БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

БЕЛАРУСКІ РЭЗЫСТАНС НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
 Беларускі Рэзыстанс 1 / 2004 г.

Як я падаўляў Слуцкае паўстаньне

А. Забарзаеў

Пра Слуцкі Збройны Чын заапошняе дзесяцігодзьдзе напісана шмат, выдадзена грунтоўная кніга — зборнік дакумэнтаў “Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах” (Менск, 2001). Аднак кожны новы дакумэнт, тым больш успамін непасрэднага ўдзельніка падзеяў, мае вялікую каштоўнасьць.
Прапануем нашым чытачам урывак з успамінаў вэтэрана Чырвонай Арміі і ворганаў міліцыі, уражэнца Тамбоўшчыны А. Забалзаева. Аўтар у 1920-21 гг. у якасьці палітрука Чырвонай Арміі ўдзельнічаў у савецка-польскай вайне, а пасьля — у барацьбе з беларускімі збройнымі сіламі і паўстанцамі. Вясной 1921 году Забалзаеў вярнуўся на родную Тамбоўшчыну, дзе служыў у ЧК і міліцыі, прымаў актыўны ўдзел у ліквідацыі мясцовага антыбальшавіцкага паўстанскага руху, які ўдалося падавіць толькі ў 1926 г. Успаміны цяжка хворага, паралізаванага А. Забалзаева ў красавіку 1959 году занатаваў яго брат Іван. Урывакз тэксту “Успамінаў”, які падаецца ў скароце, падаецца з наступнай крыніцы:
http://www.grad-kirsanov.ru

У канцы траўня 1920 году ў г. Кірсанаве Тамбоўскай вобласьці быў сфармаваны 2-гі атрад дабраахвотнікаў у колькасьці 67 чалавек на польскі фронт. Камісарам атраду быў прызначаны Іван Дзееў. Былі арганізаваныя ўрачыстыя провады. На плошчы Кірсанава адбыўся шматтысячны мітынг, камісар атраду прыняў чырвоны сьцяг укама (уезднага (павятовага) камітэту партыі бальшавікоў — Рэд. “БР”) і даў клятву. Атрад быў накіраваны ў г. Тамбоў у 1-шы запасны полк. Пасьля знаходжаньня ў палку каля двух тыдняў, атрад запатрабаваў адпраўкі на фронт. Адпраўка адбылася. Быў пашыхтаваны ўвесьполк, атрад прайшоў уздоўж фронту пад сьцягам палка.

Дзён праз пяць атрад прыбыў у г. Магілёў у 1-ю армію і быў накіраваны ў стралковую дывізію, якая фармавалася для прарыву польскага фронту. Усе байцыатраду патрапілі ў 69-ы стралковы полк і іншыя аддзелы. Разам са мной у атрадзе былі наступныя таварышы: Крукаў, былы старшыня Багданаўскага валаснога выканаўчага камітэту ў Кірсанаўскім павеце (цяпер ён старшыня райвыканкаму аднаго з раёнаў вобласьці), Трушын, работнік упрадкаму і іншыя. Іван Дзееў—Козыраў быў прызначаны памочнікам камісара Інтэрнацыянальнага кавалерыйскага палка (вугорцы, сэрбы), які дзейнічаў пры 8-й стралковай дывізіі.

Напрыканцы чэрвеня 1920 году мы прарвалі белапольскі фронт. Усе байцы-кірсанаўцы вызначыліся пры ўзяцьці пераправы праз раку Беразіну пад вёскай Жухавец 1. Я ўдзельнічаў у шматлікіх баях супраць белапалякаў у якасьці палітрука 5-й роты 69-га стралковага палка і іншых аддзелаў (Баранавічы, Ваўкавыск, Брэст-Літоўск і інш.).

Пасьля заключэньня Рыскага перамір’я з Польшчай 60-ы стралковы полк удзельнічаў у баях з бандай Булак-Балаховіча (у арыгінале — Булат-Балаховіч — Рэд. “БР”), зялёнадубцамі і беларускімі нацыяналістамі. 19 сьнежня 1920 г. белаафіцэрскі атрад у колькасьці каля 500 чалавек напаў на наш 2-гі батальён, які стаяў на мяжы ў мястэчку Вызна2 (БССР), пацясьніў яго, мы мелі страты. Быў паранены камандзір 5-й роты т. Карагодзін, уражэнец Балашоўскага павету Саратаўскай губэрні, быў забіты памочнік камандзірароты ленінградзец Канстанцінаў. З каманднага складу застаўся Якаў Карташоў, уражэнец в. Гаўрылаўкі Кірсанаўскага павету.

Падасьпеўшымі рэзэрвамі мы выбілі белагвардзейцаў з мястэчка Вызна, падчас вулічнага бою падпалілі млыны, якія месьціліся на ўскраіне мястэчка — у іх сядзелі з кулямётамі белагвардзейцы. Затым полк быў перакінутыў мястэчка Капыль Слуцкага павету. У гэтым раёне нашыя аддзелы падчас аблавы захапілі правадыра банды беларускіх нацыяналістаў Бараноўскага.3

У сакавіку 1921 году я быў адпушчаны ў двухтыднёвы адпачынак на радзіму ў г. Кірсанаў, дзе і быў пакінуты для барацьбы з бандытызмам. Мяне накіравалі на працу ў Кірсанаўскае палітбюро Тамбоўскага губчэка...


1 Гл. газэту “Известия Кирсановского Уисполкома”, дзе ў студзені 1921 г. быў надрукаваны артыкул “Нашы героі”.

2 Паводле камунікату штабу 1-е Слуцкае брыгады войскаў БНР ад сьнежня 1920 г., Вызна была занятая беларускімі аддзеламі ў ноч з 18 на 19 сьнежня. У баі былі забітыя 50 чырвонаармейцаў і “шмат ранена”, былі захопленыя трафэі. Але ўжо а 10-й гадзіне случчакі адыйшлі на старыя пазыцыі (Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах. Менск, 2001, б.. 69). Юрка Лістапад успамінаў, што ў Вызьне было ўзята ў палон 140 чырвонаармейцаў (Тамсама, б. 151). У савецкіх дакумэнтах адзначаецца, што атака беларускіх вайскоўцаў у колькасьці 100 чалавек на Вызну пачалася а 7-й гадзіне раніцы. А 10-й гадзіне рота 69-га палка Чырвонай Арміі выбіла з мястэчка беларусаў, але амаль адразу ж, пасьля контратакі случчакоў, адыйшла. А 12-й гадзіне бальшавікі кінулі ў бой рэзэрвы і зноў занялі Вызну, дзе захапілі ў палон 12 жаўнераў Слуцкай брыгады (Тамсама, б. 76).

3 Асоба партызанскага камандзіра не ўстаноўленая. Вядомыя некалькі Бараноўскіх, пераважна шэраговых брыгады, якія бралі ўдзел у баях супраць Чырвонай Арміі.


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Рэдакцыі Беларускага Рэзыстансу

 кантакт: rezystans2004@yahoo.com 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster