ПІР НА “8-м НЕБЕ”, альбо ЛЕНСКАЯ ШЛЯХТА
(Дыялёгі за кропелькай)
Фантастычная трагікамедыя ў 2-х дзеях
Фантастычная трагікамедыя ў 2-х дзеях
Лех Пухір
Чацьвёра гуманітарыяў (двое літаратараў і двое навукоўцаў) сабраліся разам, каб знайсьці спосаб абмінуць непазьбежнае ўсясьветнае самагубства — у выглядзе формулы-рэкамендацыі фармальным і нефармальным Цэнтрам Улады.
Адначасна гэтыя чацьвёра — як прадстаўнікі трох асноўных канфэсіяў (Супрацьстантаў, Крыжалікоў, Гора-слаўных) — спрабуюць пераступіць свае шматвяковыя кананічныя спрэчвы. Каб зірнуць у рэтра- й пэрспэктыву сьвежым вокам, яны ўмоўна замяняюць звыклыя назвы пэрсаналіяў і хаўрусаў.
У прыватнай трагедыі адной сям’і, як сонца ў кроплі расы, люстрыцца трагедыя сьвету.
Месца дзеяньня:
ТУТЭНІЯ — былая ўскраіна памёрлай найвялікшай у сьвеце бога-адступніцкай звышдзяржавы (былы Зьнікецкі Хаўрус)
ЛЕНСК — стольны горад
“8-ае НЕБА” — сядзіба, прытулак нефармальных Міжнародных сумоўяў, на якіх вырабляюцца нефармальныя рэкамендацыі нефармальным і фармальным Цэнтрам Улады
Дзейныя асобы:
Ван дэр Лейцы — вучоны літаратураед з Зарэччыны
Алесь Бутэлька — рыфмар, сябар Тутэйнага РЭН-Цэнтру (рыфмары, эсэісты, навэлісты), былы нефармальны кансультант Галоўліту па справах прыгожага пісьменства
Яніна Дысертэнка — віцэ-прэзідэнт Міжнароднага Інстытуту Памёрлых Этнасаў (МІПЭ)
Алімпіяда Уранава — вучоны сакратар Санкт-Пушчабургскага літаб’-яднання “БЕЛЫЯ НОЧЫ”, гаспадыня сядзібы “8-е НЕБА”
Цапа Нажрайла — пяцікласніца Дзеці Алімпіяды Уранавай
Апалон Тупіцын — васьмікласнік ад І-га і 2-га шлюбу
Дзед і бабуля (маці Алімпіяды Уранавай) — двое зьнямоглых старых
Лекар, медсястра, два санітары
Эпізадычныя галасы —якія ўкліньваюцца з транзістару ў жывыя дыялёгі
Дзея першая
(У левым куце сцэны — два ложкі, на якіх, укрытыя коўдрамі, ляжаць двое зьнямоглых старых. Над ложкамі — іконы. Старыя амаль няўпынна моляцца. У правым — уваходныя дзьверы ў невялікія сенцы. У цэнтры — прасторны пакой. За сьвяточным сталом — дзьве прыгожыя маладыя жанчыны і два мужчыны сталага веку: адзін — эўрапейскага выгляду, сівы, гладка паголены, у смокінгу, другі — калматы, неахайны, нібыта зьлёгку не ў сабе. Менавіта ён пачынае гаворку.)
А л е с ь Б у т э л ь к а. Шаноўнае Спадарства! Слаўны горад Ленск, сталіца вольнай Тутэніі, шчыра вітае Вас!
Як вядома, Тутэнія знаходзіцца на ўзьмежжы Супрацьсьціанцкае Поўначы, Крыжаліцкага Захаду, Босаманска-Золакабурдынскага Поўдню й Гораслаўнага Ўсходу, можна сказаць — амаль у самым цэнтры зямнога сьвету. Не зьяўляючыся фізычна самай моцнай краінай, мы, тым ня менш, карыстаючы наша выключнае геа-палітычнае становішча і унікальны духоўна-палітычны вопыт, можам убачыць тое і ў такой паўнаце Цэласьці, што, на жаль, недасягальна для супер-дзяржаваў — са скажоным і абмежаваным іхняй празьмернасьцю вопытам духа. “Бог дужым супрацівіцца. Сіла Божая ў немачы праўдзіцца.”
Дзякаваць Богу, назаўсёды мінулі тыя змрочныя часы, калі мы мусілі пакланяцца ненавісным ідалам, гаварыць і пісаць няшчыра, услаўляць і ўзнагароджваць нікчэмнасьцяў, таптаць нагамі сумленных людзей, вынішчаць таленты, хаваць ад грамады або руйнаваць сапраўдныя каштоўнасьці.
Ад гэтае пары ўсё будзе іначай!
І наша сёнешнее сумоўе — адна зь першых ластавак гармоніі шчырасьцяў, высокапрафесійных абгрунтаваных меркаваньняў, самавітых высноваў, рэальных прагнозаў на будучыню. Нефармальнасьць дыскусіяў, тост — як форма парадаксальнага навуковага дакладу ці казаньня і звышсьцісласьць заключнага Дакумэнту — дазваляюць нам сапраўды абняць неабдымнае.
Дык возьмем-жа-ж першую кропельку — за неабдымнае ў нашых абдымках! (Келіхі дружна зазьвінелі, храбуснулі гурочкі. Пасля невялічкае смачнае паўзы гаворку працягнуў самавіты Эўрапеец.)
В а н д э р Л е й ц ы. Наконт рэальных прагнозаў на будучыню. Эксперты розных арыентацый сыходзяцца ў адным: на Зямлі — пры захаваньні цяперашняй інерцыі развіцьця (прыродакарыстаньня, вытворчасьці, росту насельніцтва, накалу міжчалавечай і міжнацыянальнай нянавісьці) — катастрофа, супастаўляльная хіба што з Сусьветным патопам, немінучая. І адбудзецца яна на вяку бліжэйшых 2—3-х пакаленьняў.
Песымісты пакідаюць нам самае большае — чвэрць стагоддзя, аптымісты — каля паловы. Аптымісты даводзяць, што калі сёнешнюю сытуацыю рэзка не пагаршаць, — тэхналёгіі, якія ўжо ёсьць — і на падыходзе, — у прынцыпе, дазваляюць аддаліць і зьмягчыць катастрофу (калі міжнародная супольнасьць здолее ськіравацца ў гэтым напрамку).
Але ў любым выпадку, працягласць нашае агульнае будучыні, паводле сьвецкіх аўтарытэтаў, — ня болей паловы стагоддзя. Гэта азначае, што тая гісторыя, якой нас вучылі й вучаць у аддзеленых ад Царквы Дзяржавах, у якой мы штодня ўдзельнічаем, — завяршаецца на нас, нашых няшчасных дзетках і ўнуках... “Бес пашыранага самагубства” ўзяў нас усіх у заложнікі, нават тых, чыя нага яшчэ не ступіла на гэтую Зямельку... Тэрміны Ультыматуму пазначаны, часавы механізм татальнага Выбуху — запушчаны... Банальнае: ня мы, дык хоць нашы дзеткі і ўнучыкі пажывуць ад душы, цяпер ужо ня проста пустаслоўе, а сьвядомы, заведамы зман і зьдзек. З асуджаных — намі-ж — дзетак! Асуджаных да пакараньня сьмерцю — за нашыя грахі! (замаўчаў, усе глядзяць на яго, чакаючы працягу, маўчаньне зацягваецца).
А л е с ь Б у т э л ь к а. Але, як у нас кажуць: паміраць збірайся, а жыта сей!.. І: не дажыўшы да полудню, не плануй вечар. Эксперты-прагназісты — як лекары: ставяць дыягназ, пазначаюць, колькі хвораму засталося жыць. Дык возьмем за тое, каб нам пасеяць добра, да поўдню дажыць... і ласку Божыю, і страх Божы адчуваць няўпынна! (выпілі, закусілі, Ван дэр Лейцы працягвае перарванае Бутэлькам маўленьне).
В а н д э р Л е й ц ы . Апроч таго, я не сьпяшаўся-б абвяшчаць, як гэта робіць шаноўны Спадар Бутэлька, што ад гэтае пары будзе ўсё іначай. Мы, Супрацьстанты, народ скептычны й дынамічны адначасова. Мы адкрытыя для ўсіх прагматычна абгрунтаваных перамен. Аднак амаль тысячагадовая спрэчва братоў Крыжалікоў і братоў Гораслаўных (для нас яны ўсе — простадоксы) даводзіць, што хуткіх і радыкальных, ІСНЫХ зьмен, нават сярод нібыта Богаверных народаў, чакаць наіўна. Скажы ім, што паміраць заўтра, сёньня яны грашыць будуць, колькі змогі стане.
Як і ва ўсе часы, ёсьць у нас і “бедныя ўдовы”, што дзеляцца сваімі дзьвюма лептамі з Богам і бліжнімі. І тыя, хто цягне воз жыцьця, пакуль не зваліцца. І тыя, хто ўтульна едзе — невядома куды абы прадоўжыўся міг бесклапотнае ўтульнасьці.
“Хто мы?.. Адкуль мы?.. Куды рушым? ” — сьвет мае процьмы адказаў на гэтыя праклятыя вечныя пытаньні. У часы масавых бедстваў “бес навізны” творыць ілюзіі абнаўленьня, якія хутка зьмяняюцца гідлівым расчараваньнем... У гэтым ілюзіёне бесавых “перамен” вечна новае — толькі нязьменнае, нязманнае золата сьвятасьці.
Не маімі грэшнымі вуснамі прамаўляць гэта, але ўсё-ж-такі: за праменьчыкі Сьвятасьці, за пакаянныя слёзы Пятра, адкрытыя кожнаму Божаму стварэньню! (уражаныя й крыху разгубленыя нечаканым паваротам тосту, застольнікі сьцішылі імпульсіўнае памкненьне стукнуцца чаркамі, злёгку прыгубілі. Яніна Дысертэнка, не закусваючы, папраўляючы пальцамі густыя, пазалочаныя іранскай хной валасы й глыбокае дэкальтэ, скосу пазіраючы ў люстэрка насупраць, павольна, узважваючы кожнае слова, прамовіла.)
Я н і н а Д ы с е р т э н к а. Глыбокапаважаныя калегі! Я маю гонар прадстаўляць Міжнародны Інстытут Памёрлых Этнасаў. Браты Піява-Русы — ня надта малы й ня надта вялікі, ня надта памёрлы, але й ня надта жывы этнас. Таму, каб нікога не пакрыўдзіць, мейсцам жыхарства нашага надзвычай важнага для выжываньня чалавечага роду Інстытуту быў абраны менавіта Стольны град Піяў. Побач з нашым Інстытутам шпарка ўзводзіцца гмах ня менш — а мо’ нават і больш — значнага для чалавецтва Міжнароднага Інстытуту Памёрлых Індывідуумаў. Бо індывідуальная сьмерць, пагадзіцеся, для кожнага чалавека зьява сапраўды апакаліптычная!.. Няўмольна й неабвержна рэальная — у адрозненьне ад акадэмічных абстракцыяў нацыянальнай альбо агульналюдзкае сьмерці. Таму лепшыя творчыя сілы абаіх нашых установаў (МІПЭ й МІПІ) — а гэта сотні Кандыдатаў і Акадэмікаў чалавеказнаўчых навук — кінуты на вырашэньне фундамэнтальнай, лёсавызначальнай праблемы дыялектыкі індывідуальнай, нацыянальнай і агульначалавечае сьмерці — з акцэнтуацыяй сьмерці індывідуальнай. У наш час апошняга й вырашальнага змаганьня кожнага прыгнечанага чалавека, народа і ўсяго людзтва за свае неад’емныя дэма(н)кратычныя й нацыянальныя правы, сапраўды, усе іншыя праблемы сыходзяцца на гэтай — ключавой. Ва універсальнай дыялектычнай трыядзе... (Алесь Бутэлька пакутна змагаецца з неадольным сном, адначасова стараючыся глыбей зазірнуць у глыбокае дэкальтэ спадарыні Яніны і краям вуха слухаючы па маленькім транзістары, які трымае ў левай руцэ, перадачу “НА ПАЭТЫЧНАЙ ХВАЛІ” аб сустрэчы рыфмароў Лескувы й Тутэніі. Яніна Дысертэнка пасля невялічкае паўзы, стральнуўшы вачыма ў бок Спадара Бутэлькі). Ва універсальнай дыялектычнай трыядзе індывідуальная сьмерць адмаўляецца нацыянальнай, нацыянальная, у сваю чаргу, — агульналюдзкай, а апошняя — на новым вітку гістарычнае сьпіралі, у паўнаце адмаўленьня адмаўленьня, выводзіць індывідуальную, узбагачаную нацыянальнымі каштоўнасьцямі, на новы ўзровень агульначалавечых гуманістычных вартасцяў.
Праўда, зь фінансаваньнем нашых праграмаў — у разгорнутым плане-праспекце яны, паэтапна, разлічаны на 25-гадовую пэрспэктыву (агульны аб’ём — 775397,5 друк. арк.) — зь фінансаваньнем пакуль ня ўсё проста. Жыцьцёва важная для кожнага народу і ўсяго людзтва праграма ўвесь час вісіць на валаску. Нацыянальная альбо агульналюдзкая пагібель праз 50 і нават 25 гадоў мала каго цікавіць. Кожнаму, як я ўжо падкрэслівала, бліжэй свая сёнешняя ці заўтрашняя сьмерць і, галоўным чынам, — разьвітальная “музыка”... Тым ня менш, мы ўсе спадзяемся, што такія сусьветна вядомыя Акадэмікі, як Трылітры Выраканаў, Душаед Смарчковіч, Мілен Бабаносаў, Зманан Кайфіс, Звонамір Кволан ды шмат хто іншы, пераканаюць нашых усенародна абраных кіраўнікоў, бізнэсмэнаў, шырокую грамадзкасьць у неабходнасьці ў поўным аб’ёме прафундаваць нашыя дасьледаваньні.
Словам, хай кожная душа ўздымецца ў неба ачышчанай ад слоўнага і жарснага тлуму — як птушка, як матылёк — лёгка й прыгожа!(Алесь Бутэлька, які прачнуўся акурат на апошніх словах і зноў уталопіўся ў глыбокае дэкальтэ спадарыні Яніны, радасна падхапіў).
А л е с ь Б у т э л ь к а. Так-так... Цудоўна!.. Геніяльна!.. Але-ж чамусьці... (тут ягоны позірк павольна заглыбіўся ў цёмнаблакітныя вочы другой суседкі) чамусьці маўчыць наша чароўная спадарыня Алімпіяда (стромкая бландынка, зьлёгку пачырванеўшы, перабіраючы танюткімі пальчыкамі завушнічку, адразу-ж адгукнулася).
А л і м п і я д а У р а н а в а. Мне как бы немножко стыдно выглядеть слегка белой вороной на вашем сумоўі. Но “бес новизны” меня действительно заинтересовал, как вечный обманůик, заставляюůий людей постоянно петлять по мнимо разнообразному кругу несчастий... Оůуůение, будто вся система светских наград, пооůрений, восхиůений в руках именно этого революционного “беса новизны”, на выгодном для него фоне вялотекуůей банальности...
Возьмём поэзию... Нобелевским венцом отмечена словесная акробатика, скачуůая на зарифмованном мудровании... аллитерационное музыцирование со словарём в руках... Всё это, конечно, полезные упражнения для постигаюůих искусство стихосложения... Но при чём здесь Нобелевский венец?.. — который, казалось бы, должен указывать на Божественную простоту поэтических вершин, целостности Творца и творения — а не на хитросплетения мучительных диссонансов их отчуждённости (Алесь Бутэлька, які ўвесь час трымае ля левага вуха транзістар, рэзка ўзмацняе гук).
Г о л а с ч ы т а л ь н і к а (з транзістару).
Ну колькі тых паэтаў ёсьць у нас?
чатыры альбо пяць... а ўсё астатняе —
наіўны сон... адна магіла братняя
нязьдзейсненых задум тваіх, імклівы час.
І я такі-ж нязьдейсьнены, такі-ж
недакапаны да вады калодзеж.
А Ісьціну хлусьнёй не пазалоціш...
Яна са мной — як пахавальны крыж (Алесь Бутэлька сьцішвае гук, усе колькі імгненьняў маўчаць).
А л і м п і я д а У р а н а в а. Вот и наш Ангел-хранитель помогает нам... в обůем-то, об этом и я хотела сказать... тот, кому открылось Божественное, свою награду уже получил... все вознаграждения мира, земная слава как раз и нацелены на то, чтобы отвести, отвлечь от истинно Божественного... прельстить, соблазнить... пооůрить напыůенную саморекламу, любование собственной виртуозностью и людским поклонением... соревнование ослепляюůего блеска, лукавых мудрствований и бесовских ужимок воистину заполонили свет... Мне не удаётся выразить эту мысль просто. Но это не достоинство, а уůербность моей речи... За вечно новое откровение неизменного — неисчерпаемой и простой Божественной глубины. (Усе сьцішана прыгубілі. Некалькі імгненьняў ніхто не адважваўся парушыць маўчанне).
В а н д э р Л е й ц ы. Нас моцна тузае й “бес кумірапаклонства”, культ мілых пэўным хаўрусам ідалаў. Гэта спрыяе фону для “беса навізны” — вялотекуůей банальности, учэпістым сярэднячкам... Скажам, Вясна Гукала й Янук Волас...
З Гукалы зрабілі нацыянальнага ідала №1, хаця Волас па мастацкіх вартасьцях, у цэлым, значна вышэй. Ды й па колькасьці сапраўды высокамастацкіх тэкстаў таксама. У Гукалы ёсьць моцныя радкі, і іх нямала. Але мінімум добрая палова з таго, што надрукавана пад ягоным іменем — чысцейшай вады графаманія!.. Першапрычына зразумелая: браты-Крыжалікі ўсюды, дзе толькі можна, на першыя ролі цягнуць Крыжалікоў. А хто такім не зьяўляецца — зробяць!.. Калі ня Ліма-, дык, як мінімум, Мэта-Крыжаліком, каго трэба, абвесьцяць.
А наогул, пясьняр №1 на тутэйнай ніве (для мяне, ва ўсякім разе) — гэта Бурштын Ангелёвіч. Бездакорны густ і паэтычны слых, сапраўдны сусьветны ўзровень культуры. Аніводнае здрады Боскаму прызначэнню рыфмара... Дзякаваць Богу, ён не дажыў да зьнікецкіх часоў — бо зьнішчылі-б яго адным з першых... Але чорту йскрыпку сваю гэты музыка не прадаў-бы, я ўпэўнены, аніколі!
Ну а калі самому Гукалу дазволена такое друкаваць — дык чым горшыя розныя там Авер’яны Люксы, Білы Хітрэвічы, Стаканы Прысмакіны ды “іжа зь імі”?.. І магутны канвеер друкаваньня шматтомных збораў гімназічных сачыненьняў набраў абароты, дастатковыя для канчальнага вынішчэньня ўсіх некалі непралазных пушчаў Тутэніі. (Ван дэр Лейцы крыху прыгубіў свой бакал, а Алесь Бутэлька ізноў узмоцніў гук сваёй электроннае “цацкі”).
Г о л а с ч ы т а л ь н і к а (з транзістару).
Памілуй, Хрысьце, памілуй
нас — за разбой панылы...
ня ведалі — што тварылі...
пустэча — нашы вярыгі... (Алесь Бутэлька сьцішвае гук)
В а н д э р Л е й ц ы. Анёл ізноў нам спрыяе... вось, хто сапраўды ўвасабляе сёнешні стан прыроды й душы Тутэніі (пакуль што яшчэ, на жаль, не яе Духа) — гэта Журбін Крыкаў. У пэўным сэньсе, ён увасобіў і выявіў перад сьветам зямное сумленьне нацыі, яго глыбінны, стрымана-Гораслаўны тэмбр. Фактычна ў сёнешнім сьвеце Тутэнію па-сапраўднаму прадстаўляе адзін Журбін Крыкаў.
Зарына — тэма асобнае гаворкі... гэта й вякі даўнія, й ракурсы іншыя... й Мова, й Духоўнасць ня тыя... й, нібы за Гамэра, за яго змагаюцца й Супрацьстанты, й Крыжалікі, й Гораслаўныя.
Надкрыла Даўгалевіч... — ягоная зямная слава яшчэ наперадзе (калі знойдуцца кон-геніяльныя перакладчыкі, якія змогуць у іншых моўных стыхіях узнавіць музычнасьць ягонага слова)... наперадзе й яшчэ глыбокія малітвы за яго Гораслаўную душу, пакутны стан якой не ўлагодзіў і вырай.
А л е с ь Б у т э л ь к а. Піменавы радочкі, якія тут прагучалі так дарэчы, нам усім не зашкодзіла б ведаць напамяць... ды часцей прамаўляць — перш чым несьці ў сьвет Божы накрэмзанае.
В а н д э р Л е й ц ы. Ня варта аб-кумірваць наша замежжа... Калі тут у нас “...чатыры, альбо пяць...” дык там, баюся, на аднаго-двух меней. А хіба ў іншых народаў — сапраўдных — нашмат болей? Вінцэсь Астранаў... лінгвістычная якасць ягоных тэкстаў вельмі высокая... даволі высокая... даволі высокая сям-там — і ў Актора Ахмуруліна... Але над душамі іхнімі, урэшце, над кожным, хто піша, лунае... (Ван дэр Лейцы на хвілю задумаўся, а дух 8-га неба — пальцамі Алеся Бутэлькі — ізноў узмоцніў гучаньне транзістара).
Г о л а с ч ы т а л ь н і к а (з транзістару).
СЛЫННАЯ ПОСТАЦЬ
Дзеля забавы... (ці на гора)...
Дамоклаў меч (а можа — кол?..)
сам цёмнаколерны Анёл
даўно рыхтуе для А к т о р а.
І ў анфас, і, пэўна, ў профіль —
да ганарлівых рыфмароў —
праз геніяльнасьць — Мефістофель
сьцяжыну верную знайшоў.
Стары і вечна юны Гётэ,
каханак рыфмаў і дзяўчат,
засьцерагаў — як брата брат —
ад спакушальнае турботы .
Ды брат-рыфмар, нібы глушэц,
матыў спакусы прамаўляе...
пагібель, як любоў, люляе...
і жах глынае — пад канец.
Маліся, браце... ды згадай,
перш чым зьнясуць цябе ў хвойнік,
як той раскаяны разбойнік —
так нечакана! — трапіў ў Рай...
(Алесь Бутэлька сьцішыў гук. Сумоўцы моўчкі прыгубілі бакалы. Уражаньне, быццам ніхто пэўна ня ведае, хто і пра што будзе казаць далей. Алесь Бутэлька, тым часам, ізноў пстрыкнуў пераключальнікам, і...)
Ж а р с н ы, з н а ё м ы ў с і м м е т а л і ч н ы б а р ы т о н (з транзістару). Я прапаную ўшанаваць хвілінай маўчаньня памяць вялікага сына Зьнікеніі, вялікага змагара за свабоду — Жыгімонта Зьнікаева (імгненьні цішыні — у транзістары і ў застольлі).
В а н д э р Л е й ц ы. Цяпер ужо цёмны Анёл нагадвае нам пра самае балючае — нацыянальна-духоўную трагедыю ды Боганатхнёнае пакліканьне Тутэніі.
Дагэтуль, на жаль, ніхто не адважваўся ва ўсёй паўнаце асэнсаваць і адчуць Тутэйны шлях — у абшарах усясьсветнага супрацьстаяньня Хрыста й Антыхрыста, гісторыі гераізму й гісторыі Сьвятасьці... Ідаластас нацыянальных герояў і эталонаў культуры — ні ў масавай, ні ў элітнай сьвядомасьці — не суаднесены з Саборам Хрыстовых Сьвятых.
Амаль кожны народ мае гісторыю свайго крывавага герояпаклонства ды пакаяннага вяртаньня — праз сваіх Сьвятых — да кроткага й зьмірэннага Шляху Хрыстовага... Хто з нашых дзеячаў культуры асэнсаваў ці хоць-бы інтуітыўна адчуў нацыянальную ідэю ў такой паўнаце Цэласнасьці?
А л і м п і я д а У р а н а в а. Існаеўскі, напрыклад... Тутэнія, насколько мне известно, претендует на его генетические корни... а Европа, в свою очередь, совершенно не комплексует от того, что корни её современной ментальности живятся откровениями этого Гореславного инородца.
В а н д э р Л е й ц ы. Існаеўскі — гэта ледзьве не адзінае — такога маштабу — выключэньне, якое толькі пацвярджае правіла. “Век бесаў” быў прароча прадказаны й геніяльна выяўлены ім — задоўга да таго, як гэты век унаявіўся. Але-ж менавіта духі гэтага веку прэльшчаюць найбольш яркія нацыянальныя таленты й вызначаюць сёнешнюю гераічную ськіраванасьць нацыянальных культур і ментальнасьцяў.
“Век бесаў” хітра рыхтаваў асатанелы лідэр партыі бесавікоў, крымінальнік з вышэйшай юрыдычнай адукацыяй, Хамамір Падманаў, які нібыта сышоў у сьвет проста з пісьмёнаў Існаеўскага. Ганарлівы й помсьлівы, шэры й учэпісты, усе свае шматтомныя апраўданьні ён фактычна ўклаў у даступную кожнаму вылюдку формулу: “Калі няма Бога — на Зямлі ўсё дазволена...” Існаеўскі гэтым злавесным выслоўем, здавалася-б, засьцерагаў усіх і кожнага: і цёмных, і дыпламаваных сьцыяньцізмапаклоньнікаў, якія яшчэ дарэшты ня страцілі страху Божага, ня сталі сьвядомымі хрыстапрадаўцамі... Здавалася-б, у Хрысціянскіх краінах у Хамаміра Падманава ды жменькі ягоных хаўрусьнікаў ня было аніякіх шанцаў, як і ў іншых геніяў акаяннай шэрасьці (Кал Бакс, Вусік Сухашвілі ды інш.).
Гасподзь ізноў — як заўсёды — даваў тады мажлівасьць грэшнаму роду нашаму в о л ь н а выбіраць — Богалюбны ці бесапаклонны ХХ век.
А л і м п і я д а У р а н а в а. Я что-то не припоминаю, чтобы мой грешный род проводил референдум о том, каким бы он хотел видеть свой век ХХ-й (усе зьлёгку хмыкнулі, але Ван дэр Лейцы, які ахвотна хмыкнуў разам з усімі, працягваў яшчэ з большым імпэтам).
В а н д э р Л е й ц ы. Былі сем Богалюбных, Боганатхнёных гадоў — перад сям’ю дзесяцігоддзямі бесапаклонства — на самым пачатку века ХХ-га... і ў Тутэніі, і на ўсіх Гораслаўных абшарах, і на абшарах усяго Хрысьціянскага сьвету, які ў гэты час фактычна кантраляваў усе абшары Зямлі, — з 1907-га па жнівень 1914-га.
Я н і н а Д ы с е р т э н к а. Я прашу прабачэньня... адчуваецца, што спадар Ван дэр Лейцы знаёмы з апошнімі публікацыямі МІПЭ. Аднак гатовых да запуску ў вытворчасць макетаў 555-томнага Слоўніка Мета-Гісторыі ён, мяркую, яшчэ не пабачыў, таму што за межы МІПЭ яны яшчэ не выходзілі. У сувязі з гэтым, каб максімальна сьціснуць наш рэглямэнт і адначасна на некалькі парадкаў падняць інфарматыўнасьць нашых прамаўленьняў, я прывяду кароткія вытрымкі з 155-га, 397-га, 439-га ды некаторых іншых тамоў (старонкі, дзеля эканоміі часу, пазначаць ня буду, бо кожны з Вас, пры паступленьні ў хуткім часе ўсяго 555-томніка ў кнігарні й бібліятэкі, сам лёгка знойдзе прыведзеныя мною фрагмэнты).
Калядарны ды Існы час. Калядарны час — ад Каляд да Каляд — штогод, штовек, штотысячагоддзе. Існы час — Боганатхнёнае Вечнае Цяпер (тое-ж, што і Белая Вечнасць).
Метагісторыя. Існуе ў Існым часе. У Ім — мінуўшчына, цяпершчына й прышласьць існуюць адначасна. Сьвецкая мікра-гісторыя — калядарная — сэнсава вельмі малаінфарматыўная, фрагментарная, няўпынна знаходзіцца ў анігіляцыі “вайны падручнікаў”, кожны з якіх у роўнай меры правамерны й няправамерны, бо грунтуецца на мізэрных жменьках калядарных мікра-фактаў, сэнсавае адзінства якіх цалкам залежыць ад волі й фантазіі аўтара альбо заказчыка. Мікрагісторыя выконвае стартавую функцыю пралегаменаў для Метагісторыі.
Нова-руса-лім. (Ці: Новарусалім, як часьцей пішуць даследчыкі МІПЭ). Стольны Град Краіны Новарусалімія, якую насяляе звышустойлівы да калядарных катаклізмаў народ — Новарусалімы. Гэты прагматычна-духоўны народ стаў фермэнтам шмат якіх узрушэньняў калядарнае гісторыі, а сама Новарусалімія як Дзяржава адсунутая з калядарнага часу ў Існы задоўга да Гораславіі — і толькі нядаўна ізноў вярнулася ў структуру мікрагісторыі (у калядарны час).
Тутэнія. Адна з калядарных папярэдніц С-П-б-І й Лескувы, цяпер — вольнае ў Боганатхнёных межах свабоды Вялікае Княства Гораслаўнае (ВКГ).
Хамамір Падманаў. У Вяліка-Пушчанскае транскрыпцыі — Обь-манов, дух цемрадзі, што сышоў у калядарны час зь пісьмёнаў Існаеўскага ды ўтварыў партыю бесавікоў і Зьнікецкі Хаўрус, антыхрыставу звышдзяржаву, якую насяляў дэманічны супер-этнас — Зьнікары (Яніна Дысертэнка замаўчала. Усе глядзелі на яе ў зьдзіўленым захапленьні. Ван дэр Лейцы пасьля невялічкае паўзы).
В а н д э р Л е й ц ы. Дай Бог здароўіца спадарыні Яніне і ўсім творцам МІПЭ-МІПІ, прадаўжальнікам лепшых традыцыяў Гораміла Аўгеева й Гуна Мілалёва, — за выдатную Мета-гістарычную дапамогу... Цяпер я сапраўды змагу не парушаць наш нефармальны катэгарычны імпэратыў: не марнасловіць!
Дарэчы, а да якое калядарнае канфэсіі належыць спадарыня Яніна — калі не сакрэт?
Я н і н а Д ы с е р т э н к а (надзвычай ахвотна й прасьветлена). У калядарным часе я — Ліма-Крыжалічка... але ў Існым часе існуе толькі Адзіная Сьвятая Саборная й Апостальская Царква Хрыстова — Існае ўвасабленьне Сьвятасьці... там псэўданімная псэўдатэрміналёгія калядарнае мікра-гісторыі, ад якой вучоныя МІПЭ-МІПІ даўно адмовіліся — растае, як сьнег, як сон, як золкавы туман... усе мае маленьні, уся малітоўная творчасьць — у Існым — Сьвятаслаўным часе (усе па-ранейшаму глядзяць на Яніну зьдзіўлена-праменна. Ван дэр Лейцы, пасьля паўзы).
В а н д э р Л е й ц ы. МНОГАЯ ЛЕТА — спадарыні Яніне — за шчыры й дакладны адказ... прапаную ўнесьці — на яго аснове — самастойны фрагмэнт у тэкст заключнага Дакумэнту.
У с е р а з а м. Амінь!
В а н д э р Л е й ц ы. Так, у Існым часе — Гасподзь выбірае нас... а ў калядарным — мы вольна выбіраем сябе — і дзень, і век, і тысячагоддзе. Сёньня, на мяжы тысячагоддзя ІІІ-га, мы — Хрысьціянскія народы — можам не паўтарыць грэх жніўня 1914-га... грэх мяжы І—ІІ тысячагоддзяў — расколу 1054-га і, ўрэшце, найвялікшы з усіх грахоў нашых, што ўчынілі на самым пачатку першага Хрыстовае Эры — татальную здраду і ўкрыжаваньне Збавіцеля(паўза, Ван дэр Лейцы працягвае). Але менавіта гэты, найцяжэйшы грэх, мы ледзьве не штодня паўтараем — творачы чорныя малітвы ля нацыянальна-гераічных ідаластасаў. Краечкам зачэплены ўжо сьпіс ідалаў гэтай дэманапаклоннай гары — самай высокай у сьвеце, зь якой бачныя ўсе Царствы сьвету, — сьпіс гэты чорна-чырвоны можна доўжыць бясконца. — ад Антычных кагортаводцаў да бунтаначальнікаў — праз Д’яблапарта... Топарава... Зьнікушку... Сьнежарыстаў... Зьнікабальдзі... Зьніканоўскага... Зьніквэрмана — а адной са шматкропачак можа стаць наш сёнешні Зазвон Бядак — жарсны, нібы Зазванарола, Непамыльны Папа Ленскі.
За ўсіх трэба моцна маліцца — каб Гасподзь супакоіў са Сьвятымі іхнія пераступіўшыя Запаветы Божыя душы — тыя, што адышлі... а хто яшчэ ў калядарным часе — каб Гасподзь даў кротасьці й зьмірэньня іхнім рацыёпаганым сэрцам (паўза, Алесь Бутэлька ўзмоцніў гук транзістару).
Г о л а с ч ы т а л ь н і к а (з транзістару).
ШЛЯХАМ СЬВЯТОЙ ЕЎФРАСІНІІ
У час, калі рыцары ў сечах крывавых
шукалі да волі і шчасьця шляхі, —
Ты брала дзяўчат — ад зямлі і сахі —
і ціха вяла іх — да Божае Славы...
У час, калі зорка-Палын дабівае
пыхлівай грахоўнай гісторыі гмах, —
Патронку Сьвятой Беларусі згадаем
і вернемся — зь Ёй — на ратункавы Шлях.
В а н д э р Л е й ц ы. Так!.. але і ў дзень малітоўнага асэнсаваньня зоркі-Палын — прадказанай у калядарным часе амаль два тысячагоддзі таму, — у гэты дзень, калі разбойнаму роду нашаму даецца мо’ адна з апошніх мажлівасьцяў укленьчыць: — Госпадзе, памяні нас, грэшных, у Царстве Тваім!.. — і ў гэты дзень, як трэсачкі, кідаем душы ў вагонь нянавісьці... клічам імёны ідаластасаў (паўза).
А л е с ь Б у т э л ь к а. Спадарыня Яніна, вы памянулі надта ўжо багата Мейсцаблюсьціцеляў... але-ж х т о гадуецца — покуль яны блюдуць Богам асьвеньчанае Мейсца?
Я н і н а Д ы с е р т э н к а. Георгі Першы... Цэсарэвіч Санкт-Пушчабургскае Імпэрыі... будзьма зьмірэнна й цярпліва маліцца Сьвятому Георгію Пераможцу — каб дапамог ім Боганатхнёна блюсьці яго (паўза).
А л е с ь Б у т э л ь к а. Шаноўная, даражэнькая мая спадарыня Яніна! Я гатовы бясконца цалаваць вашыя ручкі! І ня толькі таму, што Вы — шляхотная, прыгожая жанчына... Вы — Ліма-Крыжалічка — моліцеся й іншых заклікаеце маліцца за Гораслаўнага Цэсарэвіча! Гэта сапраўды кроткае й зьмірэннае выкананьне Запавету Хрыстовага: любіце... У гэтым выпадку ў мяне язык не паварочваецца скарыстаць слова: “ворага”.
В а н д э р Л е й ц ы. Той, хто адкрыта заклікае да гэтага, — асуджаны на самоту: сябры адтуляцца ад яго, ворагі не павераць. Мы саграшылі на масавае богаадступніцтва й богаборства і пачалося гэта — і ў Тутэніі, і ў С-П-б-І, і ў іншых Хрысціянскіх краінах, задоўга да Хамаміра Падманава, ягонай партыі бесавікоў ды Зьнікецкага хаўрусу. Пачалося гэта з зацятай шляхотна-інтэлігенцкай секты с в а б о д а п а к л о н н і к а ў, якая на працягу стагоддзяў зь нечым — амаль дарэшты зруйнавала ў Хрысьціянскіх краінах асьвеньчаную Царквой сістэму спадчыннае Хрысьціянска-Манархічнае Улады (Алесь Бутэлька ўзмацняе гук транзістару).
Г о л а с ч ы т а л ь н і к а (з транзістару).
СВАБОДА
Я Любамудрасць запытаў:
— чым ёсьць таемная Свабода?
— Напэўна, то —
паняцьцяў згода
і тых, хто ў іх гуляць пачаў.
Палітыканаў я спытаў:
— Што вам вядома пра
Свабоду?
— Мы служым цёмнаму народу:
С в а б о д н ы той, хто
Нас абраў.
Да неба рукі я ўзьнёс:
— Свабода, ты каму належыш?
— Я — ў Дусе Сьвятым.
Мае межы —
Сын Чалавечы —
Бог-Хрыстос!
В а н д э р Л е й ц ы. І ўсё-ж-такі масавае, сьвецкай уладай інспіраванае богаадступніцтва й богаборства пачалося менавіта з бесавікоў ды Зьнікецкага Хаўрусу.
Мы, здаецца, ужо краналі матыў Музыкі, які прадаў чорту йскрыпку... так!.. — былі ў да-Зьнікецкія часы ў нас Музыкі, пра якіх можна з упэўненасьцю сказаць, што — калі-б дажылі да гэтых антыхрыставых шабашаў, — загінулі-б, відаць, аднымі зь першых, але-б чорту йскрыпку сваю не прадалі!
Пра сёнешнія пакаленьні музыкаў такога ня скажаш, бо ім прадаваць нячыстаму свае йскрыпкі амаль што й ня трэба: яны самі — ды яшчэ з якім імпэтам! — іграюць па чортавай партытуры... так іх выхоўвалі!.. у чорта яны верылі! — ледзьве ня ўсе гэтыя Народныя рыфмары, навэлісты ды іншыя духоўнатворцы Тутэніі... змагары ідэялагічнага фронту, тэарэтыкі Хамаміравай партыі, правафланговыя атэістычнага выхаваньня працоўных.
Што сказаць пра гэтыя блудныя і ў блудзе сатвораныя пакаленьні народнай інтэлігенцыі, Кандыдатаў ды Акадэмікаў чалавеказнаўчых навук, якія прадаюцца — ды не за горы золата! — як той, Зубоўкаўскі, — а й вельмі танна?
Мы ўсе — што грэх хаваць? — пакуль Гасподзь не адкрыўся — верылі ў чорта... служылі яму, акаяннаму, за-танна служылі. Усе мы былі чортапаклоньнікамі (свабодапаклоньнікамі, народапаклоньнікамі, навукапаклоньнікамі...) ...што было, то было (Алесь Бутэлька зноў узмацняе гук).
Г о л а с ч ы т а л ь н і к а (з транзістару).
ЯШЧЭ РАЗ — ПРА ФАКТАПАКЛОНСТВА І ФАКТАПАКЛОНЬНІКАЎ
Навукін — хлопец быў зацяты...
і чорт дурыць яго давай:
завёў у процьму з назвай “факты” —
і спакушае: — Калупай!..
Як іх — усе! — раскалупаеш
і абагуліш — у ТАМАХ!
Нагоніш на Зямлянаў страх
і ключ ад Мудрасці прыдбаеш.
Як крот, у факты ўлез Навукін...
капае т о н а м і штодня...
Шкілеты зь Вечнасці падняў...
і дацягнуў да зорак рукі.
Зямлю-матулю — зруйнаваў:
пасек лясы... атруціў рэкі...
ня людзі ўжо растуць — калекі.
Ушчэнт — усё! — раскалупаў.
Ён факты так і так паверне,
а потым знойдзе новы ФАКТ —
што папярэднія — абвергне...
і так бясконца тчэ дзівак
для лёгкаверных павуціньне,
ў якім — як мухі павукам —
трапляем мы павадырам —
сабе на згубу і Айчыне.
Пашкадаваў Гасподзь нябогу:
Анёла белага даслаў —
каб фактаеду паказаў
у Рай нязманную дарогу.
Рэчэ Анёл: — ...ня будзе міру
у сэрцах людзкіх і дамох —
калі ў душы жыве ня Бог,
а хуткаплынныя куміры.
Ня з “фактаў” Мудрасць прарастае —
са Страху Божага, бядак...
тады і мафія зямная
наш дух ніколі не зламае...
і гэта — найпярвейшы ФАКТ!
В а н д э р Л е й ц ы. Ну як ім — фактапаклонным, сьляпым, дэ-ма(н)кратычным, свабодапаклонным — казаць, што трэба маліцца за Гораслаўнага Цэсарэвіча?.. за ягоных Мейсцаблюсьціцеляў?.. за ўзнаўленьне ў Хрысьціянскім сьвеце сістэмы спадчыннае Хрысьціянска-Манархічнае Улады?.. Сымфоніі Царквы й Дзяржаваў?
Я н і н а Д ы с е р т э н к а (ціха й прасьветлена). Нічога ня трэба казаць. За іхнія душы трэба маліцца. Як і за душу Цэсарэвіча... душы Мейсцаблюсьціцеляў... усіх, хто трымае ўладу і рвецца да яе... за ўсіх нас.
Г о л а с ч ы т а л ь н і к а (з транзістару).
Памілуй, Хрысьце, памілуй
нябожчыкаў і жывых...
і дай нам усім сьцяжыны
ў бясконцых Шляхох Тваіх...
А л і м п і я д а У р а н а в а. Čзвините, мне кажется, мы приблизились к той точке, когда есть смысл сделать паузу, резюмировать смысл уже сказанного и если возникнут какие-то новые интересные мысли, включить их в итоговый Документ.
В а н д э р Л е й ц ы . Цудоўная думка! Я прапаную даручыць нашай паважанай гаспадыні абагуліць выказаныя думкі і падрыхтаваць да заключнага паседжання праэкт нашага асноўнага Дакумэнту.
Я прапаную аднадушным звонам бакалаў падтрымаць маю прапанову! (пад звон бакалаў апускаецца заслона)
Дзея другая
(Алімпіяда Уранава адна ходзіць па пакоі ля сьвяточнага стала, наноў падрыхтаванага для гасьцей, з лістком у руках, нешта на ім правіць, думае. Званок у дзьверы. Адчыняе. Шумна ўрываюцца яе дзеткі — Апалон Тупіцын (ад першага шлюбу), васьмікласьнік, і Цапа Нажрайла (ад 2-га шлюбу), пяцікласьніца. Абодва шлюбы пабурыліся, ужо пяць год яна гадуе дзетак адна.)
А п а л о н Т у п і ц ы н (кідае куртку міма крэсла — прама на падлогу). Жрать хочу!
Ц а п а Н а ж р а й л а. И я — безумно хочу жрать! (кідае сваю куртку на крэсла, але яна, зьлёгку зачапіўшыся, павольна спаўзае ўніз, сын рушыў у пакой, мама стала на дарозе).
А л і м п і я д а У р а н а в а. Подними куртку и повесь на место!
А п а л о н Т у п і ц ы н. Сама поднимешь! (груба адштурхвае маці і йдзе ў пакой, Цапа за ім. Маці, зачапіўшыся за нешта, падае на спіну й ляжыць нерухома).
Ц а п а і А п а л о н (убачыўшы стол, разявілі раты, адначасова). Вот это да-а! (схіліўшыся над сталом, стоячы, рукамі пачалі запіхваць у рот усё, што трапляла).
Ц а п а Н а ж р а й л а. Вот это класс!
А п а л о н Т у п і ц ы н. Клё-ё-ва! (колькі хвілін ядуць моўчкі, пажадліва, па-ранейшаму — стоячы й рукамі, зыркаючы вачыма й кружляючы над сталом, набівалі раты так, што вывальвалася назад прама на стол ды ў талеркі. Цапа перакуліла вялікі гарбатнік, зазьвінела шкло, адзін бакал зваліўся са стала ды пабіўся).
Б а б у л я (з суседнягя пакою). Дзетачкі, дайце нам, калі ласка, зь дзядуляй чаго паесьці.
А п а л о н Т у п і ц ы н. Вам паміраць надо, а ня есьці. Вас, паралитиков, на Земле уже больше, чем молодых здоровых людей. Скоро всем жрать будет нечего. Из-за вас скоро вся планета подохнет!.. Есть надо нам, мы растём, нам строить будуůее. Большой привет всем участникам симпозиума!
Ц а п а Н а ж р а й л а. Ладно, не жмотничай (шпурляе бабе й дзеду па кавалку чорнага хлеба, запіхваючы сабе ў рот кавалак торту. Тым часам маці заварушылася, пачала павольна падымацца, спрабуючы абаперціся на крэсла, ля якога ляжалі кінутыя курткі. Села на крэсла, памацала пальцамі патыліцу — пальцы ў крыві).
Б а б у л я. За што, за што мне такая кара? Госпадзе, я ўжо год ляжу, колькі мне яшчэ мучыцца?
Д з е д (перахрысціўшыся). Радуйся, што ляжыш, а то-б блудзіла... кайся... прасі ў Госпада тры пакаянныя дні перад сьмерцю... прасі, каб узяў да Сябе. Госпадзе, цяжкія душы нашыя ад грахоў. Ангелы іх падняць ня могуць. Госпадзе, памяні нас, грэшных, у Царстве Тваім! (Цапа й Апалон, задаволіўшыся, вохкаючы й рыгаючы, у гуморным настроі, выйшлі з пакою, паднялі курткі, пачалі апранацца. Апалон сунуў у кішэню пляшку віна, узяў цэлафанавую торбу з харчамі, напханымі туды са стала і рушыў да выходных дзьвярэй. Цапа — за ім.)
А л і м п і я д а У р а н а в а (сыну). Может быть, ты хотя бы извинишься?
А п а л о н Т у п і ц ы н (кроў на пальцах, якімі маці кранала патыліцу, на хвілю затрымала яго ўвагу). Што — стукнулась?.. Но я же не нарочно, я же не хотел (званок у дзьверы. Цапа Нажрайла адчыняе. Уваходзяць Яніна Дысертэнка, Ван дэр Лейцы, Алесь Бутэлька. Цапа ветліва й тэатральна вітаецца, цалуецца зь Янінай. Апалон Тупіцын паціскае працягнутыя рукі, нешта буркае і, разам з Цапай, выходзіць з хаты).
Я н і н а Д ы с е р т э н к а (спачатку разгублена глядзіць, потым з жахам). Аля, родненькая, што здарылася?
А л і м п і я д а У р а н а в а (разгублена). Вот здесь я оступилась и ударилась затылком (не стрымалася й гучна заплакала).
Я н і н а Д ы с е р т э н к а. Пакажы... Дзе аптэчка?
А л і м п і я д а У р а н а в а. Да ничего страшного ... Там. (Яніна Дысертэнка ўзяла з аптэчкі ватку, нейкія лекі, змазала сяброўцы патыліцу, абцёрла пальцы. Усе разам перайшлі ў вялікі пакой. Ад таго разгрому, што ўбачылі на стале ды вакол яго, усе крыху анямелі).
А л і м п і я д а У р а н а в а (ускінуўшы рукі). Боже мой!
Я н і н а Д ы с е р т э н к а. Хвілінку, зараз усё паправім (пачала дзелавіта парадкаваць стол, далучылася і Алімпіяда Уранава).
В а н д э р Л е й ц ы. Спадарыня Аля, не турбуйцеся, (узяўшы за руку, далікатна правёў яе да крэсла) мы ўсё зробім (Яніна Дысертэнка, з дапамогай мужчын, наколькі мажліва, упарадкавала стол, падмяла вакол яго).
А л е с ь Б у т э л ь к а. Шаноўнае спадарства, прадоўжым нашу працу (усе садзяцца вакол стала, хвілінка сарамлівага маўчаньня, бо нешта замінае адразу-ж пераключыцца з гарачых хатніх клопатаў на нацыянальна-глабальныя).
В а н д э р Л е й ц ы. Вось яна (спачувальна-пяшчотна глядзіць на Алімпіяду Уранаву) — мадэль спусташэньняў, якія зьведаў сьвет і — вяртаньняў да нібыта мірнага жыцця.
Напачатку нечае пажадлівае: — Я — хачу! Потым, пасля крыві й спусташэньняў, — упарадкаваньне таго, што засталося — да нейчага наступнага: — Я — хачу!
Апраўданьні — і ўласныя, і гістарычныя, — знаходзяцца лёгка: “я есьці..." альбо: "я ўмазаць каму хачу...” альбо, як вучыў спадар фон Біймарк: “Вам падабаецца нейкая зямля?.. бярыце яе, калі зможаце. Гісторыкі, якія апраўдаюць вас, — знойдуцца...” (памаўчаў крыху, нібы саромеючыся). Аля, прабачце, калі ласка, я вельмі мала пра Вас ведаю. Вы, нібыта, са Сьлёзнага пераехалі ў Ленск?
А л і м п і я д а У р а н а в а. Около двух лет назад... за полгода до всего этого ужаса... наш друг-Зьнікенец вывез нас на сваей машине... он, видимо, знал, что будет и буквально заклинал нас уехать. А тут еůё инсульт у дедушки Иеронима, он давно живёт один на своей сядзібе, детей у него нет, жена умерла очень давно. А с тех пор, как умер мой отец, 5 лет назад, он постоянно звал нас к себе. С отцом они воевали вместе и очень дружили. Вот так Бог нас спас! Услан довёз нас до самого Ленска, с тех пор от него никаких известий, храни его Господь. А дедушка Иероним, слава Богу, потихонечку стал вставать, хотя и с трудом, но по дому передвигаться научился. А год назад свалилась мама... и не встаёт совсем (замаўчала).
В а н д э р Л е й ц ы. Аля, даруйце, калі ласка, маю ўчэпістасць: а з Санкт-Пушчабургам якая нітачка вас злучыла?
А л і м п і я д а У р а н а в а. Я окончила филфак тамошнего университета, немножко печаталась там... вот так... хоть мы и далековато, но, в обůем-то... литература без границ... как наши сумоўі на “8-м небе”(усьміхнулася. Адчувалася, што ёй палягчала. Гаворка натуральна перайшла ў тую плынь, на якой перапыніліся ў канцы першага паседжаньня). К которым я, между прочим, пришла — как бы возвраůаясь в своё детство в Пушчанах. Отец служил в различных гарнизонах С-П-б-І, а в Пушчанах я росла с шести месяцев до десяти лет. “Отечество нам — Царское Село”. В определённом смысле и я могу сказать: моё Отечество — Пушчаны... так что Тутэнія для меня — это не просто моё сегоднешнее место жительства, это страна моего детства, и мову Тутэйную я, в обůем то ведаю, пишу, читаю, только размаўляць в такой компании, как наша, немножко саромеюся... чувствую себя зьлёгку няўпэўнена.
Я н і н а Д ы с е р т э н к а. Я ў маёй вёсачцы Мілаванава гадавалася ад нуля да 17 гадкоў, потым трапіла ў Ленскі універсітэт, адтуль — у асьпірантуру МІПЭ, а адтуль (сьмяецца) — прама на “8-е неба”. Сын — студэнт. Доктарская ёсьць... толькі вось праблема шчасьця (зьлёгку паправіла дэкальтэ)... не паддаецца простаму вырашэньню.
А л е с ь Б у т э л ь к а. А я, грэшны, нарадзіўся й безвылазна таўкуся ў стольным Ленску, як Бант у Бантабергу, па-сёнешняму — Малінінградзе (усе ўсьміхнуліся).
В а н д э р Л е й ц ы. Мяне, як і спадарыню Алю, лёс пакідаў па сьвеце... дзяцінства — да 10 гадкоў — недалёка ад Пушчанаў, у Ліры... потым, з бацькамі й малодшымі, трапіў у Зарэччыну. Потым, паматаўшыся па розных краёх, асеў ў Злучаных Землях Ангелёніі. А зусім нядаўна ізноў вярнуўся ў Зарэччыну, і адтуль ужо (усьміхаецца) — на “8-е неба”. Толькі паматаўшыся добра па сьвеце, адчуў па-сапраўднаму Сакратаўскае: “я ведаю толькі тое, што нічога ня ведаю” і найперш — у гісторыі... “вайна падручнікаў” ідзе ня толькі ў нас... і канца-краю ёй ня бачна.
Я н і н а Д ы с е р т э н к а. У гераічнай этна-гісторыі яна будзе нарастаць, як абвал. На Зямлі цяпер каля 2-х соцень Дзяржаў і каля 2-х тысяч народаў. Можна ўявіць сабе, ш т о будзе з людзтвам — і не праз 50 ці 25 год, а значна раней, — калі тыя, хто ня трапіў у “вышэйшыя” дзьве сотні, пойдуць шляхам Жігімонта Зьнікаева.
Што такое 2000 нацыянальна-гераічных гісторый?.. і кожная паасобку (у мностве аўтараў ды манускрыптаў), і ўсе разам (тысячы тон 2000-моўных пісьмёнаў)? Што гэта ўсё — як не мізэрныя, фрагментарныя пералікі грахоў жменькі індывідумаў, імёны якіх трапілі на старонкі пратэжаваных некім падручнікаў, ацалелых крыніц, помнікаў ды г. д.?
Што гэта ўсё, разам узятае — у параўнаньні з процьмамі душ, што за безліч стагоддзяў адышлі да Госпада, не пакінуўшы бачных нам сьлядоў у нашым хуткаплынным грахоўным сьвеце? Што з таго, што ў нас “няма інфармацыі пра іх”? Што пераважыць наша поўнае бяссільле — перад нематою для н а с гэтых мірыядаў Божых стварэньняў, кожнае зь якіх большае за сусьвет — перад Богам — і адзінкавае перад Ім?
У адрозьненьне ад шчырага Сакрата — мы хаваем сваю беспрасьветна-пыхлівую цемнату ў “ідыятызме колькасьці” ды ў пустых і фальшывых абстракцыях: “народ”, “народы”, “людзтва”, “клясы”, “ідэялёгіі” і г. д.
Як мы можам без фальшу гаварыць пра “веданьне гісторыі” (і часоў больш-менш аддаленых, і сёнешняй), пра “гістарычную памяць” (у тым ліку й тых, хто прафесійна калупаецца ў “процьме з назвай ФАКТЫ”) — калі мы абсалютна ня ведаем ні жыцьця, ні нават твараў сваіх аднапад’езднікаў — у нашых гіганцкіх бараках-мурашніках? У той час, як кожны зь іх нясе ў сабе унікальную, адзіную ва ўсе часы Гісторыю сваёй — перад Госпадам — пагібелі і ўваскрашэньня? Душу сваю — большую за Сусьвет...
Згадайма кожнаму з нас сказанае: “якая карысьць, калі набудзеш сьвет, а душу пашкодзіш?" Дык хто няшчыры, хто какетнічае й прыдурваецца — мудрэц-Сакрат, не напісаўшы аніводнае старонкі, ці нашы дыплямаваныя сьвецкія бедалагі — з цэнтнерамі свайго панылага, поўнага акаяннай рэўнасьці фактасьліненьня?
А што гэтае сьмехатворнае “веданьне”, гэтыя фальшывыя гульні ў “гістарычную памяць” у параўнаньні з блізкім і няўхільным для кожнае душы Судом Божым?.. у параўнаньні з с а п р а ў д н ы м веданьнем гісторыі грахоў с в а і х? Хто будзе чытаць гэтыя “тысячы тон” 2000-моўных абрыўкаў чужых грахоў, калі нашы сёнешнія дзеткі і ўнукі, асатанеласьць якіх толькі люстрыць бязбожнасць нашу, — гэта апошнія два-тры пакаленьні Зямлян — перад няўмольным фіналам сьвецкай гісторыі? Што нефальшывае мы можам сказаць ім, калі мы дакладна ведаем, што яны — сапраўды а п о ш н і я бунтоўна-гераічныя калены нашага грэшнага роду?
А л і м п і я д а У р а н а в а. Я вот о чём думаю, даже верш как-то случился об этом. Начиная с 2000 года, каждый год — в течение 33-х лет — будет 2000-летие земного пути Спасителя. Мне кажется, на разломе не только веков, но и тысячелетий, Землянам это даётся для покаянного осмысления своего 2000-летнего пути во Христе — или вне Его... и для молитвы о Третьем тысячелетии, которое может стать явленным Тысячелетним Царством Христа на Земле (паўза, усе чакаюць працягу).
В а н д э р Л е й ц ы. Спадарыня Аля, што за верш Вы згадалі?
А л і м п і я д а У р а н а в а (усьміхнулася, чытае напамяць):
ЗРЕЛАЯ МОЛОДОСТЬ
Христианскому миру —
к 2000-летию
Узрел ты в полдень свой —
как ясен
И совершенен Божий мир.
И как неполон — и невластен
Над ним — ни гений, ни кумир.
Как терпеливо и смиренно,
Молитвенно и вдохновенно,
Отчаиваясь и скорбя,
Мы любим ближних... и себя...
А если гнев иль дух сомнений
И суеверий и невзгод
Охватит сердце и народ —
Люби сильней и дерзновенней!..
Многая лета, юбиляр,
Лелей под солнцем Божий дар!
В а н д э р Л е й ц ы. Але тут паўстае праблема вольнага выбару. Што, калі Зямляне вольна выбяруць з л о?.. тысячагоддзе апафеозу зла? Калі яны абяруць сабе ў павадыры самых ярасных духаў з нацыянальных ідаластасаў? Бесаўшчына пашыранага самагубства возьме тады нас усіх — і ўжо бяз Ноявага вынятку.
А л і м п і я д а У р а н а в а. Рядом с Христом были распяты двое разбойников, и каждый сделал с в о й выбор. Если нас всех распнут, выбор — в минуту крестной смерти — каждый сделает сам.
В а н д э р Л е й ц ы. А дзеткі?
А л і м п і я д а У р а н а в а. Наши детки — после семи лет — ответственны перед Господом за свой выбор, а земные родители — за то, как они приобůали их к этому — до семи... в Судный час страшнее всего будет беременным женůинам.
Мне вот что еůё баліць. Мне кажется, мы мало вдумываемся в цветомузыку символов. В том числе — национально-духовных. У сьвяточных аблачэньнях Гораслаўных Сьвятароў, напрыклад, ёсьць бел-чырвона-белыя ленты, являюůие нам колеры Плашчаніцы, колеры ўкрыжаванага Хрыста. Эти же колеры являет нам і нацыянальны сьцяг Тутэніі. На мове национально-духовной цветомузыки это означает, что Тутэнцы, подобно древним Новарусалімам, — это новый Боговдохновенный народ, народ укрыжаванага Хрыста, кротко и смиренно, в терпении и Лагодзе несуůий свой исторический крест.
На жаль, народ этот, вольно или невольно, сознавая это или не сознавая, взял на душу великий грех — отвергнув в минутном ослеплении, в демо(н)кратическом волеизъявлении, эти Богом данные страстнотерпные колеры. На уровне духовном он повторил грех Новарусалимаў — и 2000-летней давности, и более близкий: сокрушение освяůённой Церковью международной системы наследственной Христианско-Монархической власти. Замену её властью демо(н)-кратической, народопоклонной, исходяůей не от Бога, а от призрака, именуемого демосом (нацией, народом).
Бел-чырвона-белы Сьцяг, в суůности — в Існым часе, — это Сьцяг Христиан, Христианских стран, Христианского мира...
Г о л а с ч ы т а л ь н і к а (з транзістару).
ХРЫСТОС І АЙЧЫНА
Раскрыжаваньне кат завершыў...
аблашчыў кужаль Кроў Жыцця...
так: Плашчаніца — гэта Першы
мой Бел-Чырвона-Белы Сьцяг!..
СЬВЯТЫ ПОКРЫЎ
Чую слова вешчае: — Люблю!.. —
над маёю сьпеўнаю званіцай...
пакрываю Неба і Зямлю
Бел-Чырвона-Белай Плашчаніцай...
Я н і н а Д ы с е р т э н к а. Колькі, яшчэ ня ўслаўленых, Сьвятых адышло да Госпада ў к а л я д а р н ы м бязмоўі? Колькі й цяпер — невядомых сьвету — жыве сярод нас? Іхнімі малітвамі, малітвамі ўсёй Царквы Хрыстовай пакуль яшчэ трымаецца сьвет, а мы нашых дзетак — праз падручнікі гісторыі, праз СМІ, — поўнім грахоўнай пыхай завадатараў масавай нянавісьці ды вызвольных кровапраліцьцяў. Па сутнасьці, мы выхоўваем славалюбных нарцысаў, якім “на міру і сьмерць красна”, якія дбаюць, пэўна-ж, не пра Славу Божыю — а пра сваю герастратаву славу, пра увекавечаньне свайго імя, с в а ё й барацьбы — у нацыянальных ідаластасах. Не разумеем толькі, што ўсё гіне — і пыха нашая, і барацьба, і ідаластасы.
А л е с ь Б у т э л ь к а (прыгубіўшы на апошніх словах). У сьвятле гэтага безумоўна бясспрэчнага — менавіта: што грахоўны сьвет канае (туды яму, канальлі, й дарога!..) — нельга не прызнаць, што Тутэнія, пры ўсіх нашых цяжкіх грахох, падыходзіць да ўсеагульнага Скону не ў самым горшым стане.
Спрэчвы Вяліка-Княскае ды апазіцыйнае ўладаў праходзяць зь мінімальнымі стратамі... Ці-ж гэта ня сьведчаньне асаблівае Божае ласкі да нас — пад Сконна-весьніцай зоркай-Палын? (Алесь Бутэлька раптам узмацняе гук транзістару).
Г о л а с ч ы т а л ь н і к а (з транзістару).
МАЎЧАНЬНЕ ПРАВАДЫРА
Народзе, даруй,
я павёў цябе ў сьмерць,
у сечы крывавыя... у жах папялішчаў...
паселішч і сэрцаў згасаюць абліччы
ў віру, што ўзарала вякоў кругаверць.
Вяртаюцца Ангелы з выраю ў вырай,
сьпявае сярпа і мяча вастрыё,
вяртаецца Каін... вяртаецца Ірад...
і ўсё ў акаяннае сэрца маё.
О, Госпадзе, колькі іржавых цьвікоў
загнаў я ў Твае незагойныя раны!
Чужы мне, як послух, матыў пакаянны,
да шчырай малітвы — халодная кроў.
В а н д э р Л е й ц ы. Спадар Алесь, можа ваш цудадзейны памагаты (паказвае на Бутэлькаўскі транзістар) адкажа нам і на адно з “праклятых пытаньняў”: ЗЬ КІМ ВЫ, МАЙСТРЫ КУЛЬТУРЫ? (Алесь Бутэлька ўзмацняе гук)
Г о л а с ч ы т а л ь н і к а (з транзістару):
Зь кім ты, брат-Рыфмар?
Адкажы адмыслова:
з сваімі?..
з чужымі?..
ў чым т в о й запавет?..
— Рыфмар,
ад пачатку да рэштачкі: М о в а!
І Мова яго — абдымае Сусьвет!
А л е с ь Б у т э л ь к а (Алесь Бутэлька сьцішвае гук).Рыфмар — толькі з Богам і Мовай... з Боганатхнёным Словам... а значыць — з усімі стварэньнямі Божымі, дзеткамі Божымі... з усімі — без вынятку, як Сам Гасподзь. Рыфмар — Неба-рбка... жывая рбка, праз якую прамаўляе Неба (у Гораслаўнае традыцыі — юрод). Запытваць: зь кім Неба-рбка, зь кім юрод у імя Хрыстовае — недарэчна. Ён — са Хрыстом, а, значыць, — з усімі, хто ў сьвеце і ў Небе... ліхімі й добрымі... грэшнымі й сьвятымі... і ўсім бедалагам, хто гатовы слухаць яго, прамаўляе тое, што ў малітве яму адкрывае Гасподзь. Але як толькі Музыка Слова прадае сваю йскрыпку чорту ці сьвету — Боганатхнёная тайна ягоных сьпеваў зьнікае.
В а н д э р Л е й ц ы. І ўсё-ж-такі — ледзьве ня цэлы век у чортавых абдымках!.. неспасьцігальна ні сэрцу, ні розуму.
А л е с ь Б у т э л ь к а. Асабліва ўзгадаўшы, якой была Тутэнія — да дэманістычнае партыі бесавікоў. А было ў ёй каля паўтары сотні Манастыроў — на вякамі намоленых добраўпарадкаваных землях... з моцнымі гаспадаркамі, якімі сілкаваліся ня толькі самі Манастыры, але й сотні бальніц, прытулкаў для абяздоленых, сіроцкіх дамоў, вучэльняў.Цэрквы — са сваімі землямі й гаспадаркамі — былі ў кожнае вёсачцы... у невялікіх мястэчках — па некалькі... у большых — па некалькі дзесяткаў.Бесавікі ўсё гэта амаль да падмурку зруйнавалі й апаганілі, амаль усіх святароў й манахаў — знішчылі, як і Боганатхнёных Музыкаў.Народная інтэлігенцыя, якая натхнёна займалася атэістычным выхаваньнем народных мас, не сьпяшаецца сказаць сваім выхаванцам, што разбойнік павінен безумоўна вярнуць нарабаванае, а не крывадушна запытваць: “...ці мэтазгодна гэта рабіць — калі столькі часу мінула?.. ды і ўмовы цяпер зусім іншыя...”
Чаго вартыя енкі гэтай інтэлігенцыі, ейная пыха, яе праклёны старым і новым валадарам? Але пра гэта нам, відаць, лепей распавядзе спадарыня Яніна — бо менавіта ў МІПЭ-МІПІ сканцэнтраваныя самыя слынныя ў сьвеце Кандыдаты й Акадэмікі чалавеказнаўства.
Я н і н а Д ы с е р т э н к а. У нашым 555-томніку, які культурная грамадзкасьць неўзабаве атрымае, — пераведзеныя з кантэксту калядарнага ў Існы, Сьвятаслаўны Час, у Вечнае Цяпер — усе персаналіі гуманітарных “каляднікаў”, як гістарычныя, так і сёнешнія. У Існым Часе нашыя калядарныя чалавеказнаўцы, нават лепшыя зь іх, Абдымір Вуглоў, Няплач Мамановіч, браты Мацкевічы, Зазвон Бядак, Вадась Сушынскі ды жменька іншых някепскіх хлопцаў, як і вялізная абойма масьцітых сярэднячкоў — Дурэнічаў, Кудзесьнікаў, Зношамехавых і г. д. і да т. п., — нават у лепшых сваіх пасажах, якія ў кожнага сям-там можна знайсьці, — гучаць, як Зубоўкаўскі Музыка, — калі чорт, нарэшце, вярнуў яму ягоную йскрыпку... ў гераічнае жарсьці, як звычайныя чортапаклоньнікі. У гэтым пераводзе “калядарнікаў” у Існы Час, які кардынальна мяняе звыклыя статусы, ацэнкі, абліччы, — няма анічога крыўднага, як на споведзі й пакаяньні. Існы Час высьвечвае нас Сьвятасьцю — як у вяртаньні аблуднага. Мы ападаем, як адбалелыя ваўкі, асеньнія лісты... у іх — ані болю, ані крыўды, ані агіды. Але й гэта ўсё — толькі чалавечае.
Д з е д (з суседняга пакою). Маліце Госпада перадусім аб трох пакаянных днях і Прычасьці — перад сьмерцю (дзед і бабуля хрысьцяцца... астатнія — хто як... Алесь Бутэлька перахрысьціўся).
А л е с ь Б у т э л ь к а. Шаноўнае Спадарства!.. я думаю, падыйшла хвіліна, дзеля якой і ладзяцца нашыя незабыўныя сумоўі на 8-м небе: прыняцьце заключнага Дакумэнту. Дасьць Бог, у ім пазначацца кропачкі супадзеньняў нашае свабоднае волі й волі Божай — адзінае апраўданьне нашых зямных высілкаў, нашай прысутнасьці ў гэтым сьвеце... як кажуць, сабе ва ўратаваньне й людзям на карысьць (глядзіць на Алімпіяду Уранаву, якая нібыта задрамала ў сваім крэсле, прытуліўшы галаву да сьпінкі). Тым больш, што гаспадыня наша, якой мы даручылі падрыхтаваць праэкт (паказвае рукой на лісток з тэкстам, які ляжыць на стале перад ёй), відаць, крыху прытамілася ад нашых дыскусіяў (усе ласкава пазіраюць на гаспадыню, чакаючы, што яна адгукнецца).
Я н і н а Д ы с е р т э н к а (зьлёгку кранаючы сяброўку за руку). Алечка, даражэнькая, мы хочам цябе паслухаць (кранае мацней). Дзень у яе, сапраўды, цяжкі.
В а н д э р Л е й ц ы. Ды й папярэднія не лягчэйшыя.
Я н і н а Д ы с е р т э н к а (занепакоена). Аленька, родненькая, прачніся! (узяла яе за шчокі, зьлёгку пахлопала, тая не прачынаецца). Госпадзе, што гэта зь ёй?
В а н д э р Л е й ц ы (памацаўшы пульс). Ледзь адчувальны... вось што: (Алесю Бутэльку) выклікай хуткую!
А л е с ь Б у т э л ь к а(кідаецца да тэлефона). Алё, хуткая?.. прыязжайце, калі ласка!.. чалавек страціў прытомнасьць... жанчына... 35 год... Уранава... відаць, траўма галавы... дзьве гадзіны таму яна ўпала і ўдарылася патыліцай... потым усё было нібыта нармальна, а цяпер вось ляжыць непрытомная... вуліца Ранішняя, 137... Дзякуй (кладзе трубку). Зараз будуць. Сказалі прыкласьці да галавы халодны ручнік (Яніна пабегла ў ванную, прынесла адціснуты ручнік, прыклала да галавы сяброўкі. Званок у дзьверы, Яніна Дысертэнка адчыняе, уваходзіць Цапа з букетам бэзу).
Ц а п а Н а ж р а й л а. Добрый вечер!.. Вот я мамочке нарвала... (сарамліва) Мы с братом не очень хорошо себя вели. А где мама?
Я н і н а Д ы с е р т э н к а. Мама ня вельмі добра сябе адчувае. Зараз прыедзе лекар (Цапа з кветкамі заходзіць у пакой, бачыць непрытомную маці ў крэсле, кідаецца да яе).
Ц а п а Н а ж р а й л а (са слязьмі). Мамочка, что с тобой?! Мамочка!.. (кладзе букет маме на грудзі, галавой прытуляецца да рук, гучна галосіць). Мамочка, прости нас... мамочка, не умирай, пожалуйста, не умирай!
Я н і н а Д ы с е р т э н к а (абдымае дзіцёнка). Дзіцятка маё, супакойся... зараз прыедзе лекар, ён дапаможа... супакойся, хадзем, я цябе памыю й пакармлю(Ідзе з дзяўчынкай у ванную. Званок у дзьверы. Алесь Бутэлька адчыняе, прыехала лекарская брыгада. Лекар агледзеў хворую, зрабіў укол, загадаў пакласьці на насілкі).
Л е к а р. Стан крытычны... трэба тэрмінова ў рэанімацыю.
А л е с ь Б у т э л ь к а. Можна я з вамі?
Л е к а р. Цяпер ня трэба... чакайце нашага званку (санітары падымаюць насілкі, ідуць да дзьвярэй. Цапа зь Янінай выходзяць з ваннай).
Ц а п а Н а ж р а й л а. Мамочка, родненькая, куда же ты?.. Мамочка, не умирай, прошу тебя (галосіць, хоча ўчапіцца ў маму. Яніна трымае яе).
Я н і н а Д ы с е р т э н к а. Дзіцятка маё, супакойся... маму ў бальніцы палечаць, я буду з табой... ня плач, родненькая (прытуляе дзяўчынку да сябе, сама плача. Брыгада з хворай зьнікае за дзьвярыма. Некалькі імгненьняў стаіць цяжкое маўчаньне. Яніна падводзіць заплаканую Цапу да стала, садзіць яе, накладае сяго-таго ў талерку). Паеш, дзетачка, ты зьнервавалася й згаладнела... паеш... табе палягчае (Цапа, усхліпваючы, пачынае есьці, памаленьку сьціхае, есьць з апетытам. Яніна паставіла бэз у вазу, даўкі бэзавы пах усе ўдыхалі з сумнаю асалодай).
Ц а п а Н а ж р а й л а. Мне так хотелось сделать мамочке приятное... и вот опоздала(ізноў гучна загаласіла, абхапіўшы галаву рукамі).
Я н і н а Д ы с е р т э н к а. Еш, дзіцятка, еш... Супакойся, заўтра мы сходзім да мамы, занясём ёй кветачкі, ёй будзе вельмі прыемна атрымаць іх ад цябе... усё будзе добра. А цяпер пойдзем, я пакладу цябе спаць, ты стамілася, пойдзем, родненькая мая (абдымае дзяўчынку, вядзе яе да канапы ў куце, кладзе й пакрывае пледам. Колькі хвіляў сядзіць побач, гладзіць па галоўцы, дзяўчынка засынае. Двое мужчын і жанчына ізноў за сталом. Алесь Бутэлька моўчкі чытае лісток, што застаўся на стале насупраць крэсла Алімпіяды Уранавай).
А л е с ь Б у т э л ь к а. Спадарыня Яніна, відаць, гэта тое, што падрыхтавала для нас Спадарыня Аля... зачытайце, калі ласка (Яніна Дысертэнка бярэ лісток і, прагледзеўшы яго вачыма, пачынае чытаць).
Я н і н а Д ы с е р т э н к а (чытае).
ПАКАЯНЬНЕ БЛУДНАГА СЫНА І МАЛІТВА АБ ІІІ-м ТЫСЯЧАГОДДЗІ
Госпадзе Іісусе Хрысьце Сыне Божы, у Імя Айца й Сына й Сьвятога Духа, памілуй нас, грэшных!
Амаль два тысячагоддзі мінула, як Ты ўзяў на Сябе грахі нашы й пакуты, прыняў за нас Хросную сьмерць і ўваскрос. Ты адкрыў нам Шлях Вяртаньня ў Вечнае Царства Айца й Сына й Сьвятога Духа, зь Якога мы былі выгнаныя за Перша-грэх Пра-бацькоў нашых.
Госпадзе Іісусе Хрысьце Сыне Божы, Ты ўсіх нас паклікаў вярнуцца. Але ня ўсе адгукнуліся. Ня ўсе ўтрымаліся на Шляху Тваім, аднойчы Яго абраўшы. Гераічныя свавольствы Антычнага сьвету, якім Ты Супрацьставіў Шлях Сьвятасьці, трымаюць нас, множацца прагным розумам ды сваволяй, ськіраванымі на супрацьстаяньне волі Тваёй Сьвятой. Пераступленьні Боганатхнёных межаў свабоды прывялі нас да мяжы ўсясьветнага самагубства, якое можа незваротна пачацца рукамі нават аднаго тэхнічна падрыхтаванага злаўмысьніка. А калектыўна, вольна й нявольна, яно набліжаецца ўсёю хадою ненажэрнага герояпаклоннага, прырода- й душа- губнага прагрэсу.
І вось цяпер, калі бясчынствы нашыя перапоўнілі сьвет, як патоп, перад процьмай, у якую няўмольна спаўзае род самагубны, як той разбойнік на крыжы, што паміраў у пакутах побач з Табою, молім Цябе: памяні нас, грэшных, у Вечным Царстве Тваім!
Дай тым з нас , каго Ты яшчэ пакідаеш на гэтым сьвеце й пускаеш сюды, скарыстаць тую мажлівасьць, якая ў Хрысьціянскіх народаў нібыта яшчэ ёсьць:
Дай нашым ваяцкім дружынам утрымаць сьвет ад крывавага хаоса;
Дай нашым палітыкам веры, мудрасьці й волі ськіраваць творчы й вытворчы патэнцыял людзтва на ўратаваньне прыроды й душ ад незваротнага разбурэньня;
Дай зноў нам, Госпадзе, Сымфонію Царквы й Дзяржаваў;
Дай, Госпадзе, зямному целу царквы Тваёй ізноў стаць Адзіным Сьвятым Саборным і Апостальскім — у яве!
Госпадзе, дай нам Восьмы Усясьсветны Сабор — у Імя Тваё!
Дай нам Хрысьціянскую Сябрыну Нацый — у Імя Тваё!
Дай, Хрысьце Божа, кожнаму з нас і ўсім разам, Пакаянна і Прычасна сустрэць свой Сконны час, з Іменем Тваім Сьвятым на вуснах і ў сэрцах, у Імя Айца й Сына й Сьвятога Духа! Амінь (некалькі імгненняў цішыні, дзед і бабуля няўпынна моляцца, дзяўчынка сьпіць на канапцы ў куточку, двое мужчын і жанчына павольна ўстаюць, хрысьцяцца).
Апускаецца заслона