БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

ШУФЛЯДА НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
Шуфляда № 1/1999

“ДРУГАЯ” ЭЎРОПА

БАЎГАРЫЯ

Міхаіл Недэльчаў / Михаил Неделчев

Дысыдэнцкая рулетка Баўгарыі

Гаварыць пра дысыдэнцкі рух у Баўгарыі было б перабольшаньнем. Адмаўляць існаваньне дысэнту ў нядаўнай і зусім блізкай гісторыі было б, так бы мовіць, несправядлівым. Відавочна, што да 1986—1987 не было падставаў казаць пра арганізаваныя групы людзей, прадстаўнікоў «іншасьці» думкі; не было сапраўды драматычнага грамадзкага праяўленьня дысыдэнцкае дзейнасьці; часта гэта ўяўляла сабою асобныя кампаніі ці індывідуальныя мастацкія заявы. Шмат зь іх засталіся напаўананімнымі, інфармацыя пра гэтыя акцыі цыркулявала ў вузкіх сяброўскіх колах і яе пашырэньне стрымлівалася пільнымі віжамі дзяржаўнае бясьпекі (таталітарнай палітычнай паліцыі). Адначасова, адсутнасьць грамадзкага выяўленьня і арганізацыяў не азначала, што людзі Баўгарыі прынялі камуністычны рэжым, што не было практыкі выкарыстаньня эзопаўскіх сродкаў у журналістыцы, паэзіі і драме, што інтэлектуалы і мастакі не выказвалі адкрыта і заўсёдна свае апазыцыйныя думкі. Натуральна, апазыцыйная думка мусіла быць “падпольнай”, абмежаванай парамэтрамі прыватнага жыцьця. Яна мусіла быць шырока распаўсюджанай, але няздольнай знайсьці адпаведнага грамадзкага гучаньня.

У 70-80-х, калі рэжым адкрыта крытыкаваўся, ён, тым ня менш, менавіта тады быў найбольш небясьпечны, выкарыстоўваючы розныя мэтады ў намаганьнях збэсьціць наўбольш уздольненых і папулярных у грамадзтве людзей, ператвараючы іх праз майстэрска кіраваныя мэдыі і іншыя сродкі грамадзкай экспрэсіі ў нешта накшталт афіцыйных «блазнаў»-дысыдэнтаў. Можна сказаць, што камуністычныя ўлады выкарыстоўвалі стратэгію, якая найлепшым чынам характарызуецца цынічным і тэарэтычна пасьпяховым азначэньнем, прапанаваным адным з партыйных лідараў таго часу (сябрам Цэнтральнага камітэту) як «сацыяльная аддушына».

Калі зірнуць у мінулае, то сытуацыя не падаецца такой ужо «ідэалістычнай» для рэжыму і ягоных ахвяраў. На той час у Баўгарыі дзейнасьць іншадумцаў бяз жалю душылася. Да сёньняшніх дзён у краіне гавораць пра жахлівыя катаваньні і масавыя забойствы ў канцэтрацыйных лягерох у Беляне ў 50-х і ў Ловэчы у 60-ых, дзе знаходзіліся ў зьняволеньні тысячы пісьменьнікаў, музыкаў, журналістаў, сьвятароў і звычайных маладых людзей, арыштаваных ува ўнівэрсытэтах пасьля акцыяў пратэсту супраць савецкай акупацыі Вугоршчыны падчас рэвалюцыі ў 1956 годзе.

Сотні сяброў і актывістаў старых традыцыйных палітычных партыяў Баўгарыі -- Сацыял-дэмакратычнай, Дэмакратычнай і асабліва Аграрнага Саюзу (БСНС «Нікола Петкаў») -- былі кінутыя ў турмы, дзе знаходзіліся ажно да 60-х і 70-х гадоў. Па вызваленьні некаторых аказалася, што яны ня здольныя прызвычаіцца да новых “сацыялістычных” адносінаў у грамадзтве і ў хуткім часе значная частка гэтых людзей зноў апынулася ў канцэнтрацыйных лягерох ці ў закінутых рэгіёных краіны, дзе мусілі ў высылцы правесьці жыцьцё “бяз права зьмены месца жыхарства”.

Калі ў 1990 мы займаліся стварэньнем стылю і зьнешняга вобразу толькі што створанага буйнога антыкамуністычнага руху – Саюзу Дэмакратычных Сілаў, што ўяўляў сабою размаітую і гнуткую кааліцыю, -- то зрабілі дзьве памылкі. Па-першае, мы засяродзілі нашую ўвагу на гэтых састарэлых людзях -- сапраўдных ахвярах камунізму. Гэта яны вялі рэй у нашых адкрытых выказваньнях, поўных хаатычна узноўленнай, старой ідэалягічнай рыторыкі. Па-другое, на адным з нашых прапагандысцкіх плякатаў падчас перадвыбарчай кампаніі была надрукаваная змрочная, чорна-белая мапа Баўгарыі, прапанаваная Жакам Сэгелам. На ёй былі пазначаныя крыжамі і чэрапамі зь перакрыжаванымі касьцьмі месцы камуністычных канцлягероў. Для маладых пакаленьняў Баўгарыі гэта было балючай таямніцай іх бацькоў, і яны не жадалі закладваць яе ў сваю памяць, ператварыць яе ў сымбалізм -- яны не жадалі браць гэты сымбалізм з сабою ў будучыню.

Я згадаў гэтыя факты дзеля таго, каб адзначыць, што, у адрозьненьне ад Польскай канцэпцыі шырокай палітычнай актыўнасьці добра арганізаваных дысыдэнтаў, ад польскіх рэаліяў 60-70-х і 80-х -- пэрыяду нарастальнага рытму, выбітных асобаў, індывідуальных дзеяньняў і грамадзкіх калектыўных кампаніяў, -- баўгарскія антыкамуністы, кіруючыся інтуіцыяй, якая заставалася ірацыянальнай яшчэ нават і пазьней, наіўна прапаноўвалі суайчыньнікам сваё бачаньне назаўсёды мінулай камуністычнай эпохі. Некаторыя з антыкамуністаў абясьцілі, што трэбна вярнуцца да 1945 году (ці, нават, да 1939), каб распачаць усё наноў і жыць адной нацыяй, сям’ёй і роўным індывідуальным быцьцём. Магчыма, гэты наіўны і нядзейсны прапагандысцкі тэзыс можа патлумачыць тое, чаму на працягу мінулых 6-7 гадоў асобы і дзейнасьць дысыдэнтаў часта ігнараваліся ці, нават, забываліся.

Яшчэ адна несправядлівасьць -- паводле ўсё яшчэ, як мне здаецца, актуальнай сэнтэнцыі, у Баўгарыі “нельга быць прарокам у сваёй Айчыне”. Баўгарскія дысыдэнты, якія прыяжджалі з-за мяжы, былі цёпла сустрэты і наіўна абешчаныя “аўтэнтычнымі баўгарскімі дысыдэнтамі”, найбольш пацярпелымі ад камуністычнага рэжыму. Гэтае разуменьне, магчыма, было апраўдана трагічным лёсам забітага сумнавядомым “баўгарскім парасонам” вялікага баўгарскага пісьменьніка Георгія Маркава -- аўтара “Завочных рэпартажаў пра Баўгарыю”, якія трансьляваліся шточацьвер па лёнданскім ВВС, і якія засталіся аднымі з найлепшых апісаньняў камуністычнай рэчаіснасьці ў Баўгарыі ўва ўсіх яе аспэктах, улучаючы апісаньне самай вярхавіныўлады, дзе месьцілася найгалоўнейшая намэнклятура і сам Тодар Жыўкаў. Але лёс Маркава -- гэта выключэньне, і дысыдэнцтва за мяжою для многіх нашых суайчыньнікаў было нашмат больш выгоднае, чым, напрыклад, быць выкінутым з унівэрсытэту ў сябе на Бацькаўшчыне.

Гаворачы пра дысыдэнтах-імігрантах, трэба назваць імёны некаторых выбітных баўгарскіх іншадумцаў: Асэн Ігнатаў, філёзаф, які працаваў у нямецкіх унівэрсытэтах і напісаў вядомую “Філязофію камунізму” (у 60-я, калі я быў студэнтам, то меў гонар слухаць ягоныя лекцыі па фармальнай лёгіцы ў Сафійскім унівэрсытэце); Стэфан Папоў, які жыў у Швайцарыі і напісаў “Баўгарскую ідэю” -- выдатную канцэпцыю філязофіі баўгарскае гісторыі; Атанас Славаў, бліскучы эсэіст і біёграф, які і цяпер шакуе баўгарскіх чытачоў сваімі вольнымі палітычнымі меркаваньнямі і які пражыў у Амэрыцы 10 гадоў; найпапулярнейшая і ўлюбёная баўгарскай аудыторыяй Румяна Ўсунава -- нядаўна памерлая журналістка Радыё “Вольная Эўропа”. Румяна Ўсунава дала магчымасьць выказацца многім баўгарскім псэўда- і сапраўдным дысыдэнтам, якія дзяліліся сваімі думкамі ў этары мюнхенскага радыё ў 1987-89.

Гэты сьпіс, бязумоўна, можна падоўжыць. У яго таксама трэба ўпісаць імёны нашых суайчыньнікаў Джона (Дымі) Паніца і Яўгена Сілянава -- журналістаў, якія працавалі ў Парыжы. Аднак тут я хацеў бы адмыслова зьвярнуць вашую ўвагу на адзін цікавы факт. Баўгарскім прадстаўніком у вядомым дысыдэнцкім часопісе “Континент” быў адыёзны Цэнка Барэў -- былы сябра Аграрнага Саюзу. З-за яго актыўнага ўмяшальніцтва ў алманаху амаль не было баўгарскіх тэкстаў якой-небудзь культурнай і палітычнай важкасьці. Маргінальная асоба ня можа прыняць сапраўды каштоўныя зьявы і заўсёды здольная захіліць яе заслонай маўчаньня ў адпаведнасьці з выдуманымі палітычнымі прычынамі. Такім чынам, Баўгарыя амаль адсутнічала на старонках альманаху, і баўгарскія дысыдэнты ня мелі магчымасьці ўдзельнічаць у дыялёгу дысыдэнтаў зь іншых краінаў камуністычнай Імпэрыі зла.

Аднак давайце вернемся на тэрыторыю нашай Бацькаўшчыны. Калі мы намерымся вышукаць сярод цяперашніх палітычных дзеячоў асобу, якая ўвесь час і зь вялікай рашучасьцю прытрымлівалася лініі дысыдэнта, то, без усялякіх сумневаў, мы знойдзем імя прэзыдэнта рэспублікі, філёзафа д-ра Жэлю Жэлева. Напрыканцы 60-х яго гучна выставілі з акадэмічнай супольнасьці за дысэртацыю, дзе ён пераглядаў вядомую ленінскую дэфініцыю матэрыі. Жэлеў быў сасланы далёка ад сталіцы, у вясковую хату ягонай жонкі, дзе ён працаваў над сваёй асноўнай працай -- дасьледаваньнем фашызму. Неверагодна, але гэтая праца выйшла ў сьвет дзякуючы падтрымцы дачкі Тодара Жыўкава -- Людмілы Жыўкавай, якая ў той час была міністрам культуры. Гэтая праца была агульна прызнаная як аналіз самой камуністычнай таталітарнай сыстэмы.

Сёньня некаторыя крытыкі Жэлева з дэмакратычнага крыла палітычнай прасторы Балгарыі вельмі намагаюцца забыцца на яго дысыдэнцкае мінулае. Але мінулае Жэлева вызначае яго прынцыпы, яго няспынную і незалежную дзейнасьць, што не заўсёды зручная для палітычна дылетанцкае большасьці і не заўсёды цалкам успрымаецца шырокімі масамі прыхільнікаў. Такая рулетка лібэрала, які не спыняецца на дасягнутым! Доктар Жэлеў -- цэнтральная постаць і злучальнае зьвяно паміж баўгарскімі дысыдэнтамі і цяперашнімі актыўнымі палітыкамі Баўгарыі. Таксама асобамі, якія служаць злучнікамі паміж папярэднімі гістарычнымі пэрыядамі і сёньняшнім палітычным жыцьцём Баўгарыі, ёсьць адзін зь лідараў Дэмакратычнай партыі, баўгарскі дэпутат Стэфан Саваў, які пасьля доўгага знаходжаньня ў канцлягерох цяпер адзін зь вядучых палітыкаў, ды лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі д-р Петэр Дэртліеў. Да 1989 гэтыя партыйныя лідары былі амаль невядомымі перакладчыкам і лекарам.

Доктар Жэлеў быў міталягічным дысыдэнтам у акадэмічных колах, і, калі пасьля 1985 году сталася магчымым адкрыта выказваць свае антыкамуністычныя погляды ў філязофіі, культуры, літаратуры і эканоміцы на сэмінарах і канфэрэнцыях, то ўвага ўдзельнікаў на ўсіх падобных імпрэзах факусавалася на ім.

Летапісец, які цяпер вядзе з вамі размову, ёсьць сьведкам стварэньня інфармацыйных групаў унівэрсытэцкіх студэнтаў і навукоўцаў, якія зьбіралі сходы, дзе прысутнічаў дысыдэнцкі дух. Памянёныя сходы, натуральна ж, прыцягвалі і ўвагу структураў дзяржаўнае бясьпекі. Адбываліся рэпрэсіі, але гэта было ня больш, чым ветлівыя і калі-некалі грубыя папярэджаньні. Я бы хацеў адмыслова адзначыць кола маладых “новых” філёзафаў, якія ў той час распачалі выдавецкі праект “Крытыка і гуманізм”, сацыёлягаў і палітолягаў, якія сталі выканаўцамі выдавецкага праекту “Выбар”, а таксама групу філёлягаў, гісторыкаў і філёзафаў “Сынтэз”, якія зрабілі, мусіць, найлепшыя абагульненьні нашай постмадэрновай посткамуністычнай эры. Некаторыя зь іх тэкстаў зьявіліся ў новых “самвыдацкіх” часопісах “Голас” і “Мост” (рэдактары -- маладыя баўгарскія паэты Ўладзімер Леўчэў і Эдвін Сугараў) разам з працамі іншых, больш сталых пісьменьнікаў-дысыдэнтаў -- Блага Дымітрава, Радой Ралінай, Георгія Мішэва, Георгія Данаілава.

Усё нарастальны рытм гістарычнага часу разам з блізкім коляпсам камуністычнае сыстэмы і Бэрлінскага муру паспрыяў нараджэньню шматлікіх нефармальных арганізацыяў і рухаў у Баўгарыі -- Незалежная Асацыяцыя Абароны Правоў Чалавека, рэлігійныя арганізацыі, прафсаюз “Падкрэпа”, што скарыстаўся мадэльлю “Салідарнасьці”, а таксама экалягічны рух “Экагалоснасьць”.

Памянёныя арганізацыі і іх актыўнасьць завяршылі фармацыю дысыдэнцкай грамадзкай дзейнасьці ў апошнія два гады камунізму ў Баўгарыі. У хуткім часе праз радыётэлефонныя галасы будучых удзельнікаў плюралістычнага палітычнага працэсу зьявіліся грамадзкія асобы. На жаль, некаторыя з гэтых асобаў аказаліся “пярэваратнямі”. Напрыклад, сьмелы абаронца правоў чалавека Румэн Водэнічараў насамрэч быў правакатарам і цяпер ёсьць сябрам скрайняе камуна-нацыяналістычнай групы. Ці, напрыклад, першы сакратар Нацыянальнай Каардынацыйнай Рады Саюзу Дэмакратычных Сілаў цяпер намесьнік старшыні пракамуністычнай парлямэнцкай Левай Кааліцыі. Абодва гэтыя чалавекі былі апазыцыйнымі дэпутатамі ў 1990 годзе.

Аднак год 1989 быў адзначаны, галоўным чынам, дзейнасьцю і грамадзкімі сходамі “Клюбу галоснасьці і дэмакратыі” -- дзіўным форумам, што сабраў разам фанатаў “перабудовы” і марксыстаў з зацятымі антыкамуністамі. У памянёным клюбе рэй вёў Жэлю Жэлеў. Многія стратэгіі шырокай дэмакратычнай кааліцыі вызначыліся на паседжаньнях гэтага клюбу. Актыўным удзельнікам тых паседжаньняў была цяперашняя паўнамоцная прадстаўніца па справах культуры пры амбасадзе Баўгарыі ў Польшчы, прафэсар Элка Канстанцінава -- добра вядомая ў польскіх акадэмічных колах, якія бралі ўдзел у руху “Салідарнасьць”.

Празь некалькі дзён пасьля 10 лістапада 1989 -- даты, калі ў выніку ўнутрыпартыйнага перавароту мусіў сыйсьці Тодар Жыўкаў, -- быў створаны Саюз Дэмакратычных Сілаў -- кааліцыя партыяў і рухаў. Некаторыя зь іх былі новыя, некаторыя -- узноўленыя.

Прафэсар Канстанцінава і я аднавілі нашую ўлюблёную і ўтапічную (да таго моманту) лібэральную Радыкал-Дэмакратычную Партыю. Дыскусіі за Круглым сталом, страйкі і маніфэстацыі, выбары, Вялікая Нацыянальная Асамблея -- усё гэта было яшчэ наперадзе. Нас яшчэ чакалі шматлікія аргумэнты, расчараваньні і разьвітаньні. Наперадзе было цяжкае існаваньне дысыдэнтаў у варунках палітычнае свабоды, у якой, аднак, панавалі калектывісцкія настроі -- як у левым крыле, так і ў правым.

Перажываючы ланцуг бесьперапынных падзеяў, я ніколі не забываў і не забуду майго шчасьлівага, захапляльнага і вызвольнага ўдзелу ў сходзе “Салідарнасьці” 1 жніўня 1989. Ён адбываўся насупраць Жалібоскага касьцёлу, у двары якога пахаваны айцец Папялюшка. Мы крычалі: “Nie ma wolności bez Solidarności!” і я памятую сьлёзы на маіх вачох.

Пераклад з ангельскай Зьмітра Дарохіна

BULGARIA

Michael Nedelchev

The Lot-To Be a Dissident in Bulgaria

Summary

To speak about a dissident movement in Bulgaria is somewhat exaggerated statement. To deny the existence of the Dissident in recent and most recent political history of Bulgaria would be somewhat unfair. It is obvious that until 1986-87 one could not have spoken about organized groups of people, representatives of the “otherness” in thought; there was total lack of real dramatic public expression of dissident activites; often these were single campaigns or individual artistic statements. Most of them remained half-anonymous while executed on close friendly circles or muffled somewhere in the country being rapidly identified and “masked” by vigilant spies of the State Security (totalitarian political police).

Simultaneouslythis lack of public expression and organization does not mean that people in Bulgaria accepted the communist regime; that thre were not practices of Aesop’s means of expression in journalism, poetry and drama; that intelectuals and artists had not shown openly and constantly their opposition thinking. Certainly the opposition thinking was inevitably “underground”, confined in the private life parametres – widely spread and incapable of finding its relevent colourful public expression. It was the period of the 70’s and the 80’s – the regime was at the time openly spoken against, but nevertheless just then it was most dangerously and by wide variety of methods trying to corrupt the most talented and socially popular people turning them through masterly directed media expressions into something of official “jesters” – dissidents. I. e. the communist authorities implemented a strategy which best characterized by a cynical and theoretically successful definition of one of the Party leaders of the time as “social outlets”.

Михаил Неделчев – нарадзіўся ў 1942 годзе ў Сафіі. Гісторык, літаратар, палітык. У Сафійскім унівэрсытэце вывучаў славянскую філялёгію і філязофію. У 1988-1989 публікаваўся ў непадцэнзурных пэрыёдыках «Глас» і «Мост». У 1989 быў сузаснавальнікам адноўленае Радыкальна-Дэмакратычнай Партыі. У 1991-1993 – старшыня Нацыянальнага каардынацыйнага камітэту Зьвязу дэмакратычных сілаў. Дэпутат Народнага сходу (парлямэнту) у 1990-1994.

У наш час -- галоўны рэдактар часопіса лібэральнага кірунку «Дэмократически преглед». Выкладчык Новага Баўгарскага Ўнівэрсытэту. Распрацоўвае праблемы радыкал-дэмакратызму і лібэралізму ў Баўгарыі, палітычнай сыстэмы Баўгарыі, геапалітыкі Эўропы.

Кантакт: CITIZEN Society, 1000 Sofia, Ekz. Josiph 24, BULGARIA, tel/fax +980-75-67,
e-mail: csociety@sof.cit.bg 


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Цэнтру Athenaeum

кантакт: anh@belsonet.net

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія