БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

СПАДЧЫНА НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
 СПАДЧЫНА № 4-5/2003      Тэма нумару: Музеі і архівы

Новыя здабыткі Музею старажытнабеларускай культуры

Традыцыйны касцюм, што прадстаўлены ў Музеі старажытнабеларускай культуры Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі й фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заўсёды прыцягвае ўвагу наведнікаў. Разам з іншымі экспанатамі ён яскрава адлюстроўвае менталітэт беларускага народу, паказвае ягоны густ і мастацкія здольнасці.

Калекцыя народных тканінаў — адна з самых вялікіх у музеі. Тым не менш, яна штогод папаўняецца новымі цікавымі экспанатамі і комплексамі традыцыйнага адзення. Таму выстава «Традыцыйны касцюм. Традыцыйны тэкстыль. Новыя здабыткі», што распачала працу падчас святкавання 25-гадовага юбілею музею, з’явілася своеасаблівай справаздачай дзейнасці за апошнія гады, у асноўным 2003—2004.

10 святочных строяў традыцыйнага жаночага адзення з розных рэгіёнаў Беларусі і блізкага замежжа — стрыжань выставы.

Каштоўным набыткам стала папаўненне фондаў трыма поўнымі строямі з Бярэзінскага раёну Мінскай вобласці, што з’яўляецца і навуковым адкрыццём, паколькі традыцыйны касцюм гэтага раёну пакуль што не быў вядомы. Адзін дзявочы і два жаночыя строі адлюстроўваюць асаблівасць адзення згаданага арэалу. Яна праявілася ў спалучэнні некаторых архаічных рысаў (лаканічнасць арнаментальна-кампазіцыйнага вырашэння, стрыманасць каларыту, у якім пераважае шараваты колер ільняной тканіны) са складанай тэхнікай шматнітовага ткацтва, якія з’явіліся ў народным асяродку пад уплывам дзейнасці рамеснікаў у другой палове ХІХ ст. Вельмі важна, што жаночыя строі экспанаваліся з галаўнымі ўборамі — аўтэнтычнай наміткай, спосаб завівання якой быў зафіксаваны ў экспедыцыі ў 2004 г., і рэканструяванымі ў матэрыяле, адпаведна экспедыцыйным звесткам, чапцом і хусткай.

Жаночыя строі Лоеўскага, Брагінскага і Лельчыцкага раёнаў Гомельскай вобласці даюць уяўленне пра самабытнасць касцюмаў паўднёвай часткі Усходняга Палесся. У гэтым рэгіёне традыцыйны касцюм доўга ўжываўся ў сялянскім асяродку, але пры гэтым ён прыстасоўваўся да моды і густаў новага часу, а для яго вырабу і аздаблення выкарыстоўваліся новыя матэрыялы і тэхнікі, што і адлюстравалі паказаныя строі. Вобразную характарыстыку жаночых касцюмаў з Лоеўскага раёна дапоўніла выяўленая падчас вывучэння экспедыцыйнага матэрыялу невялікая дэталь — своеасаблівая этыкетная хустачка з загорнутымі ў яе кветкамі, без якой маладыя жанчыны і дзяўчаты практычна не выходзілі на вуліцу ў святочны дзень.

Новым здабыткам музею з’явіліся таксама два касцюмы беларусак блізкага замежжа — Смаленшчыны і Браншчыны, якія дапамагаюць зрабіць параўнальны аналіз матэрыялу і выявіць агульныя і асобныя рысы ў традыцыйным касцюме ўсходняга памежжа.

Трэба адзначыць, што ўсе названыя вышэй строі перададзены ў дар музею. За кожным стаіць цікавая гісторыя яго выяўлення і набыцця, а таксама вялікая праца па рэстаўраванні, наданні ім экспазіцыйнага выгляду. Амаль кожная рэч, што трапляе ў наш музей, пашырае кола яго сяброў, без якіх папаўненне музейных фондаў, а значыць і захаванне нашай культурнай спадчыны ў цяперашніх эканамічных умовах, было б немагчымым. Хочацца выказаць шчырую падзяку тым людзям, што маюць непасрэднае дачыненне да стварэння нашай юбілейнай выставы. Гэта Анатоль Сініла, аспірант Інстытуту гісторыі НАН РБ; Ігар Карашчанка, былы супрацоўнік ІМЭФ; Рэгіна Гамзовіч, журналістка; Галіна Пінчук, загадчыца клубу ў в. Чыжаха Бярэзінскага раёну; Ларыса Гардзіеўская, дырэктар школы в. Якшыцы Бярэзінскага раёну; Тамара Кірыновіч, супрацоўніца Мінскага Дому мадэляў, карані якой таксама на Бярэзіншчыне. Шмат іншых людзей таксама перадалі свае рэчы ў дар музею і дапамаглі ў зборы навуковай інфармацыі.

Касцюмы Заходняга Палесся — Драгічынскі і Кобрынскі раёны — самі па сабе не новыя ў музейнай калекцыі, але зафіксаваныя ў экспедыцыях спосабы завівання платаў, дазволілі паказаць іх у новым выглядзе. Шэраг рэканструяваных спосабаў завівання намітак і платаў былі паказаны таксама ў серыі графічных малюнкаў.

У апошнія гады калекцыя музею папоўнілася і трыма вельмі рэдкімі на сённяшні час экспанатамі — панёвамі, — архаічным жаночым паясным адзеннем расхіннага тыпу. Адна з іх паходзіць з в. Неглюбка Веткаўскага раёну Гомельскай вобласці, дзве — з Сумскай вобласці, што на Украіне (этнаграфічная група «Гаруны»). Яны розняцца каларытам, агульным характарам дэкору і спосабам ткацтва, але падобныя па канструкцыі і некаторых прыёмах аздаблення. Гэта дае падставы для параўнальнага іх вывучэння. Навукова-практычным здабыткам апошняга часу ёсць рэканструкцыя страчанага спосабу вырабу неглюбскай панёвы. Ён спалучае ў сабе тры старажытныя тэхнікі ткацтва: чатырохнітовую, браную і закладную. Гэтая рэканструкцыя таксама была паказана ў графічным варыянце.

Рэдкія і вельмі цікавыя знаходкі — сялянскія навалкі першай паловы ХХ ст., якія ўражваюць не толькі шыкоўным дэкаратыўна-арнаментальным аздабленнем, але і памерамі. Пры шырыні 70—80 см іх даўжыня дасягае 120—135 см.

Завяршалі экспазіцыю выставы дзве вітрыны з ручнікамі, набытымі ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці, а таксама ў беларусаў на Смаленшчыне і тэрыторыі былой Цвярской губерні (Расея).

На выставе былі паказаны далёка не ўсе творы, якія папоўнілі музейныя фонды ў апошнія гады, і толькі частка навуковых распрацовак, але яна прадэманстравала галоўны вынік работы, — пашырэнне кола людзей, неабыякавых да нашай традыцыйнай культуры, зацікаўленых у яе захаванні, папулярызацыі й развіцці на новым узроўні. Шмат гадоў Музей старажытнабеларускай культуры з’яўляецца своеасаблівым грамадскім навукова-метадычным цэнтрам па выхаванні творчай моладзі, у свой юбілей ён атрымаў ад яе незвычайны падарунак. Сябры музею — студэнты Мінскага прафесійна-тэхнічнага каледжу швейнай прамысловасці разам са сваёй выкладчыцай Ларысай Мятлеўскай і спявачкай беларускіх народных песняў Наталляй Матыліцкай зрабілі юбілейную выставу на святкаванні 25-годдзя адкрыцця музею яркай і незабыўнай. Пад прыгожыя спевы і тэатралізаваныя імправізацыі яны паказалі калекцыю з пятнаццаці строяў розных этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі, вырабленую імі паводле аўтэнтычных узораў. Прыемна адзначыць, што натхняльнік гэтай працы — Музей старажытнабеларускай культуры.

Марыя ВІННІКАВА


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Рэдакцыі часопісу СПАДЧЫНА

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster