БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 
БЕЛОРУССКИЙ СБОРНИК N* 2

Падзвіжнікі, святыні i праблемы метаду

(Яскевiч А. Падзвiжнiкi i iх святынi. Духоўная культура старажытнай Беларусi. Мн.: Полымя, 2001)

М. В. Нiкалаеў

Марна шукаць спецыяльныя працы аб узаемадачыненнях беларускіх гістарычных дзеячоў i царквы. Аднак сёння робіцца ўсё больш зразумела, што без гэтага немагчыма спазнаць рэлігійны вопыт Беларусі і яе гістарычны шлях. Не распрацаваўшы гэтую тэму, нельга пачынаць размову аб нацыянальна-культурных стэрэатыпах (аб «топасах» i стэрэатыпах мы ўсё часцей чуем ад людзей самых розных гуманiтарных спецыяльнасцяў). Таму адносна кнігі Алены Яскевіч скажам рускай прымаўкай: «Лиха беда начало».

Гісторыі жа царквы, як і царкоўнаму мастацтву, прысвечана шмат публікацый — і новых, i перавыданняў старых. Рэцэнзуемая праца займае асобнае месца — каля іх, але не сярод іх. Аўтарка, вядомы фiлолаг, спрабуе злучыць навуковы акадэмічны падыход да апісваемых рэчаў і з’яў (у тым выглядзе, як яна яго разумее) з, так бы сказаць, «эксклюзiўным», асацыятыўна-мастацка-малiтоўным падыходам. Уласна кажучы, А. Яскевіч не столькі ўзнаўляе падзеі царкоўнай гісторыі Беларусі ў сувязі з духоўным жыццём, веравызнаннем, навуковай працай і творчасцю шэрагу выдатных асобаў мiнулага, колькі малюе свае абразы гэтай гісторыі. Натуральна, што апірышча на ўласныя веды і вопыт робіць гэтыя абразы вельмі суб’ектыўнымі. Ці ж магчымае ўвогуле аб’ектыўнае даследванне такога нематэрыяльнага прадмету, як пачуццi і памкненнi людзей мінулага, асаблiвасцi iх веры?— дасягненні сучаснага мастацтвазнаўства і псіхалогіі гісторыі дазваляюць станоўча адказаць на гэтае пытанне. Але аўтарка не выкарыстоўвае дасягненняў сучаснай гістарычнай навукі і працы гісторыкаў мастацтва, а ідзе іншым шляхам — для даследвання абрана метадалогія пашырэння філалогіі да памераў усеахопнай навукі, імя ёй «агульнафiлалагiчная цэласнасць». Шырока пастаўленая задача вымушае паралельна выцягваць лінію тлумачэння сюжэтаў абразоў з апiсаннямi гісторыі асобных iконаў. Для А. Яскевiч не iснуе майстра-мастака, якi маляваў iкону,— усе абразы «абрэценыя», «яўленыя», і гэта не тэрміналагічныя асаблівасці, але ідэалагічныя падставы аўтара. Тэкст апелюе не да iнтэлекту, але да веры і пачуццяў чытача, гэта робіць чытанне кнігі справай у вышэйшай ступені эмацыянальнай. Тэматыка кнiгi непазбежна патрабуе пэўнага метаду ў атрыманнi i перадачы гiстарычнай iнфармацыi. А. Яскевiч робiць гэта неардынарна, напрыклад: «Па сведчаннi мясцовага гiсторыка-краязнаўцы I. С. Грыня, у XII стагоддзi будуюцца першыя храмы ў цэнтры Наваградка…» (с. 82). Але названыя факты здабыў не фiлолаг па адукацыi Iван Грынь, а ленiнградскiя археолагi, якiя раскапвалi старыжытны Наваградак — Мiхаiл Каргер i Марыяна Малеўская-Малевiч. Ёсць iхнiя шматлiкiя, што да гэтай тэмы, публiкацыi. А калi б аўтарка не сустрэла на сваiм шляху Iвана Грыня, хто б ёй расказаў пра Наваградак? Публікацыяў археолагаў яна не ўспамінае (здаецца, і не ведае).

Кніга складаецца з уступа, чатырох главаў, заключэння, паказальніка імёнаў і персаналій, каляндара ўшанавання цудадзейных беларускіх абразоў, бібліяграфіі (на самой справе гэта вынесеныя ў канец кнiгi спасылкi на лiтаратуру) і «Слоўніка рэдкіх тэрмінаў і абазначэнняў». Не пазбаўлена прыемнасцi, што ў гэты апошні трапiў увесь набор гумiлёўскiх неалагiзмаў — «пасіянарнасць», «пасіянарны імпульс паводзін», «пасіянарны штуршок» i да т. п. (хаця «пасіянарны выбух», са с. 50, застаўся непатлумачаны).

Дзякуючы цікаваму макету (мастак-афармiцель В. Масцераў) кнiга выглядае прыгожай i багатай. Шматлікія ілюстрацыі павінны, па ўсёй верагоднасцi, дапамагчы суперажываць лёс і шляхі падзвіжнікаў і ўзбагаціць уражанні чытача ад знаёмства з духоўнай культурай старажытнай Беларусі. Усяго ў кнізе 191 ілюстрацыя (10 на вокладцы, восем вынесеныя блокам у пачатак кнігі і 173 ў тэксце), з iх 152 іконы і 38 партрэтаў гістарычных асобаў. Такім чынам і з назвы кнігі і з пабудовы яе «відэараду» вынікаюць два галоўныя сэнсавыя накiрункi: іконы — гэта святыні, а паказаныя асобы, адпаведна, падзвіжнікі. Спынім сваю ўвагу на апошніх. Прадстаўлены некалькі праваслаўных і адзін каталіцкі епіскапы, віленскі ваявода Грыгорый Хадкевіч, два князі Астрожскія, двох Алелькавічаў, вялікі князь Вітаўт, вялікія князі Ягелоны, гуманісты Францыск Скарына, Мікола Гусоўскі i Ян Вісліцкі, прэпадобны Максім Грэк, асобным іканастасікам шэсць рэальных і міфічных жанчын, некалькі вучоных праваслаўных манахаў. Рэжа вока стылістычны разнабой фантазійных партрэтаў (арыгінальныя выявы большасці асобаў не захаваліся). Асабліва ўражвае вялiкая княгiня Алена Іванаўна, на малюнку яна ўбраная ў футра з мехавым каўнерам і капялюшык з вуаллю (с. 254) — акурат «Незнаёмка» Крамскога. Не менш эмоцый ад выявы Івана Ужэвіча: яго намалявалі пункцірам-кропачкамі з косамі, як вучаніцу малодшых класаў (с. 16). Хто аўтары гэтых карыкатураў, кнiга не паведамляе.

Большасць паказаных асобаў зрабілі важкі ўклад у культуру (пра Ганну Наўгародскую і Харыціну Літоўскую нічога сказаць не можам — бракуе інфармацыі), аднак навукова абгрунтаваных крытэрыяў уключэння гістарычных дзеячоў у почат падзвіжнікаў А. Яскевіч не прапануе. Чытач мусіць сам мяркаваць чаму, напрыклад, мiтрапалiт Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч падзвіжнікам з’яўляецца, а Мікалай Радзівіл Сіротка (аўтар «Падарожжа ў Святую зямлю», заказчык і спонсар карты Вялікага княства Літоўскага — самай дакладнай еўрапейскай карты мяжы XVI i XVII ст., будаўнік Нясвіжскага замка, збіральнік адмысловай бібліятэкі i г. д.) таго не ўдастоiўся, як, урэшце, і шматлікія іншыя не ўспамянутыя дзеячы сярэдневяковай беларускай культуры.

Безумоўным дасягненнем аўтаркі і выдавецтва з’яўляецца распрацоўка новага тыпу кнігі: беларускі чытач зможа пазнаёміцца з хрысціянскай (у дадзеным выпадку пераважна праваслаўнай) іканаграфіяй не маўкліва-альбомным спосабам, а з разгорнутым каментарыям, апісаннем сюжэтаў і гісторыі іканаграфічнах тыпаў, тут вельмі да месца каляндар ушанавання цудадзейных беларускіх абразоў. Хай сабе знаёмства гэта не поўнае, тым не менш — у кнізе прысутнічаюць выявы 152 абразоў, з іх 111 багародзічныя. Шкада, што пэўная, калi можна сказаць, зачараванасць А. Яскевiч сваiм прадметам заводзiць яе досыць далёка. «…Асноўнае,— пiша яна,— што пакiнулi Збаўца Хрыстос i Багародзiца i явiлi нам пасля Свайго Успення – гэта цудадзейныя Iх iконы…» (с. 263). Аўтар гэтай рэцэнзii мае вельмi невялiкую царкоўную адукацыю, але яму заўсёды здавалася, што асноўным тут трэба лічыць Пiсанне, зробленыя евангелістамі запісы слова Божага. Свярджэнне А. Яскевіч шакiруе тым больш, што пераважная частка паказаных у кнiзе абразоў — рэпрадукцыі іконаў расійскага пісьма XIX i XX ст., г. зн. спісы, якіх не маглі бачыць (i малiцца да iх) не толькi падзвіжнікі, але нiякiя насельнiкi старажытнай Беларусі. Iнакш кажучы, для апісання рэалій аднае эпохі выкарыстаны творы іншай, парушаны прынцып гiстарызму. Адсюль, аднак, не вынікае, што кнігу абавязкова трэба было б назваць «Падзвіжнікі і не іх святыні». Царква шануе кожны спіс абраза, і хаця прызнае цудадзейную сілу канкрэтнай іконы, слава кожнага іканаграфічнага тыпу распаўсюджаваецца на ўсе спісы. Перад аўтаркай працы пра абразы-святыні ў сувязі з гэтым паўстала няпростая задача: вырашыць якія спісы прадстаўляць чытачу, апавядаючы пра культуру ВКЛ. А. Яскевіч праблему гэту ў тэксце не абумовіла, а на практыцы абрала шлях кампрамісу: у шэрагу выпадкаў паказаны самыя старыя спісы шанаваных ікон, калi-нiкалi больш познія, часта — найноўшыя. Такі падыход часам выдаецца адзіна магчымым (напрыклад для абраза Еўфрасінні Полацкай, ранняя іканаграфія якога невядомая, альбо новых абразоў, кшталтам іконы праведнага Іаана Кармянскага ці Сабору беларускіх святых), але часам выклікае пратэст. Здавалася б больш лагічным надрукаваць старажытныя выявы цудадзейных Купяціцкай, Наваградскай і Жыровіцкай іконаў, паколькi апошняя знаходзіцца на Беларусі, а атрымаць рэпрадукцыі першых дзвюх не вымагае асаблівага старання[1]. Замест гэтага Алена Яскевіч чамусці прапануе чытачу нейкі абгрызак выявы Наваградскага абраза, а Купяціцкі і Жыровіцкі ў сучасных і не найлепшых спісах.

Абразы з выявай Багародзіцы займаюць у культуры ВКЛ асаблівае месца. Трапяткія адносіны да Маці Божай уласцівыя і рыма-каталікам, і уніятам, і праваслаўным. Вобраз Заступніцы з’яўляецца на гравюрах старадрукаў і ў мініяцюрах рукапiсаў, у кнігах агульнага зместу (як, напрыклад, у «Svada Latina» Яна Дамейкавіча Астроўскага) і ў шматлікіх выданнях, што спецыяльна прысвечаныя Ёй. Адным з першых стала кніга Iаана Дрэўса «Спосаб паломніцтва» («Methodus peregrinationi menstruae Marianae»), якая выйшла з друкарні Віленскага універсітэта ў 1684 г. Тут пададзены выявы абразоў, па аднаму на кожны месяц, у тым ліку на май — Віленскi (зараз гэты абраз знаходзіцца ў віленскай кафедры, у капліцы Гаштольдаў; цудатворным яго прызнала камісія, якую стварыў у 1699 г. епіскап Аляксандр Сапега), на чэрвень — Троцкi ў Літве, на ліпень — Жыровіцкi ў Літве, на жнівень — Наваградскi ў Літве (у той жа год была выдадзена і асобная кніга Дрэўса аб гісторыі гэтай іконы і з медытацыямі да яе), на снежань — у тэксце надрукавана малітва да Хэлмскай Багародзіцы ў Русі (Чырвонай), але гравюра была зроблена з абраза ў Сейнах, на Літве, ў гродзенскім дыстрыкце. На жаль, увесь гэты багаты матэрыял прайшоў мiма нашай аўтаркi.

У некаторых выпадках недапіскі ў кнізе выглядаюць як няведанне альбо наўмыснае ігнараванне старажытнай беларускай спадчыны. Так, апавядаецца, што ікона «Памнажэнне розуму» знаходзіцца «у Спасапраабражэнскім храме г. Рыбінска на Яраслаўшчыне, пашырана ў храмах Беларусі» (с. 54). Нiбыта i не трэба казаць аб тым, што гэтага тыпу ікона для Беларусі перш за ўсё асацыiруецца з Сапегамi: цудатворны яе спiс з першай паловы XVII ст. дасёння захоўваецца ў родавым маёнтку Сапегаў Кодэнi (побач з Брэстам), графічная выява гэтага абраза змешчана ў славутым сапегаўскiм выданнi «Svada Latina». Пра Кодэньскi абраз у кнiзе ўспамiнаецца, аўтарка паведамляе, што гэтая iкона (напiсаная, па паданню, св. Аўгусцiнам) была абрэцена ў Гвадэлупе (Iспанiя). «Мiкалай Сапега выкрадае святыню ў папы Урбана VIII, а ў 1635 годзе пасля пакаяння просiць пакiнуць святыню ў Кодэнi... З 1927 года iкона знаходзiцца ў кодэньскiм касцёле» (с. 220). Але здаецца, А. Яскевіч не ўяўляе, што ў двух месцах сваёй кнiгi гаворыць пра адзiн i той жа iканаграфiчны тып (навуковыя рэдактары таксама на гэта не звярнулi ўвагу). Не паведамляе аўтарка і пра тое, што шматлікія пакаленні студэнтаў Віленскага універсітэта ад XVI cт. шанавалi ва універсітэцкім касцёле св. Яна iкону, якой яны i далi назву «Памнажэнне розуму». Чытач кнiгi мусіць, пасля ўсяго, верыць балэндзе аб прыбыцці на Беларусь гэтай (даўно тут шануемай) іконы з «г. Рыбінска на Яраслаўшчыне».

Занадта часта знаходзяцца ў супярэчнасцi тэкст i iлюстрацыi. Характэрны прыклад — выява абраза Нараджэння Хрыстова i суправаджальны тэкст на с. 256 i 257. Спачатку, гледзячы на выяву, можна толькi пашкадаваць, што А. Яскевiч не паказала такi кранальна-непаўторны твор беларускай школы з гэтым сюжэтам, як абраз 1649 г. работы майстры Пятра Яўсеевiча з Галынца[2], а аддае перавагу iконе XIX цi нават XX ст. невядомага расiйскага багамаза. Аднак куды больш цiкава, што у суправаджальным тэксце напiсана: «На нiжняй частцы iконы сядзiць Iосiф, якога спакушае нячысты дух у аблiччы пастуха, апранутага ў авечую скуру»,— на рэпрадукцыi ж бачым лагоднае ягнятка каля ног Багародзiцы i Iосiфа, якое нiяк не цягне на нячыстага духа.

Мы ўжо адзначылі той факт, што аўтарка больш апелюе не да розуму, але да веры і пачуццяў свайго чытача, таму чытанне кнігі ёсць справа ў вышэйшай ступені эмацыянальная. Хіба не найбольшыя эмоцыi выклiкае паведамленне аб тым, што «у час працы над прадмоваю да кнігі “Песня песняў” у празрыстым сне Францыску Скарыне з’явілася ікона Божай Маці “Выхаванне”» (с. 64). Вось дзе не перашкодзiла б бiблiяграфiчная спасылка на крынiцы, тым больш, што ўсе дакументальныя звесткi пра беларускага першадрукара даўно сабраныя i апублiкаваныя. Запiс «празрыстага сну» ды з дакладнай назвай абраза! — тут пахне неабыякiм адкрыццём у скарыназнаўстве. Альбо, страшна сказаць, цi не быў гэта сапраўдны сон, толькi не Скарыны, а шаноўнай аўтаркi? Вырашыць дылему ўступаем выдавецтву «Полымя» i людзям, якiя спрычынiлiся да падрыхтоўкi кнiгi.

Хто ж яны? Блаславенне на выхад у свет «навуковага выдання» (менавiта такi грыф адзначаны на апошняй старонцы кнiгi) далі два навуковыя рэдактары і два тытулаваныя рэцэнзенты. Апошнiя два — доктар мастацтвазнаўчых навук А. І. Паламарчук і доктар філасофскіх навук І. Д. Шамыроў — для нас, сумленна сазнаемся, фiгуры таямнiчыя. Прынамсi, нiводнай iх кнiгi ў каталогу Расiйскай нацыянальнай бiблiятэкi не знайшлося. Затое навуковыя рэдактары асобы слынныя — філосаф Уладзімір Вялічка нядрэнны спецыялiст па сацыялiстычнаму спаборнiцтву ў Брэсцкай вобласцi, выпускнік гістфака Гродзенскага педынстытута Мікалай Касцюк добра вядомы як даследчык сялянскага пытання ў Заходняй Беларусі. Цяпер яны абодва акадэмікі і смела ўзяліся за навуковае рэдагаванне кнігі па гісторыі іканапіснага мастацтва і царквы, і шырэй — старажытнай беларускай культуры. Навуковыя рэдактары павінны б былі дапамагчы падкрэсліць аўтарскія знаходкі, зняць альбо ўдакладніць памылковыя палажэнні, максімальна карэктна сфармуляваць спрэчныя і гіпатэтычныя пытанні. А толькi потым, не раней, запісаць свае імёны і тытулы на адвароце тытульнага аркуша.

Тым часам гартаючы кнiгу А. Яскевіч, адразу бачыш шмат загадак. Вось, напрыклад, амаль што наўгад: «Надзвычай дынамiчная фаза пасыянарнага напружання, узлёту нацыi спарадзiла сонмы айчынных святых, культ этнiчнага падзвiжнiцтва, самахвярнага служэння кнiжнасцi i асвеце, што сталася ўзорам для пераймання для ўсяго люду паспалiтага, народаў этнiчна роднасных i дальнiх» (с. 189). Вы зразумелi, аб чым гаворка цi хаця б аб якiм часе? Цi што такое «этнiчна роднасныя народы» у дапасаваннi да шматнацыянальнай Беларусi? Аўтарка патрапiла напiсаць аб iх як аб рэчы трывiяльнай, але чытачу сакрэт не патлумачыла. Ці дапаможа тут досвед навуковага рэдактара Ул. Вялічкі, сказаць цяжка[3]. «Чаму прападобнамучанiк Афанасiй Брэсцкi дорыць аднапляменнаму Мiхаiлу, сыну патрыярха Фiларэта i iгуменнi Марфы, першаму цару дынастыi Раманавых Купяцiцкую iкону-крыж?» — задае пытанне А. Яскевiч (с. 258). Але ў цiкаўнага чытача можа паўстаць iншае пытанне: як атрымалася дзiця ў патрыярха i манахiнi? Не варта было б паяснiць хоць у двух словах? Увагу навуковага рэдактара-гісторыка М. Касцюка двусэнсоўныя намёкi не прыцягваюць. Не рэагуе ён і на частае дыстанцыраванне аўтаркі ад зместу фразамi «на думку гiсторыкаў Царквы» (с. 164 і інш.) цi проста «на думку гiсторыкаў» (с. 305 і інш.). Сталічныя навуковыя рэдактары лёгка прапускаюць ў тэксце выдатны ўзор «местачковай» вучонасцi: «Вынiкам магутнага мiжнароднага аўтарытэту Усяслава Полацкага стаўся i яго трывалы палiтычны саюз з братам Iзяславам…» (с. 303) — сапраўды, якi ж саюз з родным братам без магутнага мiжнароднага аўтарытэту. Жаданне пiсаць «па-вучонаму» прыводзiць да дзiўных паведамленняў, на гэты раз адносна Пажайскай iконы: «Святыя шаты Багародзiцы i кароны-венчыкi Яе i Дзiцяткi Хрыста зроблены з металiчнай масы» (с. 285). Што ж гэта за рэчыва такое — металiчная маса?

Мiфалагiчнасць мыслення адлюстроўваецца практычна ўсюды. Напрыклад, у XV ст. туркi разбураюць у Канстанцiнопалi хрысцiянскi храм, а ў наступным абзацы апавядаецца: «Усё ж с часам, калi i сам турэцкi султан стаў патаемным хрысцiянiнам i сябраю вернiкаў, была збудавана невялiчкая царква, але i яна ў 1821 годзе была зруйнаваная…» (с. 276). Якi султан стаў «сябраю вернiкаў»? Цi не прагне акадэмiк Касцюк славы ўсходазнаўцы? Урэшце, яму не рэжа вока і пасаж аб яго роднай Наваградчыне: «Мошчы прападобнага Елiсея абаранiлi ў 1505 годзе ваколiцы Наваградка ад татараў, калi на манастырскiм двары з’явiлася адмысловая ангельская коннiца, яны таксама праславiлiся ацаленнямi псiхiчнахворых» (с. 122). Якая «ангельская конніца», адкуль? Сучасны летапiсец аб ёй, здаецца, i не чуў: «…царевичи (татарскiя.— М. Н.), отступивши от Слуцка, пошли до Новгородка, а на той час в Новгородку все панове сеймовали, которые видечи же зле, выехали з Новогродка за Немен, а татаре за ними гонили. Взявше перше Новгородок, запалили его…»[4] А вось новае слова ў гiсторыi Расii: «...расiйскiя iмператрыцы XVIII–XIX стагоддзяў iншаземнага паходжання мелi iмя па бацьку Фёдараўна… Гэты факт яшчэ раз пераконвае ў глыбiнi пранiкнення беларускага рэлiг