БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

ШУФЛЯДА НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
Шуфляда № 1/1999

“ДРУГАЯ” ЭЎРОПА

ЛАТВІЯ

Інтс Цалітыс / Ints Calitіs *

Хроніка дысыдэнцкага руху ў Латвіі

1945 — 1950

Пасьля заканчэньня другой сусьветнай вайны ў Латвіі адначасова з узброеным партызанскім рухам узьніклі патрыятычныя групоўкі супраціву, якія складаліся галоўным чынам з вучняў і студэнтаў. Першая такая група ўзьнікла ўжо ў 1945 ува Ўсходняй Латвіі ў гімназіі Віляка (Vilaka). Пасьля арышту ў 1946 годзе 13 навучэнцаў група спыніла існаваньне. Самай буйной арганізацыяй такога кшталту была Латвійская Патрыятычная Грамада, якая дзейнічала ў розных рэгіёнах краіны ў 1947-48 (па справе ЛПГ было асуджана каля 200 чалавек).

1955 — 1959

Паводле зьвестак КГБ, выяўлена 48 маладзёвых апазыцыйных групаў. Пасьля савецкай інтэрвэнцыі ў Вугоршчыну ўзрасла колькасьць антысавецкіх праклямацыяў (274 праклямацыяў, аўтарамі якіх былі 42 чалавекі).

1961

Арышт удзельнікаў групы Балтыйскай Фэдэрацыі, сторанай у мэтах аб’яднаньня намаганьняў апазыцыйна настроенай інтэлігенцыі трох балтыйскіх краінаў. На працяглы тэрмін былі спынены спробы весьці арганізаваную апазыцыйную дзейнасьць.

1968

Інтэрвэнцыя ў Чэхаславаччыну ня выклікала арганізаваных акцыяў пратэсту ў Латвіі.

1975

Пасьля падпісаньня Хельсінскіх пагадненьняў у Расеі, Украіне, Грузіі і Літве ўзьнікаюць групы праваабаронцаў, якія патрабуюць выкананьня гэтых пагадненьняў. Латвійскія дысыдэнты, якія цесна супрацоўнічалі зь літоўцамі, не стварылі такой групы. Інтарэсы жыхароў Латвіі прадстаўляў віленскі Хельсінскі камітэт.

1977

Сустрэчы і абмены думкамі паміж прадстаўнікамі апазыцыі Эстоніі, Латвіі і Літвы прыводзяць да стварэньня Камітэту Вызвольных Рухаў, мэтай якога было аб’яднаньне апазыцыйных групаў і дзеячоў гэтай краіны. Задачай Камітэту бачылася пашырэньне тэзысу пра неабходнасьць аддзяленьня ад СССР. Сябры Камітэту ўсьведамлялі нерэальнасьць такой мэты, але настойвалі на юрыдычных правах. Для абгрунтаваньня мэтаў Камітэт выкарыстоўваў заўважаны ўжо тады эканамічны крызыс. У праграмных дакумэнтах Камітэту сьвядома не закраналіся палітычныя пытаньні. 23 жніўня ўладамі былў арыштавны Віктарас Пэткус (Viktaras Petkus), адзін з заснавальнікаў Камітэту ў Літве, потым распачаліся ператрусы і допыты ў Эстоніі і Латвіі. Далейшая дзейнасьць Камітэту стала немагчымай.

1979

Прадстўнікі Эстоніі, Латвіі і Літвы падрыхтавалі дакумэнт па назвай “Да ўраду СССР, ГДР, ФРГ, да урадаў дзяржаў-падпісантаў Атлянтычнай дамовы і да Генэральнага сакратара ААН Курта Вальдгайма”, вядомы таксама пад назвай «Дакумэнт 45» ці Балтыйскай хартыі. У гэтым дакумэнце высунутыя патрабаваньні апублікаваць тайныя пратаколы пакту Рыбэнтропа-Молатава. Аўтары дакумэнту зьвяртаюцца па дапамогу ў пераадоленьні наступстваў гэтага злачыннага пагадненьня.

Увосень і ўзімку КГБ праводзіць сэрыю допытаў асобаў, якія падпісалі «Дакумэнт 45». Ім было прапанавана падпісаць папярэджаньне “Аб дзейнасьці, якая супярэчыць інтарэсам дзяржавы”.

1980

Дысыдэнты 3-х балтыйскіх краінаў падрыхтавалі некалькі сумесных дакумэнтаў , якія потым былі распаўсюджаныя на Захадзе. Сярод іх былі:

-- скарга ў Міжнародны Алімпійскі Камітэт на парушэньне алімпійскіх прынцыпаў фактам правядзеньня рэгаты ў Таліне -- сталіце акупаванай Эстоніі;
-- ліст-пратэст да ўрадаў заходніх краінаў, якія не выконвалі эканамічныя санкцыі ў адносінах да СССР, уведзеныя пасьля інтэрвэнцыі ў Афганістан, і надалей пастаўлялі зерне і стратэгічна важныя тэхналёгіі.

Узьнікненьне “Салідарнасьці” спарадзіла вялікія спадзяваньні ня толькі сярод дысыдэнтаў. Улады адказалі на гэткае глушэньнем у Латвіі праграмаў польскага радыё, ліквідацыяй падпіскі на польскія газэты і часопісы, спыненьнем паездак у Польшчу. Сымбалем салідарнасьці з Польшчай сталі значкі “Салідарнасьці”, якія насілі студэнты.

1983

Арышт двух латыскіх дзеячоў апазыцыі і дзьвюх латышак-грамадзянак Швэцыі адзначыў пачатак шырокай акцыі ператрусаў і допытаў у Рызе і ваколіцах.

1988

Шматгадовыя, распачатыя яшчэ ў 60-х гадох , кантакты з дысыдэнтамі Ўкраіны, Грузіі, Беларусі і Расеі робяцца карыснымі ў пачатковай стадыі развалу СССР. Дзякуючы ім лягчэйшым робіцца аб’яднаньне аднадумцаў, зьявілася магчымасьць ствараць дэмакратычныя арганізацыі.

У кастрычніку адбываюцца ўстаноўчыя зьезды Народнага фронту Латвіі. Некалькі вядомых дысыдэнтаў не бяруць удзелу ў гэтым зьезьдзе і не ўваходзяць у кіраўніцтва фронту, зь недаверам ставяцца да ініцыятываў дзеячоў, якія так ці інакш былі зьвязаныя з камуністычнай партыяй. Досьвед, аднак, засьведчыў, што іхнія падозраньні не заўсёды мелі рацыю.

Грамадзка-палітычная дзейнасьць у Латвіі рэалізоўвалася па двум асноўным кірункам, што ў пэўным сэнсе вяло да раздрабленьня сілаў, калі казаць пра галоўную мэту — аднаўленьне незалежнасьці Латвіі.

Народны фронт быў створаны як цэнтрысцкая масавая палітычная арганізацыя, якая выкарыстоўвала ўсе магчымасьці дзеля дасягненьня рэальных мэтаў. Зь цягам часу праграма фронту зрабілася больш радыкальнай. Адначасова з Народным фронтам зьявіўся Грамадзянскі кангрэс зь вельмі радыкальнай праграмай, а ягонымі ўдзельнікамі было шмат з тых людзей, якія перасьледаваліся паводле палітычных матываў.

Аднак самае вялікае значэньне ў працэсе вызваленьня Латвіі, акрамя міжнародных фактараў, стала ўраўнаважаная палітыка Народнага фронту. Доказам гэтага стала перамога на выбарах у парлямэнт і стварэньне заканадаўчых асноваў незалежнае дзяржавы.

 

Ints Calitіs

Diary of the dissident movement in Latvia

* Ints Calitіs – нарадзіўся ў 1931 годзе. У 1948 паводле прысуду ваеннага трыбуналу за арганізацыю маладзёвай групы супраціву атрымаў 25 гадоў зьняволеньня; у 1949-1955 працаваў на залатых і ўранавых руднікох на Калыме. Амніставаны ў 1956. Вярнуўся ў Латвію ў 1964. У 1968 быў гаспадаром сустрэчы прадстаўнікоў палітычнай апазыцыі Латвіі, Літвы і Эстоніі. З 1977 сябра Камітэту Нацыянальна-Вызваленчых Рухаў, з-за чаго на працягу 1977-1979 у яго неаднаразова праводзіліся ператрусы, выклікаўся на допыты. У 1979 – сыгнатар Балтыйскай Хартыі. У 1983 асуджаны на 6 год пазбаўленьня волі; вызвалены ў 1986 на хвалі перестройки. У 1987 браў удзел у працы Рыскага Камітэту Грамадзкіх Аб’яднаньняў; быў арганізатарам бібліятэкі палітычных выданьняў і нефармальнай прэсы. У 1988 стаў адным з кіраўнікоў Народнага Фронту Латвіі, загадчыкам Цэнтру гістарычных дакумэнтаў; у 1989 кіраваў камісіяй Народнага Фронту па супрацоўніцтве з дэмакратычнымі рухамі ў СССР. У 1990 на свабодных выбарах абраны ў Вярхоўны Савет Латвійскай Рэспублікі. У 1992 стварыў Фундацыю Разьвіцьця Дэмакратыі ў Латвіі. У наш час ёсьць сябрам Рады Дэмакратычнай Партыі Saimnieks.

Кантакт: LV-1082 Riga, Dzelzavas 74, tel. +257-94-24, fax +782-85-40


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Цэнтру Athenaeum

кантакт: anh@belsonet.net

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія