БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

БЕЛАРУСКІ РЭЗЫСТАНС НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
 Беларускі Рэзыстанс 1 / 2004 г.

АД РЭДАКЦЫІ

Тэма Беларускага Рэзыстансу (Супраціву) ў ХХ стагодзьдзі была і застаецца важнай, актуальнай і што крыўдна— маладасьледаванай. Нешматлікія публікацыі беларускіх і замежных гісторыкаў, як правіла, асьвятляюць толькі асобныя яго эпізоды, але не даюць агульнай карціны. Дый зрабіць гэта на сёньняшні момант амаль немагчыма — доступ да адпаведных архіўных крыніцаў у Беларусі абмежаваны. Аменавіта цяпер трэба было б актыўна друкаваць дакумэнты-першакрыніцы, на якіх грунтаваліся б будучыя дасьледаваньні па гісторыі Беларускага Рэзыстансу. Адна з нашых задачаў — выправіць у лепшы бок гэтую сытуацыю.

“Беларускі Рэзыстанс” — часопіс найноўшай гісторыі нашай краіны, які будзе прысьвечаны найперш Супраціву. Дакумэнты і лісты, успаміны і дасьледаваньні — усё, што дагэтуль пылілася ў прыватных і дзяржаўных архівах,у Беларусі і за мяжой, знойдзе месца на бачынах нашага выданьня.

Часопіс заснаваны аднайменным незалежным выдавецтвам, якое толькі распачынае сваю дзейнасьць. Ягонай задачай зьяўляецца выданьне дакумэнтаў, дасьледаваньняў, успамінаў па гісторыі беларускага вызвольнага рухуХХ стагодзьдзя. Адначасова з кніжкамі, мы будзем выдаваць і квартальнік“Беларускі Рэзыстанс”.

Варта зазначыць, што сваімі папярэднікамі мы лічым шэраг эміграцыйных выданьняў, але найперш бюлетэнь “Дакуманты і факты. Архіў Беларускага Вызвольнага Руху”, які выдаваўся ў 1950-ыя ў Нью-Ёрку і Таронта ды на сёньняшні дзень ужо не існуе.

Наш часопіс доўга ішоў да чытача, бо ідэя яго выданьня ўзьнікла яшчэ ў сярэдзіне 90-х, але рэалізацыя, па розных прычынах, неаднаразова адкладалася.За гэты час, на жаль, ня стала некалькіх вэтэранаў вызвольнага руху, якія павінны былі ўзяць удзел у нашым выдавецкім праекце. Але іх парады і прапановы тут улічаныя.

Заклікаем усіх нашых карэспандэнтаў да актыўнай супрацы. Толькі разам мы зможам аднаўляць забытыя старонкі нашай славутай мінуўшчыны.


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Рэдакцыі Беларускага Рэзыстансу

 кантакт: rezystans2004@yahoo.com 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster