БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

ТЭРМАПІЛЫ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
ТЭРМАПІЛЫ. Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс N* 7 / 2003 г.

Жэня Мартынюк

БЕЛЫ ГАРЛАЧЫК

***
На кусочкі разбітыя ўспаміны –
яшчэ нядаўна цвілі язміны...

Час канём бяжыць белагрывым,
ляціць ключ гусей крыклівых.

Мне запляла ўжо валасы восень.
Шукаю позіркам маўклівым
раннюю залацістую просінь.

А сэрца тужыць балюча
за тым, што неўміруча.



***
Маё існаванне
зернем на роднай зямлі
засеяна.

Узрост далі мне
веснавыя дажджы
з подыхам грому.

Калыханку-песню
нёс мне сябар-вецер
проста пад падушку.

Сінія валошкі
адцвілі гадамі
у даспелым жыце.



***
Старыя забытыя дрэвы,
як людзі пакінутыя людзьмі,
апусцілі галіны-рукі,
нізка кланяюцца зямлі,
адзінока дабягаюць
да захаду сонца.



***
Малаком абліты сад,
як лякарства душу лечыць.
Спявае сола салавей
у зеляніне дрэў адвечных.
Дяцінства белую пасцель
успамінаю снамі.
Нястрымнай песні маладой
вясна прайшла ускраем.

Сады цвітуць штогод, штогод...
Сляза тугі на квецце ападае.
Нішто мяне не цешыць тут,
у родным краю.



***
Свята Святаў –
цішыня нябёс,
Хрыстос Уваскрос!

Няхай святлейшым
стане шэры лёс –
Хрыстос Уваскрос!
Пасха на стале,
не паўстрымаць слёз –
Хрыстос Уваскрос!

Сапраўды Уваскрос!



* * *
На маім малюнку
нябёсны блакіт
і хмары поўныя мараў.
Ды мне да цябе
ніяк не дайсці,
хоць слоў трэба нам мала.

Вусны засмяглі,
сум у вачах,
як авадзень.

Выцвіцеш маем,
мой белы гарлачык,
і разам увойдзем
у новы наш дзень.



* * *
Адклікніся
– даверам у словах,
яны кладкай праляглі
да майго сэрца,

– лясным рэхам,
з якім я бегала
навыперадкі,

– ценем,
якога дагэтуль
непаўторна шукаю.



***
Сняцца мне
твае малінавыя вусны,
зіхатлівыя зоркі
у тваіх вачах,
шкляны палац
нашых мараў...

Не разумею,
чаму развітальныя пісьмы 
піша мне
залаты кастрычнік.

Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Беларускага Літаратурнага Аб'яднаньня "Белавежа"

 

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія