БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

ТЭРМАПІЛЫ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
ТЭРМАПІЛЫ. Літаратурна-мастацкі часопіс N* 3 / 2000 г.

Уладзімір Гайдук

* * *

Шчаслівым буду –
Калі натруджаны
І ў знямозе
Праменьчыкам душы
Валошку пацалую

Запаліць свечку
Маці – Беларусь

Штодзённа ж трэба
Крыж свой цяжкі здужаць
“У імя Айца і Сына Неба
і Святога Духа…”

На інквізітараў кастры
Лірычных вершаў строфы



Прамінанне

Вып’ю чарку віна
Як ты са мною вып’еш
Атрутаю мне ягоная свежасць
Ты ў радасці затрыумфуеш і праклён на мяне кінеш
Бязлітаснай сястры
Ногі слязьмі абмыю

На разыходнай дарозе затрымаюся
З чыстым сэрцам
Я – старая жабрачка з кіем у руцэ
Вазьму ў вузялок жменю роднай зямлі
Пайду шукаць сваю смерць
Спакон вечны

О сястра злосная і злая
Імем маім запішаш сляды пакаленняў
Жывыя старонкі галінку аліўкавую нясуць
Мне сорамна глядзець у вочы тваім прыхільнікам
Аставайся ў краіне жыцця
Мой час – тваім часам



* * *

Што мне птушак голас звонкі,
Як няма маёй сяброўкі,
Яе пышных валасоў
І вачэй з адценнем сінім.
Без яе не варта слоў
На паперу ў спешцы кідаць.
Так хацеў бы без канца
Стан яе ў руках трымаць,
Яе губы цалаваць
Да знямогі, ап’янення…
Аж упала б галава
З сэрцам звонкім і глухая…

Ах, кахання страсць ліхая.



Валошка

Як сімвал, валошка
У жыце цвіце, –
Задуманы хлопец
Мяжою ідзе.

Чаму ж не нарваў
На букет для Марыны?
Відаць, шкадаваў
Пялёсткаў нявінных…

Відаць, шкадаваў
Далікатных пялёсткаў,
Каб вечна цвіла
Сінявокай валошка.

Вякі прамінулі –
Валошка цвіце.
Самотны зноў хлопец
Мяжою ідзе.



Чароўная ружа

Цябе ўжо няма ў жывых
Чароўная ружа
Згасла беспаваротна
Пакінула назаўжды
Шчымлівы боль у маім сэрцы

Лёс усё ж дазволіў
Скласці мне верш
З яе калючак –
Думкі жывыя

Згушчаецца вакол прастора
Маўчаць дрэвы
Знямелая зямля
Адчуваю дотыкам
Даўно ўбачаны 
Жаданы колер –
Вобраз
Чароўнай ружы



Ціхае – юбілейнае

Я. Ч.
Ужо сорак гадоў
У нябыце канае,
А я з пацерак слоў
Думкі складаю.

Здзіўленне і жах
Агарнулі на момант,
Такі доўгі шлях –
А пачатак бы ўчора.

У тым падарожжы 
Па жыццёвым моры
Шмат было гора,
Дый радасці божай.

Не знікла надзея,
Сумлення не страціў,
А ў што быў паверыў,
Пачне вось збывацца.

Таемны агеньчык –
Кветкаю першай.
Спеў ранняга пеўня –
Прысніліся вершы.

Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Беларускага Літаратурнага Аб'яднаньня "Белавежа"

 

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія