БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 
ТЭРМАПІЛЫ. N* 4-5 / 2001 г.

ЧАТЫРЫ СЛОВЫ ПРА САКРАТА ЯНОВІЧА

Алесь Чобат

Пазнаёміўся я з Сакратам Яновічам у канцы лета 1990 года ў Гродна. Ні я ў яго не выклікаў сімпатыі, а ні ён у мяне (бо характары падобныя!). Потым ужо пачаў ён чытаць, што пісаў я, а я пачаў чытаць, што пісаў ён. С л о в а н а с п а л у ч ы л а. Сакрат для мяне то с л о в а. Не ўспрымаю яго па-другому, іначай як без слова. Для мяне тое непадзельнае...

Што мяне здзівіла (амаль дабіла!) ў тым, што Сакрат піша, гэта п о ў н а е п а д а б е н с т в а на тое, што пішу я сам ці ўсё мае пакаленне. Як быццам не было таго адрознення ў гадах – у д в а ц ц а ц ь гадоў, між іншым... [...] *

Дык вось – першае маё ўражанне ад таго, што піша Сакрат Яновіч. Піша ён для с в а і х. Таму і мае мноства гэтак званых ворагаў сярод “не сваіх”. Бо “не свае” проста не ведаюць, пра што ён піша. А калі я чытаю пра яго Крынкі (“Ноччу ў Крынках выюць сабакі...”), то чую свой Скідаль – з якога мяне выгналі бацька і маці! – і не “свой” той Скідаль даўно, і тая Беларусь даўно не свая, а сядзіць у памяці, лезе скрозь сон...

Работа Сакрата Яновіча ёсць п а м я ц ь пра Беларусь. [...]

Але – то нашыя справы. Беларускія. “Невялічкага народа на ўскрайку лесу...”. То давайце пойдзем далей...

Літаратура даўно і ціха памерла. Тая прэмія Нобеля даўно анахранізм. Яе выдаюць тыя, што даўно падурэлі і не чытаюць нічога. Яе выдаюць быле каму (за апошнія 20-ць гадоў “нобелеўку” дасталі толькі Бродзкі з Мілашам – і з прычынаў не літаратурных, а гэтак званых “палітычных”!). А “маладыя беластоцкія журналісты”, п р а в і н ц ы я л ы, нападаюць на таго Яновіча, чаго на яго “попыту” няма, чаго яго ніхто “не чытае”...

[...] С а к р а т Я н о в і ч ж ы в е ў п р а в і н ц ы і, а д у м а е і п і ш а – я к у С у с в е ц е. Падазраю паціху, што Яновіч проста п е р ш ы так пакрочыў. Што любы больш-менш годны друку беларускі аўтар так і жыве – жыве ў Правінцыі, а піша ў Сусвеце.

Што ў Яновіча добрае? Там г е р о я ў няма. Ані станоўчых, ані адмоўных. Жывуць сабе неяк людзі ў тых Крынках – ну, тым і героі. Канец. Кропка.

[...] Скажу шчыра, не ўсё з напісанага Яновічам мне падабаецца (можа, я не ўсё разумею, а можа, ён сам зашмат напісаў...). Але помню з яго кніжак першую, што мне ў рукі трапіла. Па-польску была. “Беларусь, Беларусь...”. Канешне, час быў такі. Рэвалюцыя. Мода. А як вы хацелі?! Цяпер глянеш у тую кніжку – то і сам ты ведаеш, і намнога больш... Але – быў свой час, свой Край, свой Куток. Быў свой а б а в я з а к. Хіба Сакрат тое чуў, бо іначай такога б не пісаў...

[...] Здзівіўся страшэннай лічбе персанажаў, жывых людзей, у тых мініяцюрах Яновіча. Пры гэтым – не магу адрозніць, каторы з іх беларус. А каторы паляк. Альбо жыд. Рускі. Татарын. Немец. І гэтак далей... Чаму не магу адрозніць? А таму, што самога Яновіча абсалютна не цікавіць, хто яго персанаж п а н а ц ы я н а л ь н а с ц і. Бо яго чалавек цікавіць, а не “частка супольнасці”. Да гэтак званага “беларускага руху” ў Польшчы Яновіч таму ўвязаўся, бо б е л а р у с а ў трактавалі як “н е п а л я к а ў” – чытай, н е г р а - м а д з я н а ў. Чытай, д р у г о г а г а т у н к у.

Яновіч ёсць перш за ўсё літаратарам П а д л я ш ш а, гэтак званага “памежжа” (бо насамрэч, то асобны рэгіён). Таму – роўныя “правы” на яго маюць што палякі, што беларусы. Чаму гэта ён не можа належаць а д н а ч а -с о в а да літаратуры польскай – гэтаксама, як да літаратуры беларускай? Ці ад таго, што літаратура звязаная з мовай – а не стаіць на сямі колерах, як малярства, ані на сямі нотах, як музыка! – літаратура тая мае быць “нацыянальнай”, “толькі нацыянальнай”, “супернацыянальнай”?! На мой розум, то поўны-паўнюсенькі і д ы я т ы з м... Літаратура складаецца з аўтараў і чытачоў. Гэта і ёсць нацыя, якая па ўсім Г л о б у с е жыве. [...]

Сакрат Яновіч праламвае сваёй работай усё ХХ-е стагоддзе. Усю нашу звычку. Сярмяжства. Халуйства. Халопства. Вёску. [...]

[...] Тым не менш, літаратура не мае шанцу без рысаў н а ц ы я н а л ь н ы х. І Сакрат Яновіч заняў сваё месца ў б е л а р у с к а й літаратуры менавіта сваёй... беларускасцю. Але то была не “беларуская савецкая літаратура”, БСЛ. То была беларуская, але д р у г а я літаратура. Адметнасць жа коратка выказваецца ў тым, што проза Яновіча не мае а ц э н а к – каторы “добры”, каторы “кепскі”.

У той БСЛ былі і ёсць альбо “нелюдзі”, альбо “героі”. А н е с а в е ц к а с ц ь Яновіча ў тым, што яго “персанажы” цікавяць яго як л ю д з і. Проста людзі. Якія проста жывуць. Так ці не так – то іх справа. Чалавек для яго не вораг і не сябра – хутчэй частка пейзажу, краявіду, наваколля. Не літаратара справа пільнаваць чалавека. І яго “маралі”... На тое ёсць паліцыя, суд, адміністрацыя. Царква, касцёл, універсітэт. Супольнасць вулічная, сход местачковы...

Літаратура мае быць а д д з е л е н а я. Ад жыцця і народаў у тым ліку. Іначай то будзе не літаратура, а нейкая бальшавіцкая агітацыя. Каб быць асобай у літаратуры, то маеш цікавіцца менавіта а с о б а й сярод тых людзей, дзе жывеш – няважна, жывой ці памерлай: мне больш цікавыя мёртвыя, Сакрату жывыя. І то добра, бо адзін другому дарогі не перабягае...

Літаратура мае быць а д д з е л е н а я. Ад “канонаў”, “правілаў”, слоўнікаў, факультэтаў філалогіі і акадэмічнай прафесуры... Літаратура не можа карміцца слоўнікам на 20 000 словаў – бо Крынкі ці Скідаль паловы тых словаў не ўжываюць, але ўжываюць ажно пяцьсот-шэсцьсот такіх словаў, каторых у слоўніках няма! [...] Хто не шануе дыялектаў, рэгіёналізмаў, мястэчка, вёскі – якімі б “тупымі” яны не былі! – той не шануе сябе самога. Бо мястэчка, вёска і хутар гавораць гэтаксама, як ты – толькі па-свойму. Не будзеш ужываць іх мову – не будуць ужываць тваю мову.

Прападае наш свет. Прападае. Знікае. Адыходзіць... Барадатыя прафесары ды англамоўныя прафесóркі кажуць, што то ёсць прагрэс. Можа быць. Але – скажыце мне, якая вам карысць ад таго, што не будзе Крынак ці Скідаля? А потым – Гродна ці Беластока?! Што, вы паедзеце на пустку там гаспадарыць?! Што толку і выгоды вам ад таго, што не будзе беларускай мовы і е ў р а б е л а р у с к а й літаратуры – бо такую Яновіч робіць?! Польшча ад таго разбагацее? Літаратура польская? Ды літаратура польская скрозь вякі с ы ц і л а с я мовай беларускай ды ўкраінскай, палова польскіх класікаў (на якіх дзеці ў гімназіях Варшавы цяпер вучацца!) вырасла на тых Крэсах, пісала пра тыя Крэсы, жыла і дыхала тымі Крэсамі... У выніку рэпатрыяцый 1945-1958 гадоў калі не палова, то т р а ц і н а Польшчы (і польскай культуры: Мілаш, Канвіцкі etc.) мае к р э с о в ы я, б е л а р у с к і я карані. Таму Яновіч багаціць польскую культуру менавіта тым, што надае ёй беларускі акцэнт, тое с т р а - ч а н а е, што ўжо не вярнуць зброяй, але заўжды вярнуць словам і памяццю.

Літаратар Сакрат Яновіч ужо сорак гадоў дадае польскай культуры тыя К р э с ы, той б е л а р у с к і к а в а л а к, тое, што Польшча непапраўна згубіла б, каб не было яго ў Польшчы. Палітыку робяць розныя людзі – адны робяць на Край, другія на свой кішэнь. Таму – н і к о г а не агітую: першыя і так усё разумеюць, другія і так не зразумеюць нічога. Абяцаў у загалоўку “чатыры словы пра Сакрата Яновіча” – і пішу на канцы тыя чатыры словы:

“С а к р а т, я ц я б е л ю б л ю”.

(сакавік, 2001 год, Гродна)

* квадратнымі дужкамі пазначаны скарачэнні ад рэд.


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Беларускага Літаратурнага Аб'яднаньня "Белавежа"

 

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія