гэта магло быць палітычнае забойства, так як сьмерць ўкраінскага журналіста Георгія Гангадзэ,” – лічыць Сярэдзіч. 

“Пакуль цяжка адназначна сьцьвердзіць, што гэта было палітычнае забойства. Тым часам варта заўважыць, што гэта ня першае нявысьветленае забойства пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі,” – пераконвае беларускі палітоляг Павал Марозаў. 

У сваю чаргу Іосіф Сярэдзіч задумоўваецца, чаму, калі забойства мела крымінальны характар, злачынцы нічога з кватэры ня ўкралі? “І чаму міліцыя толькі ў сераду прызнала, што Васіль не памёр натуральнай сьмерцю? Гэта ж было бачнае ад пачатку,” – лічыць рэдактар. 

Газэта “Народная Воля” апошнім часам мае сур’ёзныя праблемы – дзяржаўная фірма, якая займаецца распаўсюдам газэтаў па краіне, адмовіла выданьню ў супрацы, а друкарні дэнансавалі дамовы аб друку газэты. 

Цяпер “Народную Волю” друкуюць у Расеі. Палову 30- тысячнага тыражу падпісчыкі атрымліваюць па пошце, другую частку добраахвотнікі раздаюць на вуліцах. 

Вясною запалохвалі журналістку “Народнай Волі” Вольгу Кляскоўскую. “Я пісала пра масавыя фальсыфікацыі, якія адбыліся падчас леташняга рэфэрэндуму. Мяне выкінулі з унівэрсытэту, пачаліся тэлефоны з пагрозамі. Нехта ўзламаў дзьверы ў маю кватэру, а калі спрабавалі выкрасьці зь дзіцячага садзіка маю дачку, я ня вытрымала й папрасіла палітычнага прытулку ў Польшчы,” – расказвае Вольга Кляскоўская. Журналістка ня ведае, ці забойства Гроднікава мае палітычны характар, але, паводле яе, Лукашэнка стварыў такую сыстэму, што падобныя гіпотэзы ўзьнікаюць самыя па сабе. 

Да гэтай пары не была таксама высьветленая справа сьмерці незалежнай журналісткі Веранікі Чаркасавай. Год таму невядомы злачынца сьмяротна параніў яе нажом у ейнай кватэры. У Беларусі ў нявысьветленых умовах зьнік таксама генэрал Юры Захаранка – былы кіраўнік Міністэрства ўнутраных справаў. Ён зьнік 7 траўня 1999 году, падчас шпацыру непадалёк ад свайго дому. У верасьні 1999 году зьнік Віктар Ганчар – палітык, які арганізаваў незалежныя прэзыдэнцкія выбары. У ліпені 2000 году падобны лёс сустрэў апазыцыйнага журналіста Зьмітра Завадзкага. Ён паехаў на лётнішча сустрэць свайго сябра, таксама журналіста, Паўла Шарамета. Аднак Шарамет знайшоў на лётнішчы толькі аўтамабіль Завадзкага, а самога журналіста да гэтай пары не знайшлі – прыгадвае Лукаш Адамскі – журналіст цэнтрысцкага выданьня “Gazeta Wyborcza”. 

Беларускія ўлады могуць пераняць Польскія дамы, купленыя за грошы палякаў. Паводле Анжалікі Борыс – непрызнаванай мясцовымі ўладамі старшыні Саюзу палякаў Беларусі – згаданы працэс ужо пачаўся – інфармуе прэстыжнае выданьне “Rzeczpospolita”. 

“Мне тэлефанавалі прадстаўнікі абласных уладаў і заявілі, што наш Польскі дом яны хочуць унесьці ў сьпіс пляцовак аддзелу культуры ў Браславе,“- заявіў старшыня раённага аддзелу СПБ у згаданым горадзе Віктар Мацулевіч. “ Унесьці ў спіс” азначае падпарадкаваць яго абласным уладам. 

У Браславе й вобласьці палякі складаюць каля 25% з 15 тысячаў мясцовых жыхароў. Польскі дом – гэта будынак, куплены Ўсясьветным зьвязам жаўнераў Арміі Краёвай. Рамонт фінансавала арганізацыя “Wspólnota Polska”. 

“ Улады ня могуць забраць будынку бяз згоды чальцоў нашай арганізацыі,” – лічыць Мацулевіч. Тым часам непрызнаваная беларускімі ўладамі старшыня СПБ Анжаліка Борыс ставіцца да гэтай справы менш аптымістычна. У ейнай ацэнцы, працэс пераняцьця Польскіх дамоў ужо пачаўся. “Абласныя выканаўчыя камітэты прапануюць фінансаваньне ўтрыманьня дамоў, працаўладкаваньня працаўнікоў. Гэта азначае, што нашыя цэнтры будуць падпарадкаваныя згаданым уладам - яны будуць уключаныя ў сетку цэнтраў культуры й будуць рэалізаваць супольную зь імі праграму,” – тлумачыць Анжаліка Борыс. 

У сваю чаргу Канстанты Тарасэвіч, старшыня назіральнай рады СПБ, выбраны ў жніўні падчас зьезду ў Ваўкавыску, пераконвае, што ніводзін Польскі дом ня будзе ад арганізацыі адабраны. “Мы маем падвойныя ўлады. Кіраўніцтва арганізацыі, выбранае ў сакавіку ў Горадні, якога не прызнаюць беларускія ўлады, ды кіраўніцтва, выбранае ў жніўні падчас зьезду ў Ваўкавыску, якога ў сваю чаргу не прызнае Польшча. Варшава заявіла, што яна ня будзе фінансаваць СПБ – не перадасьць ніякіх грошай новай управе арганізацыі. Тым часам трэба заплаціць за электраэнэргію, за ацяпленьне, а сродкаў няма. Таму мы зьвярнуліся да беларускіх уладаў з просьбай аб часовым фінансаваньні плацовак. Цяпер мы павінны заключыць дамовы зь мясцовымі аддзеламі культуры,”- тлумачыць Канстанты Тарасэвіч, дадаючы, што, незалежна ад поглядаў, дзеячы не аддадуць ані воднага Польскага дому. 

Тым часам, паводле беларусага заканадаўства, арганізацыя “Wspólnota Polska” не магла быць уласьнікам нерухомай маёмасьці і перадала будынкі, значыць Польскія дамы, СПБ. І хаця ў дамове знаходзіцца пункт, што, калі б будынкі былі выкарыстаныя да іншых мэтаў, чым прадугледжваюць адпаведныя дакумэнты, дамы павінны быць вернутыя арганізацыі “Wspólnota Polska”, але магчымасьць рэалізацыі згаданага запісу амаль нулявыя. Ніякі беларускі суд не адбярэ маёмасьці ад дзяржавы, каб перадаць яе польскай арганізацыі. 

Да 2004 году фундацыя “Wspólnota Polska” выдаткавала каля 30 мільёнаў злотых на Польскія дамы й школы ў Беларусі. Найбольш каштоўнымі была будова школаў у Ваўкавыску ды Горадні. Да гэтага трэба дадаць фінансаваньне ўтрыманьня Польскіх дамоў. Згаданыя пляцоўкі працаўладкоўваюць кіраўнікоў, арганізоўваюць адукацыйныя й культурныя мерапрыемствы. Цяпер усё гэта можа прапасьці! – перасьцерагае Пётр Касьціньскі – журналіст прэстыжнага выданьня “Rzeczpospolita”. 


Затрыманьне журналіста
21.10.2005 


Польскія газэты пішуць пра затрыманьне ў Горадні журналіста за публікацыю ў газэце “Głos znad Niemna”. Анджэй Пачобут, галоўны рэдактар “Польскага Магазыну” быў учора ўвечары затрыманы міліцыяй і сілай даведзены ў гарадзенскі камісарыят, дзе правёў 5 гадзін – паведамляе прэстыжная “Rzeczpospolita”. Прычынай затрыманьня стаў артыкул, апублікаваны ў тым нумары “Głosu znad Niemna”, які быў выдадзены ў Польшчы пасьля зьезду Саюзу Палякаў Беларусі ў Ваўкавыску. 

Міліцыянты затрымалі Пачобута на вуліцы. Праўдападобна, сачылі за ім, чакаючы моманту, калі астанецца адзін. Журналісту ўдалося выслаць да калегаў сыгнал пра яго затрыманьне з мабільнага тэлефону. Міліцыянты распытвалі яго м.ін. пра распаўсюд у Беларусі нумароў газэты “Głos znad Niemna”, выдадзеных месяц таму ў Польшчы рэдакцыяй, вернай кіраўніцтву СПБ начале з Анжалікай Борыс, якое не прызнаецца афіцыйным Менскам. Менавіта ў гэтым нумары газэты было некалькі артыкулаў Анджэя Пачобута. Штодзёнка левай арыентацыі “Trybuna” дадае, што польскія нумары маюць быць канкурэнцыяй для “Głosu znad Niemna”, які выдаецца афіцыйна ў Горадні рэдакцыяй, зьвязанай з кіраўніцтвам СПБ, прызнаваным беларускімі ўладамі. 

Увагу міліцыянтаў мог прыцягнуць ягоны камэнтар да рэпартажу пра ваўкавыскі зьезд СПБ. На падставе апублікаванага ў Інтэрнэце сьпісу функцыянераў КДБ і супрацоўнікаў аддзелу ідэалёгіі, якія атрымалі ўзнагароды ад кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Віктара Шэймана “за ўзорную падрыхтоўку й правядзеньне на найвышэйшым роўні мерапрыемстваў, узмацняючых стабільнасьць у сфэры міжнародных адносінаў”, Пачобут сьцьвердзіў, што гэта яны менавіта адказныя за нішчэньне Саюзу палякаў Беларусі. Улады пралукашэнкаўскага СПБ зь Юзэфам Лучнікам начале Пачобут назваў “бязвольнымі марыянэткамі”, якія “мусяць танчыць так, як ім зайграюць”. 

Пачобут аднак адмовіўся даваць паказаньні без удзелу адваката. Дык перавезьлі яго ў Шчучын з мэтай атрымаць паказаньні ў сувязі з уяўным запалохваньнем дырэктара шчучынскага Польскага дому Віктара Богдана. У гэтай справе Пачобут – падобным чынам як і трое іншых дзеячаў СПБ – выступае ў якасьці падазронага. Аднак ён і ў гэтым выпадку адмовіўся даваць паказаньні. Тады міліцыянты паведамілі яму, што мае забарону выезду зь Беларусі ды што раніцай ізноў мусіць паявіцца на пастарунку ў Шчучыне разам з аадвакатам, і пасьля гэтага яго адпусьцілі – піша на старонках “Rzeczpospolitej” Анджэй Пісальнік. 

Цэнтрысцкая ўплывовая “Gazeta Wyborcza” піша аб праблемах польскіх дамоў у Беларусі. У ацэнцы Анджэя Пісальніка, прэс-сакратара СПБ, непрызнаванага афіцыйным Менскам, беларускія ўлады могуць скарыстацца фактам, што 16 польскіх дамоў мае фінансавыя праблемы, і паралізаваць іхную дзейнасьць. Польскія дамы фінансаваліся дагэтуль з грошай Польшчы. Аднак пасьля выбару марыянэткавага кіраўніцтва СПБ, Варшава адмовіла ў фінансаваньні. Тым часам дамы трэба ўтрымаць, купіць вугаль. Учора Віктар Мацулевіч, дырэктар Польскага дому ў Браславе, выявіў, што мясцовая адміністрацыя аказвае на яго ціск, стараючыся намовіць на падпісаньне зь ёю дамовы аб пераняцьці ўтрыманьня дому. На практыцы гэта азначае, што ўсялякую культурніцкую дзейнасьць дому трэба будзе ўзгадняць зь мясцовымі ўладамі. Юзэф Лучнік – старшыня СПБ, прызнаванага беларускімі ўладамі, сказаў газэце, што нічога пра гэта ня чуў. Адначасова запэўніў, што гэтыя дамы астануцца незалежнымі й польскімі. 


Чаму загінуў беларускі журналіст?
26.10.2005 


Прэстыжная “Rzeczpospolita” задумоўваецца, чаму загінуў беларускі журналіст? Надалей невядома, хто забіў Васіля Гроднікава, цела якога – зь цяжкай траўмай галавы – было знойдзена 18 кастрычніка ў ягонай кватэры ў Заслаўлі. 

Беларуская пракуратура адтэрміноўвае ўзбуджэньне крымінальнай справы – піша “Rzeczpospolita”. Занепакоенасьць гэтым пытаньнем выказаў Міжнародны інстытут друку (IPI) зь сядзібай у Вене. Дырэктар Інстытуту Яган Фрыц заклікаў беларускія ўлады “правесьці неадкладнае й падрабязнае сьледзтва ў справе забойства”, а таксама “зьдзейсьніць усё неабходнае дзеля прадухіленьня атакаў на журналістаў”. “Сьмерць Гроднікава наступіла амаль год пасьла забойства Вэранікі Чаркасавай – журналісткі незалежнай газэты “Салідарнасьць”, зьбітай на сьмерць у ейнай кватэры ў Менску 20 кастрычніка 2004 году. Забойства Чаркасавай надалей нявыясьнена. Беларускія ўлады ўжо крытыкаваліся за тое, што, замест зьвярнуць увагу на матывы, зьвязаныя зь яе працай, скіравалі сьледзтва супраць ейнага непаўнагадовага сына” – напісана ў заяве Міжнароднага інстытуту друку. 

Сьледзтва ў справе забойства Гроднікава йдзе вельмі марудна. З уступных мэдычных аналізаў вынікае, што Гроднікава ўдарылі па галаве нейкай тупой прыладай. Але міліцыя й пракуратура чакаюць на вынікі больш падрабязных аналізаў, якія працягнуцца амаль месяц – сказала “Rzeczpospolitej” Сьвятлана Калінкіна, намесьніца галоўнага рэдактара апазыцыйнай газэты “Народная Воля”, на старонках якой друкаваўся Васіль Гроднікаў. 

У ацэнцы Алега Гулака зь Беларускага Хэльсінскага камітэту, пакуль што няма падставаў, каб гэтай трагічнай сьмерці Гроднікава надаваць палітычнае значэньне. Вядома аднак, што Гроднікаў быў забіты, і таму неадкладна трэба было ўзбудзіць крымінальную справу – цьвердзіць Гулак. – Тады прымяняюцца іншыя працэдуры, больш падрабязныя й дакладныя. Тым часам пракуратура чакае й адтэрміноўвае справу на месяц. Гэта можа выклікаць пэўныя боязі. 

Сьвятлана Калінкіна дадае, што дагэтуль няма ўпэўненасьці, што Гроднікаў быў забіты. Яго ўдарылі, але ці мэтанакіравана? А можа ўдарыўся сам? Падрабязны аналіз павінен выясьніць гэта. Улады ня хочуць сьледзтва ў справе забойства журналіста ва ўгодкі сьмерці Чаркасавай. 

“Rzeczpospolita” прыгадвае, што ў 2000 годзе зьнік бязь вестак яшчэ адзін беларускі журналіст Зьміцер Завадзкі. 


Мяжа з перашкодамі
29.10.2005 


Прэстыжная „Rzeczpospolita” паведамляе аб праблемах Анжалікі Борыс. Непрызнаваная беларускімі ўладамі старшыня Саюзу палякаў Беларусі ўчора некалькі гадзін правяла на мяжы. Яна ехала ў Беласток на сустрэчу з прадстаўнікамі таварыства „Wspólnota Polska” („Польская супольнасьць”). 

Памежнікі на кантрольна-прапускным пункце Бераставіца – Баброўнікі пачаткова правялі падрабязны кантроль ейнага багажу, а потым доўга правяралі пашпарт і зь невядомых прычынаў анулявалі пячатку, безь якой нельга выехаць зь Беларусі. Аднак – як паведаміла Польскае прэсавае агенцтва – пасьля нейкага часу пячатку вярнулі. 

Падчас кантролю беларусы вельмі дакладна праверылі таксама аўтамабіль, якім Анжаліка Борыс ехала ў Польшчу. Нічога аднак не ўдалося знайсьці, і ў канцы канцоў дазволілі ёй паехаць. 

Беларускі рэжым вельмі часта выкарыстоўвае свае памежныя службы да перасьледу прадстаўнікоў апазыцыі – заўважае „Rzeczpospolita”. Згодна з прынцыпам: калі ня ўдасца не дазволіць ім выехаць з краіны, то можна прынамсі ўскладніць жыцьцё. 

Праблемы з памежнікамі ёсьць таксама ў грамадзян Польшчы. Сёлета ў жніўні на тэрыторыю Беларусі не былі ўпушчаныя эўрапарлямэнтары ад Грамадзянскай плятформы. Па некалькі гадзін кантралююцца таксама журналісты, напр. Пётр Касьціньскі з „Gazety Wyborczej”. 

Анжаліка Борыс была выбраная старшынёю СПБ у сакавіку. Не паддалася ціску беларускіх уладаў і не адмовілася ад пасады старшыні, нават тады, калі афіцыйны Менск выбраў новае кіраўніцтва арганізацыі падчас жнівеньскага зьезду СПБ у Ваўкавыску. Анжаліку Борыс некалькі дзясяткаў разоў выклікалі ў міліцыю й пракуратуру, узбудзілі супраць яе таксама некалькі крымінальных справаў – паведамляе „Gazeta Wyborcza”. 


Сустрэча лідэраў СПБ у Беластоку
31.10.2005 


Прэстыжная “Rzeczpospolita” й цэнтрысцкая ўплывовая “Gazeta Wyborcza” паведамляюць пра сустрэчу лідэраў Саюзу палякаў Беларусі ў Беластоку. 

У Беластоку сабралася непрызнаваная беларускімі ўладамі Галоўная рада СПБ. Дзеячы рады не сустрэліся ў Беларусі, бо баяліся, што службы прэзыдэнта Лукашэнкі перашкодзяць у пасяджэньні. Сустрэча адбылася ў суботу ў сядзібе таварыства “Wspólnota Polska” (“Польская супольнасьць”). 

Старшыня СПБ Анжаліка Борыс правяла ў дарозе 10 гадзін, таму што 6 гадзін трымалі яе беларускія памежнікі на кантрольна-прапускным пункце Бераставіца – Баброўнікі. Толькі зацікаўленьне гэтым польскіх журналістаў прычынілася да таго, што дазволілі ёй паехаць у Польшчу – адзначае на старонках “Gazety Wyborczej” Эва Сакульска зь Беластоку. 

З агульнай колькасьці 35 чальцоў у Беласток прыбыло 18 чалавек, а гэта значыць, што быў неабходны кворум. – Гэта доказ таго, што Саюз палякаў, нягледзячы на рэпрэсіі ўладаў, усё ж дзейнічае – сказала журналістам Анжаліка Борыс, непрызнаваная афіцыйным Менскам старшыня СПБ. Борыс падкрэсьліла, што Саюз палякаў чакае дапамогі з боку Польшчы. Арганізацыя хоча пашыраць сапраўдную гісторыю Польшчы. – Справа ў тым, каб жаўнеры Арміі Краёвай не прадстаўляліся ў Беларусі як бандыты, а дзень 17 верасьня 1939 году не святкаваўся як Дзень вызваленьня з-пад польскага панаваньня – сказала Анжаліка Борыс падчас сустрэчы ў Беластоку. 

Дзеячы СПБ ня здрадзілі плянаў сваёй арганізацыі, бо гэта магло б ускладніць іхную працу ў Беларусі – заўважае “Gazeta Wyborcza”. Анжаліка Борыс, баючыся чарговых праблемаў на мяжы, ня выявіла нават, як доўга застанецца ў Польшчы. 

“Rzeczpospolita” прыгадвае, што сакавіцкі зьезд быў прызнаны беларускім рэжымам як нелегітымны, і ў жніўні дзеячы, падпарадкаваныя ўладам, выбралі паслухмянае кіраўніцтва СПБ, якога ў сваю чаргу не прызнае Польшча. 

Беластоцкі журналіст “Gazety Wyborczej” Якуб Мэдэк зьвярнуўся па камэнтар адносна сытуацыі СПБ да лідэра Беларускага Народнага Фронту Вінцука Вячоркі. Аказваецца, што праблемы з правядзеньнем сустрэчы маюць таксама іншыя арганізацыі, напр. на ўчорашні зьезд Таварыства беларускай мовы ў Менску не ўдалося зьняць ніякай залі. У выніку гэтага зьезд быў праведзены ў памешканьнях БНФ, якія замалыя, і таму не хапіла месца для многіх са 120 дэлегатаў. Таму нічога дзіўнага, што дзеячам СПБ прыйшлося сустрэцца за мяжою. Апошнім часам, з моманту выбару Аляксандра Мілінкевіча адзіным супольным кандыдатам ад дэмакратычных сілаў на прэзыдэнта Беларусі, рэпрэсіі ў дачыненьні да апазыцыі сталі больш жорсткімі. Праўдападобна, улады зачыняць апошнюю незалежную беларускую штодзёнку “Народная Воля” – сказаў “Gazecie Wyborczej” Вінцук Вячорка. 


Выбары бязь сьведкаў
31.10.2005 


Аляксандар Лукашэнка рыхтуецца да прэзыдэнцкіх выбараў і ня хоча, каб былі на іх сьведкі – адзначае “Rzeczpospolita”. Беларускі дыктатар баіцца, што прайграе, і робіць усё, каб не дапусьціць гэтага. У Менску міліцыя затрымала 70 удзельнікаў заснавальніцкага зьезду арганізацыі “Партнэрства”, якая хоча падрыхтаваць незалежны кантроль прэзыдэнцкіх выбараў у будучым годзе. Міністэрства патрабуе рэгістрацыі, а міліцыя не дазваляе правесьці заснавальніцкі зьезд – сказаў лідэр “Партнэрства” Мікола Астрэйка. 

“Партнэрства” намерваецца выслаць на прэзыдэнцкія выбары 5 тысяч назіральнікаў, і дзеля гэтага мусіць раней зарэгістравацца. Аднак удзельнікі зьезду ня здолелі падрыхтаваць неабходныя дакумэнты – іх перавезьлі ва ўчастак, а група некалькіх дзясяткаў арганізатараў трапіла ў арышт. Улады панічна баяцца несанкцыянаваных сходаў – сказаў “Rzeczpospolitej” незалежны беларускі палітоляг Уладзімер Падгол. – Ня хочуць таксама прысутнасьці назіральнікаў на выбарах. Паводле найноўшых апытаньняў, Аляксандар Лукашэнка можа атрымаць максымум 47% галасоў, а гэта значыць, што пры добрасумленным падліку галасоў ня будзе перавыбраны. Ён аднак не дапусьціць гэтага. 

Меркаваньнем Падгола, прадугледжаныя на лета 2006 году прэзыдэнцкія выбары важныя яшчэ й таму, што адначасова мае адбыцца рэфэрэндум у справе Канстытуцыі Зьвязу Беларусі й Расеі. 


Аб’яднаньне Беларусі й Расеі штораз бліжэйшае
07.11.2005 


Уплывовая цэнтрысцкая "Gazeta Wyborcza" публікуе вялікі аналітычны артыкул Мікалая Іванова на тэму штораз бліжэйшага аб’яднаньня Беларусі й Расеі. 

Беларусы застаюцца адзіным зь нешматлікіх народаў Эўропы, які надалей жыве ўласнымі фобіямі, комплексамі й хібамі. Адна зь іх, якая дазваляе Аляксандру Лукашэнку захаваць у сваіх руках уладу, гэта талерантнасьць беларусаў. 

Цягам тысячагодзьдзя празь беларускія землі праходзілі такія колькасьці заборчых арміяў, што беларусы сфармавалі ў сабе незвычайную здольнасьць быць абыякавымі да любой улады. У савецкія часы яны лічыліся найбольш прасавецкімі грамадзянамі. У 1990 годзе, калі Міхаіл Гарбачоў зрабіў рэфэрэндум па пытаньні захаваньня Савецкага Саюзу, беларусы сьцяною стаялі за Саюз, апярэдзіўшы па сваім запале нават расейцаў. 

Пераламаньне гэтага комплексу, а таксама перакананьня, што любыя зьмены вядуць да чагосьці горшага, на сёньня зьяўляецца адной з найцяжэйшых задачаў беларускай апазыцыі на бліжэйшы час. 

Да прэзыдэнцкіх выбараў застаецца амаль год. Перадвыбарчая кампанія ўжо пачалася. Супольны кандыдат апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч сфармаваў выбарчы штаб, а той актыўна пачаў фармаваць свае структуры на месцах. 

Нечаканым было прызначэньне на функцыю кіраўніка штабу камуніста Сяргея Калякіна. Сам Мілінкевіч тлумачыць гэты крок тым, што гэта дазволіць выкарыстаць у выбарчай кампаніі разбудаваную рэгіянальную структуру камуністаў, а таксама арганізацыйныя здольнасьці Калякіна. 

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, які толькі невялічкай колькасьцю галасоў прайграў у барацьбе за гонар быць супольным кандыдатам апазыцыі ў прэзыдэнты, узначаліў дарадчы Нацыянальны Камітэт, які журналісты ўжо пасьпелі ахрысьціць назвай ценявога кабінэту. 

Празь некалькі дзён пасьля абраньня Мілінкевіч паехаў у першы свой змаежны візыт у якасьці кандыдата апазыцыі – у Прагу. Гэта быў сьвядомы крок новага лідэра апазыцыі. Як ён тлумачыць у інтэрвію „Lidovym Novinam”, ягоным ідэалам апазыцыйнага палітыка й дэмакрата зьяўляецца Вацлаў Гавэл і „ягоны негвалтоўны шлях рэвалюцыйных зьменаў”. — Я не беларускі Юшчанка — кажа Мілінкевіч. — Я беларускі Гавэл. Я не рэвалюцыянэр, які выступае на мітынгах як Юшчанка, я спакойны інтэлектуал. 

Лукашэнка намагаецца рабіць выгляд, што яго ўсё гэта не асабліва хвалюе, але ў Крамлі назіраюць за сытуацыяй у Беларусі больш уважліва. Прычына простая: Беларусь – гэта адзіная з постсавецкіх краінаў, якую можна лічыць рэальным кандыдатам дзеля адбудовы імпэрыі. Расеі Ўладзіміра Пуціна неабходны хаця б сымбалічны аб’яднаўчы посьпех, які паказаў бы грамадзянам, што імпэрыя адбудоўваецца, і што неўзабаве яна будзе ня проста імпэрыяй, а вялікай імпэрыяй — як у царскія часы, а значыць ніякіх дэмакратычных рэвалюцыяў у Расеі грамадзяне могуць не баяцца. 

У сваю чаргу Лукашэнка разумее, што бяз шчыльнай прывязкі да Расеі ягоная ізаляваная ў сьвеце дыктатура з рахітычнай эканомікай доўга не пратрывае. Паміж Масквою й Менскам ня першы год кружляе сакратар Саюзу Беларусі й Расеі Павал Барадзін. Ягоны рэцэпт просты: хуткае аб’яднаньне Расеі й Беларусі ў адзін дзяржаўны арганізм і ўхваленьне такой Канстытуцыі новай дзяржавы, якая дазволіць Пуціну спакойна кіраваць краінай да 2013 году. 

Вядомы расейскі публіцыст Сяргей Караганаў лічыць, што хуткае аб’яднаньне Расеі й Беларусі на руку перадусім чыноўніцкаму апарату абедзьвюх краінаў. Аднак бюракратры зацікаўленыя перадусім не эфэктыўным аб’яднаньнем, а самім працэсам аб’ядноўваньня – шырока разрэклямаваным, які лёгка выкарыстоўваць у прапагандзе. Караганаў называе яго нават „карысным мітам інтэграцыі, які працалюбіва падтрымвае бюракратыя, створаная менавіта дзеля гэтага праекту”. 

Інтэграцыя патрэбная й Лукашэнку. Здаецца, што безь яе Лукашэнку даўно б скінулі прарасейскія грамадзяне Беларусі. Ну й нельга не згадаць эканамічнай дапамогі з боку Расеі... 

Якія б санкцыі не накладалі на Менск, Расея ня першы год служыць Беларусі шчытом і жалезным запасам у разе патрэбы. Усе разумеюць, што Крэмль імкнецца захаваць анахранічны рэжым у Беларусі, ствараючы эфэктыўныя перашкоды дзеля дэмакратычных пераўтварэньняў у Беларусі. Гэтай банальнай праўды ў Эўропе часта не заўважаюць. 

У вайсковай сфэры інтэграцыя краінаў ужо адбылася. 

У Беларусі няма дастатковых палітычных сіл, якія маглі б проціпаставіцца інтэграцыі з Расеяй. Большасьць людзей мае прарасейскія погляды, а супрацоўніцтва з Расеяй яны не ўспрымаюць як пагрозу, а хутчэй як гарантыю бясьпекі. Улады арыентуюцца на ўсход, а грамадзтва ўспрымае гэта як нешта цалкам натуральнае. У такой сытуацыі апазыцыя няшмат можа. Аляксандар Мілінкевіч шукае залатой сярэдзіны: Мы хочам супрацоўнічаць як з Усходам, гэтак і з Захадам – кажа ён. Ніхто ня кажа пра ўваход у НАТО, альбо пра поўнае аб'яднаньне з Расеяй. Я перакананы, што пераможа ідэя актыўнай нэйтральнасьці. 

Здаецца, кандыдат апазыцыі ня супраць інтэграцыі з Расеяй. Зрэшты, калі б ён быў супраць, мала хто за яго галасаваў бы. Тым больш, што справакаваны Лукашэнкам канфлікт вакол Саюзу палякаў зьвёў да нуля ўплыў польскай і наогул эўрапейскай палітыкі на беларускую рээчаіснасьць. Апазыцыя разьлічвае хутчэй на тое, што, згодна з дыягназам Караганава, інтэграцыя будзе зьведзеная да рытуальных жэстаў ды працэдураў, і ня будзе сьпяшацца з рэальным аб’яднаньнем. 

Беларускія дэмакраты могуць заатакаваць непасрэдных выканаўцаў пляну інтэграцыі — Лукашэнку й Барадзіна. Павал Барадзін выконвае ролю аднаго з багатых спонсараў Лукашэнкі. І менавіта па ім пачнуць верагодна біць — ужо цяпер паявілася сэрыя артыкулаў пра Барадзіна ў беларускай апазыцыйнай прэсе. А без Барадзіна шанцы Лукашэнкі перамагчы на наступных выбарах зьмяншаюцца — піша на старонках выданьня "Gazeta Wyborcza" Мікалай Іваноў.

 кантакт: kamunikat@poczta.onet.pl 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster