|
Падпольны беларускі друк падчас нямецкай акупацыі 1941—1944 гадоў
Разам з кронікай партызанскай і падпольнай барацьбы, Беларускі Рэзыстанс 1940-50-х гадоў пакінуў нам у спадчыну свой падпольны друк. Дасьледаваньняў яго дагэтуль ня было зроблена, бо найбольш поўныя зборы па-ранейшаму знаходзяцца ў спэцсховішчах. Больш вядома пра беларускі нелегальны друкчасоў нямецкай акупацыі, хоць некаторыя дасьледчыкі і адмаўляюць яго існаваньне.
Сяргей Жумар у кнізе “Оккупационная периодическая печать на территории Беларуси в годы Великой Отечественной войны” (Менск, 1996) сьцьвярджае, што беларускімі нацыяналістамі падчас нямецкай акупацыі “не было створана і сваёй падпольнай прэсы” (б. 249). Сьцьверджаньне, вядома, спрэчнае. Жумарня мог ня ведаць пра існаваньне хаця б “Бюлетэню БНП”. Але ён гэты ды іншыя факты ўпрост праігнараваў. Васіль Раманоўскі ў сваёй кнізе “Саўдзельнікі ў злачынствах” (Менск, 1964) згадаў існаваньне пад нямецкай акупацыяй “Бюлетэню БНП”, назваўшы яго “бруднымі лісткамі”, якія “заклікалі моладзь і інтэлігэнцыю актыўна змагацца супраць СССР, за стварэньне беларускай буржуазнай дзяржавы” (б. 188). Юры Туронак у кнізе “Беларусь пад нямецкай акупацыяй” (Менск, 1993) бярэ пад сумнеў той факт, што “Бюлетэнь БНП” быў нелегальным выданьнем (б. 196). Уладзімер Гуленка ў энцыкляпэдычным артыкуле чамусьці піша, што БНП выдавала “Беларускі інфармацыйны бюлетэнь” (Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі, т.1, Менск, 1993, б. 393).
Сапраўды, у гады Другой сусьветнай вайны беларускі нацыянальны падпольны друк быў нязначным. Прычынай гэтага была й слабасьць нацыянальнагаруху, і калябарацыя зь нямецкімі акупантамі многіх беларускіх дзеячаў (частка іх працавала ў легальнай, дазволенай акупантамі, прэсе), і адсутнасьць неабходнай тэхнічнай базы (як і дапамогі звонку) ў нацыянальнага падпольля. Самым вядомым падпольным пэрыёдыкам зьяўляецца “Бюлетэнь Беларускай Незалежніцкай Партыі”.
Дата заснаваньня “Бюлетэню БНП” пакуль канчаткова нявызначана. Па адных зьвестках, ён быў заснаваны Цэнтральным Камітэтам БНП летам 1942 г. у Менску. Пра гэта сьведчыць сябра ЦК БНП Барыс Рагуля (Ёрш С. Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі. Слонім—Менск, 1998, б.127). Сябра ЦК БНП Дзімітры Касмовіч у сваіх успамінах згадвае, што рашэньне пра заснаваньне свайго выданьня было прынятае на нарадзе Родзькі, Вітушкі і Касмовіча ў Віцебску 29-30 ліпеня 1942-га (Каваль Я. Генэрал вызвольнага фронту. Менск, 2002, б.16). Васіль Раманоўскі піша, што рашэньне пра выданьне “Бюлетэню БНП” было прынятае нарадай партыйнага кіраўніцтва, якая адбылася ў кастрычніку 1942-га (Саўдзельнікі ў злачынствах, б.188). А Вацлаў Пануцэвіч, не падаючыкрыніцы інфармацыі, сьцьвярджаў, што на варшаўскай нарадзе незалежнікаў напрыканцы жніўня 1941 г. Ус. Родзька “меў пры сабе № 1 БЮЛЕТЭНЮ Беларускай Незалежніцкай Партыі, [які] магчыма быў сьвежа адбіты пры ўдзеле Гадлеўскага ў Варшаве” (Пануцэвіч В. Кс. Вінцэсь Гадлеўскі. Дзяржаўны Муж і Правадыр Народу // Беларуская царква (Чыкага, ЗША), 1965, № 28, б.93; Спадчына (Менск), 1993, № 6, б.70).
Разьбежка ў датах зьявілася невыпадкова. Савецкая разьведка ў сваіх данясеньнях у Маскву ў 1943 годзе згадвала “першы нумар бюлетэню беларускіхэмігрантаў за 1940 г.” (НАРБ, ф.4, в.33а, спр.524, арк.185). Намі была выказаная гіпотэза, што на варшаўскай нарадзе 1941 г. Родзька мог мець якраз эмігранцкі бюлетэнь (Вяртаньне БНП, б.130). Аднак Ю. Туронак зусім слушна адзначыў, што пра такі бюлетэнь дагэтуль нічога не было вядома і яго ніхто з дасьледчыкаў ня згадваў (Туронак Ю. Да генэзы БНП, або як ствараліся міфы // Беларускі гістарычны агляд (Менск), Т.6, 1999, Сш.1-2(10-11), сьнежань). З дапамагой далейшых архіўных пошукаў удалося ўстанавіць, што за “бюлетэнь беларускіх эмігрантаў” савецкая разьведка лічыла “Бюлетэнь Беларускай Незалежніцкай Партыі № 1-1940 г.”.
У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь захоўваюцца некалькі варыянтаў першага нумару “Бюлетэню БНП”, пазначаных 1940 годам. Намі былі выяўленыя два варыянты ягонага перакладу на расейскую (па дзьве копіі — НА РБ,ф.3500, в.2, спр.51, арк.40-44; 107-109адв; 110-112адв; 238-245). Цікава, што ў ролі аднаго з перакладчыкаўвыступае намесьнік начальніка апэратыўнай чэкісцкай групы Менскай вобласьці падпалкоўнік дзяржбясьпекі Соцікаў. Ягоны пераклад “Бюлетэню БНП” быў выкананы 26 сакавіка 1943 году (НА РБ, ф.3500, в.2, спр.51, арк.109 адв.). У гэтай жа архіўнай справе знаходзіцца і беларускамоўны варыянт першага нумару нелегальнага пэрыёдыка, таксама пазначаны 1940 годам (НА РБ, ф.3500, в.2, спр.51, арк. 45-51). Усавецкіх партызанскіх дакумэнтах ёсьць згадка і пра захоплены савецкімі партызанамі “Бюлетэнь БНП”, пазначаны 1941 годам (НА РБ, ф.3500, в.2, спр.46, арк.283).
Яшчэ больш заблытвае справу знаходка беларускім гісторыкам Алесем Гелагаевым у фондах Расейскага дзяржаўнага архіву сацыяльна-палітычнайгісторыі (РДАСПГ) у Маскве арыгіналаў двух першых нумароў “Бюлетэню БНП” (РДАСПГ, ф.17, в.125, спр.251, арк.119-120адв.,121-126адв.). На гэтых асобніках год выданьня не пазначаны. Каб разабрацца ў гэтай праблеме мусім прааналізаваць “Бюлетэні”, знойдзеныя ў менскім і маскоўскім архівах.
Тэкст другога нумару, практычна, не адрозьніваецца, таму зьвернем увагу на № 1. Першае адрозьненьне — у маскоўскім арыгінале няма даты, якая ў менскіх копіях пазначана 1940 і 1941 гадамі. Другое — у маскоўскім арыгінале № 1 падана, што гэта “орган вызвольнага Сялянска-Работніцкага Руху”. Ва ўсіхназваных намі менскіх копіях — “Орган беларускага вызвольнага руху”. Трэцяе — зьнешне падобны зьмест бюлетэняў, насамрэч мае шмат адрозьненьняў, і ня толькі моўных. Напрыклад, у маскоўскім арыгінале ў адозьве адсутнічае частка тэксту, якая ёсьць у менскім варыянце пасьля закліку “Мы клічам у нашыя рады”: “...ўсіх чэсных змагароў за гэтыя самыя ідэалы. Не абяцаем на сёньня нічога апрача цяжкага штодзённага змаганьня. Мы не са слоў ілёзінгаў, не з пасадаў і адзначэньняў будуем сваю сілу, але з цяжкае працыі поту, з крыві і ахвяраў п[і]янераў нашага нацыянальнага паўстаньня” (НА РБ, ф.3500, в.2, спр.51, арк.46).
У канцы “Аснаўной ідэалягічнай праграме БНП” у маскоўскім варыянце адсутнічае такі сказ: “Павадыры і сябры Беларускай Незалежніцкай Партыізабавязваюцца, калі трэба, з ахвяраю ўласнага жыцьця праводзіць безаглядна ў жыцьцё пададзеную праграму” (НА РБ, ф.3500, в.2, спр.51, арк.51). І, наадварот, у менскім варыянце першага нумару “Бюлетэню БНП” у зацемцы “Чэсьць памяці змагароў!” зьмешчаная інфармацыя толькі пра Пётру Рандарэвіча, і нічога не сказана пра Лубчонка (праўда, ён згадваецца, як “Дубчонак”, у адным зь ведамых нам перакладаў “Бюлетэню БНП” на расейскую мову — НАРБ, ф.3500, в.2, спр.51, арк.109адв.).
Праўдападобна, першы нумар “Бюлетэню БНП” сапраўды меў, як мінімум, два выданьні, прычым, зьдзейсьненых рознымі людзьмі (першы — Вінцэнтам Гадлеўскім у Варшаве (?), другі — Міхасём Рагулем у Віцебску. — Вяртаньне БНП,б.127). І неабавязкова, што першы варыянт выйшаў у 1940 годзе, бо гэтую дату магліпаставіць і ў мэтах кансьпірацыі (што найбольш верагодна). А копіі маглі выконваць ня толькі чэкісты, але і самыя падпольшчыкі (дарэчы, паводле Б.Рагулі, наклад другога нумару, які быў памножаны ім у Наваградку, складаў каля 500 асобнікаў. — Вяртаньне БНП, б.128).
Тэма для асобнага дасьледаваньня — антыжыдоўскія выказваньні ў некаторых матэрыялах другога нумару “Бюлетэню БНП”, што для падпольнай антынацыскай прэсы было не характэрна (падобнага было дастаткова шмат у легальнай, паднявольнай прэсе, якая знаходзілася пад нямецкай цэнзурай). Ягоныя выдаўцы, якія пасьля вайны апынуліся на эміграцыі (Міхась Рагуля, Барыс Рагуля ды інш.) пра гэта змаўчалі.
Другі нумар “Бюлетэню БНП”, які быў падрыхтаваны да друку канцы 1942 г., алевыйшаў, верагодна, у пачатку 1943 г. (Вяртаньне БНП, б.127, 128), стаўся апошнім, што друкаваўся на тэрыторыі Беларусі. Наступныя чатыры нумары выйшлі ў Нямеччыне на працягу 1944—1946 гадоў.
Пра іншыя беларускія падпольныя пэрыёдыкі часоў нямецкай акупацыі вядома вельмі мала. П.Рагач у сваім “Кароткім аглядзе гісторыі Беларусі” (Кліўленд—Нью-Ёрк—Талін, 1990, б.86) згадвае “нелегальныя газэты й лістоўкі, якія заклікалі Беларусаў да абароны сваіх правоў” і якія выдавала нацыянальнае падпольле. Паводле Івана Касяка, “палітычны часапіс на рататары”выдавала нацыянальная партызанская група Ўладзімера Шавеля, якая дзейнічала на Барысаўшчыне ў пачатку 1942 г. (Найдзюк Я., Касяк І. Беларусь учора і сяньня. Менск, 1993, б.292). Аднак адсутнасьць адзінага моцнага каардынацыйнага цэнтру Беларускага Рэзыстансу, які спрабаваў стварыць кс. Гадлеўскі, не дазваляла канцэнтраваць невялікія людзкія і матэрыяльныя рэсурсы для арганізацыі сталага выдавецтва. Наступная спроба выправіць гэтую сытуацыю была зробленая Усеваладам Родзькам і Міколам Абрамчыкам увосень 1943 г., але перашкодзіў арышт апошняга немцамі.
У гэтай кніжцы “БР” мы перадрукоўваем першыя два нумары “Бюлетэню БНП”, як найбольш малавядомыя на Бацькаўшчыне.
Сяргей Ёрш
БЮЛЕТЭНЬ БЕЛАРУСКАЙ НЕЗАЛЕЖНІЦКАЙ ПАРТЫІ
Орган вызвольнага Сялянска-Работніцкага Руху.
№ 1
Б Е Л А Р У С Ы!
Дзесяткі год мы ўглядаемся на трагэдыю Нашага Народу, на безасноўныя гульні лёсу з мільёнамі нашых братоў, на акружаючы нас зьдзек, палітычны прыгон, на няспынную акупацыю Нашае Бацькаўшчыны чужынцамі.
Усе спробы змаганьня з гэтакім станам былі крывава спыненыя нашымі ворагамі, але кроў “тысячных ахвяраў” замацавала гартоўнымі вязамі народную волю — волю свабоды. Сяньня навучаныя гісторыяй і прыкладамі гэтыхахвяр, мы павінны згуртаваць гэтакую народную сілу, якая споўніла б жаданьне народу быць вольным.
Годзі прыгону і зьдзеку. Годзі акупацыі і чужацкай “апекі”. У народзе хапае сілы, якая ператрывала стагодзьдзі няволі і варожага гнёту — яе толькі трэба падняць, зарганізаваць і павесьці. І мы паднімем яе.
Беларуская Незалежніцкая Партыя паднімае зноў сьцяг барацьбы за Незалежнасьць Беларусі. Сьцяг вялікай ідэі працоўных сялянскіх, работніцкіх і інтэлігэнцкіх масаў Беларусі. Ідэі задзіночаньня ўсіх актыўных, перадавых сілаў нашае зямлі ў адзіны фронт барацьбы за волю і славу народу.
Нашая ідэя — гэта рэзультат традыцыі вызвольнага змаганьня Беларускага Народу, агромністай працы Беларускай Сацыялістычнай Грамады, бязьмежнай ахвярнасьці соцыял-рэволюцыянэраў, адчайнае барацьбы ноцдэмаў зчырвонымі палачамі, магутнае волі масаў з радоў Беларускае Сялянска-Работніцкае Грамады, нясучых ахвяры ў барацьбе з польскім тэрорам.
Беларусы Актывісты!
Мы трымаем сьцяг змаганьня за сувэрэннасьць Беларускага Народу і ягоДзяржавы, за правы на творчае незалежнае жыцьцё беларускіх працоўных масаў, за правы вольнага карыстаньня прадуктамі свае працы, за разбудову гістарычнае славы нашай Бацькаўшчыны. Мы ідзём на бой з усялякім паняволеньнем нашага народу, мы падаём руку ўсім народам, якія змагаюцца за сваю свабоду і якія разумеючы нашае няшчасьце пойдуць супольна з намі ў бой.
Мы клічам у нашыя рады!
Хто дужы і чэсны той з намі, хто слабы той адпадзе.
Мы нікога хочучага працаваць для нацыі не адкідаем з узгляду на яго пераконаньні, бо мы баронім надпартыйнасьці, мы будзем супрацоўнічаць з кожным чэсным барацьбітом за аднолькавыя ідэалы, ці з ідэйнаю арганізацыяю, але будзем заўсёды змагацца і нішчыць усялякія спробы пасягненьняў насувэрэннасьць Беларускае Дзяржавы і шкодніцкую прывату сярод беларускага грамадзянства.
Беларусы Актывісты! Клічам Вас прыступіць да будаўніцтва народнае будучыні ў цяжкае працы, у ахвярным змаганьні з поўным самавырачэньнем. Пад нацыянальным сьцягам нашае арганізацыі пойдзем на барацьбу за долю Беларусі. Пойдзем па вялікую перамогу!
Цэнтральны Камітэт Б. Н. П.
АСНАЎНАЯ ІДАЛЯГІЧНАЯ ПРАГРАМА БЕЛАРУСКАЙ НЕЗАЛЕЖНІЦКАЙ ПАРТЫІ,
апрацованая на аснове пастановы першага зьезду Б. Н. П.
Сёньнешняе палажэньне і агульны ход падзеяў вымагае ад Беларускага Народу неадкладнага гуртаваньня ўсіх народных сілаў і іх рашучага дзееньня. Акт 25 сакавіка 1918 году, выявіўшы найвышэйшую ідэю нашае нацыі і ідэю незалежнага жыцьця, павінен у рэзультаце сучасных падзеяў стацца рэчаістасьцяй, павінен прыняць жыцьцёвыя формы. Сёньня Беларусь павінна мець волю і сілу стацца незалежнай дзяржавай, а гэтую волю і сілу дасьць ёй арганізаваны, здысцыплінаваны, сьведамы і ахвярны народ.
Беларуская Незалежніцкая Партыя бярэ на сябе абавязак арганізацыі народнае сілы і змаганьня за незалежнасьць нашае Бацькаўшчыны і заклікаеўсіх Беларусаў споўніць свой чэсны абавязак перад Народам і прыняць удзел у барацьбе за яго свабоду і правы.
Здабыцьцё незалежнай дзяржаўнасьці дарогай збройнага змаганьня зьяўляецца першым этапам нашых імкненьняў, другім будзе арганізацыя грамадзкага і палітычнага жыцьця дзяржавы згодна імкненьняў, псыхікі, патрэбаў і жыцьцёвых умоваў Беларускага Народу.
Прынцыпамі вытварыўшымі ідэалогію Б.Н.П. зьяўляецца наступная праграма:
1/ Мы змагаемся за незалежную, сувэрэнную беларускую дзяржаву ў этнаграфічных межах Беларусі.
2/ Мы прызнаём, што найвышэйшым аўторытэтам і сілаю Беларускае Дзяржавы зьяўляецца зарганізованая і здысцыплінованая Беларуская Нацыя. Мы змагаемся за нацыянальную, аўтарытатыўную Беларуску[ю] Рэспубліку. Мы проціў парлямэнтарнага дэмакратызму, які дзеліць і аслабляе сілы нацыі.
Мы проціў дыктатуры некаторых слаёў, ці палітычных групіровак у народзе.
3/ Мы прызнаём, што толькі адзіная палітычная партыя, зложаная з найлепшага нацыянальнага элемэнту і кіраваная разумным павадыром, зьяўляеццаасновай сілы Народу і Дзяржавы.
Мы імкнёмся згуртаваць у радох Б.Н.П. увесь сьведамы беларускі актыў, які стаўся б годным носьбітам дзяржаўнага аўтарытэту Беларускае Рэспублікі.
4/ Мы прызнаём, што прыналежнасьць да партыі ў першую чаргу ўзьвялічваеадказнасьць і абавязкі, а не правы.
Што праца партыі павінна быць творчай, пазытыўнай і мець за аснаўную мэту дабро свае Нацыі.
Мы змагаемся ў сваёй ідэалогіі за творчы, пазытыўны, беларускі нацыяналізм, якога найв[ы]шэйшай мэтай зьяўляецца дабро свае Нацыі.
5/ Мы прызнаём права ўдзелу ў палітычным жыцьці Беларускай Рэспублікі выключна за Беларускім Народам.
Прызнаём за іншымі нацыянальнасьцямі правы на існаваньне і свабоднае жыцьцё ў выпадку іх лёяльных адносінаў да беларускага народу і Дзяржавы..
Мы проціў усіх народаў пасягаючых на сувэрэннасьць і тэрыторыяльнуюцэласьць Беларускае Рэспублікі.
Мы за сувязь і прыязьнь з народамі і дзяржавамі, зь якімі лучыць Беларускі народ супольнасьць палітычных і гаспадарчых інтэрэсаў.
6/ Мы прызнаём, што асновай дабра нацыі павінна быць поўная соцыяльная справядлівасьць, абапёртая на прынцыпе салідарызму ўсіх працоўных.
Мы змагаемся за ўвядзеньне агульнага абавязку працы,
за забясьпячэньне магчымасьці працы ўсім працоўным,
за дзяржаўнае забясьпячэньне дастатковае платы работнікам,
за забясьпячэньне жыцьця і здароўя працоўным,
за апеку над працаю жанчын і моладзі,
за дзяржаўную арганізацыю прафэсыянальных хаўрусаў,
за васьмігадзінны дзень працы,
за дзяржаўную апеку над няздольнымі да працы: інвалідамі, калекамі, старцамі.
Мы проціў клясавай барацьбы аслабляючай сілу Нацыі,
проціў нажывы адзінак бяз працы.
7/ Мы прызнаём у гаспадарскім жыцьці абмяжованую прыватную ўласнасьць,
прызнаём дзяржаўнай ўласнасьцяй усе натуральныя багацьці Краіны, лясныя масывы, воды і вялікія прадпрыемствы.
Прызнаём, што асновай зямельнае гаспадаркі зьяўляецца моцная непадзельная аднаасобная гаспадарка.
Мы прызнаём уласнасьцю адзінкі ўсё, што яна здабыла сваёю фізычнаю, цідуховаю працаю і прызнаём яе правы гэтым распараджацца з карысьцяй для нацыі.
Мы змагаемся за разбудову прыватнага дробнага промыслу і рамясла, за стварэньне моцнага г. зв. “сярэдняга стану” рамесьнікаў і гандляроў.
за дапаўненьне бяз выкупу дробных зямельных гаспадарак з падзелу абшарніцкіх, калгасных, асадніцкіх і грамадзка-абшчынных земляў.
за разьвіцьцё ўсіх галін зямельнай гаспадаркі.
за падняцьце культурнага і матэрыяльнага ўзроўню беларускага сялянства.
за цесную сувязь між беларускім сялянствам, работніцтвам і інтэлігэнцыяй.
Мы проці падзелу зямельных гаспадарак дарогай продажу, спадчыннага падзелу, дараваньня.
проціў задоўжаньня зямельных гаспадарак.
8/ Мы змагаемся за разьвіцьцё духовай і фізычнай культуры народу,
за разьвіцьцё ніжэйшага, сярэдняга і вышэйшага нацыянальнага школьніцтва,
за ўзорную разбудову прафэсыянальнага школьніцтва.
за абавязковае і бясплатнае навучаньне моладзі ад 7 да 14 гадоў,
за поўнае вывучэньне выбітна здольных дзяцей на дзяржаўныя сродкі,
за дзяржаўны кантроль прэсы і выдавецтва.
за дзяржаўную апеку над сям’ёй.
за дзяржаўную апеку над маткай і дзіцём.
9/ Мы прызнаём, што рэлігійнае жыцьцё павінна быць аддзеленае ад дзяржаўнага і зьяўляецца прыватнай справай кожнага грамадзяніна,
што навука рэлігіі ў школах павінна праводзіцца толькі на жаданьне бацькоў.
Мы прызнаем поўную свабоду кожнай рэлігіі, паколькі яна не зьяўляеццашкоднай для Народу.
10/ Мы прызнаём дабро нацыі перад дабром адзінкі,
прызнаем права грамадзян на апеку з боку дзяржавы.
Мы за роўныя правы і абавязкі ўсіх грамадзян.
за поўныя палітычныя, грамадзкія і эканамічныя правы ўсіх грамадзян,
за агульны абавязак творчай, фізычнай або духовай працы.
за агульны абавязак ахвярнасьці з маёмасьці і жыцьця для Народу і Дзяржавы.
11/ Мы за арганізацыю валасных і раённых самаўрадаў камунальных,
за стварэньне Б е л а р у с к а й Н а ц ы я н а л ь н а й агульнаабавязковай Арміі.
за ўвядзеньне адзінага дзяржаўнага налогу з маёмасьці, абароту і даходу.
за ўласную валюту, абапертую на маёмасьці і прадукцыі Дзяржавы,
Мы проціў увядзеньня дзяржаўных налогаў натураю ў зямельнай гаспадарцы.
Б Е Л А Р У С Ы п а ш ы р а й ц е і д э і Б.Н.П.
у с ь в е д а м л я й ц е Н а р о д.
р ы х т у й ц е с я д а б а р а ц ь б ы.
Ч э с ь ц ь п а м я ц і з м а г а р о ў !
Дня 20 ліпеня мінулага году зьгінуў падступна замардаваны рукою бальшавіцкіх бандытаў ПЁТРА РАНДАРЭВІЧ, малады барацьбіт за Незалежную Беларусь.
У сьнежні мінулага году быў расстраляны Немцамі сябра ЎЛАДЗІМІР ЛУБЧОНАК за сьмелае выступленьне ў абароне беларускіх правоў перад беспраўем акупантаў.
Рэдагуе Цэнтральнае Бюро Б.Н.П.
Друкуецца паводле асобніка, які захоўваецца ў фондах Расейскага дзяржаўнага архіву сацыяльна-палітычнай гісторыі ў Маскве (РДАСПГ, ф.17, в.125, спр..251, арк.119-120 адв.).
Пільнуй, каб не папала ў рукі ворага
БЮЛЕТЭНЬ
БЕЛАРУСКАЙ НЕЗАЛЕЖНІЦКАЙ ПАРТЫІ
Орган Вызвольнага Сялянска-Работніцкага Руху.
№ 2
З Ь М Е С Т:
1.АПОШНІЯ ГАДЫ — аб сытуацыі на Беларусі сёньня.
2.МЫ НЕ ПАМРОМ — верш.
3.ДА МОЛАДЗІ.
4.ПАРТЫЗАНЫ! — заклік беларускага партызана.
5.МАЛАДАЯ БЕЛАРУСЬ — марш беларускіх партызанаў.
6.ЗЯМЕЛЬНАЕ ПЫТАНЬНЕ НА БЕЛАРУСІ.
7.НАШАЕ СУМЕЖЖА — весткі.
8.ВЕСТКІ З КРАЮ.
9.З УСЯГО СЬВЕТУ — весткі.
10.АГЛЯД ВАЕННАЙ СЫТУАЦЫІ.
І Н С Т Р У К Ц Ы Я
аб карыстаньні і перахоўваньні “Бюлетэню”.
1. Пільнуй, каб не папаў “Бюлетэнь” у рукі ворага.
2. Ніколі не пакідай у няпэўным месцы.
3. Як найменей насі пры сабе.
4. Прачытай сам, дай прачытаць свайму добраму знаёмаму — сьведамаму беларусу, каторы ня здрадзіць і забяры назад.
5. Матар’ял выкарыстоўвай у гутарках з сябрамі, але будзь пры гэтым асьцярожны.
6. Перадавай іншым толькі ў “чатэры вочы”, бяз прысутнасьці каго-небудзь трэцяга.
7. Аб загінуўшым экзэмпляры дакладай якнайхутчэй таму, ад каго атрымаў.
З Прысягі беларускага нацыяналіста:
“ЗДАБУДУ БЕЛАРУСКУЮ ДЗЯРЖАВУ — АЛЬБО ЗГІНУ Ў БАРАДЗЬБЕ ЗА ЯЕ”
З усяго сьвету.
Беларусы ў Амэрыцы.
З мамэнту ўступленьня Злуч. Гасп. Паўн. Амэрыкі да вайны і беларусы там пражываючыя паднялі дзейнасьць сваіх арганізацыяў. У межах свае палітычнай акцыі Беларускі Камітэт у ЗГПА высунуў перад паўночна-амэрыканскімурадам дам[а]ганьні выдзеліць мабілізаваных беларусаў у асобыя аддзелы.Гэтая прапанова моцна неспадабалася бальшавікам.
Польскія мроі аб “вуніі”.
Апошнім часам палякі на эміграцыі голасна загаварылі аб магчымасьцях “вуніі” з Беларусьсю на ўзор польска-чэхаславацкай. Што-ж — бяда прыціснула, дык паважаныя панкі і з “хамамі” гаварыць захацелі. Нажаль добра ўжо прыелася беларусам адна “вунія” з Польшчаю — абыдземся ўжо неяк і бязіхняй “апекі”.
Палонныя б е л а р у с ы.
Адносна афіцыяльных падлікаў у Нямеччыне знаходзіцца цяпер каля 50000 палонных беларусаў з польскай арміі і прыблізна ўдвая болей з савецкай. Адначасова вельмі шмат беларусаў з нямецкага палону служыць сёньня “дабраахвотнікамі” пры нямецкіх вайсковых частках, альбо ў розных “украінскіх” ці “казацкіх” аддзелах.
Рэвольта ў Румыніі.
Цераз Румынію перайшла хваля разрухаў, выкліканых падзеямі на фронцеі стратамі румынскай арміі. Пры ліквідацыі разрухаў удзел прымалі нямецкія дывізыі “СС”.
***
П А Ш Ы Р А Й Ц Е І Д Э І Б Н П!
У С Ь В Е Д А М Л Я Й Ц Е Н А Р О Д!
Р Ы Х Т У Й Ц Е С Я Д А Б А Р А Д З Ь Б Ы!
Рэдагуе Цэнтральнае Бюро БНП
А П О Ш Н І Я Г А Д Ы
1939 год на Беларусі быў поўны тайнага чаканьня некіх вялікіх пераменаў, некай рашучай разьвязкі напружанага соцыяльнага і палітычнага жыцьця абапал польска-савецкай мяжы.
У Захадняй Беларусі польская акупацыя прыбірала што раз вастрэйшыя формы, сьпіхаючы беларусаў маною і тэрорам на самы ніз соцыяльнай і культурнай драбіны і выразна імкнучыся затапіць беларускую праблему хваляюасадніцтва, абшарніцтва і рознай “стшэльцкай” ці “КОП-аўскай” ваеншчыны. Гэта кінуло ўжо раней пазбаўлены сваіх павадыроў народ у капцюры бальшавіцкай прапаганды, альбо зацятай пасыўнасьці, будзячы адначасова глыбокую, заядлую ненавісьць да акупанта.
У гэтым самым часе БССР не магла яшчэ апомніцца ад жахаў 1937 году, калі рэшткі беларускае інтэлігэнцыі апынуліся ў камэрах НКВД сярод дзесяткаў тысячаў падобных сабе з усяго СССР. Выкарыстаны да апошніх межаў народ, аддаўшы ўсю маёмасьць і ўсе сілы на ўзбраеньне 10-мільённай арміі, баяўся думаць аб якіх небудзь зьменах, але падсьведама чакаў іх як збаўленьня.
Зьмены прыйшлі. Захаднюю Беларусь “вызвалілі” бальшавікі ад “белапольскага іга”, а інсцэніраванай на хуткую руку камэдыяй народнага плебісцыту далучылі яе да СССР. Аднак за “вызваленьне” прыйшлося дорага плаціць — спачатку эканамічна, бо галодныя “вызваліцелі” з нечаканай хуткасьцю выелі і выкупілі ўсе “предразсудочные блага гнілого капіталістіческого запада”, а, пазьней жывою народнаю сілаю — тысячамі вывезеных, арыштованых, загінуўшых на фінскім фронце. Усходняя Беларусь крыху свабаднейдыхнула, паколькі апека НКВД сканцэнтравалася на нова занятых абшарах.
Вайну 1941 году народ спаткаў са страхам і радасьцяй адначасова. Аднак калі прайшла першая хваля зьнішчэньня, страх мінуў і народ радасна кінуўсяда супрацоўніцтва з новым “вызваліцелям”. Паверыўшы абяцаньням нямецкай прапаганды ўвесь актыў чэсна прыступіў да “адбудовы бацькаўшчыны”.
Прыйшлі першыя разчараваньні. Немцы 41 году ня былі немцамі 17 году — не адзначаліся ня толькі гуманнасьцю, але нават мінімальнаю дозаю здаровага палітычнага розуму. Пьяныя перамогамі папярэдніх гадоў і хворыя маніяй свае надчалавечнасьці, упоенай недарэчнасьцямі расавай тэорыі — разглядалі прасторы ўсходня-славянскіх народаў як новаздабыты каляньяльны абшар. Аўтарам гэтае думкі быў партыйны ідэолёг — Розэнбэрг, тэорыі каторага можа нават часам і гэніяльныя на першы пагляд у практыцы аказваліся бязглуздымі і нерэальнымі.
Беларусь апынулася ў асяродзьдзі ўсходнекаляніяльнай нямецкай палітыкі. На месца праўна існуючай беларускай дзяржавы — БССР твораць нейкую дзяржаўную пародыю: “Генэральны камісарыят Беларусі”, каторы нават незьяўляецца самастойнай адміністрацыйнай адзінкай, бо ўваходзіць у склад “Усходняга краю — “Остлянду”.
Пачынаюць у новаздабытай калёніі сваю працу нямецкія псэўда-палітыкі.. Пад акампаньямэнт казкі аб новай Эўропе і яе “штурмовым батальёне — Беларусі” пачынаецца паступовая эксплёатацыя беларускіх белых нэграў. Ідучы за славамі Кубэ, што “беларусы — народ мужыкоў”, адзін зь яго памочнікаў — поўпаляк, поўчэх — Сівіца заяўляе, што асьвета мужыкам не патрэбная — хопіць пачатковых чатырохгодак, у рэдкіх выпадках сямігодак, а далей хай вучацца рабіць боты альбо стругаць дзерава — рамесьнікі немцам патрэбныя. Аб сярэднім і вышэйшым школьніцтве няма і гутаркі.
Але затое калгасы зьмяняюцца ў “абшчыны” і польскіх абшарнікаў не дапускаецца на Беларусь. Цікавасьць якая ў гэтым розьніца — хіба тая, што з калгасу браў бальшавік, а з абшчыны немец і што на месца польскага пана сядзіць грубы нямецкі мужык з польскім лісьлівым поўпанкам за памочніка.
Мужыку можна ня толькі адмяраць 10 ці 20 палак як кару, але і не афіцыяльна лупіць пры кожнай нагодзе нагайкаю ці то ў вёсцы, ці нават калі ён служыць у самаахове ці “ахране”.
Трэба нямецкаму мужыку парабкаў — праводзіцца “дабравольны набор” пры помачы жандармаў і паліцыі і едуць у Нямеччыну эшалоны “дабравольцаў” працаваць за 30 фэнігаў у дзень. Адначасова нямецкія ўрадаўцы і каляністы за дзесяткі тысячаў рублёў наладжваюць разкошныя памешканьні, праядаюць па меншай меры 10% пастаўленых для арміі прадуктаў, пьюць і бавяцца. Штоздабыў сваёю крывёю і сваім жыцьцём нямецкі салдат — тое нішчыць дурною палітыкай банда апранутых у жоўты мундзір чыноўнікаў — недарма названая беларускім селянінам “жоўтай заразай”.
Нажаль у гэтакім палітычным разладзе апынулася і беларускае грамадзянства. Частка кар’ерыстаў і амбіцыянэраў верачы ў нямецкую перамогу няможа адарвацца ад нямецкага бота. З пародыяй павадыра — умеючага толькі публічна біць брава і складаць голд сваім панам — Ермачэнкай на чале забаўляюцца ў народнае прадстаўніцтво альбо спэкулююць грамадзкай справай. Ім на забаву кінулі немцы БНС — калі ж арганізацыя гэтая выказала па акругах нечаканы ўздым — агранічылі яе правы.
Ім і частцы інтэлігэнцыі заінсцэніраваў благі палітык Юрда тварэньне беларускай праваслаўнай аўтакефальнай царквы: царквы са зьняволеным уманастыры мітрапалітам і некананічным саборам. Адначасова каталіцкіхбеларускіх сьвятароў разстрэльваюць альбо вывозяць, пакідаючы часткународу на ахвяру польскай ксяндзоўшчыны.
Другая частка грамадзянства, пераважна моладзь з радоў ахраны і паліцыі, ідучы ў сьляды сваіх “апекуноў” занялася пьянствам і грабяжом, настройваючы гэтым самым народ варожа да сябе. Трэба аднак памятаць, што толькі немцы здольныя падтрымоўваць падобнае сваявольле сярод службы парадку — у беларускай дзяржаве было-б яно найгоршаю ганьбаю і каралася-б як бандытызм.
Нялюдзкае абыходжаньне з палоннымі на пачатку вайны было аснаўною прычынаю паўстаньня партызаншчыны, а пазьнейшыя аблавы дзеля здабыцьця рабочай сілы ці ліквідацыі “камуністычнага актыву” колькасьць партызанаў усё зьвялічвалі, выганяючы ў лес тысячы нашае моладзі.
Гэтая моладзь, ідучы часта за фальшывымі бальшавіцкімі лёзунгамі, безадказна нішчыла свой-жа ўласны актыў нібыта супрацоўнічаючы з немцамі не разумеючы, што ў гэтакі спосаб ідзе толькі ўсім нашым ворагам на руку —аслабляючы сілы народу. Нямецкія ліквідацыйныя акцыі супроць партызанаў, праводжаныя пры помачы літвіноў, украінцаў, казакаў, латышоў ці наватсамых беларусаў агранічваліся пераважна да паленьня вёсак і разстрэлаў цывільнага жыхарства.
І гэтае вынішчэньне ня выклікало ніводнага пратэсту з боку “прадстаўнікоў народу” ў Менску — наадварот, розныя Казлоўскія з “Беларускай Газэты” хвалілі яго пад нямецкую дыктоўку. І калі народ сам захацеў справу вырашыць радасна вітаючы вестку аб стварэньні самааховы, дык немцы падразьніўшыся ашукалі народ, а нашыя дзеячы падпісаўшыя “гарачую” адозву данароду не здабыліся нават на найменшы пратэст супраць нямецкага ашуканства.
Бязумоўна, што ў гэтакіх абставінах аснаўная маса народу пахіснуласяў сваёй веры ў будучыню Беларусі. Пачалі вяртацца розныя сымпатыі да таго ці іншаго з нашых даўных “апекуноў”. Адным заімпанавала казка аб армііСікорскага і Польшчы “од можа до можа”, другія пачалі дароўваць усе віныі праступкі савецкаму НКВД, трэція паверылі ў нямецкую казку аб павароце царскіх залатых пагонаў.
Што казаць — нават партызаны з пад знаку чырвонае зьвязды паверылі ў нямецкі прапагандовы “трук” і пачалі прапаганду на карысьць “русской народной арміі”, увялі ў сябе афіцэрскае “благородіе” і пачалі купляць у насельніцтва заплесьнеўшыя царскія эпалеты. Нажаль усё гэта казкаю панаГэббэльса толькі і застанецца, а чырвоны сьцяг будзе і далей крывава панаваць над савецкай рэчаістасьцяй.
І адзіная можа толькі моладзь не вярнулася лёгкаверна ў службу нашых даўных, як-жа нешчасьлівых для народу “-фільстваў”, трымаючы стойка фронтсупраць польскай, бальшавіцкай ці расейскай прапагандзе і чакаючы баявога кліча — за Незалежную Беларусь.
Ад гэтага палітычнага хаосу ў народзе мы мусім сёньня вызваліцца.
Ня будзем гаварыць аб нашых адносінах да немцаў, бо іх дыктуе кожнаму нацыянальнае пачуцьцё і нацыянальная гордасьць. Сёньня перад намі заданьне важнейшае — адзіночыць народ, не даваць яму разваліцца і зброіць маральна і фізычна на змаганьне, каторае надыходзіць.
Нам даволі вызваліцеляў і апекунства, нам ня трэба нацыянальнай ласкіад чужынцаў — мы самы здабудзем сабе нацыянальные правы.
А каб іх здабыць мусім зарганізавацца.
Мы ня маем права прымаць удзелу ў самазьнішчэньні альбо дапусьціць даяго, да барадзьбы беларуса-партызана з беларусам-валасным старшынёй, беларуса-паліцыянта з беларусам-партызанам. Сёньня мы ўсе беларусы зпад аднаго бела-чырвона-белага сьцягу, злучаныя адною ідэяю барадзьбы за незалежную Бацькаўшчыну, а кожная стрэльба ў беларускіх руках — гэта адзін козыр болей у вырашаючым розыгрышу.
А гэты розыгрыш ужо блізка. Нашыя ворагі змагаюцца між сабою і слабеюць з кожным днём — мы, гуртуючы свае сілы, мацнеем. Ні Нямеччына ні бальшавікі ўжо ня будуць у сілах вырашыць аб нашай будучыні — аб гэтым вырашыць сам узброены, зарганізаваны народ. Аб гэтым павінен ведаць кожны і паліцыянт і партызан і кожны цывільны жыхар — здольны трымаць стрэльбу у руках.
Надыходзіць апошняе змаганьне, каторае вырашыць нашым і наступных пакаленьняў Беларусі. Мы спаткаем яго ў шчыльных радах, з паднятаю галавою,моцныя воляю перамогі — бо толькі моцныя могуць існаваць.
- с. [Вінцэнт Гадлеўскі]
***
Мы не памром, хоць шмат магілаў
На шляху нашым — на барознах:
Народ устае з магутнай сілай
Непераможны горды грозны…
********
У р а д а х Б Н П м ы м а р ш п а ч н ё м п а
Н Е З А Л Е Ж Н У Ю Б Е Л А Р У С Ь
********
Д А М О Л А Д З І.
Дык наперад, покі сэрца
Рвецца, б’ецца на прастор,
Годзе млеці ў паняверцы!
Гэй да сонца! гэй да зор!ф
Мы паднялі сьцяг змаганьня за Незалежную Беларусь!
Прысягаем, што не апусьцім яго пакуль не асягнем нашай сьвятой мэты, гатовыя аддаць апошнюю кроплю крыві ў ахвяры Бацькаўшчыне!
Хто-ж падняў гэты сьцяг?
Хто горда і сьмела нясе яго сярод бураў і віхру?
Хто ператрывае на варце да апошняе перамогі?
Ты моцная і здаровая сялянская моладзь! Вы маладыя сэрцам, душою і целам!
Гэтымі першымі змагарамі за незалежніцкую ідэю былі можа ўжо старыя векам, але таксама з маладою душою грамадоўцы, ср-ы, нац-дэмы і інш.
І сёньня мы маладыя беларускія актывісты пераймаем ад іх гэты сьцяг-сымбаль векавога змаганьня за волю і прыракаем узьняць яго высока і павесьці за ім увесь Беларускі Народ да сьветлай будучыні, да волі і свабоды, дзе ня будзе больш ані польскай Бярэзы, ані бальшавіцкага Сібіру, ані нямецкіх разстрэлаў і сьвісту нагаяк, разлягаючыхся пад іранічныя гукі няўдалай песьні аб “новай Эўропе”.
Мы навучаныя жыцьцём ніколі больш не паверым, што нехта нам нешта дасьць.
Годзі чакаць “асвабаджэньня” ці то з боку бальшавікоў ад панскага іга,ці з боку немцаў ад бальшавіцкага, або зноў нейкага трэцяга ад сёньняшняй пошасьці!
Асвабаджэньне сабе т о л ь к і мы самы здабудзем! Купім яго сваёю гарачай крывіцкай крывёю! І гэтая кроў будзе нам парукай моцнай і непахіснай будыніны.
Сябры і сяброўкі! Надыйшоў час, калі вочы нашай Маці-Краіны скіраваліся на нас — Яе дзяцей! Ці-ж Яна нас на сваім целе па..тое [нечытэльна — С.Ё.], кабмы цяпер Яе зрадзілі, каб ашукалі Яе надзеі і заламалі Яе веру ў нас.
Не, Маці! Мы паўстанем на твой кліч і парвём цяжкія ланцугі, якія вякамі скоўвалі Цябе!
Сялянская моладзь, гатуйся да барацьбы! Будзьце гатовы і вы, якія яшчэ сёньня спакойна сядзіце ў вёсках і вы лясныя змагары з пад бел-чырвона-белага знаку! Памятайце, што вы ўсе сыны аднае Маці-Беларусі! Не дайцеся-ж ізноў павясьці сябе на жыдоўска-бальшавіцкім павадку да згубы нашай і ўсяго нашага Народу!
Тварэце свае нацыянальныя партызанскія аддзелы, якіх заданьнем будзе не забіваць сваіх братоў сялян, а здабываць аружжа, школіць свае беларускія маладыя вайсковыя кадры і быць гатовым да рашучага бою з кожным нашым ворагам!
А хто нашы ворагі — напэўна запытаеце.
Вораг наш кожны, хто пасягае на нашу свабоду, на нашую незалежнасьць, нанашу зямлю, на наш хлеб, ня гледзячы на тое, ці то будзе паляк, ці бальшавік,і нямецкі каляніст!
Дык да вас, сялянская моладзь, да вас змагары з лесу зварочваемся з клічам: Усе як адзін у рады Беларускай Незалежніцкай Партыі!
Усе пад бел-чырвона-белы сьцяг!
Усе на змаганьне за НЕЗАЛЕЖНУЮ БЕЛАРУСЬ!!
МОЛАДЗЬ — а в а н г а р д НАЦЫЯНАЛЬНАЙ РЭВАЛЮЦЫІ!
П А Р Т Ы З А Н Ы.
Вы сёньня апынуліся ў лесе — адны па сваёй волі, другія прымушаныя тэрорам акупанта. Ужо больш года змагаецеся за захаваньне свайго жыцьця. Ці-ж толькі за сваё жыцьцё гэтак змагаецеся.
Н [нечытэльна — С.Ё.] на духу вас падтрымоўвае агульная ўсім партызанамідэя, якая дадае вам сілы да далейшага змаганьня. Нажаль ня ўсе пранятыя гэтай ідэяй. Некаторыя забыліся аб высокім званьні партызана і ганьбяць яго нізкімі, нягоднымі сапраўднага партызана паступкамі як грабяжы, забойства сваіх братоў сялян, зьдзекі над безабароннымі беларускімі дзецьмі і маткамі.
Шмат хто падшываецца пад вашае імя дзеля матэрыяльнае карысьці і дапушчаецца самых падлейшых разбояў і забойстваў. Такімі ў першую чаргу зьяўляюцца жыды, якім не шкада праліць кроў “гоя”. Зьдзек жыдоў над сялянамі пераходзіць граніцы ўсялякага ўяўленьня. Толькі яны здольныя забіваць дзяцей, паліць жыўцом сялян, ці грабіць бядоту.
Дык вось першым вашым заданьнем ачысьціць свае рады ад падобнага элемэнту, бо такія бандыты паніжаюць вас у вачох народу і ён замест пашаны адчувае перад вамі страх, ненавісьць і жаданьне помсты. А вы павінны здабыцьдавер у народзе, павінны стаць яго апекунамі і абаронцамі, а асягнеце гэта толькі тагды, калі імя вашае ня будзе абцяжанае падобнымі ўчынкамі.
Пры гэтым мусіце памятаць за што вы змагаецеся, за што праліваеце сваюкроў. Вы ясна павінны ўяўляць сваю мэту, сваю ідэю. Мала таго — увесь народ павінен ведаць аб вашых імкненьнях.
Хіба-ж не па тое вы вырваліся зпад нямецкай кулі, з лагеру і павольнай сьмерці ў ім, каб трапіць зноў у крывавые лапы НКВД, а народ аддаць на новы зьдзек. Гэта ня ёсьць ідэя. Гэта было-б змаганьне за новага пана, за іншага ката. Вашай мэтай можа быць толькі вольнае жыцьцё!
Для вас — Рас[е]йцаў — жыцьцё у незалежнай і вольнай ад крывавага чырвонага тэрору і жыдоўска-камуністычнага панаваньня Расеі. Для нас — беларусаў — у Незалежнай Беларусі! На гэтай плошчы мы спаткаемся не як ворагі але як сыны аднае славянскае сям’і.
Напэўна, дайшлі ўжо да вас чуткі аб зьменах у СССР. Ня верце ілжывай прапагандзе! Чырвоны тэрор астаўся такім, якім вы ўжо яго бачылі раней: тая самая партыя, тое самае НКВД, тая самая чырвоная армія, з тою толькі розьніцай, што палепшаў быт жыдоў, каторыя прыкрыўшыся вашымі расейскімі прозьвішчамі, сядзяць у тылах і пхаюць народ на крывавае змаганьне да апошняга расейскага салдата за лепшае жыдоўскае будучае.
Дык пастановім сабе цьвёрда: годзі змагацца за чужыя інтарэсы! годзі праліваць брацкую сялянскую кроў! ці будзе яна ў жылах паліцыянта, самаахоўца, бурмістра ці настаўніка — яны бязьвінныя.
Ідзеце ў сьляды нашых нацыянальных партызанскіх аддзелаў, каторыя пад бел-чырвона-белым сьцягам гуртуюць моладзь, абвучаюць яе — твораць нацыянальную армію.
Задзіночым свае сілы не на братабойчую барадзьбу, але ачысьціўшы сваерады пойдзем да канчатковай перамогі ў недалёкім будучым!
Штурмавік 7-га Партызанскага
Зьвязу “Маладой Беларусі”
МАРШ БЕЛАРУСКІХ ПАРТЫЗАНАЎ
З крыві братоў і ахвяр барадзьбы
мы бралі моц і змаганьня парыў,
На памяць іх прысягалі здабыць
волю дзецям патоптаных ніў.
Дык сьцеражысь акупанцкая зграя!
За сьвіст нагаяк, за зьдзекі й прымус
помсты песьню табе засьпявае
Баёвы Зьвяз — “Маладая Беларусь”.
І грамадой у неабсяжную шыр
пайшлі, дзе вольныя толькі жывуць.
Нас вясною вітаў небасхіл:
“Гэта йдзе Маладая Беларусь!”
Дык сьцеражысь і г.д.
Крыжам дзядоў з над забытых магіл
мы гонар стальлю штыхоў аддаём,
З іх поту ўзросшай, з гарачай крыві
Радзіме слаўнай свабоду нясём.
Дык сьцеражысь…
І на Краіны ахвярны аўтар
за незалежнасьць складаем свой лёс.
Даволі стогнаў, бяздольнасьці, мар —
Народу стрэльбаю вызначым лёс!
Дык сьцеражысь…
********
ЗЯМЕЛЬНАЕ ПЫТАНЬНЕ НА БЕЛАРУСІ
Стоячы на шляху будаўніцтва свае будучыні павінны мы перадусім на першым пляне паставіць пытаньне зямельнай гаспадаркі на Беларусі. Па першае таму, што Беларусь зьяўляецца краінай земляробскай, а па другое — што асновай беларускасьці цераз стагодзьдзі цяжкай нядолі, быў не абшарнік-шляхціц прадаўшы сваю народную годнасьць за некаторыя карысьці праўнага ці матэрыяльнага характару — а быў і застаўся, паміма найцяжэйшых формаў дэнацыяналізацыі, беларускі селянін. З сялянскіх хат вырастала і вырастае нашая нацыянальна сьведамая баёвая інтэлігэнцыя. І таму ў нашай незалежнай бацькаўшчыне дабрабыт сяляніна павінен быць асновай народнага дабрабыту.
Пасьля першай сусьветнай вайны на парэзаным межамі целе Краіны далі сяляніну нашыя “апекуны” на захадзе пад шумным назовам “зямельнай рэформы” — дзікую хутарызацыю, без дапаўненьня малазямельных гаспадарак і без дапамогі на перабудову. Гэта, пры вялікай у той час дарагавізьне будаўлянага мат[э]р’ялу і фабрыкатаў і адносна нізкіх цэнаў сельска-гаспадарчых прадуктаў, дэзарганізавала на некалькі гадоў большыя гаспадаркі і амаль што зусім развальвало малыя.
Нязначная колькасьць прамысловых прадпрыемстваў, якія палякі лічыліза непатрэбныя на Беларусі, не магла адцягнуць лішнія рукі з дробных сельскіх гаспадарак, што змушала і так нежыцьцяздольныя хутары разьбівацьяшчэ больш шляхам сямейнага падзелу.
Дзякуючы высокай цане на зямлю і абядненьню сяляніна, рост сялянскіх гаспадарак быў затармазаваны на карысьць абшарнікаў-палякоў.
БНП проціў гэтакай абшарніцкай палітыкі, якая давяла да руіны і жабрацтва нашых сялян.
- - - - -
Савецкі экспэрымэнт з каляктыўнымі гаспадаркамі ва ўсходняй Беларусі — уведзены ў жыцьцё людзьмі, якія ўмелі можа выступаць на сходах і мітынгах, але зусім не разумелі зямельнай гаспадаркі — быў у асновах нязгодны з псыхікаю народу. Служыў ён толькі дзяржаўнай эксплёатацыі сялян, патрэбнай дзеля зьбіраньня фондаў на аплату замежнай прапаганды і на падрыхтоўку да каштоўнай сусьветнай вайны.
Самое праводжаньне калектывізацыі адбылося коштам дзесяткаў тысячаў вывожаных у жудасные абставіны “кулакоў”, пад шыльду каторых падцягвалася ўсіх сялян, якія не згаджаліся аддаваць дзяржаве “ізлішков хлеба” па той простай прычыне, што гэтых лішак ня мелі. Тые, каторые засталіся ў калгасах, мусілі часта абыходзіцца нават ня сотнямі, а дзясяткамі грамаў зярна за трудадзень.
Усе пазьнейшыя вывазы, арышты і ўсялякага роду наборы і вэрбоўкі працоўнай сілы з калгасаў дэзарганізавалі пляновасьць іх працы, дапоўняную зьнеахвочаньням сялян.
У рэзультаце 15-ці гадоў калектыўнай гаспадаркі ў Беларусі яе земляробская і жывёлагадоўчая прадукцыя зьменшылася да мінімум пры адначасовымабніжэньні жыцьцёвага ўзроўня і выдайнасьці працы сяляніна.
- - - - -
Усё гэта было ўчора, усё гэта мы перажылі — “апекуны” зьмяніліся — паглядзім-жа, што нам дае ў зямельным пытаньні наш сёньнешні “вызваліцель”.. Прыкрываючыся ваеннасьцяй часу, стараецца ён прамаўчаць справу будучыні зямельнага пытаньня і афіцыяльна, апрача ліквідацыі калгасаў і таго,што нас “чакае зямля”, ня рупіцца нічога сказаць. А тымчасам усё большыя ілепшыя землі не забыўся ён прыдбаць сабе.
А праграму яны маюць — аб якой ад часу да часу неасьцярожна выкажуцца,як прыкладам у канцы лістапада 1942 г. у Позэне дзяржаўны сакратар Васкэ міжіншым сказаў: “нямецкі работнік, сялянін, жаўнер павінен ведаць, што кожны зь яго сыноў будзе мець магчымасьць стацца свабодным гаспадаром на ўласнай сялібе на ўсходзе. Хто захоча пасяліцца на ўсходзе, той не патрабуе мець ніякай маёмасьці, складаць якісь экзамін, а толькі мець здаровыя рукі, нямецкае сэрца і фаховую веду”.
Ды аб гэтым яшчэ прасьцей гавораць нам нямецкія гаспадарчыя адзінкі на мясцох, бьючы палкамі нашага сяляніна.
Калі мы возьм[е]м ранейшыя абшарніцкія землі, саўгасы і гаспадаркі памардаваных немцамі пры ліквідацыі “партызанаў” сялян, дык гэта ўжо сёньнястворыць амаль 50% нашай зямлі і значыцца, згодна славам пана Васкэ, знойдзецца ў руках нашых “вызваліцеляў”, а мы будзем як і цяпер іх парабкамі, босваіх рук ім ня хопіць гэту зямлю абрабіць.
Сяляне-беларусы — Вы павінны сёньня ўсё гэта ясна зразумець і масава ўліцца ў вызваленчы рух, каб быць падрыхтаванымі ў адпаведны момант хапіць за аружжа ў абароне свае зямлі.
На Беларусі мусіць панаваць іншы парадак. Абшарніцкая зямля павінна быць разьдзеленая між малазямельнымі беларускімі сялянамі, бяз выкупу— так, як гэтую зямлю сваім потам і крывёю ён вякамі паліваў.
На Беларусі асновай зямельнага пар[а]дку павінны быць самастойныя, індывідуальныя, поўназямельныя, непадзельныя гаспадаркі, бо толькі такія гаспадаркі, кіраваныя выключна самім гаспадаром, на куску зямлі дастатковым для яго сям’і, зьяўляюцца найбольш справядлівымі і найкарысьнейшымі. Ніякае калгаснае нявольніцтва і эксплёатацыя ня можа мець на Беларусі месца.
Дзяржаўная дапамога пры наладжваньні будынкаў і асушваньні зямлі з аднаго боку і каапэратыўнае разьвіцьцё прамысловасьці наагул, а малочнай і мясной у прыватнасьці, пазволіць нашым новым гаспадаркам падняць хутка зямельную культуру і выцягнуць з зямлі максімум карысьці, што створыць дабрабыт нашага запраўды вольнага сяляніна і ўзбагаціць дзяржаву.
Але за гэта трэба змагацца — і мы гэтае змаганьне паднімаем.
Сяляне — Беларусы! Далучайцеся да нашай ідэі! Рыхтуйцеся да барадзьбы!
Чакайце нашага закліку — час барадзьбы ўжо блізкі!
А.К.
*********************************************************
П Р А Ц О Ў Н А Е С Я Л Я Н С Т В А — Ф У Н Д А М Э Н Т Н А Ш А Е Б У Д У Ч Ы Н І !
*********************************************************
НАШАЕ СУМЕЖЖА.
Украіна.
Пасьля жорсткага прасьледваньня немцамі ўкраінскага нацыянальнагаруху, пасьля хвалі арыштаў і разстрэлаў — увесь украінскі актыў перакінуўся на працу ў глыбокім падпольлі і на партызанскую акцыю.
Украінскія партызаны ня выступаюць нідзе без патрэбы, гуртуюць зброю,школяць вайсковыя кадры і рыхтуюць народ да разгрому кожнага ворага ў мамэнце яго слабасьці.
У агульным палітычным жыцьці дайшло да кансалідацыі ўсіх палітычныхгрупаў дзеля вядзеньня супольнай вызвольнай акцыі.
Польшча.
Да падобнай кансалідацыі дайшло і ў Польшчы — нажаль у ад’емным кірунку. Усе арганізацыі і палітычныя групіроўкі падпарадкаваліся дэлегатуры эміграцыйнага ўраду, вырашаючы голас у каторым мае Сікорскі. Гэта роўназначнае з тым, што кіруючым дзейнікам сёньня зьяўляюцца там тыя-ж абшарнікі і афіцэршчына, каторых мы ужо вельмі добра на сваіх землях пазналі.
Ня гледзячы на навуку гэтае вайны і сёньняшнія нямецкія рэпрэсыі, выкліканыя часта бальшавіцкай правакацыяй — палякі ня хочуць зрачыся свайго сну аб “моцарствовосьці” і дзяржаве “од можа до можа”.
Саветы.
Вайну вядуць Саветы бязумоўна вылучна коштам народу. Перакінуўшы свае базы глыбока ў тылы — на Урал і ў Сібір, гуртуюць там дзесяткі міліёнаўнасельніцтва, прымушаючы да неабмежаванай працы ў ваенным промысьле і сельскай гаспадарцы. Акцыі “дабравольных ахвяраў” прадуктамі і грашмі на збраеньне чырвонай арміі перавысілі ў шмат разоў перадваенныя пастаўкі і займы і выклікалі зразумелае вострае незадаваленьне насельніцтва.
Калі гэтага незадаваленьня не маглі апанаваць розныя патрыятычныя лозунгі, а карныя аддзелы выказалі выразную неахвоту да якіхколечы рэпрэсыяў адносна насельніцтва, бальшавікі выбралі з фронту ўсіх жыдоў і патварылі зь іх гарнізоны ў тылах. Заданьнем гэтых гарнізонаў — у першую чаргу ўтрымаць парадак у краі, а побач з гэтым — абвучаць нованабраныя аддзелы.
Для жыдоў нядрэнны паратунак ад сьмерці ці калецтва на фронце, а пры гэтым гонар кіраўніцтва і панаваньня над расейскім народам.
Прыбалтыка.
Літва сёньня ужо амаль поўнасьцю аголеная з моладзі і інтэлігэнцыі. Засталіся толькі людзі неабходна патрэбныя ў адміністрацыі — рэшта мабілізуецца альбо на працу ў Нямеччыну, альбо ў рады разпыляных па Беларусі,Украіне і прыфрантовых абшарах батальёнах. Нават у сельскай гаспадарцыі промысьле заступаецца літвіноў навезянымі работнікамі.
Латвія зьмяняецца памалу ў нямецкую калёнію. Паступова вяртаюцца туды нямецкія абшарнікі, прыяжджаюць новыя каляністы і апаноўваюць край, творачы Нямеччыне высунутую базу для экспансіі на ўсход і на поўнач.
*******
В Е С Т К І З К Р А Ю.
Беласточчына.
У Беласточчыне перажываюць беларусы сёньня вялікі крызіс — адорваныя ад корняў, зданыя поўнасьцю на ласку акупантаў. Цэлыя вёскі высяляюццаальбо паляцца і на месца нашых сялян прыходзяць нямецкія каляністы. Высяляныя ўцякаюць альбо ў Беласток, альбо за межы Беласточчыны. Сытуацыю выкарыстоўваюць палякі, стараючыся якнайбольш ліквідаваць беларусаў нямецкімі рукамі, дарогаю даносаў і правакацыяў.
“Ліквідацыя партызанаў” у Слонімшчыне.
Яшчэ у восень мінулага году пачалі немцы вялікую “акцыю ліквідацыйную” супраць партызанаў у слонімскай акрузе. У рэзультаце акцыі згарэла каля 20 вёсак і ў іх разстрэляна альбо жыўцом спаляна блізу 5000 цывільнага жыхарства. А акруговы камісар хвалючыся гэтым перасьцярагае насельніцтва.
Перад чым перасьцярагаеш? — Ты-ж меўся змагацца з партызанамі, а не зь дзяцьмі і жанчынамі.
І каго перасьцярагаеш? — Дзяцей?
Пачакай — акупант! Няхай гэтыя дзеці крыху вырастуць, да дзесятага пакаленьня будзеш тады каяцца за свой тэрор.
А сёньня па Слонімшчыне тырчаць апаленыя каміны і нямецкі каляніст чакае вясны, каб загараць цаліну.
Не дачакаецеся!..
За Бярэзінаю.
Яшчэ адна граніца: сёньня на гістарычнай Бярэзіне немцы разгарадзіліся між сабою — партыйцы ад вайсковых. Але для іх толькі гэтая мяжа і існуе.. Абапал рэчкі жывуць тыя самыя думкі ў народзе і родзяцца аднолькавыя вызвольныя імкненьні.
У вынішчаным бальшавіцкімі вывазамі і экспляатацыяй народзе расьце ненавісьць да якойколечы акупацыі. Нямецкі бот, хаця і лягчэйшы чым у захадняй частцы Беларусі, абрыдзеў усяму жыхарству і сёньня моладзь мроіць аб сапраўднай волі — бяз бальшавікоў і бяз немцаў, і пачынае брацца за рэалізацыю гэтага.
*******
Н А Р О Д — Р ы х т у й с я с т а н у ц ь у р а д ы!*
Друкуецца паводле асобніка, які захоўваецца ў фондах Расейскага дзяржаўнага архіву сацыяльна-палітычнай гісторыі ў Маскве (РДАСПГ, ф.17, в.125, спр..251, арк.121-126адв.).
*Напісана ад рукі
Матэрыялы да гісторыі Беларускай Краёвай Абароны
Гісторыя стварэньня і дзейнасьці ў 1944 годзе Беларускай Краёвай Абароны (БКА) зьяўляецца адной з найменш распрацаваных тэмаў, якія датычаць удзелу беларусаў у Другой сусьвет-най вайне. У свой час савецкая прапагандапрык-лала нямала намаганьняў у справе фальсіфікацыі гісторыі БКА, бо цалкам замаўчаць адну з першых у ХХ стагодзьдзі спробаў арганізацыі рэгулярнай беларускай арміі было немагчыма. І сёньня афіцыйная навука ў Беларусі працягвае савецкія традыцыі. У беларускага чытача імкнуцца стварыцьуражаньне, што ўсе спробы арганізацыі БКА, ад самага пачатку, ня мелі посьпеху. Маўляў, людзей у батальёны заганялі пад пагрозай зброі і пры першай жа магчымасьці яны ўцякалі да партызанаў. Аўтары падобных сьцьверджаньняў, як правіла, не абцяжарвалі сябе пошукам фактаў, заплюшчваючы вочына існаваньне вялікай колькасьці архіўных дакумэнтаў, што сьведчаць паадваротнае.
У гэтым нумары “БР” друкуюцца матэрыялы Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь, якія датычаць дзейнасьці БКА. Натуральна, яны не даюць абсалютна поўнага ўяўленьня аб усёй Беларускай Краёвай Абароне, паколькі датычаць толькі асобных батальёнаў Менскай акругі, але дапамагаюць узнавіць аб’ектыўную карціну тых часоў.
Андрэй Блінец
Дакумэнт №1
СПРАВАЗДАЧА
аб правядзеньні пакліканьня па Смалявіцкаму павету
Менскай акругі
За 1.4.44.
1. Агульная колькасьць падлягаючых да пакліканьня 1726
2. Агульная колькасьць зьявіўшыхся на камісію 1212
3. Агульная колькасьць не зьявіўшыхся на камісію 514
4. Прынята афіцэраў 4
5. Прынята падафіцэраў 15
Зь ліку зьявіўшыхся
1. Залічаны ў войска 457
2. Звольнена як няздольных да службы ў войску 534
3. Звольнена часова па сямейнаму становішчу 74
4. Звольнена як працуючыя ў вайсковых аддзелах і ў другіх прадпрыемствах 119
5. Другой нацыянальнасьці* 28
Прычыны не зьявіўшыхся
1. З прычыны хваробы 8
2. Уцяклі ў бандыты 4
3. Не зьявіліся ў зьвязку паралізаванасьці мясцовасьцей бандытамі зьЮраўскай, Кляньніцкай, Верхменскай і часткова Забалоцкай і Варстоўскайволасьцей 502
Увага
Уцякло з батальёну з прынятых у жаўнеры 1
СТАРШЫНЯ ПАВЕТУ [подпіс неразборлівы]
ПАВЯТОВЫ АХВІЦЭР [подпіс неразборлівы]
НА РБ, ф.382, воп.1, спр.3, арк.217)
*Згодна з інструкцыяй аб правядзеньні мабілізацыі, ад вайсковай службы вызваляліся псыхічна нездаровыя, фізычна няздольныя, хворыя людзі, шматдзетныя бацькі, навучэнцы і настаўнікі сярэдніх школаў. Акрамя таго, у шэрагі БКА не маглі прымацца жаўнеры іншых нацыянальнасьцяў: украінцы, палякі, расейцы. Кіраўнік Вялейскай акругі Язэп Малецкі ўспамінаў, што на Вялейшчыне палякаў, якія зьявіліся на прызыўныя ўчасткі, накіроўвалі ва ўжо існуючы польскі аддзел пад нямецкім камандаваньнем, які за кошт гэтага вырас з 35 да 60 чалавек (Малецкі Я. Пад знакам Пагоні. Таронта, 1976, б. 135).
Дакумэнт № 2
Распараджэньне ГК БКА ад 19.04.44. №120-МТ
Здараюцца выпадкі, калі аддзелы БКА уступаюць у бой з бандытамі ня будучы на гэта вымушаны выступаць у собскай абароне.*
Дзеля таго, што аддзелы БКА значна горай узброеныя ад бандытаў, то ў выніку няроўнага бою аддзелы БКА нясуць вялікія страты. У прынцыпе баявыя парывы стральцоў і камандзіраў трэба пахваляць, аднак, каб унікаць непатрэбных ахвяр, што ўрэшце падрывае веру ў аддзелаў БКА ў собскія сілы, у актыўнае змаганьне з бандытызмам пакуль што ўступаць не належыць.
Батальёны БКА перш за ўсё павінны адпаведна ўзброіцца, прайсьці курс ваеннай падрыхтоўкі і тады толькі можа быць мова аб актыўным змаганьні збандамі. На гэта трэба чакаць загадаў Галоўнага Кіраўніцтва БКА, якія будуць выдадзены ў адпаведным часе.
(НА РБ, ф.382, воп.1, спр.3, арк.626)
*У першы месяц свайго існаваньня аддзелы БКА яшчэ ня мелі дастаткова сілаў, каб перайсьці ў наступ на партызанаў, аднак некаторыя камандзіры, выкарыстоўваючы высокі баявы дух байцоў, спрабавалі рабіць наступальныярэйды. Тут і далей заўвагі аўтара публікацыі.
Дакумэнт № 3
НАЧАЛЬНІКУ Б.К.А. МЕНСКАЙ АКРУГІ
РАПАРТ
Справаздача з батальёна № 4 Б.К.А.*
а/ Прыбыў 1-н афіцэр з батальёна № 10.**
Прыбыло 2-а стральцы ў якіх кончыўся срок водпуска дадзенага прызыўнойкамісіяй.
Убыло 2-ое стральцоў, адзін па балезьні, адзін па сямейнаму стану.
б/ Вайсковай падрыхтове матэрыял прароблен сагласна плана ад Б.К.А. (округа)
в/ Падтрымка з боку Нямеччыны добрая.
г/ Ухіленьня ад дысцыпліны не было.
д/ Зброі і амуніцыі недастаткова.
е/ Дзейнасьць ворагавай прапаганды незамечана.
ж/ Узаемныя адносіны жаўнера з жыхарствам добрыя.
з/ Вопратка і абутак дрэнны, кватэры дрэнныя, афіцэрскі састаў разьмешчаны разам з жаўнерамі, але ў той-жа час цывільныя жыхары занімаюць 4-ы кватэры ў распалажэньні батальёна. Цывільныя жыхары находзясь у распалажэньні батальёна садзейнічаюць разглашэньню ваеннай тайны, па гэтаму цывільных жыхароў патрэбна выселіць. Там можна будзе разьмясьціць камсастаў, зброю і г.д.
КАМАНДЗІР БАТАЛЬЁНА [подпіс] /Каборда/
Паступіла 27.4.44.
(НА РБ, ф.382, воп.1, спр.3, арк.186)
*Батальён № 4 дыслякаваўся ў Менску ў Пушкінскіх казармах. Камандзір батальёну старшы лейтэнант Сяргей Кабарда. На пачатак красавіка батальённалічваў 676 чалавек. Зь іх: 19 афіцэраў, 52 падафіцэры, 605 стральцоў. Удзелу ў баявых дзеяньнях батальён не прымаў.
**10-ты батальён разьмяшчаўся ў м. Заслаўе Менскай акругі.
Дакумэнт № 4
Акруговаму начальніку БКА Менскай акругі
РАПАРТ.
Даводжу да ведама, што ў ноч на 28 красавіка 1944 года вызначаныя ў каравул па ахове горада Лагойска жаўнеры мелі сутычку з бандытамі, якія хацелі абрабаваць жыхароў акраіны горада, але былі адбітыя і адабраны дзве каровы і адзін конь, дзякуючы мужнасьці і адвагі жаўнераў, якіх бандыты абстрэльвалі і кідалі гранаты.
Мужнасьць і адвага заслугоўвае ўзнагароды ніжэйнаступных жаўнераў:
1. Владзецкі Вікенці А. каравульны начальнік
2. Мытнік Вікенці В. стралец
3. Гавель Мікалай В.
4. Сінкевіч Паўла В.
5. Каборда Зыгмунд В.
6. Каборда Вацлаў В.
7. Слонскі Міхаіл Я.
Павятовы афіцэр [подпіс неразборлівы]
Рэзалюцыя: З ліку 750 марак выдаць грашовую дапамогу і вынесьці падзяку. Пугачоў*. 9.5.44.
(НА РБ, ф.382, воп.1, спр.3, арк.165)
*Капітан Міхась Пугачоў, былы афіцэр Чырвонай Арміі. У другой палове 1941 г.— начальнік шыхтавой часткі Менскай паліцыі. З лютага 1944 г. зьяўляўся Менскім акруговым начальнікам БКА. 20 чэрвеня 1944 г. перадаў гэтую пасаду старшаму лейтэнанту Міколу Асіповічу, а сам вярнуўся на службу ў паліцыю. Пасьля адступленьня зь Беларусі апынуўся ў апазыцыі да прэзыдэнта БЦР Р. Астроўскага. Выступаў за супрацоўніцтва з уласаўскім Камітэтам вызваленьня народаў Расеі.
Дакумэнт №5
Штаб Батальёну
БКА № 29
10 мая 1944 г.
НАЧАЛЬНІКУ БЕЛАРУСКАЙ КРАЁВАЙ АБАРОНЫ
МЕНСКАЙ АКРУГІ
РАПАРТ.
Даношу да Вашага ведама, што ў батальён №29 прыбыло з распалажэньня Смалявіцкай воласьці 12 чалавек дабраахвотнікаў нараджэньня 1925-1926 гг., якія жадаюць служыць у шэрагах Беларускай Краёвай Абароны і залічаны ў наш батальён.*
З гэтых дабраахвотнікаў утворана дабраахвотніцкая дружына.
Адначасова паведамляем: што яшчэ многія жадаюць паступіць дабраахвотнікамі ў наш батальён. Прашу даць Ваша ўказаньне па гэтаму пытаньню.
КАМАНДЗІР БАТАЛЬЁНУ [подпіс неразборлівы]**
АД’ЮТАНТ [подпіс неразборлівы]
(НА РБ, ф.382, воп.1, спр.3, арк.219)
*Прызыву падлягалі мужчыны, якія нарадзіліся ў 1908-1917 і 1921-1924 гг.(выключэньне рабілася для ўраджэнцаў 1918, 1919 і 1920 гг.). Папаўненьне батальёна дабраахвотнікамі зь ліку моладзі – не адзінкавы выпадак. У чэрвені 1944 г. у Менскі батальён дабраахвотнікам быў залічаны Мікалай Раменаў, 1927 г.н. (НА РБ, ф.382, воп.1, спр..3, арк.714)
**29-ым Смалявіцкім батальёнам камандаваў былы афіцэр царскай арміі, фельдфебель кавалерыі Раман Шчокалаў.
Дакумэнт № 6
Штаб Батальёна №29
Беларускай
Краёвай Абароны
ў Смалявічах
НАЧАЛЬНІКУ БЕЛАРУСКАЙ КРАЁВАЙ
АБАРОНЫ, МЕНСКАЯ АКРУГА
9 чэрвеня 1944 г.
Рапарт.
Даводжу да вашага ведама, што згодна загаду жандармэрыі з батальёну напрацягу траўня і чэрвеня месяца па хадайніцтву мясцовых улад, дзеля аховы вёсак разьмешчаных вакол м. Смалявічы з батальёна назначалася каля 50 жаўнераў, для дапамогі ў правядзеньні веснавога пасеву ад нападу бандытаўпа захвату жывёлы партызанамі.
На працягу 5 дзён батальён даў сваю згоду мець сталую ахову дзеля падрыхтоўкі лесаматар’ялу і паліва на зіму, таксама даў згоду рабіць выездына ахову транспарту па дастаўцы матарыялу і паліва для в/частак і батальёну сумесна і пад кіраваньнем жандармэрыі і паліцыйнага аддзелу Смалявіцкага павету. За гэтыя дні аховы ніякіх выпадкаў не здаралася. 9.6.1944 года здарыўся выпадак засады бандытамі ў напрамку шасе ад Смалявіч 7 км., куды быў накіраваны транспарт дзеля дастаўкі лесаматар’ялу пад аховай паліцыйнага аддзелу (18 чалавек) і 38 асоб батальёну Б.К.А.
Паліцыйны аддзел і жаўнеры батальёну сустрэліся з засадай банд, дзе прайшла вялікая бойка ахоўнікаў з бандытамі.
У часе бойкі на працягу каля 2 гадзін, з боку жаўнераў нашага батальёну аказаліся цяжка параненымі: Філіповіч Алесь М. і Філіповіч Мікалай, з якіхпа цяжкасьці параненьня памёр Філіповіч Мікалай. Лёгка параненымі аказаліся Міхалевіч Мікола і Пекарскі Алесь, якія знаходзяцца на лячэньні ўбатальённай амбуляторыі.
Адзначаю, што мужнасьць з боку пасланых 36 асоб радавога складу і 2 падафіцэраў праяўлена не кепская.
Усе жаўнеры і ўсе падафіцэры змагаліся да апошняга набою. Ім у часе адправы на ахову было выдана па 18 патронаў.
Камандзер зьвязу Філіповіч Сяргей бачачы, што апошнія набоі вышлі ў жаўнераў, скамандаваў ісьці назад. У часе адступленьня бандыты пачалі свой наступ з крыкамі “ура” і падбеглі к жаўнеру, які адыходзіў апошні — Лушчык Мікола — дабраволец, якому бандыт крыкнуў “Здавайся фашыская сволач” і хацеў яго ўзяць жывым у палон, але жаўнер, бачачы што пагражае яму жыцьцём, ён меўшы апошні набой выстраліў: бандыт адбегся, а ён тым часам скрыўся падь укрыціе і застаўся ў жывых.
З боку афіцэраў, падафіцэраў і жаўнераў батальёну выражаю наступную думку: прасіць Галоўнае Кіраўніцтва БКА і БЦР, каб найхутчэй нас узброілілепшай зброяй і вопраткай і даць магчымасьць хучэйшага выезду для барацьбы з бандытызмам.
КАМАНДЗЕР БАТАЛЬЁНУ [подпіс неразборлівы]
(НА РБ, ф.382, воп.1, спр.3, арк.374)
Дакумэнт № 7
Батальён №33
Б. К. А.
Лагойскага павету
15.VI. 1944 года
№20
г. Лагойск
СПАДАРУ АКРУГОВАМУ НАЧАЛЬНІКУ Б. К. А.
МЕНСКАЙ АКРУГІ
Пасьля акцыі да нас у Батальён із тых мясцовасьцей дзе былі заняты партызанамі, прыходзяць людзі якіх гады падлягалі мабілізацыі, я ўстаноўкі аб прыёме не маю. А пагэтаму прашу Вас даць устаноўку як паступаць з такімілюдзьмі, якія не былі ўдзельнікамі з бандытамі, а зьявіцца ў прызыўную камісію не маглі так як іх не пускалі партызаны.
КАМАНДЗІР БАТАЛЬЁНУ [подпіс неразборлівы]*
Рэзалюцыя: Прымаць. 19.6. Пугачоў.**
(НА РБ, ф.382, воп.1, спр.3, арк.374)
*Камандзірам 33-га батальёну БКА зьяўляўся лейтэнант Іван Кактур.
**Паводле зьвестак А. Салаўёва, вясной 1944 г. Лагойскі батальён быў распушчаны пасьля таго, як зь яго шэрагаў да партызанаў перайшлі 69 жаўнераў (Соловьев А. Они действовали под разными псевдонимами. Менск, 1994, б. 120). Якім чынам неіснуючы батальён мог праводзіць наступальныя акцыі і прымаць да сябе дабраахвотнікаў, Салаўёў не тлумачыць.
Дэпартацыя Аляксандра Калошы
Прапануем увазе чытачоў урывак з дасьледаваньня чэскага гісторыка Пётры Чука “Выкраданьні людзей савецкім КГБ”, зьмешчаным у кнізе Urad dokumentace a vysetrovanu zlocinu komunismu. SECURITAS IMPERII 7. Прага, 2001, б. 192-223. Ён піша пра трагічны лёс беларускага дзеяча Аляксандра Калошы, грамадзяніна Чэхаславаччыны, які ў 1949 г. быў арыштаваны ідэпартаваны ў СССР.
Арышты людзей і іх наступнае перамяшчэньне ў СССР пачаліся адразу ж папрыходзе Чырвонай Арміі на тэрыторыю Чэхаславаччыны ў 1944 годзе. Дэпартацыя працягвалася да пачатку 50-х гадоў. Спачатку гэтыя мерапрыемствы праводзіў СЬМЕРШ г. зн. падразьдзяленьні вайсковай контрразьведкі ў складзе асобных часьцей Чырвонай Арміі. Былы супрацоўнік аднаго з аддзелаў СЬМЕРШу Мікалай Сіневірскі ў сваіх успамінах піша, што яго падразьдзяленьне ў акцыі (маюцца на ўвазе выкраданьні) дэтальна рыхтавалася яшчэ да дня вызваленьня Прагі. Супрацоўнікі аддзела папярэдне падрыхтавалі сьпісы расейскіх эмігрантаў з 20-х гадоў, якія жылі ў Чэхаславаччыне. З наяўных дакумэнтаў відаць, што найбольшая колькасьць “зьніклых” асобаў адносіцца да першага году “вызваленьня”. Прыкладна 80% вядомых нам асобаў былі скрадзеныя ў пэрыяд травень — сьнежань 1945 году, калі выкрадальнікі найперш “арыентаваліся” на прадстаўнікоў “белай” эміграцыі з Савецкага Саюзу. У пэрыяд з 1946 году і да лютага 1948 году (28 лютага камуністы з Чэхаславаччыны зьдзейсьнілі пераварот і захапілі ўладу ў краіне — АР) “акцыі” праводзіў 3-ці аддзел МГБ.
У большасьці выпадкаў савецкія карныя органы не рабілі нават запыту наконт фармальнага дазволу ва ўладаў ЧСР на правядзеньне падобных мерапрыемстваў на тэрыторыі сувэрэннай дзяржавы. Органы ЧСР пра некаторыя такія “акцыі” даведваліся самымі апошнімі — пасьля заяваў сваякоў выкрадзеных людзей і г. д.
Падчас затрыманьня адной з такіх асобаў, якая была ў сьпісах, прадстаўнік савецкіх органаў паказаў чэскаму паліцыянту кнігу прыкладна з 500 бачынаў зь мяркуемым сьпісам “савецкіх вайсковых злачынцаў”, сярод якіх было і прозьвішча затрыманага.
Яшчэ адзін спосаб выкраданьня людзей, які выкарыстоўвала НКВД, была “тактыка прад”яўленьня абвінавачаньня да канкрэтнай асобы” — чалавек абвіняўся ў супрацоўніцтве зь немцамі. Гэтая тактыка была “пасьпяхова” ўжытая ў адносінах да інжынэра Аляксандра Калошы.
Аляксандар Калоша, беларус па нацыянальнасьці, нарадзіўся ў 1905 годзе ў тагачасным польскім горадзе Заям (насамрэч, гэта беларуская вёска Заямное, прыкладна ў 5 кілямэтрах на поўнач ад Стаўбцоў — АР) недалёка ад Менску.У 1930 годзе ён быў грамадзянінам Польшчы, а ў Празе пачаў вучыцца на агранома. Пасьля акупацыі Польшчы Савецкім Саюзам у савецкім пасольстве (у Празе –АР) Калоша падаў заяву на атрыманьне савецкага грамдзянства, дзе быўадначасова зарэгістраваны НКВД. У прадастаўленьні грамадзянства яму было адмоўлена, і Аляксандар Калоша падаў заяву на атрыманьне дазволу напражываньне на тэрыторыі Пратэктарату Чэхія і Маравія. Улады Пратэктарата выдалі яму пашпарт замежніка.
У 1941 годзе Калоша падаў заяву на атрыманьне грамадзянства Пратэктарату, бо жыў ужо на тэрыторыі Чэхіі прыблізна 11 гадоў і хацеў ажаніцца з чэскай дзяўчынай. У гэтым жа годзе яго паслалі ў Нямеччыну на прымусовыя працы.Падчас аднаго з адпускоў у 1942 годзе ён ажаніўся. Яго жонка пазьней пацьвердзіла, што яму “...было прапанавана нямецкае грамадзянства, ад якога ён адмовіўся ў сувязі з тым, што ўжо падаў заяву на атрыманьне грамадзянства Пратэктарату, у якім яму было пазьней адмоўлена...”.
У 1945 годзе Калоша скарыстаўся замяшаньнем падчас налёту авіяцыі на Бэрлін і прыехаў у г. Розток каля Прагі, дзе жыла яго жонка. Разам з іншымі жыхарамі Розтака ўдзельнічаў у праскім паўстаньні.
У чэрвені 1946 году зноў падаў заяву на атрыманьне чэхаславацкага грамадзянства. Грамадзянінам ЧСР стаў пасьля двух з паловай гадоў чаканьня. Гэтае рашэньне было прынятае краёвай народнай радай г. Прага 9 чэрвеня 1947 году.
Калоша ня мог меркаваць, што спакойнае сямейнае жыцьцё з жонкай і двума дочкамі будзе нядоўгім. Адна з дзяржаваў-пераможцаў — Савецкі Саюз, а канкрэтна супрацоўнікі яго рэпрэсіўнага органу МГБ, згадалі асобу, якая ў 1939 годзе падавала заяву на атрыманьне савецкага грамадзянства. За адзіндзень да камуністычнага путчу ў Чэхаславаччыне г. зн. 27 лютага 1948 году, савецкае пасольства ў Празе перадало чэскаму боку ноту пра выдачу “ваеннага злачынцы”, які нібыта супрацоўнічаў зь беларускімі антысавецкімі арганізацыямі — тут вялося пра Аляксандра Калошу.* [...]
Між тым стала вядома, што маюць справу з грамадзянінам ЧСР. 1 красавіка 1948году рашэньне аб прадастаўленьні грамадзянства было адменена, а 3-га ліпеня было прынятае рашэньне пра дэпартацыю Калошы з тэрыторыі ЧСР (вяртаньне было забаронена пад пагрозай сьмяротнай кары).
8 жніўня 1948 году Калоша быў пераведзены ў спэцыяльны лягер ў Празе-7, 20 студзеня 1949 г. ён быў вывезены ў Савецкі Саюз.
Вярхоўны суд БССР яго яшчэ ў тым жа годзе асудзіў на 25 гадоў. У дзясятыя ўгодкі заканчэньня вайны Крэмль прыняў рашэньне пра амністыю, дзякуючы якой значная частка ваеннапалонных і інтэрнаваных асобаў, якія насамрэчці верагодна супрацоўнічалі з нацыстамі, была вызвалена. 20 верасьня 1955 г. Калоша быў перададзены чэхаславацкім уладам і зьмешчаны ў турму Прага-Рузына.
Тут толькі праз сем дзён — 27 верасьня 1955 году — ён быў афіцыйна перарадзены пракуратуры як асоба, што супрацоўнічала з нацыстамі. Пасьля допытаў і заявы зь Міністэрства замежных спраў, у якім было заяўлена, што, у адпаведнасьці з афіцыйным зваротам Міністэрства замежных спраў СССР пра тое,што Калоша на тэрыторыі СССР неадкладна быў бы вызвалены, і пасьля рашэньня 120-га паседжаньня палітбюро ЦК КПЧ быў яго арышт, як безпадстаўны, 1 ліпеня 1956 году адменены.
Застаецца парадаксальным у даным выпадку факт, што Калоша аж да сваёй сьмерці ў 1985 годзе жыў на тэрыторыі дзяржавы, зь якой быў назаўсёды дэпартаваны, і, нягледзячы на тое, што быў пазбаўлены грамадзянства ЧССР, пасьля вяртаньня з СССР грамадзянства яму не было ні адноўленае, ні прадстаўленае зноў. Такім чынам, хаця ў 1948 годзе Калоша быў афіцыйна пазбаўлены грамадзянства, чэхаславацкія ўлады з 1956 г. рабілі выгляд, што ніякага пазбаўленьня грамадзянства не было.
*Яшчэ 10 лютага 1948 г. МУС Чэхаславаччыны атрымаў ад Міністэрства замежныхсправаў “мэмарандум”, у якім паведамлялся, што савецкія ўлады патрабуюць выдачы трох “ваенных злачынцаў”: Аляксандра Калошы, Івана і Ларысы Геніюшаў. Паводле гэтага дакумэнта, Калоша “актыўна ўдзельнічаў у працы беларускіх антысавецкіх арганізацыяў у 1940 — 1942 гг.”, быў намесьнікам старшыні пражскага аддзела Беларускага прадстаўніцтва ў Нямеччыне. У 1944 г. ён, нібыта, “зьвярнуўся да немцаў з заклікам пра дапамогу ў супраціве СавецкайАрміі”. У лютым 1948 г. А. Калоша пражываў у Клатаўскай вобласьці, раёне Нірска, населеным пункце Худэрэйн (Геніюш Л. Выбраныя творы. Менск, 2000, б. 580). У згаданым вышэй дакумэнце Калоша называецца Аляксандрам Міхайлавічам. Аднаку сьпісе грамадзянаў Чэхаславаччыны, асуджаных за цяжкія злачынствы, ённазываецца Аляксандрам Якаўлевічам. Як, дарэчы, згадваецца і ў працы Аляксея Салаўёва “Белорусская центральная рада: создание, деятельность, крах” (Менск, 1995, б. 158). Паводле Салаўёва, А. Калоша з 1943 да 1945 г. ачольваў упраўленьне апекі пры цэнтральным “Рабочым фронце” ў Бэрліне, а ў сакавіку 1944-га быў абраны старшынём Беларускага камітэту самапомачы ў Бэрліне. У жніўні 1944 г. быў уведзены ў склад Беларускай Цэнтральнай Рады (Тамсама, б. 99).
Публікацыя Алеся Раманюка
Публікуецца
на сайце з ласкавай згоды Рэдакцыі
Беларускага Рэзыстансу
|