|
Надаць асабовасць часу
Галіна Тварановіч, Бельск Падляскі
Хочацца ідэалістычна верыць, што зямны шлях кожнага з яго абавязковым вопытам, імкненнем спазнаць таямнічы сэнс быцця, самой света-будовы дзесьці ў недасяжных нам сферах – натуецца, адкладаецца своеасаблівай інфарма-цыяй. Што няма таго, каб гэты шматмерны, шматстайны набытак канаў у міфічную Лету. Сярод жа разумова-пачуццёвых напрацовак паперадзе ў шкале вартасцей – парыў міласэрнасці, як вынік любові. Верыш! І ўслед за выдатным маралістам –мысляром 17 стагоддзя Блезам Паскалем паўтараеш: “Усе целы, купал нябесны, зоркі, зямля з яе царствамі не варты слабейшага з розумаў, бо апошні спазнае ўсё гэта і самога сябе, а целы нічога не ведаюць. З другога боку, усе целы ў сукупнасці, усе розумы разам і ўсе іхнія тварэнні не вартыя нават найменьшай праявы Любові: гэта якасць бясконца вышэйшага парадку. Усе целы ў сукупнасці не маглі б вырабіць самай мізэрнай думкі: гэта немагчыма, гэта з’ява іншага раду. Ды з усіх целаў і розумаў немагчыма было б здабыць ні аднаго руху сапраўднай любові: гэта немагчыма, гэта з’ява іншага парадку, гэта – вышэй прыроды”.
Кніга Вольгі Шуркоўскай прасякнута, арганізавана знутры найперш любоўю – да бацькоў, сваякоў, сяброў, настаўнікаў, эпізадычных супольнікаў, да роднай Белавежы. Распавядаючы пра лёсы блізкіх людзей, аўтар асягае ўсё мінулае стагоддзе ды заглядае нават у папярэдняе. Адбор матэрыялу адбываецца, зразумела, паводле псіхалагічных, маральна-этычных арыентацый самой В. Шуркоўскай, што з дому Руско, народжанай у пушчанскіх Падалянах. Арыентацыі ж гэтыя сведчаць пра шчырыя, удзячныя адносіны да самога жыцця, як найвялікшага дару чалавеку.
Кожны аўтабіяграфічны твор – спроба затрымаць імгненне, запоўніць увогуле бясстрасны час канкрэтыкай, надаць яму асабовасць. Уласна і літаратура, як мастацкае слова, абавязана сваім узнікненнем менавіта памкненню чалавека выказацца адносна таго, што адбываецца побач з ім альбо ў ім самім. І заўважана, што ў розныя эпохі паперад выходзіць то адна, то другая тэндэнцыя. Відавочным узмацненнем аўтабіяграфічнай плыні ў літаратуры характарызуюцца апошнія дзесяцігоддзі. Магчыма, гэта своеасаблівая рэакцыя на глабальную уніфікацыю чалавечага свету. Навукова-тэхнічны прагрэс, затрымаўшыся ў нейкім моманце, каб нібы паказаць свае плённыя магчымасці, панёсся далей, ужо аспрэчваючы, паглынаючы тое індывідуальнае, дзякуючы якому ён і ўзнік. Цэлыя народы аказаліся ўцягнутымі ва ўжо, здаецца, неабарачальны працэс, перайначыць які можа толькі цуд…
Героі В. Шуркоўскай жывуць у суладдзі з прыродай: “Wszyscy z domu Rusko, podobnie jak większość mieszkańców puszczy, byli zrośnięci z lasem. Kochali go, byli przez niego ukształtowani fizycznie i uczuciowo, stanowili wręcz jego cząstkę”. Упэўнена крочыў па зямлі дзядуля Антоні, аповядам пра якога ўласна і распачынаецца кніга. Належыў ён да ліку шчаслівых асоб, пра якіх гавораць, што жыццё іхняе задалося, склалася: “…typowy Słowianin o okrągłej twarzy, żywych srogich niebieskich oczach oraz prostym kształtnym nosie. Miał wówczas już siwe, acz gęste włosy i siwą, dobrze utrzymaną brodę. Średniego wzrostu, szczupły. Mimo podeszłego wieku, poruszał się lekko i zwinnie. W jego postawie było coś władczego, kroczył po ziemi pewnie. Nikogo nie krzywdził, ale też i nie dał sobie dmuchać w kaszę”.
Аўтар “Гісторый белавежскай радзіны” не ставіць за мэту лінейны разгляд жыццёвага шляху героя, калі б усе падзеі, абставіны мусілі б разгортвацца ў храналагічнай паслядоўнасці. Спосаб падачы ёю матэрыялу хутчэй вызначаецца як асацыятыўны, імпульсіўны. Тэкст узнікае са спалучэння як вызначальных, лёсавых, так і адзінкавых, нібы выпадковых момантаў. Аўтар можа зазірнуць у далёкае мінулае, нагадаць пра прапрадзеда і вярнуца адразу ў часы свайго маленства, каб выказаць свае непасрэдныя ўражанні або зноў падзяліцца ўспамінамі ўжо іншых асоб пра нейкі жыццёвы фрагмент свайго героя. Уласна галоўным персанажам кожнага аўтабіяграфічнага тэксту з’яўляецца мінулае, бо апавядаюць пра тое, што ўжо адбылося. І вынік творчага працэсу абумоўлены ці не найперш тым, як здолеюць “паразумецца” між сабою погляд на падзеі знутры сядомасці і асэнсаванне іх з часавай перспектывы. Таму вельмі важным аспектам у мемуарна-біяграфічных творах уяўляецца раўнавага паміж фактам, які гаворыць сам за сябе і ацэнкаю яго, належнаю ўжо прышласці. Аўтарская пазіцыя В. Шуркоўскай дае магчымасць чытачу нязмушана ўвайсці ў свет белавежскай радзіны, дзе найвышэй цэняцца прыстойнаць, працавітасць, дзе аддаецца належнае прыгажосці, ведам. Нязмушанасць гэтая забяспечваецца якраз увагаю да жыцця ва ўсіх яго праявах.
Пра бацькоў Емельяна і Надзею распавядаюць наступныя два раздзелы кнігі В. Шуркоўскай. “Dzieciństwo Emilka niewiele się różniło od dzieciństwa jego ojca. Jako sześcioletnie dziecko był budzony wczesnym rankiem i pędził pokaźne stadko świń na pastwisko. Lubił obserwować wszystko, co go otaczało. Doskonale znał różne gatunki ptaków, ich zwyczaje, gniazda”, – за 97 гадоў жыцця стаў Емельян сведкам нацыянальна-палітычных катаклізмаў ХХ стагоддзя, імклівых змен чалавечага побыту. І, пэўна, дзяцінства яго дзяцей, а тым больш унукаў значна адрознівалася ад ягонага маленства, юнацтва.
Рухавік часу – перамены. І асабліва адчувальныя яны на скрыжаванні, у сутыкненні розных дзяржаўных інтарэсаў, у мясцінах, адзначаных шчодрым плёнам прыроды. Дзядуля Антоні ў гады свае маладосці ўдзельнічаў у царскіх паляваннях, якія адбываліся кожныя тры гады, калі расійскі цар з сям’ёю наведваў сваю ўласнасць – Белавежскую пушчу. Самыя лепшыя ўражанні аб тых часах засталіся ў яго на ўсё жыццё: “Antoni bardzo kochał cara i wierzył, że dynastia Romanowych wróci na tron Rosji”.
Першая сусветная вайна прыходам акупантаў-немцаў, сапраўдных рабаўнікоў пушчы, парушыла ўсталяваны лад жыцця. На Падаляны абрынулася бежанства, якое зведала са сваёй сям’ёй Шпаковічаў і юная Надзея, маці В. Шуркоўскай. З рэвалюцыяй у Расіі Белавежская пушча аказалася разарванай на дзве часткі. У 1939 годзе выбухнула чарговая сусветная вайна. Праз два гады дайшла яна да Падалянаў, якія ўжо паспелі пабыць часткаю іншай дзяржавы, той, да якой належылі спакон веку. Прамінулы час не здолеў засланіць трагічных падзей, трымклівых уражанняў ваенных гадоў, пакінутых у чулай дзіцячай душы: “W Białowieży terror wciąż narastał. Ludzie przekazywali sobie nowe wieści o aresztach, torturach w podziemiach poczty i o masowych egzekucjach. Prawie wszyskie żwirownie w puszczy stworzyły dla hitlerowców naturalne, dogodne miejsca kaźni.
Miałam już 11-12 lat. Dobrze rozumiałam, co się dzieje, co znaczą te salwy. Ogarniało mnie wówczas niesamowite uczucie nie strachu, ale dręczącej tęsknoty do normalnego życia. Niewiele wówczas wiedziałam o letargu, ale marzyłam, żeby zasnąć i obudzić się ze świadmością, że już nie ma koszmaru, oprawców. Często powracały do mnie widoki trzech zamordowanych żołnierzy, przerażonego, tulącego się do matki Szmulka, egzekucja Lidii i Konstantego Barmutów itp.”
Чалавецтва зведала жорсткае сутыкненне дабра і зла, разгорнутае амаль да планетарных маштабаў. І не ўкладваецца ў свядомасці тое, як хутка забываюцца ахвяры, адбываецца пераніцоўка заваёўнікаў і абаронцаў…
Мабыць, не адзін чытач па-добраму пазайздросціў В.Шуркоўскай, бо хоць і натуральна, каб у радзіннае гняздо чалавек імкнуўся са светлым хваляваннем, ды рэдка каму даецца такі прыгожы, доўгі век, як бацькам аўтара “Гісторый белавежскай радзіны”. Ды і не тыповыя сяляне – гэтыя Емельян і Надзея. У 77 гадоў, стаўшы пенсіянерам, вызваліўшы нарэшце свае рукі ад цяжкой працы на зямлі, Емельян пачаў чытаць кнігі, пазнаёміўся з гісторыяй ХІХ стагоддзя, на памяць вершы стаў вучыць, як, напрыклад, “Барадзіно” М. Лермантава. Шчаслівая дачка, якая можа сказаць, што для бацькі кожны добры чалавек быў сябрам і аднолькавай сімпатыяй карыстаўся ён у беларусаў, палякаў, габрэяў або рускіх. З яго вуснаў не выйшла ніводнага абразлівага слова ў адрас якой-небудзь нацыі, што на поліэтнічным памежжы – істотны штрых да характарыстыкі чалавека.
Праз паказ нібы звычайных, шэраговых з’яў, варункаў вымалёўваеца ў кнізе абагулены вобраз жанчыны-маці, трывушчай славянкі, беларускі, якой уласцівы творчыя адносіны да жыцця. У не такім яшчэ далёкім мінулым вясковай жанчыне было амаль немагчыма абмінуць вызначаны ёй лёс працаўніцы на зямлі. Вось і Надзея, здольная, прагная ведаў, мусіла ў свой час упрэгчыся ў цяжкую штодзённую працу, якая адна другую даганяе. З абавязкамі штодня спалучаліся патрэбы вясны, лета, восені, зімы. Кожную пару года павінны запоўніць адпаведным зместам мазолістыя рукі. Сеяць, садзіць, матычыць, палоць, жаць… Трэба, аднак, зазначыць, што пры ўсёй фізічнай напрузе гаспадар або гаспадыня на зямлі ў адрозненне ад спажыўцоў іхняй працы – удзельнікі прыроднага творчага працэсу. Штогод на іх вачах завязваецца, разгортваецца, здзяйсняецца жыццё на палях, лугах. Надзея лён садзіла, даглядала, брала, сушыла, сарціравала, трапала, часала, ткала і ўрэшце – абшывала сям’ю. “Nadzieja wyniosła z domu rodzinnego zdolności do różnych robótek. Umiała tkać na krosnach różne kapy (w cztery nity, w osiem nitów, perebory), wyrabiała ażurowe mereżki na warsztacie, umiała haftować, szydełkować, wyrabiać różne firaneczki, jasieczki. Przędła wełnę i z jej nici wyrabiała materiał na garnitury i kurtki (świtna) dla dziadka Antoniego i męża. Ta niewysoka, ale silna kobieta do późnej starości prowadziła taki tryb życia. Na uwagę zasługuje też fakt, że nie przestawała czytać książek. Nad ciekawą pozycją potrafiła, po ciężkim dniu pracy, przesiedzieć całą noc”.
Годным працягам бацькоў сталі сын Барыс і дачка Вольга. Неспатоленая прага да кнігі, ведаў, інтэлектуальнай дзейнасці рэалізавалася ў дзецях. І кампазіцыйна апраўдана, што цэнтральнай гераіняй галоўнага раздзела кнігі з’яўляецца сама аўтар – Вольга. У форме адкрытай размовы аб сабе раскрываецца працэс станаўлення прывабнай, шчырай асобы, самадастатковай ва ўсе перыяды свайго жыцця. В. Шуркоўскай наканавана было ўзяцца за пяро, каб важкі чалавечы вопыт быў занатаваны яшчэ тут і працаваў на прышласць.Дакладна выказаўся ў пасляслоўі да “Гісторый белавежскай радні” праф. Б. Белаказовіч: “Charakteryzuje ją (autora książki – H.T.) pogoda ducha i radość pisarska. Posiada bardzo subtelny dar odnajdywania wielu odcieni słowa, jego znaczeń, skojarzeń i barw. Patronuje jej pitagorejski ideał ładu i harmonii dyskretnie łączący prawdę z pięknem, wdzięk z ciepłym spojrzeniem na życie. Umiłowała swoją małą ojczyznę i otrzymała w spadku od niej dar wiecznej młodości i młodzieńczego żaru serca, pogodę ducha, życzliwość wobec ludzi i radość życia”.
|