БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 
БЕЛОРУССКИЙ СБОРНИК N* 2

Дарыцель Iмператарскай Публiчнай бiблiятэкi Iосiф Малышэвiч

М. I. Ткачэнка

У даўнiх сувязях беларускай культуры з Пецярбургам не апошняя месца займала Iмператарская Публiчная бiблiятэка. Багацце яе фондаў, навуковы аўтарытэт супрацоўнiкаў мелi шырокую вядомасць ў Расii i далёка за яе межамi. Бiблiятэка была не толькi жывой крынiцай для сваiх чытачоў, але i ўстановай, падтрымлiваць якую лiчылася справай гонару адукаванага чалавека. Чулае стаўленне да асветы i навукi з абодвух бакоў — бiблiятэкi i яе дабрачыннiкаў — спрыяла ўзбагачэнню фондаў. Па-гаспадарску прадбачлiва паступ дырэктар М. Корф, увёўшы ў 1850 г. званнi ганаровага члена i ганаровага карэспандэнта бiблiятэкi як адзнаку асаблiвага ёй служэння. Адным з першых, чые шчодрыя дары бiблiятэцы былi адзначаны (у 1852 г.) званнем ганаровага карэспандэнта, быў магiстр багаслоўя з Гродзенскай губернi Iосiф Мiкалаевiч Малышэвiч. 385 кнiг i 42 рукапiсы, дасланыя iм на той час, былi толькi пачаткам трывалай карэспандэнцыi памiж пробашчам Верхавiцкага касцёла i кiраўнiцтвам Публiчнай бiблiятэкi.

Малышэвiч нарадзся ў 1806 г. у шляхецкай сям’i на Гродзеншчыне. Навучаўся ў Тыкоцiнскiм i Лыскаўскiм вучылiшчах, потым — у Вiленскiм унiверсiтэце. У 1825 г. ўступ у духоўнае званне вiкенцiнаў у Вiльнi. Выкладаў лацiнскую мову ў Iлукштанцкiм вучылiшчы, семiнарыях вiкенцiнаў i епархiяльнай. У 1829 г. быў пасвечаны на святара. Служыў вiкарным Ашмянскага, пробашчам Граўжынскага, адмiнiстратарам Гудагайскага касцёлаў. З 1834 г. працягваў сваю дзейнасць на Берасцейшчыне: спачатку як вiкарны касцёла ў Высокiм-Лiтоўскiм, а праз пяць гадоў пробашчам Верхавiцкага касцёла[1]. Маючы добрую адукацыю (адзначым веданне грэчаскай, лацiнскай, старажытнагэбрайскай, французскай, нямецкай, польскай i рускай моваў), Малышэвiч сабраў каштоўную бiблiятэку. У Верхавiцах ён меў у сваiм зборы iнкунабулы, выданнi XVI–XIX ст., атласы, карты, гравюры i пэўную колькасць рукапiсаў. Магiстр багаслоўя рэгулярна чытаў перыядычныя выданнi, цiкався падзеямi ў культурным i рэлiгiйным жыццi, бiблiяграфiчнымi навiнамi. Малышэвiч быў пастаянным аўтарам «Рэлiгiйна-маральнага дзённiка», што выходз на польскай мове ў Варшаве. Дасылаў туды лiсты, рэцэнзii, артыкулы, пераклады. Працу па «стэарыналогiя», якая пабачыла свет у гэтым часопiсе[2], верхавiцкi магiстр багаслоўя называў сваёй дысертацыяй[3]. Ён вельмi ўважлiва пастався да праблемы ўжывання пад час набажэнства стэарынавых свечак замест васковых. Змест твора выдае аўтара з добрай фiлалагiчнай i гiстарычнай падрыхтоўкай, дакладнага бiблiёграфа. Глыбока i ўдумлiва карыстаючыся сваёй бiблiятэкай, ён мог лёгка i ў захапляючы спосаб выправiць, напрыклад, памылкi ў публiкацыi аб абслугоўваннi парафiй манаскiм духавенствам[4].

Iмкненне паслужыць на «агульную карысць» выклiкала ў Малышэвiча, паводле яго ўласных слоў, паведамленне газеты «Русский инвалид» пра зацвярджэнне царом 20 лютага 1850 г. Дадатковага палажэння аб Iмператарскай Публiчнай бiблiятэцы i Румянцаўскiм музеуме[5]. Заўзяты бiблiяфiл, Малышэвiч не мог аказацца ўбаку ад папаўнення фондаў знакамiтага кнiгасховiшча. I ажывiлася паштовая сувязь правiнцыйнага мястэчка Верхавiцы са сталiчным Пецярбургам: важкiя пасылкi з каштоўнымi выданнямi i рукапiсамi рушылi на адрас бiблiятэкi; лiсты ўдзячнасцi i ўзнагароды — да магiстра багаслоўя. Майнцкiя, кёльнскiя, лейпцыгскiя iнкунабулы, палеатыпы лепшых друкарняў Базэля, Страсбура, Лiёна, Вiтэнберга, Нюрнберга, Венецыiiх агляд мог бы скласцi лепшую частку гiсторыi заходнееўрапейскага кнiгадрукавання. Заўважная зацiкаўленасць Малышэвiча да твораў антычных аўтараў, айцоў царквы, пiсьмовай спадчыны Жэрсона, Эразма Ратэрдамскага, Лютэра, Меланхтона, дзеячоў Рэфармацыi ў Польшчы i ВКЛ. Ён разумеў вартасць выданняў кракаўскiх друкароў Я. Галера, I. Вiетара, М. Шарфенберга, слушна давяраючы Я. Яноцкаму. На твор апошняга «Вядомасць пра рэдкiя польскiя кнiгi ў бiблiятэцы Залускiх» ганаровы карэспандэнт IПБ часта спасылаецца ў суправаджальных выпiсах, не без падставы называючы iх каталогамi. Асаблiвы лёс чакаў дыямент яго дароў — «Песню пра зубра» Мiкалая Гусоўскага. Паэму, што надрукаваў у 1523 г. Вiетар, Малышэвiч даслаў у IПБ у 1853 г. Менавiта гэты асобнiк паслужыў за аснову для перавыдання тэксту Публiчнай бiблiятэкай у 1855 г., да юбiлею 50-годдзя Маскоўскага таварыства выпрабавальнiкаў прыроды[6]. Твор Гусоўскага, якi толькi ў наш час заняў належнае яму месца ў лацiнскамоўнай паэзii Беларусi, захоўваўся ў аддзяленнi «Rossica» i быў уключаны ў яго друкаваны каталог 1873 г.[7] Але «habent sua fata libelli»: па ўмовах Рыжскага дагавора 1921 г. кнiга павiнна была быць вернутая ў Варшаву, што i было зроблена ў вераснi 1934 г.

Корф, клапоцячыся аб папаўненнi фондаў, не пакiдаў без увагi шчодрага дарыцеля са сцiплага прыходу ў Берасцейскiм павеце. Заслугi Малышэвiча былi адзначаны ў 1852 г. дыяментавым пярсцёнкам. А разам з тым дырэктар звярнуўся да верхавiцкага ксяндза з просьбай аб пошуку кнiг для IПБ. У лiсце ад 29 лiстапада 1853 г. той адказаў, што з гэтым намерам ён наведаў усе блiжэйшыя мясцiны. Выказаўшы мяркаванне, што «у некаторых старанах тутэйшага краю можна адшукаць шчодрыя скарбы», Малышэвiч папрасiў у Корфа на выдаткi «у раз’ездах i iнш.» 200 рублёў срэбрам (жалаванне ксяндза ад казны складала 230 рублёў)[8]. Мiлашэвiч спадзяваўся на садзейнiчанне Корфа ў пераводзе яго ў канонiкi кафедральнага капiтула якога-небудзь бiскупства, акрамя Вiленскага (бо мясцовы бiскуп мае «асабiстае незадавальненне за атрыманы... дыяментавы пярсцёнак»), альбо ў вiзiтатары манастыроў ц