БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 
ТЭРМАПІЛЫ. N* 6 / 2002 г.

З кнігі “АСОБНЫЯ РАДКІ”

Анатоль Вярцінскі


ВЕРСІЯ

Чаго беларусам нестае?
Проста мы самі не свае.


БЕЛАРУСКАЯ ІДЭЯ

Беларуская ідэя.
Яна – роспач ці надзея?
Гучыць рэха: “... дзе я?.. дзе я?..”
Беларуская ідэя.
Толькі слова ці і дзея?
Гучыць рэха: “... дзе я?.. дзе я?..”
Рэха ў лесе, рэха ў полі.
Чаго ў рэху гэтым болей?
Болей плачу альбо смеху
Ў гэтым рэху?


ГЭТЫ БОЛЬ – АСАБЛІВЫ

Гэты боль – асаблівы.
Боль за родныя нівы.
Не скажу: апраметны.
Не скажу: смяротны.
Але ён дужа адметны –
боль за край наш родны.
Носіш яго дзе ты?
У сэрцы? За грудзінай?
Ды знаеш толькі: боль гэты –
боль за лёс Радзімы.


ПЫТАННІ

Што нам спяваць? Што апяваць?
Што памятаць? Што забываць?
Ці ў нас выбар адзіны –
аплакваць лёс Радзімы?


АДКАЗЫ

За што так моцна любіць Радзіма
аўтара “Лебедзя-Страціма”?
За тое, што аўтар сам – Страцім,
птахаў вольных пабрацім.
Чаму так верна любіць Радзіма
аўтара “Лебедзя-Страціма”?
Таму што яе палюбіў Максім
сэрцам усім і назусім.
Толькі любоў – цана любові.
Тут іншай меры не знойдзеш болей.
Любоў за любоў, дар за дар...
Паэт і Радзіма, Народ і Пясняр.


РАЗНАВІДНАСЦЬ АПТЫМІЗМУ

Народ выражаўся ўдала:
“Дзе наша не прападала!
Хай і тут лясне!..”
Ясна?


СЛОВЫ І СЛЁЗЫ

Ён гучных слоў нагаварыў нямала.
Яна ж заплакала і тым усё сказала.


СНЯЦЦА ЖАНЧЫНЫ

Сняцца жанчыны.
Сніцца іх прыгажосць.
Сняцца іх твары,
іх валасы і грудзі.
Тыя, што колісь былі,
тыя, што ёсць,
і тыя, якіх і не было і не будзе.


УСЁАДЗІНАЕ

Думка. Душа. Цела...
Яны – адно цэлае.
Дзяліць іх ніяк не трэба.
Яны знайшлі кампраміс.
Як зямля і неба,
ці як верх і ніз.


ШТО НАС РАТУЕ

Што нас ратуе, калі прыходзіць бяда?
Згадка пра маці, сон, хада і вада.


ІХНІЯ СПРАВЫ

Канавы рабілі з рэчак,
рабілі з азёраў лужыны,
а з людзей – авечак,
статак недалужны.


ПАСЛЯДОЎНЫЯ, АДНАК

Хто працай заняты,
шукае хто рацыю...
А гэтыя ўсё пра інтэграцыю.


ЛЮДЗІ, НАРОДЫ І РАСЫ

Адзін аднаму такія родныя,
такія заўгодныя, неабходныя.
І раптам такія чужыя, нягодныя...


ПАРАДОКС

Хаця мы ўсе – браты па розуму.
Але чамусь думаем па-рознаму.


РОЗНІЦА

Тут – не каса на камень.
Тут – на Авеля Каін.


ТОЛЬКІ КАНСТАТАЦЫЯ

Старасць не радасць.
І не прыгажосць.
Ну, так ягамосць.
Што ёсць – тое ёсць.


ЗАБЫЎСЯ ПРА ЎЗРОСТ

Забыўся пра ўзрост:
узяў ды пайшоў наўпрост,
бродам, а не праз мост.
Забыўся пра ўзрост:
сказаў прахвосту: “Прахвост!”
Забыўся пра ўзрост:
парушыў вялікі пост.
Ці даруе Хрыстос?

чэрвень 2002 г.

 

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія