|
У
НУМАРЫ
Тэма нумару: Прыватная
ўласнасьць
"Дай мне булку на паўзлоты, ды прыпраў мне селядца...".
Сьціплая рыбка таксама можа быць сымбалем беларускай культуры, сьцвярджае Алесь Белы ў кароткім нарысе гісторыі селядцоў у Беларусі.
Граф зь піўной этыкеткі, або Пераўтваральнік Менску. Захар Шыбека аналізуе дзейнасьць самага славутага з выбарных кіраўнікоў менскай гарадской адміністрацыі графа Караля Чапскага.
Прыбытак ці ўратаваньне душы? Ігар Марзалюк - пра крэдыт і ліхвярства ў Беларусі XVI-XVII стст.
"Панамі будзеце, панамі!"... Андранік Антанян і Алесь Белы спрабуюць узнавіць маршрут дзядзькі Антося па Вільні, а таксама высьветліць, навошта ён туды езьдзіў і ці езьдзіў увогуле.
Беларусь на вузкай каляіне. Андрэй Кіштымаў вяртае з нябыту імя інжынера Баляслава Ялавецкага, будаўніка чыгункі Сьвянцяны-Беразьвеч.
Сьвянцянская вузкакалейка ў Інтэрнэце
Казімір Шафнагель і ягоны зварот "Да нашай краёвай інтэлігенцыі". Алесь Смалянчук - пра спробу аднаго з "краёўцаў" знайсьці сваё месца ў беларускім руху ў 1918 г.
"За вольнасьць і больш заплацяць..." Ірына Кітурка - пра супярэчнасьць рэформаў Тызэнгаўза і пра магчымыя альтэрнатывы ім.
Арганізацыя найманых аддзелаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV-XVI стст. рэканструяваная Юрасём Боханам.
Над дахамі Віцебска. Захар Шыбека спрабуе ўбачыць віцебскія цэхі канца ХІХ ст. вачыма Марка Шагала.
Пад патранатам Сьвятога Мікалая. Анатоль Цітоў - пра віцебскія цэхі ў дарасейскі перыяд.
Дзе маліліся віцебскія майстры? Ігар Цішкін лакалізуе віцебскую царкву Сьвятога Мікалая "у рынку".
Новыя кнгігі
Рэцэнзіі і анатацыі
Слова рэдактара
Спадчына 4/2002. Новы, хаця і запозьнены, нумар "Спадчыны", новага фармату і стылістыкі, надзвычай багаты на ілюстрацыі, мае тэму "Прыватная ўласнасьць". Большасьць матэрыялаў спрабуюць змадэляваць "буржуазную Беларусь" і зрэвізаваць апошняе стагодзьдзе гісторыі краю, абраўшы за пункт адліку 1902 г. - год заснаваньня Грамады і меркаванае сьмерці Міхала Мацкевіча, прататыпа Міхала з "Новае зямлі". 96 с.
кантакт з Рэдакцыяй: Аляксей Хадыка p_university@open.by
Алесь Белы bely@infonet.by
Можна замовіць: http://www.nn.by/knihi/index.htm
Публікуецца на сайце з
ласкавай згоды Рэдакцыі
часопісу СПАДЧЫНА
|