БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

ШУФЛЯДА НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
Шуфляда № 2/2001

GENERATION Х

Яшчэ непрызабыты партрэт


Х – 24-я літара лацінскага альфабэту традыцыйна, са старажытнасьці, ёсьць сымбалем невядомай велічыні, сапраўднае значэньне якой можа быць любым. Кожнае новая генэрацыя ўзрастае ў зьмененым сьвеце і непазьбежна адрозьніваецца ад папярэдняй. У гістарычныя пэрыяды, калі сьвет зьмяняецца асабліва хутка, моладзь робіцца асабліва непадобнай да сваіх бацькоў. Вось тады і ўзьнікае фэномэн Генэрацыі Х – пакаленьня-загадкі. Можа здарацца яшчэ і так, як у Беларусі 1970 – пачатку 1980-х – зьмяняўся ня столькі сьвет, колькі зьяўляліся новыя чаканьні і іншыя жаданьні.

Вызначэньне Генэрацыя Х паўстала ў пачатку 1960-х – менавіта так называлася ў Брытаніі кніжная сэрыя пра «раззлаваную моладзь», а пазьней – гурт папулярнага амэрыканскага панкера Білі Айдала. Але зноў ажывіў гэты тэрмін канадзец Дуглас Коўплэнд, які ў 1991 годзе выпусьціў раман пад назваю «Generation X». Сам Коўпленд нарадзіўся ў 1961. Яму замовілі дакумэнтальны раман пра ягонае пакаленьне. Коўплэнд распавёў пра жыцьцё няўдачнікаў, свае тонкія назіраньні ён зрабіў, абапіраючыся на маргінальную эстэтыку, іранічна выкарыстоўваючы клішэ мас-мэдыяў.

У кожнай краіне ёсьць сэнс казаць пра сваё спэцыфіку Генэрацыі Х і пра крыху розныя храналягічныя рамкі. Але ў любым выпадку прыйдзецца казаць пра дзяцей дэмаграфічнага спаду.

Ужо ў 1960-я Mods (стылягі) драліся са Skins (брытагаловымі). Усе яны аддавалі перавагу іншай музыцы і іншым прычоскам, паступова яны сталі прыхільнікамі і розных палітычных плыняў. Менавіта са стылягаў у канцы 60-х паходзяць хіпі, якія культурна дамінавалі сярод моладзі Захаду праз усе 70-я. З брытагаловых паходзіць маргіналізаваная пралетарская субкультура. Хіпі былі першым масавым маладзёжным рухам, які сказаў цьвёрдае «не» пратэстанцкай этыцы працы; замест карпаратыўнай этыкі прыйшла ідэя індывідуальнай свабоды. Панкі – сярдзітыя і брудныя дзеці рабочых кварталаў – былі поўнай супрацьлегласьцю міралюбівым і мэдытатыўным выхадцам зь сярэдняе клясы. Гэта быў рух аўтсайдэраў, якія жадалі заставацца аўтсайдэрамі. Ідэёлягі хіпі казалі пра новыя адносіны паміж людзьмі, у панкаў была энэргія разбурэньня.

Тая генэрацыя, якая прыйшла з пачаткам 80-х, была занадта маладой, каб пасьпець стаць хіпі альбо панкамі – яны адразу пераўтварыліся ў экс-хіпі і экс-панкаў! Спробы стаць няўдачнікамі пацярпелі паразу. І тады «іксэры» прыдумалі новы ход – каб вас не купілі, трэба не ўяўляць ніякай каштоўнасьці для афіцыйнага грамадзтва.

Вядома, у СССР не было поўнага адпаведніка Generation Х 80-х. Затое было тыпалягічна блізкае «пакаленьне сьмецяроў і вартаўнікоў», зь ягонай лірычнай сузіральнасьцю і сумневамі ў сябе. Гэтае пакаленьне было гатовае да таго, што прыйдзецца вечна заставацца андэграўндам, і меркавала, што жыцьцё больш вартае за грошы і кар’еру. Яно не давяралі ні ўраду, ні бацькам, а таму імкнулася вырашаць свае праблемы самастойна.

Некаторыя рысы прапанаванае схемы соцыякультурнага разыходжаньня генэрацыяў дзейнічаюць і для Беларусі. Многія аўтары паэтычных зборнікаў і культуралягічных трактатаў пакаленьня канца 70 – 80-х у Беларусі таксама працавалі ў рэжыме «суткі праз двое» ў дзіцячых садках і кацельных. Для іх штамп быў хлусьнёй у квадраце. Запазычаньні, гэты адзін з мэханізмаў культуры, адбываліся таксама і ў Беларусі – найперш праз артэфакты. Але пакаленьня канца 70 – 80-х у Беларусі было ўнікальным таму, што яно стала рэалізатарам новага нацыянальнага праекту. Магчыма, гэта таксама было працягам непадабенства. Як жа гэта адбывалася – адначасовае сумяшчэньне зьнешняй інфантыльнасьці і новай энэргетыкі, – да канца не магчыма вытлумачыць толькі праз культурны партрэт генэрацыі. Тут патрэбны індывідуальны досьвед.

У гэтым нумары «Шуфляды» мы друкуем два розныя тэксты вельмі адрозных людзей. Напачатку іхная публікацыя меркавалася пад рубрыкаў «Мэмуары». Але наш пачатак культурна-дэмаграфічных дасьледаваньняў Найноўшай гісторыі Беларусі рэдакцыя вырашыла акрэсьліць новай рубрыкай – Generation X.

Алег Дзярновіч


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Цэнтру Athenaeum

кантакт: anh@belsonet.net

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія