БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

КАМУНІКАТ

 
 КАМУНІКАТ 3 / 2005 (28)

Акцыя пратэсту Amnesty International

Сёньня адбываецца акцыя пратэсту адносна свабоды слова ў Беларусі. Арганізатарам акцыі зьяўляецца асацыяцыя "Amnesty International", якая сёньня заклікае : "Пратэстуй супраць парушэньня правоў чалавека ў Беларусі – вышлі ліст да прэзыдэнта Лукашэнкі". Да акцыі далучыліся польскія газэты. Першыя старонкі "Gazety Wyborczej" i "Rzeczpospolitej" выглядаюць так, як бы нехта пакрэсьліў іх чорнай фарбай. У сярэдзіне зьмешчана падрабязная інфармацыя аб парушэньні правоў чалавека й свабоды слова ў Беларусі. Важным элемэнтам пратэсту зьяўляецца паштоўка, якую можна знайсьці ў сярэдзіне газэт або на старонцы асацыяцыі "Amnesty International" - www.amnesty.org.pl  На паштоўцы напісаны тэкст пратэсту й адрас, на які можна яе выслаць. 

"Gazeta Wyborcza" тлумачыць, што першы раз ад 1989 году выходзіць да друку ў такім стане. Выхлядае так, быццам бы пакрэсьліла яе цэнзура. "Мы хочам паказаць – піша "Gazeta Wyborcza" – што асталося б зь першай старонкі, калі б газэта выйшла ў Беларусі. Ня будзем захоўвацца пасіўна, гледзячы на тое, што адбываецца ў нашых суседзяў" – заклікае уплывовая польская газэта. Паводле газэты, "такія масавыя пратэсты няраз дапамагалі ў іншых дзяржавах, паўстрымлівалі перасьледы. Дапаможа й цяпер, калі мы актыўна прымем удзел". 

У лісьце да прэзыдэнта зьмешчаны словы занепакоенасьці сытуацыяй, у якой няма талярантнасьці да якіх-колечы слоў крытыкі ў адрас уладаў. "Amnesty Іnternational" усё з большым занепакоеньнем заўважае, што пакаёвыя палітычныя дзеяньні ў Беларусі сёньня амаль што немагчымыя. Улады Беларусі ўсё часьцей выкарыстоўваюць перасьледаваньні, ужываюць сілу, выкарыстоўваюць масавае затрымоўваньне ды пазбаўляюць свабоды сваіх грамадзян. 

"Amnestiy Іnternational" заклікае ўлады Беларусі стрымаць ужываньне крымінальнага права ў дачыненьні да тых, хто крытыкуе ўладу, стрымаць перасьлед асобаў, якія мірным шляхам выказваюць свае думкі. Заклікае запэўніць магчымасьць свабоднага ўдзелу ў мірных дэманстрацыях і выказваньня сваіх меркаваньняў. 

Мы размаўляем з Малгажатай Лампэрскай, каардынатарам дачыненьняў зь Беларусяй з асацыяцыі "Amnesty Іnternational": 

М.Лампэрска: Мы хочам зьвярнуць увагу палякаў, што ў нашай суседкі Беларусі няма свабоды слова. Канешне, пра Беларусь гаворыцца ўжо даўно, але мала хто сабе прадстаўляе, як гэта дакладна выглядае. Калі сёньня асоба возьме ў рукі газэту, то зьдзівіць яе першая старонка чорнага колеру. Мы хочам выкарыстаць такі моцны штуршок, каб кожны падумаў: "Жах, у нас можна напісаць усё, зразумела, у рамках права, а ў Беларусі нельга зьмясьціць крытыкі ўраду. У іншым выпадку газэта будзе зачыненая, або цябе пасадзяць у турму за абразу прэзыдэнта. Мы бачым, што такіх выпадкаў было шмат. 

Таксама мы хочам паведаміць больш канкрэтна аб нашай дзейнасьці, у якой мы стараемся дапамагчы Беларусі, і якую мы вядзем ужо даўно. 

Спосаб, які мы выкарыстоўваем – пісаньне лістоў – зьяўляецца вельмі добрым і спраўджаным спосабам. Кожны можа далучыцца да акцыі й дапамагчы асобам, правы якіх у Беларусі парушаюцца. Мы чакаем, што як мага больш асобаў, якія вазьмуць у рукі газэты альбо ўвойдуць на нашую інтэрнэтавую старонку, вышлюць гэтыя паштоўкі да Лукашэнкі. Лічым, што шмат мяшкоў зь лістамі знойдзецца ў Канцылярыі Прэзыдэнта. Хацелася б, каб ён нарэшце зьвярнуў сваю ўвагу на міжнародныя меркаваньні. Таксама хацелася б, каб як мага больш палякаў далучылася да нашага пратэсту. Каб яны ня выкінулі паштоўку, якую знойдуць у газэтах, але наклеілі на яе марку й выслалі. Я асабіста таксама вышлю такую паштоўку. Усім сэрцам спадзяюся, што акцыя трапіць да як мага большай колькасьці асоб і яны далючацца да яе. 

Сёньня ў найбольшых гарадох Польшчы й Брусэля "Аmnesty Іnternational" разьвесіла каля 30 тысяч фотаздымкаў пяці палітыкаў і журналістаў, перасьледаваных у Беларусі: Аляксандра Васільева – аднаго з кіраўнікоў Страйкавага камітэту прыватных прадпрымальнікаў, Міколы Маркевіча – галоўнага рэдактара ліквідаванай газэты "Пагоня", Анжалікі Борыс – не прызнанай старшыні Саюзу палякаў Беларусі, Анджэя Пісальніка – прэс-сакратара СПБ і Анджэя Пачобута – галоўнага рэдактара часопіса "Magazyn Polski". Здымкі прымацаваныя да дрэў і слупаў тасьмай, якая заклейвае вусны асобы. "Менавіта так выглядае свабода слова ў Беларусі, дзе ўлада амаль што зьнішчыла незалежныя СМІ" – лічыць "Amnesty Іnternational". 

Алена Панасевіч

 кантакт: kamunikat@poczta.onet.pl 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster