БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 
ТЭРМАПІЛЫ. N* 6 / 2002 г.

Галіна Дубянецкая

Х М Е Л Ь

растуліла зорыстае вока:
з днём народзінаў маіх, Сусьвеце!
і другое адплюшчыла ... і трэцяе!
ат, ня ўспомню імя твайго, ўцеха

... не ўзірайся вачмі ружавейнымі
не шукай у вакне маім прасьветліну
горкім хмелем перавітыя прасьветліны
горкі хмель цябе яскарку задушыць


П А Х М Е Л Ь Л Е

Бог помач, вандроўны
прасьцяг тут няроўны
і скрутны віток утрапеньня
пры хісткім цяпельцы
якіясь тапельцы
балююць у сподзе скляпеньня

пад рэшткамі даху
зьмярцьвелага гмаху
віно даліванае зьлівай
ды скрухаю нашчай
(па гібелі йнакшай?..
па літасьці ... немажлівай?)

а гібель па прыцемных кроквах
вальцуе
мой рыцару, шалік зь вяровак
табе не пасуе

між танцамі ў бестурбоцьці
што права ўжо зьлева
гішпанскі замурзала боцік
твая каралева

адно аднаго паканаўшы
як сьвята – ўваскросім
а заўтра пагібелі йнакшай
папросім

а хто гэта плача
а што гэта знача
бяздоньне за выбітым шклом
тапельныя сьвяты
пахмельныя спраты
лядачая цьвержа на злом

а ўскрайкамі зроку
праз пошугі мроку
блукаюць размытыя шпілі
і млосна Нямізе
у гэтай адлізе
бы ў ёй кацянятаў тапілі


Т А Н Е Ц

ці адвага ці адліга
па раскрышаным крышталі
па раз’ятраным вугольлі
па гадзюках
басанож

можа, станчыцца ўсё ліха
можа, вышуміць у шале
як наджаліць
як натоліць
не насьмерць
пярунны
дождж


П А С Л У Ш Э Н С Т В А

брату Міту,
братам і сёстрам

Жыве паслушэнства рыфмарнае –
           мулкае, золкае, хмарнае!
Нібы ў смузе марынар,
           на гукі плыве рыфмар.

Жыве паслушэнства рыфмарскае –
           тое насеньне вядзьмарскае!
Некуды ўстроміўшы твар,
           ідзе паслушэнец-рыфмар.

Жыве паслушэнства рыфмоўнае,
           воўчаю ўбранае воўнаю!
Нетраў сваіх валадар –
           слухае лесу рыфмар.


З В А Н І Ц Ы

ці глыбока ці далёка ці блізка
праплывае ў пераменлівых блісках
нейкі горад апавіты зарою
быццам вольная струменіцца мроя

а падасца – гаманілі званіцы
бы хацелі да кагось дазваніцца
і падобныя да сноў распавесьці
пра жыцьцё тамтэйшае весткі

можа ў сьне а можа ў яве аднойчы
хтось адплюшчыць праясьнёныя вочы
і ў азуравае ўвойдзе сьвітаньне
і званіцы залатыя застане


Х Р О С Н А Я

Любові Турбіной

столькі ветлых вакон адчынена
          край нябёсаў заружавеў
Фея-хросная, навучы мяне
          быць паўсюль як вольны павеў

столькі коней штодня запрэжана
          і навіта шляхоў п’янкіх
навучы праз туман разрэджаны
          адначасна ляцець па ўсіх!

і якая ў тых конях тайніца
          і навошта сьпех адбыцьця –
навучы мяне, Фея, памятаць
          на раскошным сьвяце жыцьця

Л І С Т

Нечакана, без адрэсу, без даты,
ліст ад бацькі, бы з вандроўкі,
                                            крылаты,
ліст ад бацькі, бы вагонь
                                            сярод зьлівы,
напаткалі:
             “А Я САМЫ ШЧАСЬЛІВЫ!”

Што ж ты, сьмертухна,
                дзе тваё джала?..
Як душа на пройме дрыжала –
і да вобліку цякла дарагога:
чуеш, татачку, ну як там,
                                     ля Бога?

ТАМ лагоднага сьвятла пералівы,
там жыве наш бацька, шчасьлівы!
Там ёсьць горад, апавіты зарою,
дзе спаткаемся мы
                             вечнай парою.

 

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія