БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

БЕЛАРУСКІ РЭЗЫСТАНС СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
 Беларускі Рэзыстанс 1 / 2004 г.

У пошуках архіву Кастуся Езавітава

Сяргей Ёрш

Вядомы беларускі палітычны, вайсковы і культурны дзеяч Кастусь Езавітаў з пачатку 1920-х гг. да 1944 г. жыўу Рызе, дзе сабраў вялікі прыватны архіў і бібліятэку. Найбольш каштоўная іх частка шчасьліва перажыла другую сусьветную вайну, павандраваўшы зЛатвіі ў Нямеччыну, але амаль бясьсьледна зьнікла ў першыя пасьляваенныя гады.

Тэма пошуку прыватнага архіва К.Езавітава неаднойчы ўздымалася беларускімі дасьледчыкамі1. Аднак усе іх намаганьні спыняліся на факце яго (альбо яго часткі) знаходжаньня ў прыватных зборах шэрагу беларускіх эмігрантаў. У гэтым артыкуле мы паспрабуем абагульніць усе вядомыя весткі пра архіў Кастуся Езавітава, прасачыць ягоны шлях з Латвіі ў Нямеччыну і далей на Захад, акрэсьліць кола людзей, якія мелі дачыненьне да яго захаваньня.

У канцы чэрвеня 1944 г. К.Езавітаў быў у Менску і прымаў удзел у працы ДругогаЎсебеларускага кангрэсу. Пасля яго заканчэньня ён вярнуўся ў Рыгу. Кастусь Езавітаў жыў на ўскраіне латвійскай сталіцы ў прыгожай вільле. Уладзімер Брылеўскі быў ці не апошнім, каго Езавітаў асабіста пазнаёміў са сваімі зборамі. Адбылося гэта летам 1944 году. “Незадоўга перад сваім выездаму Нямеччыну Канстантын Езавітаў паказваў мне сваю багатую бібліятэку, уякой было шмат рэдкіх старадрукаў. Кнігі стаялі ў вялікім пакоі на паліцах ад падлогі аж да столі. Выяжджаючы з Рыгі, Канстантын Езавітаў здолеў даволі шмат зь іх забраць з сабою”.2

З Рыгі ў Нямеччыну Езавітаў адплыў на караблі ў жніўні 1944-га. 3 У Бэрліне ён быў прызначаны прэзыдэнтам Беларускай Цэнтральнай Рады Радаславам Астроўскім на пасаду начальніка Галоўнага кіраўніцтва вайсковых спраў БЦР. Палкоўнік К. Езавітаў, маючы такія паўнамоцтвы, вырашыў паспрабаваць выратаваць свой архіў і бібліятэку з Рыгі, якая яшчэ знаходзілася пад кантролем нямецкіх войскаў. Гэтае заданьне ў кастрычніку 1944 г. атрымалі два маладыя выпускнікі Наваградзкай настаўніцкай сэмінарыі, дэсантнікі батальёну “Дальвіц” Мікола Рулінскі і Філіп Давідчык. Праз Шаўляй і Лібаву яны дабраліся да Рыгі, адкуль вывезьлі ў Бэрлін тры скрыні з дакумэнтамі, кнігамі і асабістымі рэчамі генэрала (падрабязна пра гэтую апэрацыю гл. у рубрыцы “Інтэрвію”).

У лютым 1945 году, у адпаведнасьці зрашэньнем кіраўніцтва БЦР, пачалася частковая эвакуацыя з Бэрліну супрацоўнікаў Рады, яе архіваў і каштоўнасьцяў. Першая група супрацоўнікаў БЦР на чале зь віцэ-прэзыдэнтам Юрыем Сабалеўскім 6 лютага 1945 г. выехала з Бэрліну ў Вэстфалію, у г. Гёкстэр. Іншая група была адпраўлена ў г. Гіршаў (Баварыя). Астатнія сябры БЦР, у тым ліку і Р. Астроўскі, заставаліся ў Бэрліне да сакавіка-красавіка 1945 году4. У Бэрліне затрымаўся і Кастусь Езавітаў, які меў ужо чын генэрал-маёра (яго ён атрымаў пастановай прэзыдэнта БЦР ад 12 студзеня 1945-га — За дзяржаўную незалежнасьць Беларусі. Лёндан, 1960, б. 172). Са сваімі супрацоўнікамі ў Гёкстэры ён падтрымліваў сувязь праз перапіску. Яна часткова захавалася і зь яе мы можам даведацца пратое, як там захоўваўся архіў Езавітава.

Старшы лейтэнант Віталь Кажан 22 лютага 1945 году пісаў з Гёкстэру ў Бэрлін да Кастуся Езавітава: 

“Паважаны Спадар Палкоўнік!5

Вельмі Вас, Спадару Палкоўніку, перапрашаю, што да гэтага часу нічога Вам не напісаў. Прычына гэтаму — думаў, што Спадар Палкоўнік выехаў з Бэрліна. Усе нашыя акты БКА, і як і рэчы Спадара Палкоўніка давезены і ўпарадку перахоўваюцца на месцы нашага затрыманьня, значыць у Гохтэры над Вэзэрай...”6.

Больш падрабязна пра тое, як і дзе перахоўваўся архіў Езавітава ямунапісаў начальнік канцылярыі ГКВС капітан Аляксей Васіленя. У рапартахад 23 лютага 1945 г. чытаем:

“Кіраўнік філіі ГКВС у Вэстфаліі п.палк. Р у ж а н ц о ў выехаў у Бэрлін, ндлт.С а н г а й л а - Станевіч зусім ня прыехаў у Гэкстэр, памешканьня для канцылярыі няма. У сувязі з гэтым, праца філіі ГКВС не вядзецца.

У адносінах да пэрсанальнага складу працаўнікоў філіі ГКВС у Вэстфаліі,— паўторна прашу пакінуць на працы ў філіі ндлт. К а ж а н а Віталія…

Скрынкі з канцылярыяй філіі ГКВС, і Вашым архівам, знаходзяцца пад маёй апекай і дапамога ндлт. Станевіча, у часе перагрузак і перавозаў, будзе вельмі слабай”7.

“Начальнік Канцылярыі                                                                                              Гэкстэр, 23 лютага 1945 г.
Галоўнага Кіраўніцтва
Вайсковых Спраў
БЦР

К і р а ў н і к у
Вайсковых Спраў Б. Ц. Р.
у Бэрліне

Р а п а р т
На №2051

Даношу, што праца канцылярыі ГКВС зусім не вялася і цяпер не вядзецца дзеля таго, што часова затрымаліся мы ў памешканьні школы і ўсе рэчы ды канцылярыя зложаны ў асобным пакоі, а скрынкі з Вашым архівам стаяць у калідоры. Распакавацца і разлажыцца канцылярыі няма дзе. Справа з памешканьнем для нас і канцылярыяў філіі БЦР нечаму адцягваецца.

З мамэнту раскватараваньня — праца канцылярыі ГКВС распачнецца і будзе вясьціся паводле Вашых указаньняў.

/ —— /
/А. Васіленя Адм. капітан/
Начальнік Канцылярыі.”8

У сярэдзіне сакавіка 1945 г. Віталь Кажан езьдзіў у Бэрлін да Езавітава,але на старым месцы яго канцылярыі ўжо не было, яна знаходзілася ў іншым, пашкоджаным авіяналётамі будынку. Там ён і ўбачыў апошні раз беларускагагенэрала, пасьля чаго 21 сакавіка 1945 г. з цяжкасьцю вярнуўся ў Гёкстэр9.

Кастусь Езавітаў выехаў з Бэрліну толькі каля 9 красавіка 1945 году ў г. Фюрстэнвальдэ для правядзеньня тэрміновай хірургічнай апэрацыі. Езавітаў знаходзіўся ў бальніцы г. Фюрстэнвальдэ і толькі 20 красавіка змог выехаць у Бад-Лібэнвердэ, але зь ім ужо быў ягоны ад’ютант і савецкі разьведчык Юрэвіч10, які яго і перадаў “Сьмершу”. 24 красавіка 1945 г. Кастуся Езавітава перавезьлі ў г. Заган, адкуль пасьля — у Маскву, на Лубянку”11.

Ад’ютант К.Езавітава (ён жа тайны супрацоўнік савецкай разьведкі) Юрэвіч пісаў у сваёй справаздачы, што “большасьць супрацоўнікаў БЦР выехалі ў гор.Гёкстэр (Вэстфалія) разам з архівамі… Асноўныя архівы БЦР і Остміністэрства па беларускіх справах 10 красавіка г.г. [1945-га — С.Ё.] на аўтобусах былі адпраўлены ў в.Эйнеборн (Цюрынгія — апошняя станцыя чыгункі Мюнхэн — Бэнсдорф). Канфіскаваныя мной у кіраўніка вайсковага ўпраўленьня БЦР дзьве папкі з загадамі і іншымі дакумэнтамі па Беларускаму легіёну, атаксама яго асабістыя архіўныя дакумэнты былі здадзеныя ў аддзел контрразьведкі “Сьмерш” у гор.Заган (пад Бэрлінам)”12. Праўдападобна, менавіта захопленыя Юрэвічам дакумэнты К.Езавітава і складаюць цяперфонд 383 “Галоўнае ўпраўленьне вайсковых спраў Беларускай Цэнтральнай Рады ў Бэрліне. 1942—1945 гг.” Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь. У 1990-ыя яны былі перададзеныя туды з архіву КДБ РБ.

Іншая частка архіву генэрала Езавітава была вывезеная на Захад.

Эмігрант Уладзімер Брылеўскі пісаў на чужыне пра архіў генэрала Езавітава: “У Нямеччыне, калі ён быў цяжка хворы… кнігамі заапякаваўся адзін зьбеларускіх дзеячоў Аляксей Сянькевіч, які і прывёз іх з сабой у ЗША. Нажаль, бясцэнныя кнігі Канстантына Езавітава і па сёньняшні дзень захаваныяад беларускага грамадзтва і не вырарыстоўваюцца”13. Брылеўскі ўдакладняе, што сярод кнігаў Езавітава было “шмат рэдкіх старадрукаў”. Іх лёс і сёньняшняе месцазнаходжаньне невядома.

Эміграцыйны бюлетэнь “Вольнае слова”, які выдаваўся ў Заходняй Нямеччыне, яшчэ ў красавіку 1949 году пісаў, што, сапраўды, частка архіўных збораў Езавітава ў Гёкстэры трапіла ў рукі Аляксея Сянькевіча і Анатоля Шкуткі. Аўтарам гэтага рэдакцыйнага артыкула быў, праўдападобна, Мікола Панькоў.Ён удакладняў, што сярод гэтых матэрыялаў былі і падрыхтаваныя да друкуяшчэ ў міжваенны час Езавітавым, Сахаравым кнігі “Каляндар беларускае прэсы” і “Даведнік працаўніка друку”14. Гэта пацьвярджаецца іўспамінамі Л.Галяка.

Аляксей Васіленя пісаў 25 жніўня 1949 г. Панькову з Аўстраліі ў Заходнюю Нямеччыну: “Што да архіву Езавітава, дык Шкутка можа найменш ускубнуў зь яго. “Парадкавалі” яго Астроўскі, др. Манькевіч [трэба — Мінкевіч — С.Ё.] і ПётраОрса, можа трохі Сянькевіч, а памагалі ім хлопцы, якія там жылі: Занкавіч, Маеўскі, Ігнатовіч і Алег (прозьвішча ня ведаю). Ужо ў Ватэнштэце ў гэтых хлапцоў я знайшоў на стале пару журналаў з архіву й пасьля пераслаў Вам. На маё пытаньне ў гэтай справе яны вельмі неахвотна й вымінаюча адказвалі. Аб тым, што архіў “парадкавалі”, сказаў мне ў свой час П.Орса. Каб была магчымасьць, дык Шкутка яго, напэўна, забраў бы, бо ў 1946—1947 гг. ён часта ўспамінаў пра яго й пару разоў езьдзіў туды”15.

Пытаньне з тым, што ж сталася з архівам генэрала Езавітава напрыканцы вайны і ў першыя пасьляваенныя гады высьвятляюць успаміны былога сябры БЦР Лявона Галяка. У 1945 г. ён таксама быў эвакуіраваны ў Гёкстэр. У пачаткукрасавіка 1945 г. нямецкія ўлады аддалі загад БЦР выехаць з Гёкстэру на ўсход. Па ўспамінах Л.Галяка, на месцы засталіся М.Мінкевіч і П. Орса з сем’ямі.На грузавыя аўтамашыны былі пагружаныя толькі архівы БЦР, а “дзьве вялікія скрыні з архівам і кнігамі генэрала К.Езавітава, які перадаў іх пад апеку БЦРады, калі Рада выяжджала з Бэрліну” былі пакінуты пад нагляд Мінкевіча. “Вялікі куфар з прыватнымі рэчамі ген. Езавітава” узяў з сабой Аляксей Васіленя. Такім чынам у пачатку красавіка 1945-га архіў К.Езавітава быў падзелены на дзьве часткі.

Як сведчыць Галяк, транспарт БЦР спыніўся ў вёсцы Шнайдлінгэн. Для гісторыі ён занатаваў наступнае: “Усе архівы Рады перанесьлі ў памешканьне нячыннай, дзеля нястачы піва, півярні й там перагледзелі іх са Шкуткам. Многа непатрэбнага папалілі, а рэшту Шкутка злажыў у некалькі скрынак для далейшага перахаваньня…

Адчынілі таксама куфар ген. К.Езавітава, што быў на перахаваньні ў А.Васілені. Знойдзены там пісталет быў недзе закінуты. У куфры быў таксама вельмі цікавы матэрыял да біаграфічнага слоўніка, над якім Езавітаў працаваў.. Усе абуткавыя й касьцюмныя вартасьці засталіся надалей на перахаваньні А. Васілені, матэрыял да біяграфічнага слоўніка і іншыя дакуманты забраў А. Шкутка. Прыпамінаю, што быў там вельмі цікавы матэрыял аб Антоне Луцкевічу, напісаны адным із ягоных сыноў.

У тым-жа куфры аказаліся й матэрыялы аб Кангрэсе, па якія я езьдзіў у Бэрлін, і зь якімі мяне Езавітаў “вадзіў за нос”. Знойдзеныя кангрэсавыя матэрыялы я забраў…”16.

Гёкстэр трапіў пад акупацыю заходніх саюзьнікаў і беларускія дзяячы працягвалі там жыць і па заканчэньні вайны. У лютым 1946 году да іх зь лагеру ДП у Ватэнштэце (ангельская зона акупацыі Нямеччыны) прыехалі Лявон Галяк і Анатоль Шкутка, якія хацелі “паглядзець, што сталася з бібліятэкай і архівам К.Езавітава”.

“Частка Беларусаў жыла прыватна, а частка ў польскім лягеры…, — піша Галяк. — Мінкевічы, Астроўскія, Каракулькі жылі прыватна, Орсы й Г.Палуйчык— у лягеры… Моладзь… заняла памешканьне прызначанае для рэчаўЦэнтральнай Рады, у дадатак да памешканьня ў школе. Гэтым памешканьнем быў пусты магазын, пусты дзеля нястачаў у часе вайны й знайходзіўся на рынку, называўся Памэля. Туды перад ад’ездам з Гэкстэру былі перанесеныя скрынкі з архівам і кнігамі К.Езавітава, якімі мелі апекавацца Пётра Орсай Мінкевіч. Калі мы агледзелі гэта пасьля прыезду ў Гэкстэр, дык частка матэрыялаў была ўжо расьцягнутая па рукох і кнігі зь пячаткамі ціподпісам Езавітава спатыкаліся ў памешканьнях нашых людзей. На нашую просьбу Орса абяцаў заапекавацца рэштай больш старанна. Забраць з сабою ня мелі магчымасьці, бо на багаж рэчаў ня прыймалі. Калі мы выказалі ахвоту забраць частку з сабой, як ручны багаж і прасілі толькі П.Орсу дапамагчы ў знаходзе нейкай фурманкі для дастаўкі на станцыю, дык Орса пачаў тлумачыць, што ў гэтым небясьпека для ўсіх іх, калі выясьніцца, што яны маюць нештазь нейкім архівам”17.

Людзей гэтых ужо няма ўжывых. Памерлі Панькоў і Галяк. У Аўстраліі, у Сіднэі, у 1978 годзе памёр Аляксей Васіленя, на два гады раней ня стала Радаслава Астроўскага, а ў 1980 г. у Флёрыдзе памёр ягоны зяць Мікалай Мінкевіч. У Аўстраліі жыў Анатоль Шкутка, лёс якога нам невядомы. У 1991 г. у Саўт-Рыверы памёр Аляксей Сянькевіч…

Варта зазначыць, што Ўл.Брылеўскі нейкі час жыў у ЗША якраз у Саўт-Рыверы,браў актыўны ўдзел у працы БЦР. У Саўт-Рывэры жылі таксама Сянькевіч і Занкавіч. Магчыма, там яму пашчасьціла пабачыць зноў старадрукі Езавітава,пра якія Ўладзімер Брылеўскі напіша ў 1993 г. у часопісе “Полацак”. У 2002 г. ня стала і Брылеўскага, а ў пачатку 2004-га Віталя Кажана…

Надзею, што прынамсі частка архіўных матэрыялаў Езавітава ацалела і захоўваецца на Захадзе (у розных месцах, напрыклад, у “Саўт-Рыверскім зборы”,БІНіМе) дае факт публікацыі некаторых зь іх у зборніку дакумэнтаў “За дзяржаўную незалежнасьць Беларусі” (Лёндан, 1960) ды ў бюлетэні “Зважай” (Таронта). У апошнім выданьні (у № 4 ад лістапада 1989 г.) друкаваўся даклад А.Сокал-Кутылоўскага ад сьнежня 1944 г. пра Слуцкае паўстаньне, узяты “з архіваў “Галоўнага Кіраўніцтва Вайсковых Справаў БЦР”. У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь сярод матэрыялаў ГКВС яго ці ягонай копіі няма, а захоўваецца гэты машынапіс з рукапісным дадаткам у дакумэнтальных зборах архіву БІНіМ у Н’ю-Ёрку18. Аказваецца, успаміны А.Сокал-Кутылоўскага захоўваліся ў эміграцыйнага дзяяча Я.Сурвілы, а БІНіМ іх памножыўу колькасьці 15 асобнікаў19.

На архіў генэрала Езавітава, як і на архіў прэзыдэнта БНР Васіля Захаркі, у першыя пасьляваенныя гады палявала савецкая разьведка. Яе найперш цікавілі дакумэнты Галоўнага кіраўніцтва вайсковых спраў БЦР са сьпісамі, анкетамі беларускіх вайскоўцаў, якіх усё яшчэ расшуквалі чэкісты ў Беларусі й на Захадзе. Карыстаючыся тым, што ніхто ня ведаў пра ягоную ролю ў арышце “Сьмершам” Езавітава, савецкі разьведчык Браніслаў Юрэвіч жыў у Заходняй Нямеччыне, недалёка ад Нюрнбэргу, ды працягваў сваю дзейнасьць сярод беларускіх эмігрантаў. Адной зь ягоных задачаў было адшуканьне і завалоданьне архівам К.Езавітава.

“Даражэнькі Мікола! — пісаў Б.Юрэвіч Міколу Панькову 17 кастрычніка 1948 г.— У справе архіву К.Е. [Кастуся Езавітава], дык мне яшчэ не зусім ясна. У каго й дзе ён фактычна знаходзіцца, пад чыёй апекай і хто на гэта мае правы? Хто такі Шкутка? Якое простае ці пабочнае дачыненьне ён мае да архіву?

Я думаю, што ніякай абвесткі ў газэту ня трэба даваць. Ці ня можна было б проста напісаць ад імя тут пражываючых беларусаў з Латвіі ўпаўнаважаньне,нават подпісы зацьвердзіць у натарыюса, з просьбай перадаць нам гэты архіў на перахову, аж пакуль, магчыма, не зьявіцца сам К.Е. (бо аб долі яго яшчэ дакумэнтальна ня сьцьверджана, магчыма, ён яшчэ й жыў). І мы, як землякі, маемна гэта маральнае права. Пры гэтым скласьці акт, у якім стане мы яго перанялі, за што мы нясем адказнасьць. Аб гэтым пры сустрэчы пагутарым дакладней.

Пакуль будзь здароў! Твой Б.Юрэвіч”20.

Ці ўдаўся Юрэвічу ягоны праект, невядома. Магчыма, і ўдаўся, але толькі часткова. Сам савецкі разьведчык быў раскансьпіраваны заходнімі спэцслужбамі і вымушаны сьпешна ўцякаць ва Ўсходнюю Нямеччыну21.

Пошукі прыватнага архіву і бібліятэкі Кастуся Езавітава павінны працягвацца і на Захадзе, і ў Беларусі. Застаецца спадзявацца, што хаця б частка гэтага каштоўнага збору захавалася і калісьці вернецца на Бацькаўшчыну, як у апошняе дзесяцігодзьдзе паволі вяртаецца зь нябыту імя заслужанага беларускага патрыёта Канстанціна Барысавіча Езавітава.


1 Гл.: Брылеўскі Ул. Сустрэча з Канстантынам Езавітавым // Полацак (Кліўленд, ЗША), 1993, № 6, б. 42, Мальдзіс А. Лёс архіва Кастуся Езавітава // Беларускі дайджэст (ЗША), 1996, № 10, кастрычнік, Ёрш С. Пра лёс архіву генэрала Езавітава // Беларус (Нью-Ёрк, ЗША), 2003, № 480, студзень.

2 Сустрэча з Канстантынам Езавітавым // Полацак, 1993, № 6, б. 42.

3 Езовитов К.Б. Воспоминания // Неман, 1993, № 3, б. 132.

4 Соловьев А. Белорусская Центральная Рада: создание, деятельность, крах. Мн.,1995, б.87-88.

5 Насамрэч, на гэты час Езавітаву ўжо была пацьверджана рангагенэрал-маёра беларускага войска, атрыманая ім яшчэ ад Ураду БНР.

6 НАРБ, ф.383, в.1, спр.6, арк.339, рукапіс.

7 НАРБ, ф.383, в.1, спр.6, арк.341, машынапіс, арыгінал.

8 НАРБ, ф.383, в.1, спр.6, арк.343, машынапіс.

9 Ліст сп. Віталя Кажана з ЗША да аўтара ад 6 студзеня 2003 г. Цалкам друкуецца ў рубрыцы “Пошта”.

10 Уладзімер Міхнюк іЯкаў Паўлаў у адной з публікацый памылкова назвалі яго “Юркевічам”. Гл.: Міхнюк Ул., Паўлаў Я. Як загінуў Езавітаў // Полацак, 1992, № 6, б.37.

11 Белорусская Центральная Рада: создание, деятельность, крах,бб.141-142.

12 Тамсама, б. 141.

13 Сустрэча з Канстантынам Езавітавым // Полацак, 1993, № 6, б. 42.

14 Вольнае слова, 1949, № 1, красавік, б.9.

15 Панькоў М. Хроніка беларускага жыцьця на чужыне (1945-1984). Мн., 2001, б.16.

16 Галяк Л. Успаміны. кн.II, ЗША, 1983,б. 35.

17 Тамсама, б. 58.

18 Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах. Мн., 2001,б.174.

19 Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе. Асобныя выданьні. Бібліяграфія. Складальнікі Зора й Вітаўт Кіпель. БІНіМ, Нью-Ёрк—Менск, 2003, б. 38.

20 Хроніка беларускага жыцьця на чужыне (1945-1984), б.16.

21 Ліст да аўтара сп.Віталя Кажана з ЗША ад 6 студзеня 2003 г.


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Рэдакцыі Беларускага Рэзыстансу

 кантакт: rezystans2004@yahoo.com 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster