Мiхаiл
Восiпавiч Каяловiч з`яўляецца
выхадцам з Гродзеншчыны, Сярэдняга Панямоння — сумежжа этнасаў. З лiтоўскага боку
да яго прымыкае Вiленшчына, дзе жыве шмат
беларусаў, а
з другога боку — Беласточчына, дзе таксама значны працэнт людзей беларускай
нацыянальнасцi. У сваю чаргу, зараз на Гродзеншчыне жыве вялiкая колькасць
палякаў
(25,9% ад усяго насельнiцтва, 1989 г.). Спецыфiчныя асаблiвасцi рэгiёну
тлумачацца нацыянальным i канфесiйным складам насельнiцтва.
Каяловiч
нарадзiўся
20 верасня 1828 г. ў
мястэчку Кузнiца (зараз Kuźnica Białostocka, у
Польшчы), якое належала тады да Гродзенскай губернi. Яго бацька — выпускнiк
Галоўнай
духоўнай
семiнарыi пры Вiленскiм унiверсiтэце — быў святаром у мясцовым унiяцкiм
прыходзе (у 1828—1839 гг.), а потым у прыходзе праваслаўным.
Працяглая хвароба i смерць бацькi (у 1840 г.) паспрыялi таму, што малады
хлапчук запазнiўся
з навукай. У 1841 г. ягоная мацi аддала сына вучыцца ў духоўную школу ў Супрасль.
Мiхаiл скончыў яе
ў
1845 г., а далей працягваў вучобу ў Вiленскай
семiнарыi. Быў ён
адным з лепшых вучняў.
Узнагародай за гэта было накiраванне на далейшую вучобу за кошт дзяржавы у
Пецярбургскую духоўную
акадэмiю, якую Каяловiч выдатна скончыў у 1855 г., а праз год атрымаў у ёй
пасаду загадчыка кафедры параўнальнай тэалогii. З 1858 г.
Каяловiч загадчык кафедры гiсторыi Расii.
Памёр ëн
23 жнiўня
1891 г. ў
Пецярбурзе, дзе i быў
пахаваны ў
прысутнасцi прадстаўнiкоў вышэйшага
праваслаўнага
духавенства, вучоных, выкладчыкаў, студэнтаў i iншых
слаёў
грамадскасцi. Сяргей Карскi прысвяцiў нябожчыку верш, якi апублiкавалi “Литовские епархиальные
ведомости”.
Мiхаiл
Каяловiч па сваiх поглядах
быў блiзкi да
панславiстаў,
прапагандаваў
iдэi лiберальна-памяркоўнага
кiрунку заходнерусiзму. Закранаў пытаннi этнагенезу i этнiчнай
гiсторыi, беларусаў,
рускiх, лiтоўцау
i iнш. Беларуская народнасць, на яго погляд, склалася ў X—XI ст. з
плямёнаў
крывiчоў i
дрыгавiчоў.
Каяловiч адзначыў пэўную рознiцу
памiж усходнiмi i заходнiмi беларусамi, што тлумачыў вынiкамi
мiжэтнiчных кантактаў з
лiтоўцамi
i палякамi ў
XIV—XVIII
ст., а таксама палiтыкай акаталiчвання i апалячвання ў Рэчы
Паспалiтай. Далучэнне Беларусi i Украiны да Расii ў канцы
XVIII ст., на думку Каяловiча, адрадзiла старарускае адзiнства. Адмаўляў беларусам,
лiтоўцам
i ўкраiнцам
у праве на нацыянальнае самавызначэнне, нягледзячы на тое, што сам паходзiў з
беларускай сям’i. У артыкуле “Аб этнаграфiчнай мяжы памiж Заходняй Расiяй i
Польшчай “ ён пiсаў:
“Мы не держимся той теории, что всякая народность должна составлять особое
государство. Такую теорию мы считаем деспотичною и очень злосчастною. Но,
вероятно, мы не погрешим против истины и против науки этнографии, если скажем,
что сильные народности, составляющие уже государства, могут, способны привлечь
к себе свои родныя части, оторванныя от них несчастными обстоятельствами.
Поэтому мы думаем, что эта последняя судьба ждет и те непольские группы,
которыя находятся в Царстве Польском. Им естественно тянуть к России”.
Каяловiч
прапанаваў
выправiць мяжу галоўным
чынам за кошт далучэння да Расii часткi тэрыторыi Аўгустоўскай i
Люблiнскай губерняў,
толькi часткова населеных беларусамi, лiтоўцамi i ўкраiнцамi.
“Тогда,— заяўляў Каяловiч,—
весь мир увидит, что еще не наступил конец разделов Польши”[1].
Паводле
А. Цьвiкевiча, “М. Каяловiч разумеў, што ягонымi развагамi над
“Западной Русью” яшчэ не вырашана канчаткова справа яе адраджэння, што ня
толькi ў
еднасьцi з Расiяй, як i ня толькi ў еднасьцi з Польшчай, ляжыць яе
гiстарычны лёс. Ён бачыў,
што перад Беларусьсю можа ляжаць яшчэ i трэцi шлях — шлях беларускай асобнасьцi
як ад адной, так i ад другой стараны i ўтварэньня з Беларусi нейкага самастойнага
цэлага, якое зойме сярод славянскiх нацый самастойнае месца. Перад яго вачыма
была гэткая магчымасць, i ён яе баяўся.
Каяловiч
змагаўся
процi фэдэрацыйнага прынцыпу, але разам з тым вызнаваў яго рацыю;
змагаўся
за адзiнасьць Расii разам з “Западной Русью”, але разам з тым высока цанiў
гiстарычную асаблiвасьць Беларусi. Iншымi словамi, ён стаяў у сваiх
канчатковых разважаньнях на ўзьмежку таго, што мы называем
этнографiзмам i нацыяналiзмам. Ён старанна адхрышчваўся ад
небяспекi пераходу першай стадыi ўсьведамленьня ў другую,
баяўся,
галоўнае,
каб гэты пераход ня быў
скарыстаны Польшчай”[2].
Працуючы
над гiсторыяй польска-лiтоўскай унii, ён абгрунтоўвае думку,
што збавенне нашага краю не ў захадзе, а на ўсходзе, не ў саюзе з
лацiнскай Польшчай, але ў
саюзе з адзiнавернай Масквой. Кожная старонка з гiсторыi унii давала яму
блiскучыя прыклады смерцi Беларусi пад панаваннем Польшчы.
Працы
Каяловiча па высвятленню этнаграфiчнай i гiстарычнай беларуска-польскай мяжы
былi дастаткова грунтоўныя.
Па сутнасцi, толькi ён i П. В. Баброўскi маглi прызнавацца ў той час
сапраўднымi
аўтарытэтамi
ў
гэтай галiне. Абодва яны лiчацца “западноруссами”, толькi Баброўскi быў крыху
iншага кшталту, не такi напорысты. Каяловiч крытычна ацэньваў атлас
Эркерта названы “Атласам правiнцый, заселеных цалкам цi ў часцi
палякамi” (1863, на французскай мове i
у 1864 г. па-расiйску са змененай назвай — “Взгляд на историю и этнографию
западных губерний России”). Ён пратэстуе супраць самае назвы атласу, выпраўляе
недакладнасцi i памылкi Эркерта аб межах i лiчбах рассялення розных плямёнаў, у т. л.
межы беларуска-польскiя на захадзе Гродзенскай губернi, па Бугу i Нёмане;
правiльна тлумачыць адносiны памiж беларусамi i лiтоўцамi i г.
д.
Аднак
Каяловiч згаджаецца з грунтоўным недахопам Эркерта, якi ў аснову
нацыянальнага акрэслення насельнiцтва Беларусi кладзе веравызнанне.
Паводле
Каяловiча, калi беларус па веравызначэннi каталiк, дык ён ужо не сапраўдны
беларус, ён ужо не “западнорусс”, а як бы напалову паляк. Каталiцтва ў яго вачах
было гiстарычным азначэннем нацыi. Тыя беларусы, якiя ходам гiсторыi
прынялi каталiцтва i якiя нават па яго ўласным
прызнаннi захавалi мову i звычаi беларускiя, тым самым ужо выключалiся з лiку
беларускага насельнiцтва i аддавалiся Польшчы.
Адзiны,
хто ў
той час падняў
голас супраць гэтай згубнай для Беларусi тэорыi i раскрытыкаваў атлас
Эркерта, быў
упамянуты Пётр Баброўскi.
Хаця ён па iдэалагiчных поглядах таксама “западнорусс”, але ён не згаджаецца з
Каяловiчам i з Эркертам, нiбы веравызнанне адыгрывае якую-небудзь ролю ў
нацыянальным акрэсленнi Беларусi.
“Адзiнай
адзнакай для падзелу насельнiцтва Беларусi на беларусаў i палякаў можа быць
мова, — зазначае Баброўскi.—
Чым, як не мовай, кiраваўся
Эркерт пры размежаваннi беларусаў i палякаў ад
украiнцаў. I
ў
той жа час ён не хоча прыняць гэтага ж прынцыпу для размежавання беларусаў ад палякаў. Нiчога не
значыць, што беларусы , па словах Эркерта, не называюць сябе гэтым сваiм iмем.
Беларусы, не ведаючы, што яны беларусы, захавалi i ў штодзённай
гутарцы, i ў
песнях, i ў прыслоўях свае
азначаныя нацыянальныя, лёгiчныя формы, свой азначаны характар, свае праявы,
звычаi i г. д. Беларус-селянiн, цi будзе ён праваслаўны, цi
каталiк, мае свае перакананнi, сваю маральную фiлёзофiю i перадае гэта разам з
мовай сваiм дзецям i ўнукам”[3].
Нягледзячы
на тое, што меркаваннi Баброускага адпавядалi сапраўднасцi,
погляд яго не адразу знайшоў прызнанне ў расiйскай
этнаграфii. Нават А. Пыпiн хутчэй схiляўся ў спрэчцы аб
беларуска-польскай мяжы на бок Каяловiча, чым на бок Баброускага[4].
Польская навука падхапiла
прызнаннi Эркерта i правадыра “западноруссизма” Каяловiча i залiчвала ўсiх каталiкоў-беларусаў да палякаў. У гэтым сэнсе Каяловiч аказаў дрэнную паслугу расiйскай экспансii на Беларусi, i пазнейшыя эпiгоны
яго (як, напр., А. П. Сапуноў) нiколi не маглi яму гэта дараваць.
Публікуецца на сайце з ласкавай
згоды Рэдакцыі "Белорусского Сборника"