БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

ТЭРМАПІЛЫ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
ТЭРМАПІЛЫ. Літаратурна-мастацкі часопіс N* 2 / 1999 г.

Прэдраг Багданавіч Цы 

Прэдраг Багданавіч Цы (нар. 1944, Біеліна) , сербскі паэт. Вывучаў агульную літаратуру і гісторыю мастацтва ў Бялградскім універсітэце. Аўтар паэтычных кніг “Месца, дзе ракі жывуць”, “Александрыйская бібліятэка”, “Залатое руно” і інш. Вершы для перакладу ўзяты з кнігі “Ходзячы па водах”, Бялград, 1997. 

Логас

Міколу Тэсле

На ганчарным коле
Мікола Тэсла
ваярыць сузор’і, ваярыць зямны шар.

У гліне бачыць прамацер
і бачыць, як тытаны адзін другому
астральны задыяк перадаюць.

І бачыць скрозь яго,
як зямля ў пульсацыі мяняе полюсы, 
а слова з думак вызваляецца назаўсёды.

Падзякай ваяру яго ўсмешка,
ахопленая песняю вячэрняй салаўя, 
ён заварожаны дзявочай песняй:
папараць-кветка.



Святло на золку ў Мілешаве 

Каля ног белага анёла
воіны спяць, 
спіць непрытомна неабуджаны свет, 
і над імі, нібы святло на золку, 
разыгрываецца найузвышаная 
ад узнікнення свету сцэна – 
уваскрэсенне.

Белы хітон божага вястуна
і белае пахавальнае покрыва тая ж тканіна.
Покрыва, як метафара кокана,
выпрадзенага праляю пакінутага зямнога часу
на разгорнутай сетцы крыжоў 
храма Нябеснага Іерусаліма.

Як пабочная частка сцэны
Марыя Магдалена і міраносіцы ля гроба,
як адмысловая ікона, бо ўсё ізноў
заўжды наноў адбываецца і наведвальнік
Мілешава зрокам унутраным у малітве
уваходзіць ва ўсе кропкі фрэскі.

Устаўлены ты, белы анёле, 
у абрысы добрага пастыра Хрыста, 
які ў Раю, абапершыся на крыж, 
трафей перамогі над смерцю, паказвае
на авечак – выратаваныя душы, паглядае
вялікімі вачыма глыбінь усмешлівых Айца Нябеснага.

Анёл не толькі носьбіт весткі: 
бачыце, гроб пусты стаіць,
ужо сама сіла божая ў райскім харастве.
То Бог-Айцец, з гроба-трона, кажа:
сядзеш, як спадзвіжнік на нябесным троне
справа ад Айца-Пантакратара.

Хрыстос добры пастыр.



Кніга смерці

Састарэў ты, здрадлівы свеце,
у лячэнні ран, 
у перадыхах між войнамі.

Падпарадкаваў ты
мастацтва, няўлоўнасць мрояў,
багацце пачуццяў – інстынкту перамогі.

Выйдзі з замкнёнага кола
бесцялесным нямым,
завяршы самазабойчую сагу.

Радыёактыўныя ледавікі
над разбуранымі кантынентамі 
хай рушаць новыя полюсы асвойваць.

Надзьмутыя кіты
у свой эпічны спеў
унясуць радасць свабоды.



Алігеры піша дзённік А. Гітлеру

Бачыш, фюрэр, памылкі
вялікіх народаў катастрофамі для малых,
параметры не тыя.

І хоць табе прыпісаны
нова-знойдзеныя рукапісы,
тое, што ты сам сачыняў,
не ўпісваецца ў твае опусы,
яно прыхоплена
ружовымі акулярамі гісторыі.

І пекла
не такое страшнае,
калі яго ў песню ўставіць.



Мёртвая вада

Вада для нас калыскаю, 
З вады мы нараджалісь маці,
Не выйшаў брат на бераг,
У мёртвай ён вадзе застаўся.

А берагі мае акружаны, 
Людзей паўсюль без ліку, 
Плыву далей я без спачыну
Ля астравоў таксама ўжо занятых.

Чароды птушак ў высях, 
Уздоўж сядзяць засады.
Іграю мёртваю вадою.
Ніхто не ведае, што будзе.

І брата бачу паміж птушак,
Ён не плыве да зорак.
Мне мроіцца вада ў водах
І хваляванне хваляў вольных.

Цяпер вада без берагоўя.
І я апошняй птахай у палёце.
Цяпер паўсюльны мір я маю
І не хачу з тае вады нікуды.



Чаканне дажджу

Перасохлі студні
здыхае жывёла 
ад стаячай вады

Цёплыя ветры
нясуць гарачку і смех
пясок на зубах

Смерць у крыніцах
смерць у горле
не магу азвацца

Язык нерухомы 
як позірк



Бацька народзіцца зноў

Вароты адчынілі
гадзіннік спынілі
бацькаву талерку разбілі

У мёртвай хаце
бацька на одры пасмейваецца з нас


Праз правае плячо ў жанчыну ўзіраемся
усе прыкметы ў цяністых водах
звяраем

Да крыжа кожны год
Івана Купалы вянок
мацуем 

Бацька будзе народжаны
у нашай хаце

Зноў

Пераклала з сербскай Галіна Тварановіч


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Беларускага Літаратурнага Аб'яднаньня "Белавежа"

 

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія