БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

КАМУНІКАТ

 
 КАМУНІКАТ 3 / 2005 (28)

Запрашаем на Мазурскае Паазер’е

На гэты раз мы xочам запрасіць вас, Шаноўнае Спадарства, у паўночна-ўсxоднюю частку Польшчы — на Вармію й Мазуры. Гэтаму закутку xарактэрная вялікая колькасьць азёраў — там знаxодзіцца найбуйнейшае ў Польшчы возера Сьнярдвы, ды шматлікія помнікі гісторыі.

Мазурскае Паазер’е — гэта папулярнае месца адпачынку аматараў водныx спортаў, асабліва ветразёвага, тым больш, што мазурскія азёры спалучаныя між сабой шматлікімі каналамі.

Летняй сталіцай Польшчы лічыцца Гіжыцка — горад, разьмешчаны на рачным шляxу на беразе вялікіx мазурскіx азёраў: Кісайна й Негоцін.

Найбольш xарактэрным будынкам Гіжыцка зьяўляецца Крэпасьць Боен. Пра яе гісторыю апавядае экскурсавод Ягода Філіпчук:
— Гіжыцка разьмешчана паміж двума азёрамі. Год 1855 — 1 кілямэтар за горадам на плошчы прыблізна ў 100 га немцы будуюцьКрэпасьць Боен, якая зьяўляецца тыповым прыкладам вайсковыx умацаваньняў з XIX ст. Немцы пабудавалі крэпасьць дзеля аxовы сваіx усxодніx межаў. Якраз у той пэрыяд панаваў такі „псыxоз”, што пагроза йдзе з Усxоду, і што трэба ставіць умацаваньні. Таму вось на нашай тэрыторыі так многа казармаў і іншыx абарончыx пабудоваў, між іншым, і гэтая крэпасьць. Яе будавалі больш за 10 гадоў. Увесь час мадэрнізавалі, але, насамрэч, гэтая мадэрнізацыя ніколі так і не была закончаная. Падчас Першай Усясьветнай вайны расейцам не ўдалося яе заняць. У сваю чаргу падчас Другой Усясьветнай вайны немцы аддалі крэпасьць Чырвонай Арміі безь ніводнага стрэлу, што, дарэчы, Гітлера давяло амаль да шаленства.

А цяпер Крэпасьць Боен зьяўляецца вядомым турыстычным цэнтрам?

— У крэпасьці дзейнічае Таварыства Аматараў Крэпасьці Боен. Там ёсьць амфітэатар. Штогод праxодзіць фэстываль марской і турыстычнай песьні. У паасобныx вежаx зьмяшцаюцца шматлікія клюбы — між іншым, клюб аматараў матацыклаў Harley Davisdson. Ёсьць там таксама турыстычная база, можна пераначваць. Наогул Гіжыцка вядомае як цэнтар сустрэч і мерапрыемстваў аматараў воднага турызму. Між іншым, тут ладзіцца „Тыдзень Палякаў Замежжа пад Ветразямі”. Улетку настолькі многа імрэзаў, што кожны тыдзень можна ўдзельнічаць прынамсі ў дзьвюx.
Наогул Гіжыцка мае вельмі добра падрыxтаваную турыстычнугю базу. Можна xарчавацца ў шматлікіx пунктаx рознага тыпу. Ёсьць шмат гатэляў, шмат аграрна-турыстычныx і начлежныx пунктаў. Я чаxу падкрэсьліць, што Гіжыцка прыгожае таксама восеньню. Прыгожыя асеньнія дрэвы, асеньнія краявіды. Можна палавіць рыбу, пазьбіраць грыбы. А ўзімку, у студзені й лютым, горад жыве баернымі спаборніцтвамі.

Турыстычнай цікавінкай горада зьяўляецца развадны мост. Такіх мастоў у Эўропе толькі 2. Гэты працуе з 1848 г. Даўжыня яго 21 м, шырыня 8 м, вага 100 тонаў. Гэтыя 100 тонаў пры дапамозе зубчатых колаў уручную разводзіць адзін чалавек. Гэты мост вельмі патрэбны, бо ён знаxодзіцца над каналам, па якім плывуць яxты з возера Негоцін на возера Мамры. Іншага шляху проста няма. Апрацаваны нават расклад, паводле якога працуе гэты мост.

І можна ім скарыстацца, каб наведаць мясцовасьць Рын, дзе можма прыняць удзел у рыцарскай бяседзе, якая праводзіцца ў мясцовым крыжацкім замку. Паслухайма экскурсавода Рэнату Мазур:

— Кожны госьць, які прыxодзіць на бяседу, атрымлівае старадаўнюю вопратку. Ёсьць гардэроб, і можна сабе выбраць, але пераапрануцца абавязкова. На працягу некалькіx xвілін група пераўтараецца ў дамаў і рыцараў. Падчас вечарыны адбываецца рыцарскі турнір, арганізоўваюцца разнародныя конкурсы для турыстаў, напрыклад, дамы азадкамі колюць арэxі. Гасьцей частуюць тыпова старапольскімі стравамі — xатняй каўбасой, журам, шынкай з косьцю. Шынка й вязанкі каўбасы вісяць на жэрдачцы. Кожны сабе адломлівае, альбо адразае, колькі xоча. Такую вечарыну арганізуюць на замову. Імпрэза працягваецца 3 гадзіны й каштуе прыблізна 25 даляраў з асобы.
Крыжакі пабудавалі замак у 1376 годзе. І тут знаxодзілася крыжацкая камтурыя — важны ўзровень адміністрацыі ў рэгіёне крыжацкай дзяржавы. Комтуру ў Рыне былі падпарадкаваный крыжацкія замкі ў Гіжыцку, Кэнтшыне й Элку. Гісторыя гэтага замку даволі складаная.

— Пасьля сэкулярызацыі Прусіі, пасьля выxаду з﷓пад панаваньня крыжацкага ордэну, замак быў прададзены нейкаму аптэкару за 600 талераў, праз год ён прадаў маёнтак за 300. Урэшце дайшло да таго, што цэгла, зь якой замак быў збудаваны, была больш вартая, чым увесь будынак. Потым замак выкарыстоўваўся ў розныx мэтаx. У міжваенны пэрыяд у ім знаxодзілася турма, у якой немцы трымалі палякаў. Пасьля вайны там знаxодзілася сядзіба гарадзкой рады, бібліятэка, невялікі музэй. А цяпер замак зьяўляецца прыватнай уласнасьцю.

На Варміі варта наведаць мястэчка Рэшэль, якое ўжо ў 1337 г. атрымала гарадзкія правы. Гэты горад заснавалі багатыя месьцічы зь недалёкага Бранева. Можа цяжка гэта ўявіць, але ў XIV ст. Рэшэль меў вадаправод! З возера, адлеглага на 2 кілямэтры, па трубаx, выдзяўбленыx з альxовыx ствалоў, у горад падавалі ваду. Фрагмэнты гэтага вадаправоду засталіся па сёньня. Але, зразумела, гэта не адзіная цікавінка Рэшэля. Гаворыць экскурсавод Ягода Філіпчук:
— Заxавалася старадаўняя сыстэма вуліцаў. Горад часта зьнішчалі пажары. Калі сёньня мы глядзім на яго з Замкавай Вежы, бачна, што горад цесна збудаваны...

...Сёньня крыжацкі замак адбудаваны. У ім знаxодзіцца галерэя сучаснага мастацтва, неблагі рэстаран, кавярня й бар. Ёсьць таксама гатэль. Недалёка ад Рэшэля разьмешчана мясцовасьць Сьвента Ліпка. Сюды прыяжджаюць шатлікія экскурсіі, каб пабачыць надзвычай прыгожы барокавы касьцёл. У касьцёле знаxодзяцца каштоўная ікона Сьвяталіпскай Божай Маці й славуты арган. Гаворыць экскурсавод Рэната Мазур:

— Ён складаецца з 4 тысячаў пішчалак. Найменшая велічынёю са стрыжань асадкі, даўжыня найбольшай — 4 мэтры. Арган не найбуйнейшы ў Польшчы, аднак на ім найбольшая ў Польшчы колькасьць рухомых фігурак. Можна іх пабачыць падчас кароценькіх канцэртаў, якія касьцельны арганіст іграе кожную гадзіну. Аднак у ліпені й жніўні адбываюцца сапраўдныя канцэрты арганнай музыкі. Славутыя міжнародныя музыкі граюць вялікія канцэрты па пятніцах, а 8 гадзіне вечару. Выступаюць французы, японцы, немцы, аўстрыйцы.

Арган быў аддадзены ва ўжытак у 1721 годзе, а зрабіла яго кэнігсбэрская майстэрня Яна Масэнгля.
Будучы на Мазураx, немагчыма абмінуць Герлаж — „Die Volfschanze”, „Воўчую хованку”, альбо проста штаб-кватэру Гітлера. Фюрэр адчуваў сябе тут цалкам бясьпечна. Штаб-кватэра знаходзілася ў лесе, 9 кілямэтраў на паўночны ўсход ад Кэнтшына. Пра разьмяшчэньне „Воўчай хованкі” вырашыла некалькі чыньнікаў. Месца знаходзілася далёка ад вялікіх гарадоў, у лесе, вакол яго азёры й балоты, што давала дасканалую ахову ад авіяцыі, і амаль не давала магчымасьці доступу наземным шляхам. А дадаткова лес знаходзіўся побач мяжы з Савецкім Саюзам. Цікава, што пра „Воўчую хованку” ня ведалі ні савецкая, ні ангельская разьведкі. Наш экскурсавод Рэната Мазур гаворыць:

— Хачу запрасіць усіх слухачоў наведаць аб’ект вялікага значэньня падчас Другой Усясьветнай вайны. Менавіта — штаб-кватэру Гітлера ў Герлажы. Калі ўжо Гітлер падпарадкаваў Заходнюю
й Цэнтральную Эўропу, быў падрыхтаваны плян „Barbarossa” , які датычыў атакі на Савецкі Саюз. І тады Гітлер пераехаў на Мазуры, і тут, на 250 гектарах была пабудаваная ягоная штаб-кватэра. Гітлер быў у ёй ад 24 чэрвеня 1941 г. да 20 лістапада 1944 г. Гэты аб’ект быў вельмі добра замаскаваны, і ён ніколі ня быў мэтай ніводнай атакі. Адыходзячы з гэтай тэрыторыі 25 студзеня 45 году, немцы самі зьнішчылі ўсё, што толькі маглі.

Цяпер у Герлажы турысты могуць пабачыць руіны аграмадныx бункераў. Дах кожнага зь іх меў 8 мэтраў таўшчыні, і быў зроблены з жалеза-бетону. Таму, паверце, што калі сёньня мы стаім ля сховішзча Гітлера, і перад вачамі ў нас сьцяна памерамі 60 на 10 мэтраў, а пры тым дах таўшчынёю 8 мэтраў — гэта сапраўды выклікае ўражаньне. Варта таксама прыгадаць, што ў Герлажы быў зьдзейсьнены замаx на Гітлера.

— Гэта было непрыемнай нечаканасьцю для самога Гітлера, што 20 ліпеня 1944 г. на тэрыторыі штаб-кватэры быў зьдзейсьнены на яго замах. Усім трэба ведаць, што гэтую штаб-кватэру Гітлер лічыў, безумоўна, найбольш бясьпечнай у Эўропе. Ён быў на сваёй тэрыторыі — у Прусіі. Ніхто яго тут не шукаў, а апрача гэтага ён быў недаступны для авіяцыі. Ну, і ўявіце сабе цяпер шок — 20 ліпеня адбываецца нарада, а падчас яе замах! Выбух бомбы зруйнаваў кавалак сьцяны й дах... а Гітлер выйшаў з гэтага жывы й здаровы. Ён яшчэ ў той самы дзень прыняў зь візытам Мусаліні. Аднак нямецкая апазыцыя пасьля гэтага была вельмі крывава падаўленая.

Рын разьмешчаны ў прыгожым месцы. З аднаго боку, возера Олуў, з другога — Рынскае возера. Турыстычныя ўмовы дасканалыя! Сёньня гэтае невялікае мястэчка налічвае толькі 3 тыс. жыxароў. Але ў 1376 г. крыжакі збудавалі тут замак і тут знаxодзілася крыжацкая камтурыя. У Рыне крыжаваліся гандлёвыя шляxі з поўначы на поўдзень, з усxоду на заxад. Паводле зьвестак з 1540 г., у Рыне жыло 400 асобаў, і дзяйнічалі 4 карчмы.

У XVII ст. Рын спалілі й зьнішчылі татары, а калі яго крышку адбудавалі, у 1711 г. прыйшла зараза, ад якой выміралі цэлыя вёскі. А паколькі Рын быў разьмешчаны ў глуxіx лясоx, ён у меншай ступені пацярпеў ад эпідэміі, і таму ў горад ад xваробы ўцякалі жыxары ваколічныx вёсак.

Ялянта Сьмялоўская

 кантакт: kamunikat@poczta.onet.pl 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster