БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

СПАДЧЫНА НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
СПАДЧЫНА № 2-3/2003       Спажывецкая культура

Прывілей сялянам-кухарам

«Міхал з Божае ласкі кароль польскі, вялікі князь літоўскі, рускі, прускі, мазавецкі, жамойцкі, кіеўскі, валынскі, падольскі, падляшскі, інфлянцкі, смаленскі, северскі й чарнігаўскі.

Абвяшчаем тым нашым лістом, каму гэта трэба ведаць, што быў пакладзены перад намі ліст-прывілей найяснейшага караля Яго мосці Яна Казімера папярэдніка нашага на пергаміне па-польску пад датай у Самбары дня 30 месяца жніўня году панскага 1660 пісаны, рукой згаданага караля Яго мосці падпісаны, велькай пячаткай ВКЛ пры ім вісячай запячатаны, моцны, здаровы, цэлы, непарушаны і ніякага падазрэння ў сабе не маючы, на вольнасці і правы кухарам нашым у Горадзенскай эканоміі мяшкаючым, ад папярэднікаў нашых наданы, ім служачы. Ад імя якіх пададзены ёсць да нас праз некаторых паноў-радаў і ўраднікаў нашых дворных, пры нас на той час будучых, а менавіта ад імя шляхетных Панаса Лаўрына Аксамітовіча і Аляксандра Садоўскага, кухараў для пацвярджэння намі ім згаданых правоў, ад продкаў сабе тут названых, з просьбай, каб мы сілай і павагай нашай каралеўскай згаданы канфірмацыйны прывілей пацвердзілі, умацавалі і адобрылі, які слова ў слова ўпісваючы так у сабе мае:

Ян Казімер з Божае ласкі кароль польскі, вялікі князь літоўскі, рускі і г.д. Абвяшчаем тым нашым лістом-прывілеем, каму гэта ведаць належыць. Быў пакладзены перад намі ліст-прывілей найяснейшага Ўладзіслава IV караля Яго Мосці польскага й вялікага князя літоўскага, пана брата нашага на пергаміне па-польску пад датай у Горадні дня 27 месяца марта году 1633 пісаны, рукамі ЯКМосці і вялебнага Марціяна Трызны, рэферэндарыя й пісара ВКЛ падпісаны, з велькай пячаткай ВКЛ пры ім вісячай, моцны, цэлы, непарушаны, непадазроны, якім кароль Яго Мосць Уладзіслаў дазваляе канфірмаваць прывілей караля Яго Мосці Стэфана ў Горадні году 1582 месяца ліпеня 1 дня кухарам нашым дворным на 56 валокаў грунту на службе кухарскай у Горадзенскім павеце ў вёсках да эканоміі тамтэйшай належачых, гэта значыць у вёсках Здановічы, Каменны Мост, Няцечы, Радзяевічы і Семярэнкі названых, такім спосабам наданых, што кожны кухар адную валоку з усімі да яе прыналежнасцямі — лугамі, барамі, выпасамі, моргамі, наддаткамі й іншымі ўласнасцямі павінен мець на службе кухарскай, а другую валоку на чыншу, які пад час міру, калі ў хаце сядзець будуць, паводле рэвізорскай уставы плаціць павінен, а калі на ўслузе кухні нашай будзе ці на вайне або дзе яшчэ, тады ад уплаты вольны й ім самым, жонкам і іх дзецям, звальняючы іх ад усялякіх іншых павіннасцяў і ўвогуле адрознымі й вышэйшымі ад стану людзей простых чынячы, і над тое навязкі ім па злотых 25 прызначаючы, даны і потым прывілеем найяснейшага Жыгімонта ІІІ караля Яго Мосці пана бацькі нашага ў годзе 1590 у Варшаве 13 дня месяца студзеня пісаным, ва ўсіх пунктах з тым прыдаткам пацверджаны, што калі які кухар свае валокі прадаць захоча другому такім жа правам, тады яму гэта вольна будзе, і ўнесена ёсць да нас ад імя нашых кухараў дворных, гэта значыць Мікалая Ўрублеўскага, Яна Будзілоўскага, Юрыя Багушовіча, Паўла Міхнеровіча, Лукаша Няцецкага, Сямёна Аляхновіча, Якуба Сезянеўскага, Андрэя Янушэвіча, Астафея Садоўскага, Пятра Ўрублеўскага і іх саўдзельнікаў просьба, каб мы такога іх надання і вольнасці прывілей павагай нашай умоцнілі і пацвердзілі, які ўпісваючы слова ў слова так у сабе мае:

Уладзіслаў ІV з Божае ласкі кароль польскі, вялікі князь літоўскі і г.д. абвяшчаем тым нашым лістом, каму гэта ведаць належыць, што Святой памяці кароль Стэфан, папярэднік наш сваім прывілеем пад датай у Горадні году панскага 1582 месяца ліпеня 1 дня кухарам па імёнах і прозвішчах у самым прывілею апісаным і адзначаным, у Горадзенскім старостве на каралеўскіх грунтах у вёсках Здановічы, Каменны Мост, Няцечы, Радзяевічы, Семярэнкі названых мяшкаючых, 56 валокаў на службе кухарскай вызваліўшы і ад усялякіх павіннасцяў даць і канфераваць дазволіў, прызначаючы і даючы кожнаму з іх 1 валоку і моргі сенажатныя вольныя, а з другой, каб чынш да скарбу нашага паводле рэвізорскай уставы гатовымі грошмі ў мірны час плацілі. А калі б які з іх у кухні нашай дзе-небудзь пры бытнасці нашай або таксама і на вайне будзе бываць, тады і з той другой валокі ад чыншаў вольны застаецца, павінны толькі самыя службу кухарскую адпраўляць, бо той жа Святой памяці кароль Яго Мосць Стэфан, чынячы іх адрознымі ад людзей простага стану, навязкі кожнаму з іх па 6 рублёў, гэта значыць па злотых 25 прызначыць загадаў, а потым Святой памяці кароль Яго мосць Жыгімонт ІІІ пан бацька наш такі прывілей ва ўсім пад датай у Варшаве на Сойме вальным году панскага 1590 месяца студзеня 13 дня пацвердзіўшы, пры згаданых валоках і грунтах, таксама пажытках як-небудзь названых здаўна да іх прыналежных, тых жа кухараў, жонак, дзяцей іх у спакойным трыманні і ўжывані захаваць, на такой жа службе вышэйзгаданай і з тым наданнем навязкі, як вышэй апісана, без чынення ніякіх іншых над вышэйапісаных павіннасцяў надаць на вечныя часы з вольным продажам тых жа валокаў дазволіў. Тады пададзена ёсць нам просьба ад імя Яна Няцецкага, Мікалая, Людвіка, Казімера, Аляксандра і Войцеха Будзіловічаў, Гарасіма Аксамітовіча, Фёдара Наровіча, Адама Аўгусціновіча, Барыса Варановіча, Марціна Снарскага, Яна Міклашэвіча, Грыгорыя Аляхновіча, Пятра Савасевіча, Юрыя Курклевіча, Мікалая, Ляўка і Андрэя Садоўскіх, Яна Маскалевіча, Стэфана Пятровіча, Станіслава Юргелевіча, Васіля Аляхновіча, Шчаснага Яновіча, Яна Бенедыктовіча, Філона Бартасевіча, Мікалая Вайцяховіча, Астапка Паўловіча, Валянціна Карэнковіча, Міхала Грынцовіча, Барташа Янушоўскага, Тамка Яновіча, Міхала Махнацэвіча, Фёдара Філіповіча і іншых усіх іх саўдзельнікаў, каб мы ім такія правы на агавораныя вышэй валокі, служачыя сілай і павагай нашай каралеўскай, пацвердзілі і ўмацавалі, як і цяперашнім лістом нашым чынячы, на просьбу паноў-радаў і ўраднікаў нашага двару, а не меней, маючы міласцівы погляд і назіранне на заслугі іх, якія нам у экспедыцыях розных, як Маскоўскай пад Смаленскам і Мажайскам, аддавалі, ва ўсіх частках, пунктах, кандыцыях і кляўзулях вышэйзгаданых зацвярджаем і ўмацняем, хочучы мець, каб пры спакойным ужыванні такіх валокаў на вечныя часы захаваныя былі. На што для лепшай веры рукой нашай падпісаўшыся, пячатку ВКЛ прыціснуць загадалі. Дадзены ў Горадні дня 27 месяца марта году паньскага 1633, панавання нашага польскага 1, а шведскага 2 году. Уладзіслаў кароль. Марцыян Трызна, рэферэндары і пісар ВКЛ. Мы да слушнай вышэйзгаданых кухараў схіліўшыся просьбы, а не меней маючы міласцівы погляд на верныя, сталыя і зычлівыя іх паслугі, якія яны праз гэтыя ўсе смутныя гады пры боку нашым у розных абозах і рэзідэнцыях аказвалі і аказваюць, таксама на шкоды і страты, якія з-за веры і цноты сваёй ад непрыяцеля Маскаля, Горадні трымаючага і спусташаючага, на здароўі і маёнтках сваіх панеслі, вышэйзгаданы прывілей найяснейшага Ўладзіслава караля Яго Мосці польскага пана брата нашага і іншыя ў ім спецыфікаваныя прывілеі ва ўсіх пунктах, параграфах, кандыцыях і кляўзулях павагай нашай каралеўскай умацоўваем і зацвярджаем пры вольным згаданых валокаў трыманні і пры згаданай вышэй навязцы нашых кухараў, жонак і дзяцей іх абодвух полаў на вечныя часы захоўваем з тым тлумачэннем, што тых сваіх валокаў кухары не могуць простым сялянам прадаваць, а не ад сябе перадаваць, але толькі адзін другому, самыя паміж сабой, могуць прадаваць і купляць. Зверх таго, іх хаты і валокі ад усялякіх жаўнерскіх цяжкасцяў, такіх як: стацыі, хлябы, пастоі, начлегі, клопаты, падводы, складкі, выкупы і іншых усялякіх збораў, цяпер і на потым чынім вольнымі. На што для лепшай веры рукой нашай падпісаўшыся пячатку ВКЛ прыціснуць загадалі. Дадзены ў Самбары дня 30 месяца жніўня, году паньскага 1660, панавання каралеўстваў нашых Польскага 12, а Шведскага 13 году. У тым канфірмацыйным прывілеі подпіс рук тымі словамі: Ян Казімер кароль, Андрэй Катовіч. Ззаду таго канфірмацыйнага прывілею, у бок вісячай пячаткі, ёсць кансэрвацыя камісараў тымі словамі: Году панскага 1662, 26 студзеня, перад намі камісарамі ад Яго Каралеўскай Мосці, Пана нашага Міласцівага да Горадзенскай эканоміі пасланымі, гэты прывілей быў пакладзены, якога ніяк не парушаючы пры ўсёй моцы ва ўсім захоўваем. Дадзены ў Красніку як вышэй, ксяндзы Томаш Уейскі, біскуп кіеўскі, камісар, Стэфан Вяжбоўскі, рэферэндары каронны, абат парадзіскі, канонік кракаўскі, падскарбі пакаёвы ЯКМ. Мы, тады, Міхал кароль, да вышэйапісанай кухараў нашых дворных, у вёсках вышэйпададзеных нашай Горадзенскай эканоміі жывучых, просьбы да нас унесенай ласкава схіліўшыся, згаданы канфірмацыйны прывілей найяснейшых каралёў Іх Мосцяў польскіх папярэднікаў нашых, ім на старадаўнія правы і вольнасці нададзены, ва ўсіх пунктах, кляўзулях, параграфах і ўмовах, сілай і павагай нашай каралеўскай (Jnquantum Juris est et usus earum habetur) пацвярджаем, умацняем і згаджаемся на вечныя часы. А зверх таго, з заляцанняў тых жа паноў-радаў нашых, улічыўшы заслугі іх найяснейшым папярэднікам нашым аказаныя, а да такіх жа самых паслугаў і для нас жадаючы заахвоціць, задумалі мы, за іх суплікай, пры правах і вольнасцях даўніх, як вышэй у гэтым прывілею пералічаным асобам, так і іх нашчадкам, навечна захаваць, якія пункты за нашай ласкай ёсць такія: найперш, захоўваючы свае даўнія правы, калі будзе ў тым патрэба для Рэчы Паспалітай, з васьмі валокаў пахолка з канём добрым павінны ставіць і ўжо з валокі ніякага чыншу даваць не будуць, пакуль будзе цягнуцца з тых валокаў вайсковая служба, або, калі пахолка на службу вайсковую выпраўляць не будуць, тады з кожнай валокі па тры злотых маюць плаціць кожны год чыншу. Па-другое, да тых звяртаючыся іх правоў і вольнасцяў, ніякую рэч, як сам горадзенскі эканом цяперашні і пасля які будзе, так і падначаленыя іх — ніхто з іх не павінен судзіць і да права дворнага прыцягваць над даўні іх (кухараў) звычай — да Горадзенскага гроду ці перад самым старастам правам шляхоцкім, праз падачу позвы чатырма нядзелямі перад тэрмінам рочкаў аб выпадку якім да гроду. Па-трэцяе, мы, запабягаючы эксцэсам і выпадкам, як з кухараў нашых, калі які здзейсніць, так і яны, калі ад каго-небудзь якое абвінавачанне атрымаюць, навязкі за іх суплікай, як уверсе, 20 коп надаем і, каб вечна гэта было, мець хочам... Пры гэтым высвятляецца, што перад тым, з тых згаданых у прывілею вольнасцяў, ніколі ніхто з тых кухараў нашых не даваў дзесяціны ксяндзу плябану квасоўскаму... Таму і ў тым іх вольнымі чынячы, гэтыя нашыя наданыя ім пункты пацвярджаем на вечныя часы... [страчаны тэкст] ...пячатку ВКЛ прыціснуць загадалі. Дадзены ў Варшаве, 12 мая, году панскага 1670, панавання нашага першага года. Міхал кароль...».

Публікацыя й пераклад Аляксея ШАЛАНДЫ

У арыгінале прывілей надрукаваны: Шаланда А. Пергаміны канца ХVI—XVII ст. на лацінскай і польскіх мовах у фондах Горадзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея // Герольд Litherland. Горадня, 2002. № 3—4. С. 107—110.
 


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Рэдакцыі часопісу СПАДЧЫНА

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster