БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

БЕЛАРУСКІ РЭЗЫСТАНС НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
 Беларускі Рэзыстанс 1 / 2004 г.

Ліквідацыя беларускага партызанскага атрада на Слонімшчыне ў 1942 годзе

Першы партызанскі атрад на паўночным-захадзе Слонімшчыны быў створаны ў пачатку 1942 г. былым заходнебеларускім камуністам Іванам Юшко. Аднак імя гэтае незаслужана выкрасьленае з гісторыі партызанскага руху.

Іван Юшко паходзіў з хутароў Мошкі, якія знаходзіліся паміж вёскамі Клімавічы і Вострава былога Слонімскага павету (цяпер — Зэльвенскі раён). Праўдападобна, браў удзел у дзейнасьці Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Каля 1935 году ён нелегальна перайшоў у БССР і ў родныя мясьціны вярнуўся толькі ў другой палове 1941-га, ужо пасьля прыходу нямецкіх войскаў. Узьнікае думка, што Юшко мог знаходзіцца ў зьняволеньні, адкуль вызваліўся на пачатку вайны. Да вясны 1942 г. Юшко нелегальна жыў у братоў Сьвярэпікаў на хутарах Янава каля в. Едначы на поўначы Слонімшчыны. Па некаторых зьвестках, ён падтрымліваў сувязь з арганізатарам антыфашыстоўскага падпольля, былым актывістам КПЗБ Феакцістам Міско. У канцы 1941 г. Міско праводзіў каля в. Чамяры Слонімскага раёну нелегальны сход актывістаў з мэтай стварэньня антыфашыстоўскага руху. На ім прысутнічаў і І.Юшко з адным са Сьвярэпікаў, які выступаў у ролі правадніка. У 1942 г. Юшко было каля 45 гадоў. Ён ня меў сям’і, яго брат Павал быў забіты немцамі, а сын сястры Кацярыны Ўладзімер партызаніў разам зь ім.

Паводле ўспамінаў былой савецкай партызанкі Марыі Баршынавай, зародакатраду Івана Юшко стварыўся яшчэ ў лютым 1942 г. У вёску Голі, што на поўначы Слонімшчыны, тады прыбылі “настаўнік зь вёскі Галынка” і Міхаіл Кухарчыкзь в. Клімавічы. “Настаўнік”, верагодна, Іван Юшко, агітаваў былых савецкіх акружэнцаў і мясцовую моладзь арганізоўваць партызанку. Прычынай такога раньняга, яшчэ зімою, сыходу ў лес былі чуткі пра магчымы вываз у Нямеччыну акружэнцаў-чырвонаармейцаў, якія жылі па вёсках. Да Юшко і Кухарчыка далучыліся 9 былых байцоў Чырвонай Арміі з Голяў, іх група знаходзіласяў лесе недалёка вёскі. А ўжо вясной у партызанскі атрад масава пайшла вясковая моладзь. Паводле архіўных дакумэнтаў, у пачатку траўня 1942 г. у “Голенскай групе” (так яе называлі савецкія партызаны, а мясцовае насельніцтва — “атрад Шута”) налічваўся 21 чалавек і яны займаліся зборам зброі.

Вэрсія Івана Крынчыка крыху адрозьніваецца. Напярэдадні Вялікадня 1942 г. І..Юшко сабраў і ўзброіў 16 “дабраахвотнікаў-аднадумцаў”. Атрад спачатку меў базу каля в. Едначы, а пасьля перайшоў у раён Дубраўкі і Вострава. Ягоныяшэрагі імкліва павялічваліся, пачаліся баявыя акцыі.

Паводле архіўных даных, да канца траўня 1942 г. атрад Юшко зрабіў напад на паліцыйны пастарунак у в. Галынка, на маёнтак Рэпнічы (у апошнім выпадку захопленую скаціну і хлеб раздалі сялянам), разьбіў некалькі пунктаў прыёмуў насельніцтва малака. І.Крынчык дадае, што былі зьдзейсьненыя пасьпяховыя напады таксама на Сынковіцкі сьпіртзавод, пастарункі і ўправы ў Сянькоўшчыне і Дзярэчыне. Пры ўзяцьці Дзярэчына Юшко быў паранены ў левую руку. Да канца чэрвеня 1942 г. у ягоным атрадзе было ўжо больш 100 партызанаў.

Паводле “Баявой справаздачы пра партызанскі рух Ленінскай партызанскай брыгады з 12.01.1942 г. да 15.07.1944 г.”, у гэты час у кіраўніцтве атрада здарыўся канфлікт. “Бытавая разбэшчанасьць, няўменьне кіраваць узброенай сілай, апалітычнасьць, прапаведваньне нацыяналістычнай варожасьці з боку камандзіра Юшко выклікала супрацьдзеяньне збоку камандзіраў Чырвонай Арміі і савецкіх работнікаў, выхаваных у пачуцьцях абавязку да Савецкай Радзімы. Так адбыўся разрыў групы Юшко на трыгрупы”, — чытаем у дакумэнце. Адна з групаў пад камандаваньнем старшага лейтэнанта Барыса Булата адыйшла ў бок Дубараўскіх лясоў, групаПаўла Булака пайшла ў лес “Буралом” каля Вострава. Група Юшко засталасяна месцы.

М.Баршынава таксама прыгадвае пра канфлікт, які адбыўся ў атрадзе Юшко. Акружэнцы-“васточнікі” на чале з Александровым вырашылі аддзяліцца ад мясцовых партызанаў. Частка беларусаў пасьля гэтага вярнулася ў вёскі, іншыя засталіся зь Юшко і Кухарчыкам. Верагодна, адбылося гэта яшчэ ў траўні 1942 г. каля в. Голі. Група Александрова тады засталася на месцы, стварыўшы базу на хутары Ракавіца, а Юшко павёў сваіх партызанаў на паўночны-захад, да в. Вострава. Другі ж канфлікт у І.Юшко здарыўся ўжо напрыканцы чэрвеня — у пачатку ліпеня 1942 году з Булатам, Булаком і іншымі.

Згаданая намі партызанская справаздача нічога не паведамляе пра лёс Юшко і ягонага атрада. Вядома, што 10 ліпеня 1942-га адбылася нарада камандзіраўсавецкіх партызанскіх групаў, на якой быў створаны атрад з камандзірам Б..Булатам (П.Булак быў ягоным памочнікам). Наступны сход адбыўся 28 жніўня, і тады атрад Булата налічваў ужо каля 300 партызанаў. І.Крынчык паведамляе, што ў канцы лета 1942 г. Булат і Булак, “уступіўшы ў змову”, адхілілі Юшко ад камандаваньня атрадам. Яму, нібыта, закідалася тое, што ён “бярог людзей”, быў “малаактыўны”. “Партызаны паважалі Івана і амаль усе перайшлі да І.Юшко”, піша Крынчык. Пасьля гэтага Булат і Булак запрасілі яго на перамовы. Юшко пагадзіўся і прыехаў на перамовы толькі з адным сваім ад’ютантам Фёдарам (“васточнікам”, прозьвішча невядомае). Падчас перамоваў у раёне в. Вострава Іван Юшко быў забіты, а ягоны ад’ютант, адстрэльваючыся, здолеў адарвацца ад пагоні (пазьней ён пойдзе кудысьці на ўсход і лёс яго невядомы). Атрад Юшко быў зноў падначалены Булату і Булаку, але частка партызанаў з гэтым не пагадзілася і яны разыйшліся па хатах.

Па іншых зьвестках, савецкія партызаны зьнішчылі і ня толькі камандзіра, але і ўвесь партызанскі атрад Юшко. Пра гэта сьведчыць былы баец савецкага партызанскага атрада імя Панамарэнкі Мікалай Праўдзік. Паводле М.Баршынавай, беларускіх партызанаў савецкія палічылі “дэзерцірамі”, закідалася ім і жаданьне дзейнічаць самастойна. Абвергнуць альбо пацьвердзіць гэты факт пакуль немагчыма. Застаецца няяснай і палітычная арыентацыя Івана Юшко: альбо ён, праз Ф.Міско, падлягаў Берасьцейскаму антыфашыстоўскаму камітэту Язэпа Ўрбановіча, альбо дзейнічаў самастойна, альбо патрапіў пад уплыў грамадоўцаў, якія ў 1942 годзе арганізоўвалі нацыянальны партызанскі рух. Паводле эміграцыйных крыніцаў, на поўначы Слонімскага і на поўдні былога Казлоўшчынскага раёну ў 1942-43 гг. дзейнічаў беларускі нацыянальны партызанскі атрад атамана Лявона, які пазьней быў падначалены савецкаму кіраўніцтву (Стасевіч Ю. Беларуская Народная Партызанка // Беларускі голас (Таронта), 1975, № 230, люты), а атрад Юшко ня згадваецца..

Андрэй Турук, г. Слонім


Крыніцы:

“Баявая справаздача пра партызанскі рух Ленінскай партызанскай брыгады з 12.01.1942 г. да 15.07.1944 г.”. Нацыянальны архіў РБ;

Ёрш С. Партызан па мянушцы “Шут” // Газета Слонімская, 1997, № 28, 12-18 сьнежня;

Крынчык Іван. Арганізатар партызанскага руху быў па-здрадніцку забіты. Рукапіс ад 25 верасьня 1997 г., захоўваецца ў прыватным архіве аўтара;

Інтэрвію зь Мікалаем Праўдзікам. Слонім, 1 сакавіка 1997 г. Аўдыёзапіс захоўваецца ў асабістым архіве аўтара;

Інтэрвію з Марыяй Баршынавай. Слонім, 2 сакавіка 1997 г. Аўдыёзапіс захоўваецца ў асабістым архіве аўтара.


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Рэдакцыі Беларускага Рэзыстансу

 кантакт: rezystans2004@yahoo.com 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster