БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

БЕЛАРУСКІ РЭЗЫСТАНС НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
 Беларускі Рэзыстанс 1 / 2004 г.

“Зялёныя” на Полаччыне

Падчас Другой сусьветнай вайны на Полаччыне дзейнічалі ня толькі савецкія партызанскія атрады, але і лясныя аддзелы “зялёных”.

Пра існаваньне “зялёных” на Полаччыне сьведчылі падчас апытаньня ў Маскве ў ліпені 1942 г. былыя партызаны савецкага партызанскага атрада Мешчаракова А.Барсукоў і А.Шаўкавы:

“У Полацкім раёне дзейнічаюць атрады “зялёных”. Дзейнічаюць яны ў вёсках Званае, Крукі, Пятушкі, Дзюдзькі. Колькасьць “зялёных” у атрадах невядомая. Ва ўсіх атрадах “зялёных” маецца ўзбраеньне, але [савецкіх] партызанскіх атрадаў яны не чапаюць. Партызанскія атрады іх таксама не турбуюць.Насельніцтва “зялёных” не выдае, таму зьвестак пра “зялёных” і іх месцазнаходжаньні сабраць вельмі цяжка. Жывуць “зялёныя” у асноўным у лясах, беручы прадукты харчаваньня з дому і зьдзяйсьняючы пэрыядычныя налёты на вёскі, рабуючы насельніцтва пад выглядам партызанаў, што адбіваецца на адносінах насельніцтва да партызанаў”1.

Далейшы лёс гэтых “зялёных” партызанаў удалося прасачыць, дзякуючы дасьледаваньням расейскага гісторыка Барыса Сакалова. Ён адшукаў у архівах і надрукаваў данясеньне савецкага партызанскага камбрыга з Полаччыны Аркадзя Марчанкі ад 1 чэрвеня 1943 г. У ім паведамляецца, што ў траўні 1943-га з атрадаў Гукава і Кухарэнкі, якія дзейнічалі ў трохкутніку Віцебск —Невель — Полацак, перайшло на бок немцаў і паліцыянтаў каля 60 партызанаў, “у асноўным з былых зялёнаўцаў (“зялёных”, альбо “дзікіх партызанаў”, якія раней не падначальваліся Маскве — Б.С.) і дэзэртыраў Чырвонай Арміі”2. Праўдападобна, частка “зялёных” у канцы 1942 — пачатку 1943 гг. маглабыць падначаленая савецкаму кіраўніцтву і разьмеркаваная па партызанскіх атрадах.

Паводле таго ж Сакалова, падчас нямецкай акупацыі на Полаччыне існаваласвоеасаблівая “рэспубліка старавераў” на чале з Зуевым, якая аб’ядноўвала некалькі вёсак расейскіх старавераў. “Сталіца” яе знаходзілася ў в.. Саскоркі. Пасьля таго, як стараверы разьбілі нямецкі карны атрад, акупанты іх больш не чапалі, палічыўшы за лепшае прызнаць факт існаваньня “рэспублікі”. Зуеў тым часам аднавіў на падкантрольнай тэрыторыі прыватнуюўласнасьць, адчыніў цэрквы старавераў. Падчас адступленьня немцаў Зуеўз часткай людзей адыйшоў на Захад. Тыя ж стараверы, што засталіся, атрымалі ад немцаў зброю і харчы ды распачалі партызанскую барацьбу супраць Чырвонай Арміі. Іх антыбальшавіцкая партызанка пад Полацкам існавала да 1947 году, сьцьвярджае Сакалоў.

Васіль Пірог, г. Менск


1 НАРБ, ф.3500, в.2, спр.46, арк. 67. Машынапіс. Пераклад з расейскай.

2 Соколов Б. Оккупация. Правда и мифы. — М.: АСТ-ПРЕССКНИГА, 2002.


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Рэдакцыі Беларускага Рэзыстансу

 кантакт: rezystans2004@yahoo.com 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster