БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 
ТЭРМАПІЛЫ. N* 4-5 / 2001 г.

Вольга Шынкарэнка

НЯЗБЫЎНАЕ

Калі душа душу-раўню сустрэне,
Яна іначай раптам зразумее
Сваю неадзіноту, дзікаватасць.
Яна заганарыцца нават
Сваёй звычайнасцю, падобнасцю да іншай.
І загарыцца нечакана
Святлом паразумення і яднання.
І зноў адразу ж стане
Такой адрознай і такой самотнай,
Што усумнішся: ці было спатканне?


* * *

Паабапал адной сцяжыны
Йшлі, спяшаліся надта –
Смуга ў цёмна-сінім і чорным
Ды смага рудая ў шэрую крапінку.
Адначас прыпыніліся, абмяняліся
Смуткам хмурым і прагай няўтольнай.
Што б ні выбраў цяпер чалавек,
Мусіць роўна абедзвюх спытацьме.


ПРАЎДА

Слухаць сябе –
самая складаная рэч.
Прыслухоўваючыся,
добра разумееш:
сказаць праўду сабе –
справа амаль немагчымая.
Горка, але для сябе
чалавек шукае не праўды –
адно апраўдання.


У САБОРЫ

Вадохрышча рукой сваёй
не толькі грэшнікаў кранула.
Нібыта праліло святло
у дзень маркотны. Сыпанула
не кроплямі вады – збавеннем
для душ знявераных і змрочных.
І тлума рошчыну ў натоўпе
змяніў цуд-чар супакаення.


МАЎКЛІВЫ КРЫК

Душа не ведае спакою
І сэрца пры сустрэчы б’ецца,
Бо ўсё хаванае вачамі
Сказаць вам гэтак шчыра мкнецца.
Душы наўрад знайсці спачынак,
Яна не ведае спакою.
Таму так горка і адчайна
Крычыць прамоўчанае мною.


* * *

Цікава, за што яшчэ б
Хавала я свае сумненні,
Калі б ты раптам нечакана
Са словам ціхае любові
Да мяне звярнуўся?

Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Беларускага Літаратурнага Аб'яднаньня "Белавежа"

 

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія