|
ШАНОЎНЫЯ АЎТАРЫ «СПАДЧЫНЫ»!
Рэдакцыя часопіса будзе шчыра ўдзячная за выкананне нашых пажаданняў пры падачы матэрыялаў.
Тэкст у кампутарным наборы ў рэдактары Word, фармаце файла rtf падаецца ў рэдакцыю па дамоўленасці (тэл. 280-07-97) на дыскеце або па электроннай пошце
p_university@open.by Пажадана пазбягаць формы машынапісу.
Карэспандэнцыю дасылаць на адрас:
вул. Талбухіна, 17-16, Мінск, 220012, Рэспубліка Беларусь.
Параметры набору: гарнітура Times, кегель 10 (асноўны тэкст) і 8 (спасылкі напрыканцы тэксту). Загалоўкі друкуюцца вялікімі літарамі, кегель 14, або малымі, кегель 16.
Увага! Матэрыялы мусяць быць ілюстраваныя (электронны выгляд або якасныя адбіткі).
Напрыканцы падаецца імя, імя па бацьку і прозвішча аўтара. Для зручнасці камунікацыі з чытачамі рэдакцыя прапануе паведамляць пры артыкулах электронны адрас аўтараў, а для патрэбаў рэдакцыі ў допісах дасылаць тэлефон і паштовы адрас.
У сувязі з неабходнасцю выканання патрабаванняў ВАК да навукуовага выдання, «Спадчына» звяртаецца да аўтараў з просьбай забяспечваць свае публікацыі адпаведнай рэцэнзіяй (для карыстання рэдакцыі; аб’ём рэцэнзіі блізка 1500 знакаў, абавязковы подпіс рэцэнзента, які мае ступень кандыдата або доктара навук).
У Інтэрнэце «Спадчыну» можна чытаць:
http://kamunikat.net.iig.pl/spadczyna.htm
Публікуецца на сайце з
ласкавай згоды Рэдакцыі
часопісу СПАДЧЫНА |