БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

ШУФЛЯДА НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
Шуфляда № 1/1999

“ДРУГАЯ” ЭЎРОПА

РУМЫНІЯ

Ромулюс Русан / Romulus Rusan

Хроніка палітычнай апазыцыі ў Румыніі

1945-1963

Паміж 1945 і 1964 гадамі каля 2 мільёнаў чалавек былі пазбаўлены свабоды , у тым ліку прадстаўнікі палітычнай, рэлігійнай і культурнай элітаў. У гарадох хаваліся сотні афіцэраў, студэнтаў, вучняў, рабочых і сялянаў — удзельнікаў узброенага супраціву. Вёска выступала супраць прымусовай калектывізацыі. Найбольш значныя такія выступы адбыліся ў 1950-1952, 1956-1957, 1960-1961 гадох.

У 1956 годзе пасьля студэнцкіх маніфэстацыяў салідарнасьці з Вугоршчынай у Бухарэсьце і Тымішаары распачаліся перасьледы студэнтаў.

У гэтым жа годзе спачатку ў Францыі, а потым ў ЗША былі арганізаваныя нацыянальныя румынскія камітэты.

Пасьля вываду Чырвонай Арміі з Румыніі ў 1958 г. распачалася ідэалягічная чыстка ў галіне культуры і асьветы.

1964 – 1971

У красавіку 1964 Георгіу-Дэж (Gheorghiu-Dej) абясьціў незалежнасьць ад Масквы, а ў ліпене -- усеагульную амністыю палітвязьняў. Па вяртаньню ім прапануюць другасныя, часта не па прафэсіі месцы працы, іх ізалююць ад грамадзтва і кантралююць. Так працягвалася ў некаторых выпадках да 1989 году.

Cакавік 1965: новы генэральны сакратар партыі Нікалае Чаўшэску распачынае працэс ідэалягічнай, культурнай і эканамічнай лібэралізацыі, якая працягваецца некалькі год.

Жнівень 1968: Чаўшэску адмаўляецца браць удзел у агрэсіі ў Чэхаславакію, што пераўтварае яго ў міжнароднага ідала і закладае падмурак культу асобы.

Ліпень 1971: Чаўшэску абвяшчае сваю «культурную рэвалюцыю» – на ўзор кітайскай і паўночна-карэйскай. Інтэлектуалы зноў пазбавіліся набытай было свабоды слова. Спроба аднаўленьня некаторых свабодаў зьмянілася палітыкай выхаваньня «новага чалавека» – істоты, пазбаўленай актыўнай сьвядомасьці і грамадзкай пазыцыі.

1972-1989

1972: падчас сустрэчы з Чаўшэску многія дзеячы культуры, сярод якіх паэт Анатоль Э. Баконскі (Anatol E. Baconski) і скульптар Джёрджу Апосту (George Apostu) выказваюць пратэст супраць «культурнай рэвалюцыі».

1974–1978: Віктар Фрунза (Viktar Frunza) піша «Гісторыю сталінізму ў Румыніі», якую потым выходзіць на Захадзе. 8 верасьня 1978 агенцыя Reuters перадае адкрыты ліст Віктара Фрунза да Ніколае Чаўшэску, у якім былі скрытыкаваныя парушэньні правоў чалавека і культ асобы. У 1980 Віктар Фрунза вымушаны быў пакінуць краіну.

1975-1976: Першыя спробы ўзнаўленьня Народнай Сялянскай Партыі, распушчанай у 1947 годзе, выклікаюць жорсткую рэакцыю рэжыму, які ізалюе палітычных дзеячоў, што ў 1964 былі вызваленыя з турмы.

1977:

Люты 1977: пісьменьнік Паўль Гома (Paul Goma), дактары Ён Вяну (Ion Vianu) і Ён Лядэа (Ion Ladea), гісторык Улад Джэарджэску (Vlad Georgescu) абвясьцілі пра сваю салідарнасьць з чэхаславацкай «Хартыяй-77». «Рух Гомы» знайшоў паплечнікаў, нягледзячы на допыты, арышты і высылкі па-за межы краіны. Інфармацыйная блякада замінала ладзіць кантакты зь іншымі апазыцыйнымі рухамі.

31 траўня 1977 адбылася дэманстрацыя супраць разбурэньня царквы Энэі (Enei) у Бухарэсьце.

2 жніўня 1977 у Люпэні (Lupeni) распачынаецца страйк, які на працягу тыдня ахоплівае 10 тыс. шахтароў. Страйкоўцы ўзялі ў якасьць закладнікаў партыйных актывістаў, што прымусіла прыехаць Чаўшэску. Патрабаваньні шахтароў тычыліся закону пра заробкі і пэнсіі, супраць жабрацкай мэдычнай дапамогі і мізэрнай прававой аховы, супраць дрэнных паставак харчаваньня ды абсталяваньня. Лідэры страйкаў -- Добрэ (Dobre) і Юрча (Jurca), былі сасланыя.

Сотні працоўных былі пераведзеныя ў іншыя шахты, а замест іх пастаўленыя жаўнеры.

Гэтая схема паўтаралася і падчас іншых пратэстаў працоўных, але інфармацыйная блякада перашкаджала пашырэньню страйкаў.

1978: у Бухарэсьце і іншых гарадох Ёнэль Кана (Ionel Cana) і Джэорджэ Браcавэану (Gheorghe Brasoveanu) засноўваюць Свабодны прафсаюз працоўных людзей. Заснавальнікі і сябры прафсаюзу цярпелі ад арыштаў і ізаляцыі. А рабочы з Плаешці Васіле Парашціў (Vasile Paraschiv) быў прымусова зьмешчаны ў псыхіятрычную лякарню.

19 траўня 1978 два мэханікі аэрапорту Банэаса (Baneasa) у Бухарэсьце зьдзяйсьняюць уцёкі ў Аўстрыю на авіетцы.

1980

Жнівень-верасень 1980: сярод румынскіх інтэлектуалаў пашыраецца рух салідарнасьці з гданьскім прафсаюзам «Салідарнасьць».

18 верасьня 1980: 22 пісьменьнікі-камуністы зьвяртаюцца да Чаўшэску з патрабаваньнем роспуску Зьвязу пісьменьнікаў, які лічыўся «рэакцыйным» і «купленым Захадам».

13 кастрычніка 1980: Нікалае і Алена Чаўшэску запрашаюць на сустрэчу ў рэзыдэнцыю ЦК групу ў 102 літаратараў – як камуністаў, так і беспартыйных (сярод іх -- Ганна Бляндыяна (Ana Blandiana), Мірчэ Дынэску (Mircea Dinescu), Геза Дамокас (Geza Domokos), Дан Дэсліу (Dan Desliu), Лаўрэнціу Фульга (Laurentiu Fulga). Пісьменьнікі выказваюць пратэст супраць умяшальніцтва камуністычнай партыі ў пытаньні літаратуры. У адказ на гэта Чаўшэску ўзмацняе цэнзуру і распускае партыйны камітэт Зьвязу пісьменьнікаў, што дэлігітымізуе гэтую арганізацыю.

1981, 3 ліпеня ЦК распускае абраную 10 дзён раней Раду Зьвязу пісьменьнікаў і навязвае літаратарам сваё кіраўніцтва.

1982-1983: малады інжынэр Раду Філіпэску (Radu Filipescu) надрукаваў тысячы улётак, скіраваных супраць Чаўшэску, і распаўсюджваў іх сярод жыхароў Бухарэсту, раскідваючы ўлёткі на паштовых скрынях. Атрымаў за гэта дзесяць гадоў зьняволеньня.

У васьмідзясятых гадох шэраг даволі арыгінальных формаў скарыстоўвалася дзеля распаўсюджваньня ўлётак. Гэта і валізкі з выбуховымі рэчывамі, і аўтамабілі, што на поўнай хуткасьці выстрэльвалі ўлёткамі, і сабакі, абкручаныя лёзунгамі, і надпісы на тэлефонных будках, і стужкі, што падобна «дожджыку» выкідваліся зь верхніх паверхаў блёкавых дамоў (арганізатары гэтых акцыяў – Ён Іліе (Ion Ilie) зь Пітэшці (Pitesti), Флярыян Влашэану (Florian Vlasceanu), Павал Віхіа (Pavel Vichio), Віктар Тоту (Victor Totu) з Taргавішцэ (Targoviste), Джёрджыё Джэрджына (Gheorghe Gherghina), Ніколае Ёнэль (Nicolae Ionel) i Ён Драдычы (Ion Dradhici) з Бухарэсту былі пакараныя на тэрмін ад шасьці да дзесяці гадоў зьняволеньня).

1982-1989: Дойна Корнэа (Doina Cornea), што ў той час выкладала на факультэце філялёгіі ў Клуі (Cluj), накіравала Ніколае Чаўшэску некалькі адкрытых лістоў, якія былі распаўсюджаны таксама сярод карэспандэнтаў заходніх радыё- і тэлевізійных каналаў. У сваіх лістох яна cкрытыкавала агульную сацыяльную, эканамічную і культурніцкую палітыку, якую праводзіў дыктатар. Некалькі дзясяткаў інтэлектуалаў і рабочых далучыліся да ініцыятывы Дойны Корнэа.

Надалей лісты Чаўшэску пэрыядычна дасылаў Ён Браціану (Ion Bratianu), які паходзіць зь сям’і, што на працягу некалькіх генэрацыяў спрычынілася да фармаваньня сучаснай Румыніі (1848-1947).

У 1983 годзе Ён Буган (Ion Bugan) з Галацы (Galatzi) праехаў па вуліцах Бухарэсту на сваім аўто з плякатам «Далоў ката». За гэта ён атрымаў дзесяць гадоў зьняволеньня. Ён Настасэску (Ion Nastasescu), тэхнік зь Ясаў, залез на рыштаваньні дому ў Бухарэсьце, адкуль выгукваў лёзунгі супраць Чаўшэску (таксама дзесяць гадоў зьняволеньня). Дзьмітру Югра (Dimitru Iugra) aтрымаў дзесяць гадоў за ўтварэньне антыкамуністычнай арганізацыі.

16 лютага 1987 адбыўся мітынг на Нікалінскім заводзе ў Ясах, пасьля якога студэнты правялі маніфэстацыю ў горадзе.

15 лістапада 1987: мітынг рабочых на заводзе «Чырвоны сьцяг» у Брасаве (Brasov) у дзень выбараў у мясцовыя органы ўлады. Каля 2.000 людзей прайшліся цераз увесь горад, выгукваючы лёзунгі, пасьля чаго ўсчынілі разгром Камітэту партыі, пакінаўшы на сьценах будынку антыкамуністычныя лёзунгі. 61 рабочы быў арыштаваны і высланы ў іншыя гарады. Група рабочых з Зарнэшці (Zarnesti) (Міхай Тор’ё (Mihai Torjo), Марын Бранкавэану (Marin Brancoveanu), Марыян Люпан (Marian Lupan) далучылася да рабочых з Брасава і пазьней была арыштаваная.

На працягу 1988-1989 гадоў Раду Цэзару (Radu Chesaru), Джэа Асавэі (Geo Asavei) і яшчэ дзясяткі маладых людзей з Бухарэсту распаўсюджвалі ўлёткі. Яны былі арыштаваныя і да 22 сьнежня 1989 знаходзіліся пад сьледзтвам.

30 жніўня 1988: Ганьне Бляндыяне, паэтцы, было забаронена друкаваць свае вершы пасьля таго, як яна ў кніжцы для дзяцей зьмясьціла свой памфлет супраць Чаўшэску. Яе кнігі былі выкінутыя зь бібліятэкаў, а перад яе домам пастаянна знаходзілася машына «Сэкурытатэ».

Верасень 1988: у Бухарэсьце была спаленая трыюмфальная арка з выявай Н.Чаўшэску. На помніку Леніна былі напісаныя антыкамуністычныя лёзунгі.

1989

24-26 студзеня 1989: былі арыштаваныя тры рэдактары штодзённае газэты «Romania Libera» (Петрэ Міхай Бакану (Petre Mihai Bacanu), Міхай Крэанга (Mihai Creanga), Антон Унку (Anton Uncu), а таксама друкар Нікалае Цівою (Nicolae Chivoiu) за тое, што выпусьцілі нелегальную газэту «Romania» з антыкамуністычнымі артыкуламі.

2 сакавіка 1989: Лівію Бабэс (Liviu Babes), малады чалавек з Брасава (Brasov), ахвяраваў сабою, спускаючыся на лыжах у гарах каля Паяна Брасаў (Poiana Brasov) ды выгукваючы антыкамуністычныя лёзунгі.

6 сакавіка 1989: «Шасьцёрка» камуністычных намэнклятурнікаў накіроўвае ліст Нікалае Чаўшэску.

Ліпень 1989: на Захадзе друкуецца ліст паэта Дан Дэсліу (Dan Desliu). Паводле некаторых зьвестак, паэт быў зьмешчаны пад хатні арышт.

14 сьнежня 1989: у Ясах разагнаны антычаўшэскаўскі мітынг. Ягоныя арганізатары (Касіян Марыя Сьпірыдон (Cassian Maria Spiridon), Стэфан Прутыяну (Stefan Prutianu), Цыці Якаб (Titi Iacob) ды іншыя) арыштаваныя.

16 сьнежня 1989: у Тымішаары ўспыхвае рэвалюцыя моладзі; дзясяткі людзей забітыя, некалькі сотняў параненых і затрыманых. У Тымішаары 20 сьнежня паўстае Румынскі Дэмакратычны Фронт.

21 сьнежня 1989: пасьля няўдалага мітынгу, арганізаванага Н.Чаўшэску, Тымішаарская рэвалюцыя перакідваецца ў Бухарэст і іншыя гарады краіны (Клуй, Сібіу, Брасаў). Так званыя «тэрарысты» забілі больш за 900 чалавек. Рэвалюцыю, аднак, ставяць пад свой кантроль другарадныя прадстаўнікі старых камуністычных структураў (з 22 сьнежня і, прынамсі, да выбараў лістапада 1996).

28 сьнежня 1989: легалізацыя Румынскай грэка-каталіцкай царквы, якая была пастаўленая па-за законам у 1948 годзе і дзейнічала ўвесь гэты час у падпольлі.

Romulus Rusan

Diary of the political opposition in Romania

Romulus Rusan – нарадзіўся ў 1935 годзе ў Альба Юлія. Скончыў Політэхнічны інстытут ў Клуі. Аўтар 11 кнігаў (дэбютаваў у 1963). З 1989 займаецца грамадзянскай і асьветніцкай дзейнасьцю. Адзін з заснавальнікаў і сустаршыня палітычнага аб’яднаньня «Alianta Civica» (Грамадзянскі зьвяз). У 1994 заснаваў Грамадзянскую акадэмію. Аўтар праекту (разам з Ганнай Бляндыянай) стварэньня Музэю ахвяраў камунізму і Міжнароднага дасьледчага цэнтру ў Сігеце – праект рэалізуецца пад патранажам Рады Эўропы. Арганізатар праграмы «Вусная гісторыя».

Кантакт: Fundatia Academia Civica, Sector 1, Piata Amzei 13, Bucaresti C.P. 22-216, ROMANIA
tel./fax 0040-1-3125854


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Цэнтру Athenaeum

кантакт: anh@belsonet.net

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія