БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

ШУФЛЯДА НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
Шуфляда № 2/2001

МАТЭРЫЯЛЫ ДА “СЛОЎНІКА АПАЗЫЦЫІ” 

ПРАДМОВА

У 1999 годзе Архіў Найноўшае Гісторыі выпусьціў дзьве вельмі важных і сэнсацыйных кніжкі – даведнікі “Антысавецкі рухі ў Беларусі: 1944-1956” і “Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956-1991. Пэрсанажы і кантэкст”. Ва ўмовах абмежаванага доступу да архіўных крыніцаў падобныя выданьні маюць экспэрымэнтальны характар – мы выносім на суд грамадзкасьці сваю працу, шукаем пацьвержаньня здабытай намі інфармацыі альбо яе ўдакладненьня ці выпраўленьня памылак. Дакумэнты прыхаваныя, але ж ёсьць людзі, якія ня будуць бясконца маўчаць.

Першыя дыскусіі па даведніках распачаліся практычна ўжо на іхніх прэзэнтацыях. Потым Архіў Найноўшае Гісторыі пачаў атрымліваць пошту з рознымі ўдакладненьнямі. З гэтага нумару «Шуфляда» распачынае публікацыю новых артыкулаў, а таксама заўвагаў і ўдакладненьняў да нашых даведнікаў. Мэта гэтай публічнай акцыі – падрыхтаваць папраўленае і больш поўнае даведачнае выданьне па гісторыі беларускага Рэзыстансу.

А. Дз.

Пра памяць сапраўдную і пра нацыянальныя міты: Разважаньні над даведнікамі Архіву Найноўшае Гісторыі

Сямён БУКЧЫН

Атрымаўшы ў апошні час магчымасьць параўноўваць рэаліі сучаснага польскага і беларускага духоўнага стану, апроч іншых асаблівасьцяў пастаянна пра сябе адзначаю, што ўпалякаў ёсьць свая, і тым жа часам усім зразумелая, лексыка, якая пазначае асаблівыя пэрыяды і зьявы ў гісторыі польскага грамадзтва. Калі, скажам, у польскай публіцыстыцы гавораць пра нейкія зьявы “drugiedo obiegu”, то абсалютна ўсім зразумела, што вядзецца пра рэчы, зьвязаныя з нефармальным, падпольным духоўным жыцьцём Польшчы камуністычных часоў, якое, ва ўсялякім выпадку, процістаяла афіцыйнай ідэалёгіі. Перад усім гэта, натуральна, самыя розныя публікацыі, тэксты, але разам з тым і нешта ў тэатры, у кіно, у музыцы, не кажучы ўжо пра палітычную дзейнасьць… Сыстэма другога “кровазвароту”, па сутнасьці, і рыхтавала зьмену палітычнага рэжыму ў краіне.

Вядзецца пра грамадзкую памяць, пра тое, што аб’ядноўвае людзей, што стварае з насельніцтва нацыю. Калі разважаеш пра гістарычную памяць, якая аб’ядноўвае беларусаў, то апроч вайны 1941-1945 г., партызанскага руху таго ж часу, нібы і ўзгадаць няма чаго, бо ўсе мы разумеем, што бітва пад Воршай ды іншыя слынныя падзеі эпохі Вялікага Княства Літоўскага – гэта гісторыі, якая, на жаль, не пранізала сучасную беларускую нацыянальную самасьвядомасьць. Але калі “адсутнасьць” названых падзеяў можна патлумачыць значнаю аддаленасьцю ў часе (некалькі стагодзьдзяў), русіфікацыяй, саветызацыяй, то чаму ў нас ніхто ня ведае пра Лебедзеўскае маладзёвае падпольле 1948-1951 г. альбо – яшчэ шырэй, -- пра Беларускі антысавецкі ваенны рух 1944-1950 г.

Уласна кажучы, на гэтыя пытаньні адказы нібы ляжаць на паверхні. Ну хто ж гэта ва ўмовах савекцкага рэжыму мог дазволіць распавядаць праўду пра школьнікаў зь мястэчка Лебедзева, што пад Маладэчна, якія рашылыся на выпуск падпольных часопісаў, дзе распавядалася пра прымусовую калектывізацыю і дэпартацыю беларусаў у 1944-1945 у Сібір? І каму ж не вядома, што не было ніякага Беларускага антысавецкага ваеннага руху, а існавалі “асобныя банды”, якія доблеснымі часткамі НКВД мэтадычна зьнішчаліся спрэс да 1950 году.

Але калі праблема заключалася толькі ва ўтойваньні, у недаступнасьці праўды гісторыі для шырокіх масаў. Ёсьць яшчэ праблемы і самой гісторыі, якія неадназначна адлюстраваліся ў грамадзкай памяці. У першай палове 90-х гадоў у нас быццам бы зьявілась магчымасьць дыскутаваць на гістарычныя тэмы, хоць і адбываліся гэтыя дыскусіі – што, зрэшты, цалкам зразумелае, -- занадта ідэалягізавана: з аднаго боку – нацыянальная ідэя, якая, вядома, мела патрэбу ў сваіх мітах, з другога боку – камуністычная ідэалёгія, савецкая гістарычная вывучка.

Зрэшта, калі праз гэтыя спрэчкі ў больш менш нармальных умовах і магло, магчыма, выкрышталізавацца нешта блізкае да гістарычнай ісьціны, то цяпер і дыскусіі гістарычныя ўжо адсунутыя нейдзе ў цень, бо іншае апынулася важнейшым – жыць ці паміраць. Падобна на тое, што значная частка насельніцтва Беларусі пагадзілася на апошняе. Тым больш, што такая сьмерць – справа незаўважная, вакол людзі, жыцьцё нібыта неяк ідзе… І ўсё ж у сырым і маларухомым беларускім грамадзтве (калі такое існуе) адбываюцца відавочныя зьмены. Найгалоўнейшая – новая беларуская генэрацыя дваццацігадовых, трыццацігадовых людзей. Я не хачу казаць пра моладзь, пра пакаленьне. Я кажу менавіта пра людзей, якія зьявіліся неяк адразу, раптам, хоць, безумоўна, быў і нейкі працэс ў часе. Але вельмі паскораны, цалкам адпаведны паскоранаму часу.

Новая генэрацыя захацела быць беларусамі не на фалькл.рна-этнаграфічны манэр, што б, дарэчы, цалкам задавальняла б і старыя камуністычныя ўлады, і цяперашнюю таталітарную ерархію. Прыйшлі людзі з эўрапейскімі мовамі, з паглыбленасьцю ў найноўшыя плыні заходняй філязофскай думкі, з вострым жаданьнем усьвядоміць сябе ў сьвеце. Усьведамленьне, натуральна, пачынаецца з уласнае гісторыі.

Стала ўжо штампам сьцверджаньне, што незалежнасьць звалілася на беларусаў нечакана, што яна, па-просту, падарунак лёсу, якім ня здолелі сэнсоўна распарадзіцца. Ініцыятара і супрацоўнікі выдатнага праекту, які называецца Архіў Найноўшае Гісторыі, імкнуцца паказаць нам, што былі ў беларускай незалежнасьці свае папярэднікі, які хоць і не аказалі рашаючага ўздзеяньня на хаду саміх гістарычных падзеяў, але ў пэўнай меры падрыхтавалі прыход усё той жа новай генэрацыі. І гэтая генэрацыя рашуча пра сябе заявіла, як толькі дазволілі грамадзкія ўмовы.

Гартаць гэтыя тры зборнікі – “Пазацэнзурны пэрыядычны друк Беларусі 1971-1990. Каталёг” (Менск, 1998), “Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944-1956. Даведнік” (Менск, 1999), “Дэмакратычная апазыцыя Беларусі. 1956-1991. Пэрсанажы і кантэкст. Даведнік” (Менск, 1999) – занятак, які выклікае ў чалавека, неабыякавага да сучаснай беларускай гісторыі, масу эмоцыяў. Але, падобна, і ў гэтым адная з асноўных задачаў Архіву – абудзіць тое, што ягоныя супрацоўнікі называюць “траўмаванаю сьвядомасьцю”, “актывізаваць памяць”.

Калі даведнік, прысьвечаны пазацэнзурнай пэрыёдыцы семідзясятых-дзевяностых гадоў, распавядае пра тое, што, можна сказаць, адбывалася на нашых вачох, то кніжка “Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956” падымае са дна Атлянтыду – сотні імёнаў, дзясяткі невядомых фактаў, падзеяў, і амаль кожная цягне на дысэртацыю ці раман. Гартаеш нецерпяліва старонкі і старае пытаньне грукаецца ў мозг: “Нават калі ціснула ды зьнішчала памяць пра ўсё гэтае савецкая ўлада, чаму, чаму ўсё гэта так хутка пагрузілася ў небыцьцё, чаму сыйшло з памяці народнай тое, што ўкладальнікі даведніка горда называюць Беларускім Рэзыстансам?”

Мне падаецца, што ў адказе на гэтае пытаньне заключана і нейкая сутнасная праўда пра сёньняшнюю Беларусь. Пачнем усё ж з дэфініцыяў. Такім чынам, паводле даведніка, у Беларусі аж да 1956 году існаваў “антысавецкі рух”. Ва ўступным артыкуле нам тлумачаць, што тэрмін “рух” абраны як дастаткова нэўтральны, які можна выкарыстаць у дачыненьні да сукупнасьці вельмі розных зьяваў”. Я мяркую, што тэрмін “рух” тым ня менш патрабуе больш асьцярожнага выкарыстаньня і далёка не заўжды яго можна прыкласьці да тых жа “разнародных зьяваў”. Зусім спачуваючы задачам, якія ставіць перад сабою нацыянальная міталёгія, нельга ня бачыць і відавочных вынікаў самападману, які паўстае як вынік тэрміналягічных маніпуляцыяў. Антысавецкі рух, які працягваўся да 1956 году, праз усяго толькі 35 гадоў (1991 – развал Савецкага Саюзу) дылі б зусім іншы вынік, чым той, які мы маем у дзяржаўным маштабе сёньня. Зразумела, аўтары даведніка будуць пярэчыць і сьцвярджаць, што яны пад “рухам” мелі на ўвазе зусім ня нейкія масавыя акцыі, а нешта іншае, больш сьціплае па маштабам, але ў той жа час зусім відавочнае паводле сваёй ськіраванасьці.

Але калі гэта не зусім “рух” у клясычным разуменьні, а толькі “сукупнасьць вельмі розных зьяваў”, то, будзьце ласкавыя, як гэта не складана, патлумачыць нам іх сутнасьць, бо іншы выкарыстаны ў тым жа ўступным артыкуле тэрмін “мазаіка” таксама нічога па сутнасьці не тлумачыць. Далібог, ня хочацца судзіць строга людзей, якія наладзілі такую гіганцкую наватарскую справу. Але і без прынцыповай размовы не абыйсьціся. Бо гэта ня той выпадак, калі ўзвышаны падман нам даражэйшы за нізкія ісьціны.

Вельмі хочацца мець нацыянальны Рэзыстанс, нацыянальны Супраціў. Але ці не зьнікае ў выніку празмерна просталінейнага выкананьня задачы найскладанейшая спэцыфіка сучаснай беларускай гісторыі? Нацыянальныя ідэёлягі сьцвярджаюць, што ў нас усё як у людзей: ёсьць і прасавецкае, ёсьць і антысавецкае. Ня буду спрачацца з гэтаю тэзаю, але, тым ня менш, хацелася б атрымац больш выразную характарыстыку беларускага антысаветызма, бо ён адрозны і ад літоўскага, і ад латыскага. Часткова маючы на ўвазе гэтую спэцыфіку, нам паведамляюць ва ўступе, што “ў даведніку прыводзяцца зьвесткі пра ўсе плыні антысавецкага Супраціву ў Беларусі – беларускія, польскія, украінскія… нягледзячы нават на тое, што часам некаторыя гэтыя плыні нават варагавалі паміж сабой, як, напрыклад, АК і беларуская партызанка”.

Тут аўтары выходзяць на неверагодна складаную і балючую беларуска-польскую тэму. А побач узьнікаюць новыя праблемы і пытаньні. Сапраўды, беларускі антысаветызм ня быў хімічна аднароднаю зьяваю. Апроч “польскага канфлікту” у ім прыхаваныя і больш драматычныя рэчы, зьвязаныя з сытуацыяй у Беларусі ў гады вайны. “Беларускія нацыяналісты, -- пішуць аўтары даведніка, -- у гэтай фатальнай сытуацыі весьці ўласную гульню – наладзіць пад немцамі цывільнае жыцьцё, згрупаваць свае сілы, маючы адначасова антынацыскую і антыкамуністычную праграму дзеяньняў у пэрспэктыве”.

Такім чынам, трэці шлях паміж сталінскай Сцылай і гітлераўскай Харыбдай. Не сумняюся, што былі сярод беларускіх нацыяналістаў людзі, якія чакалі калі абодва міжнародных супэрбандыты пакончаць адзін з адным, а з-пад звалкі як-небыць выпаўзе незалежная Беларусь. Ну а пакуль прыходзілася служыць Гітлеру. І служба гэтая выяўлялася ня толькі ў адкрыцьці з бласлаўленьня гаўляйтэра Кубэ беларускіх школаў, газэтаў ды ў стварэньні розных нацыянальных арганізацыяў. Немцы, як вядома, нацыя строгая, пэдантычная. А таму прыходзілася нацыяналістам нашым удзельнічаць і ў зьнішчэньні мірных суайчыньнікаў, жыхароў “вогеных вёсак”. Ну а жыдоў і ўвогуле зьнішчалі з ахвотаю, бо справа гэта была ідэйнаю. “Беларусь без бальшавікоў і жыдоў 2 – лёзунг, які пасьпяхова дажыў і да нашага “адраджэнскага” пэрыяду. Узгадаем хоць бы вядомага дысыдэнта, мастака Алеся Пушкіна – артыкул пра яго маецца ў даведніку “Дэмакратычная апазыцыя…”, але інфармацыя пра прадпрынятую ім у 1990 годзе антысэміцкую акцыю адсутнічае.

Вяртаючыся ж да ваенных часоў, падкрэсьлім: вядома, і быць не магло нейкага “чыстага” беларускага антысаветызму. Натуральна, што быў у ім і дамешак фашызму. І немалая доля антысэмітызму. Людзі ж, яны не з прабіркі хімічнай…

Але ў тым і рэч, што савецкая ідэалягічная машына ўдала выкарыстоўвала гэтыя дамешкі, накрыўшы ўвесь беларускі Супраціў адным вельмі ёмкім тэрмінам – “паліцаі”. Зрэшта, калі б уся справа была толькі ў гэтай самай ідэалягічнай машыне. Памяць народная зьмясьціла ня толькі само гэтае слова “паліцаі”, але і многае з таго жудаснага, што рабілі ягоныя носьбіты. Падобна, і ў гэтым адна з істотных прычынаў таго, што антысавецкі Супраціў не аб’яднаў народную памяць і, значыць, не аб’яднаў нацыю. Нельга ж, у рэшце рэшт, усё сьпісваць толькі на рахункі савецкай прапаганды.

Вайна моцна затармазіла разьвіцьцё нацыянальнай самасьвядомасьці беларусаў, супрацьпаставіўшы “паліцаям” калі не зусім савецкую ідэалёгію, то дастаткова шырокія “антыпаліцайскія” настроі. Зразумела, аўтарам даведніка не да гэтых нюансаў, ім бы сабраць ды неяк сыстэматызаваць па каліву рассыпаны, распылены матэрыял, які зьнікае. І тут паўстае найгалоўнейшая праблема: ці ня зьнікне разам знюансамі і праўда гісторыі? Тым болей, што нюансы ў нашым выпадку .сьць зьяваю найбольш прынцыповаю, бо адносіны грамадзтва да “паліцаяў” працягнуліся на дзесяцігодзьдзі паваенныя ды ў значнай ступені паўплывалі на дэмакратычныя працэсы пэрыяду перабудовы і наступнай “сувэрэнізацыі” Беларусі.

Дык як жа быць з гэтаю “спадчынаю”? Схавацца ад яе ці замоўчваць зьвесткі? Але тады пачынае дзейнічаць лукашэнкаўская прапаганда, якая не без посьпехаў выкарыстоўвае прыёмы сваіх савецкіх папярэднікаў.

Можна, вядома, паспрабаваць згвалціць у чарговы раз памяць народную, замяніўшы савецкую, камуністычную міталёгію на нацыянальна “папраўленую” ды “ачышчаную”. Але і без таго сёньня “нацыянальная справа” ды, фармулюючы вядомаю мовай, “жыцьцё шырокіх масаў” – гэта плыні, якія не перасякаюцца. Дык ці варта павялічваць разрыў? Ці не пашукаць таго тонкага налітычнага інструмэнтару, які сапраўды змог бы вызначыць спэцыфіку беларускага грамадзкага працэсу? Тым больш, што ва ўступным артыкуле да даведніка “Дэмакратычная апазыцыя Беларусі. 1956-1991” Алег Дзярновіч падкрэсьлівае спэцыфічнасьць беларускай сытуацыі, якая пры ўсіх паралелях “характэрная толькі для гэтай краіны”.

У тым, што пошук такіх падыходаў непазьбежны, асабліва пераконвае гэтае выданьне. Падчас рэгістрацыі “апазыцыйных” фактаў ў біяграфіях пэрсаналіяў, якія ўвайшлі ў даведнік, укладальнікі нібы не заўважаюць, што многія цяперашнія апазыцыянэры да таго, як перайсьці на нацыянальна-дэмакратычныя рэйкі, спраўна служылі савецкай сыстэме, рабілі кар’еру, уступалі ў КПСС нават ў відавочна “застойныя” 80-я гады. Пра аднаго зь вядомых літаратараў паведамляецца, што ён выйшаў з КПСС у 1989 г. Вядома, кожны можа зьмяняць свае погляды. Але, калі б ня стала зьмяняцца грамадзкая сытуацыя, хутчэй за ўсё, ня выйшаў бы. І засядаў бы ў прэзыдыюмах, і рабіў бы кар’еру, і быў бы ўвенчаны масай дзяржаўных прэміяў ды ўзнагародаў. Гэта не ў дакор канкрэтнаму чалавеку. Гэта ў кантэксьце спасьціжэньня глыбіні і сапраўднасьці беларускай нацыянальнай апазыцыйнасьці, якія не ў малой ступені вызначылі наша цяперашні грамадзкі стан.

Пра аднаго чалавека, ўжо нябожчыка, у тым жа даведніку сказана: “Выхаваны пры таталiтарызме, [ён] раней, чым хто, зразумеў ягоную антыдэмакратычную i антычалавечую сутнасьць, змог пераасэнсаваць многае i ўзьняцца над самiм сабой, актыўна змагацца са злом, заступацца за чэснага чалавека-сабрата па жыцьцi i пяру, не баяўся ўзяць на сябе ўдар чарговага цэрбэра-бюракрата…” Вось сапраўды спроба рэальнага аналізу духоўнай трансфармацыі асобы, да таго ж падмацаваная спасылкамі на дзёньнікавыя запісы, дакумэнтальна-публіцыстычныя нататкі ды іншыя архіўныя матэрыялы. На жаль, такіх прыкладаў мала. Куды болей узораў нацыянал-дэмакратычнага прыстасаванства, якое сёньня выдаецца за даўнюю, вынашаную ідэйна пазыцыю. Няёмка чытаць, як пісьменьнік, што цалкам выгодна пачуваўся ў савецкія гады, спрабуе выдаць сябе за “ахвяру КГБ” ды сьпяшаецца адзначыцца ў ліку дысыдэнтаў. Вядома, у яго былі нейкія праблемы, службовыя, выдавецкія… Нейдзе ня так павярнуўся, ня тое сказаў у вялікай кампаніі… Зь пісьменьнікамі здараецца такое. Ну дык і што? Ужо падстава цяпер значыцца сярод барацьбітоў з савецкім рэжымам?

Тут узьнікае праблема ўвогуле інтэлігенцкай апазыцыйнасьці і яе ж, інтэлігенцыі, адначасовага пасьпяховага супрацоўніцтва з рэжымам. Вось тэма, якая вартая пяра дасьледчыка. Тым больш, што тут няма ніякіх супярэчнасьцяў. У гэтай апазыцыйнасьці-супрацоўніцтве -- сутнасьць беларускай сытуацыі, пры якой ўсе “межы” калі і не былі агавораныя, дык існавалі пэўныя правілы гульні, якія прызнавалі і ўлады, і інтэлігенцыя. Але якія адносіны гэтая гульня мае да сапраўднага дысыдэнства?

Зрэшты, укладальнікі даведніка часткова адчуваюць няёмкасьць сытуацыі, асабліва пры параўнаньні з дысыдэнцкімі працэсамі ў Расіі. У тым жа ўступным артыкуле невыпадкова гаворыцца, што “нават ва ўмовах таталітарнай цэнтралізаванай дзяржавы гэта былі дзьве розныя краіны”. Таму, падкрэсьліваецца ў артыкуле, “мы гаворым ня столькі пра спэцыфічныя формы незалежнай актыўнасьці, колькі пра гісторыю незалежнага грамадзтва”. На жаль, падмена дэфініцыяў – “незалежнай актыўнасьці” на “незалежнае грамадзтва” – нічога не тлумачыць, а, бадай, толькі заблытвае праблему. Бо “незалежнае грамадзтва” ня можа сфармавацца па-за межамі “спэцыфічных формаў незалежнай актыўнасьці”. Сёньняшняя Беларусь, на жаль, падцвярджае гэтую відавочную ісьціну.


Siamion Bukčyn, Ph. D.

About Memory Valid and About National Myths: Reflections Above the Reference Books of Modern History Archive

Summary

“When I read the Reference books of Modern History Archive that I put for myself a question: as the intelligency could have a nonconformism think and simultaneously successfully to cooperate with authorities. Here is the theme which worthy of attention of the researcher. As here there are no contradictions. In this synthesis "opposition – cooperation" essence of the Belarusian situation at which all "borders" if were not determined, there were certain rules of game, which recognized both authority and intelligency. But what attitude this game has to valid dissent”.

Кантакт: тэл. у Менску (праз “Белорусскую деловую газету”): 216-25-85


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Цэнтру Athenaeum

кантакт: anh@belsonet.net

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія