БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

ТЭРМАПІЛЫ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
ТЭРМАПІЛЫ. Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс N* 8 / 2004 г.

Я Н О
Аповесць
(Частка першая: “Тэрмапілы” № 6)

Частка другая

ЯНКА ЮХНАВЕЦ

1.

Як жыццё сурова ні было ў плыўнасці спадзяванняў, намаганняў і плюскату рэдкіх здарэнняўпадзеяў, яно заўсёды аддзеліцца ад мінулага. Адно ў днёх не адлучваецца ад людзей, а прывучваецца да іх пайма як мушанае і як, можа, неабходнае ў выпадках скрухі духовай і звычайнай прыроднанепадступнай забяспекі – гэта смерць. Але вежа смерці вельмі высачэзная і вельмі летуціва размаляваная ўсярэднімі пляцамі й садамі раю, што неадкладна зачэпліваеш патаень, калі толькі адважышся расказаць і пераканаць пра яе, як пра нагоду прыемнага спаткання, як аб клічу: «Уваходзь, перад табой расчыненыя дзверы!..»

Дык як ты ні жагацеў журбой жыцця і як ты ні галасіў на гонях волі за дзвярыма раюсмерці, усёдна ў людзей пакідаецца два праз два далягляды ўяўлення аб адліку і прыліку жыцця: ганьба таму, хто прыносіць смерць, і тут жа гэтаму напярэмкі – на трупах мы чытаем нашу перамогу…

Смутна існаванне, цяжка і пакутна, але за закрутам вуліцы ці завулку, ці ў вохкім падвале, ці ў сухой ацяплёнай і прыбранай гасподзе (хай усяк уражваюць перашкоды) пачуеце супроцьнае іхнаму прызвычаю. Стуль кажуць: У жыцці ёсціка паручэнні. Яны заводзяцца недалёка ад прадушынаў абыдзеннасці, дзе заўжды: шуканні, гнеўнасць, незадавольнасць. І яно, бадай, сімбалічна прагульвае сярод людзей. Таму і Алена, чуллівая ў шумятні навальнасці, магла прадзейкваць сваю непаседлівасць; мог і палкоўнік Сконтаўт; мог прадыхваць прывучанае Цярэмам і Адамчык; і праклінаць ды здзіўляцца ўсялячане маладзенькая Ганя. Мабыць, практыкаваць пахісты жыцця здольны кожны і кожная. Але пасвойму і ў сваіх магчымасцях. Аднолькі перамога цішыні застою і цярпення – геній, для іх быў неабходзен, а можа – і не? Ды хоць бы і не геній, а прадслоўны нецярпун, які ўмеў клікаць, крыху паказваць, крыху журбіць і радавацца, крыху жадаць ненаводленасці да пануючага, і тады, можа, Алена, Цярэм, Сконтаўт і Адамчык не завалокваліся ўласнымі звычаямі… А чым жа благія іхнія звычаі?

Цярэм вось, прыкладам, зрабіўся вельмі асаблівым за апошнія месяцы, калі звярнуўся дадому Міхась. Ён беспрамежна пачаў закончвацца ў сваёй прыкладнасці мінулай і яшчэ небывалай. Аднак тое небывалае мела азначаны ім час. Нешта, як зразумелы час у рэчы, якая сумесна з існаваннем і днямі й начамі можа пракончыць нас і можа на некалькі ўтораў апынуць у шчасці і ў сутнасці справядлівасці. Бо ж яна ёсць усялякая: і каштоўная, і карнатая, і войстрая ў звычайным загрубелым кавалку, але яна – усяднолькавы спод вечных мэтаў, – гэтыя нашыя векавістыя першуны клічу да чагосьці небывалага!

А што трэба Цярэму? Ён жа стары, не падлетак, каб ад яго патрабаваць чагосьці ненадзвычайнага да папярэдняга. Ды і тое папярэдняе – не новае! Старое ў папярэднім з новым старым. І не зусім праўда. Новае з’яўляецца з ходання чалавека за чалавечнае, але ніколі няма новага ў тым, што збіралася і тварыла ходанне за існаванне. О, гэтае існаванне! Самае гідкое ў свеце, падараванае намі, самім сабе!

Цярэм – прапускальны дзядуля. Ён без прыпыткі натрапіў на неадпаведнае ягонаму нораву. Чаго Міхась гэтак зацятліва цікавіцца музыканткай? Ён жа жанаты. І навошта яна махлюе перад ахвярадаўцамі сваю слепавокасць у той час, калі яна не сляпая. А пасля выманлівага йграння на вуліцы прыходзіць да Міхасёвага габінету, адвязвае чорную павязку з вачэй – і Бог ведае як празорвае імі Цярэмавага сына. Мабыць, яна праношаная дзяўчына, хоць і маладая. Ах ты, пракудніца! Брала ад Цярэма ўбожыну, падтрымоўвалася ягонымі спачуваннямі, і цяперака – на: яна заляцаецца да жанатага чалавека, у якога дзесьці жонка і сын ёсць. І Міхась таксама нешта прымёрз на тым, што здарылася падтаптаць і пераліць праз краі ягонага жыцця. Чаму ён ухіляецца гутарак пра жонку і сына? Што за адмернасць у чалавека?

І Цярэм самааглядна распачаў дзейнічаць. Не забываўся паляваць дзічыну і разносіць яе мянчанам, і не забыўся папільнаваць за Міхасём. Без сумніву, гадаванец займаўся чымсьці нядобрым. Марудзіць нечага. Скраяк прыношвання апекі над ім неабходзен зноў.

Цярэм аднае суботы падвартаваў за сляпой. Яму здалося, што ён не прарухнуўся на ейнай мэце і на сваёй асабістай дадумцы.

Сляпая, калі ўвайшоў Цярэм да габінету, сядзела прысваена на дыване без навязак на вачох. Яна штосьці гутарыла з Міхасём, і нават з вясёлым настроем.

«Праселіна няшкодная», – праімгнула ў дзеда.

Яна ж устала, прывіталася з ім, як у сваім доме, прапанавала яму сесці, сама ж асталася стаяць.

Сяння Цярэм ёй нічога не даў. Бо за што? Як карміць ды падтрымоўваць непрытульніцу, злую жанчыну?

– А нічога – сядайце, мне толькі праслачка прыткнуцца, – невыдайна, уветліва загаманіў Цярэм. – Як жа вы здаровыя… бяз мамы сумна? – І, бадай, наўпрасткі, праснавата, разгладзіўшы трыкутнікам пальцаў абвадрэлыя знадворку вусы, дадаў: – Дахаты збіраешся, Міхась?

– Але. Ужо пара.

Мажліва, тым днём з’явіўшаяся ў Цярэма прыталіна несамавітасці прапала б пад нявыхаднасцяй абставіны, але ён убачыў віяланчэль. Добрыя шалькі да ўзважання!

«Я даведаюся ўсё ад цябе… порхаўка ты дажджавая!» – прасцерлася ў ягоных думках мяжа непазбежнасці.

– Збіраецеся? Я паднясу ваша скрыпішча…

Наадварот, ён бы працьверазеў, калі б сказаў: «Тваё дупло з восамі! »

Пакуль «сляпая» навязвала навязкі на вочы, а Міхась прыбіраў лекарскія прылады і лекі, Цярэм, быццам неспакмечваючы, што яны не прырыхтаваныя выходзіць, выйшаў першым з віяланчэляй.

– Вы ідзіцё? – спытаўся ён хітра, не азіраючыся з паўпрычыненых дзвярэй і кінуў іх незачыненымі.

На вуліцы ён не чакаў сляпую і Міхася. Адразу завярнуўся за вугол будынку і іншай вуліцай, другімі прасцінкамі, пасягаў дахаты з віяланчэляй. Яму прывабна ўяўляліся свае бацькоўскія ўражанні: ён зробіць усё ў адзін раз.

«Прытаньваць мае некалішнія турботы аб табе я не дазволю. Ты ж мой сын і ты мусіш слухаць мяне», – вось што было правадольна шаноўна і абцяжарана ў Цярэмавым сэрцы.

– Я прачакаўся цябе… Слухай, Міхась, ты валаводзішся з ёй, але мяне, старога, не адпраўляй насіць ейныя літаўры, – спаткаў гэтакім Цярэм Міхася, як толькі той вярнуўся дахаты. І Міхась паверыў старэчай прастадушнасці – у прамоўку не ўступаў. Але спытаўся:

– Навошта браліся несці? Яна і сама магла несці.

Цярэм адразу пакрыўдзіўся на Міхася. Папусціцца нельга.

– Я прызвычаіўся адносіцца да нешчаслівых з усёй спагадай…

– А я, прыбраўшы лекарскія прылады, памог бы ёй, – адказаў Міхась.

Цярэм не слухаў яго. Старанна наліваў страву ў міскі.

– Можа прыбяліць поліўку?

Міхась зірнуў на віяланчэль у кутку.

– Яна хвалявалася за вас – дзе вы дзеліся, меркавала.

Цярэм, той самы – маўклівы, паставіў на стол страву. Ён зусім не ўважаў на прылуку спагады ад сляпой. Зачаў:

– Ня вельмі цешуся ейнай уветлівасцю… і спагад ад кагосьці для мяне, напэўна, добра ведаеш, не паважаю. Яна ўжо завельмі прыкараскалася да нас!

– А чаму не? Яна талентавітая. Асталася адна, смуціцца па мацеры. Усёткі як падумаеш – трагедыя сям’і.

– …думаць ня трэба: трагедыя і будзе трагедыя, а не шчасцям. А я кажу, што яна ўжо зашчыльна прыкарэла да нас… А табе ці ёсць вартым прыкачвацца да яе за тое толькі, што асталася адна і сумуе, сумуе… Я не веру тваёй ахвоце спагадваць ёй.

– Вы запруга закручваеце, родны! Ня будзем пра прыкладнае – давай лепш пад’ядзім.

Цярэм не прывучыўся да гэткага адказу, але вычакальна прыладзіўся на наступнае, большае. На старасць год прыходзіцца прыдбаваць з сваіх мазгоў новую прокмець часінаў і прымаглёваць яе апраўдальнай агляднасцяй пераканання.

– У цябе ж жонка ёсць – здаецца, пісаў у лістох, у цябе сын ёсць – пісаў таксама? Пра іх ты ані слова ні сяння, ні ўчора. Навет на пошукі не заявіў праз установу, куды ходзіш і дзе працуеш… Прыкладзіны абходзіш, а не «прыкладнае», як ты казаў.

– А вы мяне, родны, і не прыпяклі гэтым!

– Міхась, ад цябе слухаць гэ-э-такое?..

– Вы заўсёды любіце прыпнуць мяне!.. Паслухайце яшчэ раз: я жаніўся сперша, а потым развёўся – другое!

Цярэм яскрыста паглядзеў на Міхася.

– З дзяцюка ў кавалеры перакуліўся – не спадзяваўся!

– А чаму ня гэтак? – без прыпынку на спасцярогу далейшае гутаркі адказаў Міхась.

Нічога не пакінулася Цярэму. Цэлы вечар ён маўчаў і рана пайшоў спаць. Ягоная пашана да выхаванца крыху зрухнулася. «Вот жа прыпеўкі ў маёй хаце!» – здзекліва цікавала яго, пакуль заснуў на цёплай ляжанцы. За вокнамі прымоўна, наскокна на шыбіны дзьмухала завіруха. Прыпадкам ад яе павеі падзіньквала Мурзава навязьланцуг.

– А ў нас цёпла, – загаманіў Міхась…

Цярэм не чуў, ён спаў моцным сном.

Гаротны Цярэм. Ведае лажыцца спаць на цёплай ляжанцы, а досвіткам абуджвацца і йсці аглядаць настаўленыя пасткі на дзічыну: заносіць мяса дзічыны ўбогім людзям; думаць пра будучыню дарагога Міхася; скародзіць разважаннямі агульны час, што даўно ажыўся ў свядомасці; і, нарэшце, аддацца прыгнетнаму адчуванню старога чалавека, у якім уявілася яму, што не найшоў выйсця да нечага небывалага. Ад учарайшага вечара прышлося думаць аб дзвюх падзеях: пра Міхася і пра патрэбу працягваць сваю помач бедным людзям. Але ад важлівай Цярэмавай пярэчнасці й жаданняў ці магло штонебудзь залежыць? Ды нічога! Яму так сказаў Міхась на наступны дзень, як толькі абое, незаўважліва, злагодзілі мінулую непрыемнасць. А потым, ці ж надта цікава гутарыць ды разбірацца аб паследку Міхасёвага разводу? Міхась жа не бядуе пра гэта, значыць, і Цярэм – не!

Папраўдзе, Цярэм той раніцай крыху апынуўся ў цяжкаватым выйсці. Завіруха не сціхала, яна перашкаджала схадзіць у лес да пастак, таму сціхавата, словам за словам яго прынуквала мацаць і махляваць сваю прысутнасць каля Міхася. Цярэм, каб ведаў, што Міхась зусім не турбуецца пра сваю сям’ю, ён бы не пачынаў гутарку пра гэта… Але здарылася іншае, быццам з юнацкай пахопнасці, напаткалася ніякаватасць. І ў тым выпадку, хоць Цярэм прызвычаены да ганарыстасці і моцнасці ў асабістых дзеях, прапаў не надзвычайна – падмяліў сябе, – і на чым? Звязаўся з сляпой і з ейнай віяланчэляй. Як паглядзіць на музычнае «снадзіва», абапёрлае ў кутку, ажно сорам бярэ. Цярпі маркотнае адчуванне ў старой, выспеленай душы!..

…і нарэшце пакінуў сароміць сябе, звярнуўся да Міхася:

– Заўтра пойдзеш на працу і калі, мо ранавата, убачыш яе, скажы: ідзі да нас і забяры сваю выману.

Міхась сядзеў каля каптурка і падкідваў смалякі ў вагонь. За ноч хата вывятрылася, ён грэўся каля яго.

– Добра, але каб ведаў, што ейная рэч тутака, яйБогу, паклікаў бы яе да нас, хай бы крыху, пакуль маразы, пажыла з намі. Праўда, родны, ці не?

– Маладыя не ад сцюжы дрыжаць! – незадаволена адказаў Цярэм, яшчэ складней моршчучы маршчукі на ілбе, гэтыя безбалесныя раны старасці… Ах, Цярэм! Не ўсялякую шчылінку з прасветамі з ягонай душы можна абабіць чымсьці даведзеным ці неадведаным перад гэтым. Не дзіва, што ў Менску нічога не адбылося і не перайменавалася ад ягоных масолянняў людзей пасечанымі кусочкамі дзічыны. Аднолькі ён не маскаваўся – ён пачынаўся ў Боскім шуме бору, дзе паміж дрэвамі прасвечваюцца дзюрачкі паднябесаў, дзе прастор не рассоўваецца, не звальваецца разам з нашай смерцяй, а застаецца прыгодным падарункам усялякай жыццёвай вартасці.

Міхась разумеў Цярэмаву старасць, аднак Цярэмавай заўвагай цвяліўся.

– Ну, няхай маладыя дрыжаць не ад сцюжы, а ад чагонібудзь іншага… але ж мы, як людзі, што жывём у большай меры лепшага жыцця, мусім памагчы блізкаму, ці не?

– Кінь, Міхась, пытанне: ці не! – дзед Цярэм аджыў. Як змаўчаць? Тым болей, калі адышла ніякаватасць зрэдку працэджваць словы. Цяперака ён жадае пагутарыць, наказаць усялячыны перад тым, як пайсці ў царкву, хоць завіруха на знадворку не сціхае. Міхась таксама не сцярпеў, устаў, адышоўся ад каптурка.

– Ці не!..Ня вельмі асмеявай маё пытанне… Вы ж прызвычаілі мяне аддаць апошняе няшчаснаму, ці наш сабака Мурза?

– Піхцер ты, Міхась!

– О нее! Не ўсё напханае вамі трымаецца ўва мне. Піхцер сплецены рэдка.

– А што з яго высыпалася?

– Даруй мне – шмат вашай паражнячы!

– А ўсёткі якой?

Упарты дзед Цярэм. Ён ажно маладзеў падчас гэтакіх гутарак.

– Я сказаў надась лекару Міхасю: што я, стары, мушу рабіць у маёй магчымасці, а ты, малады, ня мусіш блукацца ў нітох сучаснасці, як папала. Памятаеш, я сказаў: калі тваю веру знішчаюць не тваёй праватой справядлівасці й учынкамі, а галоднай смерцяй, высалкай і расстрэламі, дык тады адкажы тым самым. Падбай і ты знайсці гэтакі спосаб, даўгі й, можа, собскадасмяротны…

– Пайшоў, мой родны, паехаў! Надумаўся за тыдзень – адчыняецца рай у грэшным! Я размаўляў пра няшчасце са сляпой, пра яе становішча, а не пра веру… А потым гэтыя словы належаць таму забітаму лётчыку, а не вам, вы толькі пашыраеце іх.

– Міхась, я кажу пра веру нашай дасяжлівасці ў цяпершчыне, – не ўступаў Цярэм. Ён дастаткова рухлівы і вынаходлівы ў разважаннях, і настрой адказваць суравей Міхасю гаспадарна захопліваў яго.

– Яна, сляпая, здаровая, як калодка, чаму ёй убожыць за кавалкам хлеба, за капейкай, а не ісці з сваімі талентамі прыгнечваць зло на ейнай зямлі? Скажы, чаму ня гэтак?

– Смешны ты, родны! Вельмі смешны! Сяння ты асаблівы, хаўтурны перад тым мінулым… Што яна, дзяўчына, можа зрабіць супраць немцаў? Яна пра гэтакія рэчы і ня гутарыць, яна найбольш расказвае пра выдатлівыя выхапы жыцця кампазытараў, музыкантаў: яна можа абараняць толькі музыку, яна летуціць граць добрыя творы – вось што яна ёсць.

– Ня вельмі шкада, што я не вучыўся музычыць… Ды я, Міхась, ня супраць цябе і сябе. Я наўмерваўся сказаць пра бядноту, бо бяднота, быццам нешта самае багатае ў свеце. Людская бяднота – вялізная зыркасць небывалага. Часам яна прыходзіць да нас праз мільёны ахвяраў, але потым застаецца ўсім чысталюбасцяй і цудам… і зноў канчаецца новай бяднотай духу ды волі, або навет самым мізэрным – турботай, каб хоць лішнюю скарынку хлеба мець. Бяднота – раскладанне чагосьці й нечага жыццёвага; злучэнне чымсьці й нечым вольным. О, як ты прыгожа, таемная жыццёвая лабараторыя!.. Кропелька вады для смаглых вуснаў – жыццё! І не праклённа бяднота за адсутнасць скарынкі хлеба!

– … але ж жахліва, жахліва, калі ведаеш, што яно толькі ў цябе, а не ў тваіх суседзяў!.. Дарэмна, родны, молішся – не пераканаеш, не запамятаю твае філязофіі. Журбна ад яе, ды ўсё, – няўцешна дадаў Міхась.

Але Цярэм не сціхаў. Ён працягваў дачытваць вусную заўважнасць: падзіраць і голасна абвешчваць адчутае ў собскай душы шчырасцяй жыцця. Ах, Цярэм! Ад праклёну да спагады, ад спагады да патрабаванняў! Аб’яўляецца ён! Каму? 

– … хочацца, Міхась, глядзець на галечу і бядноту!

– … і есці хлеб самому, – здзекваўся ўветліва Міхась. – Ды яшчэ мягануць добры кукіш таму, хто будзе прасіць у цябе на адзінадзінны кусень.

– О, не! Як на помнікі старасветнасці глядзець на гэта, і разумець, і адчуваць іх гэткімі, але не тварыць і ісці за тым аджылым. Міхась, бяднота – маладзенства! Яна можа нараджаць усё добрае і небывалае; у ёй – гіман духу, пяшчота шчасця…

– … і тая самая бяднота, – прычасліваў Міхась да Цярэмавага казання.

– Ня смейся! Яшчэ не зыстараўся – дацяміш!.. Векавістая ў цела ісці – бяднота!

– Значыць, бяднота – правадыр усяго і зьнечага?

– Але! – прысудна пацвярдзіў Цярэм.

– Хай павашаму будзе. Але герой? Героі клічуць нас да чагосьці жыццёвага і даводзяць яго да канца, а бяднота толькі ўмоўнасць, часовасць – і не герой!

– Міхась, ты скікаеш, як калека! І «даводзяць яго да канца» – кажаш?.. Але раз пра герояў, дык давай пра іх. Я ж адразу жадаю пераканаць цябе вось гэткай думкай: невядома, хто герой сярод геройскіх смерцяў…

– Ну, напэўна ж, не бяднота, а чалавек, чалавекгерой.

– Ня вельмі без яе героі слынуць.

Цярэм не паважаў слова «герой». Паягонаму, кожны будзе героем, хто імкнецца да большага, чымсьці пануе ў сучаснасці. Наагул, тым раннем Міхась і Цярэм шмат пра што гутарылі і нават з некаторай зменнасцяй да пагоджання паміж сабой. Яны пасвойскаму разважалі пра тое, як незалежнасць краіны ахавана плоймай усялячыны: што ўсялякія хартыіабяцанкі нацыям напісаны дзеля таго, каб ахаваць сваю ўладнасць і панаванне; што пра іх, хартыі, размаўляюць адно тады, калі яны гэтак неабходны, і ўспамінаюць як «дзівосны» мінулы мамэнт, калі яны непатрэбныя і шкодныя, вельмі шкодныя таму, хто іх напісаў.

Цярэм аж крыкануў прароцтвам: па яго вяшчунству, пасля вайны з немцамі, будуць гаварыць больш пра гэтыя хартыі, але нізавошта пра сапраўдную свабоду нацыяў.

– Яны крышанком возьмуць адзін ад другога здабыткі панавання і патурбуюцца пераканаць свет, нас, вахлакоў, у сваіх «святых» справядлівасцях.

Так, дзед Цярэм знаходзіўся бліжэй да былога і будучага, чымсьці Міхась. Таму Цярэму варочацца ў нябыт, пад крыж смерці – пад знак перагароджанага шляху жыцця, без памінкаў не жадалася. І ў той выключнасці ён пакідаўся бездапаможным. Быццам ён не заслугоўваў свайго раю. Аднак ягоны рай, мабыць, быў толькі ў ягоным жыцці, стуль аб ім ён здабываў шмат вестак.

Напаследак бяседнікі сціхлі – напэўна, утаміліся няжурбным для іх гуканнем. Магчыма, яны б журбілі далей, пакуль зажадалі есці, але якраз у малачавым подзьмуху завірухі на знадворку, як металічныя зярняты, задзінкала Мурзава навязь. Сабака выскачыў з будкі, загаўкаў. Праз напалову залепленыя снегам шыбы Міхась і Цярэм убачылі Ганю, якая, бадай, мясіла сумёты снегу ў прасцінку да іхняй сялібы. Затуліўшы аблічча каўняром паліто, што неадпускна прытрымоўвала рукой, яна другой трымалася за стрымно сядла. Побач з ёй, вярхом на кані, ехаў палкоўнік Сконтаўт.

– Што за крыжак? – насмешліва спытаўся Міхась, хоць яны абое пазналі свайго знаёмага палкоўніка.

– Зараз даведаемся… – і Цярэм апрануў кажух, выйшаў на спатканне.

Падарожныя ў хату не завіталі – спаткаўшы на дварэ Цярэма, даведаліся, ці дома Міхась, папрасілі праз яго, каб ён наведаў хворую Алену.

– Зайдзеце ў хату, – прапанаваў Цярэм. Але палкоўнік яшчэ чалавек у мінулай дзівасіле – не пажадаў адведаць утулу прысядлівай і адзінотнай хаты сярод паляны, з быццам вечным снегам. Што значыць людзі не вайсковыя! Якінебудзь вайсковец адразу б пазнаў уніформу ваякі высокага ачалу (нават бы і зношаную, без адзнакаў стану) і сказаў бы дзеяздольна: «Ёсць, пане палкоўнік! Лекар Адамчык з’явіцца да Алены ў вашай гасподзе!»

І развіталіся.

У тым самым становішчы быў палкоўнік Сконтаўт, як і перад ім Цярэм, але Цярэм, нейкі засмолены дзягцяр і падатлівы на паслуху, не рабіў тое самае, як робіць палкоўнік для Алены. Ды і гэта не такое ўжо ліха! У палкоўніка часіна шляхотнай манеры адышла, часіна, у якой некалі знаходзілася толькі рослань дзірвану абыходжання, не падсечаная ў самае адчувальнае – у корань большага, чымсьці шляхотнасць: у чэснасць сэрца, у адносіну захавання для іншых. Аднолькі яно з’явілася да яго, уцэліла ў самое вочка, у самую кропку!

«Алюся, я кахаю цябе… Падзялі ўрочнае! Буду сабакам навязаным каля цябе!» – вось куды папала.

І ён робіць, дзейнічае. Аднак усё – мроя. Нават ягонае варушэнне – мроя. А маладая Алена паводзіцца як чалавек з памёршай жарсцяй, мабыць, клічыць яго не быць тым, чым была калісьці сама. Ды палкоўнік аб тым мінулым нічога не ведае. Ён наадварот: «Дакуль будзе стрымнасць? – пытаўся ў глухамані сваёй душы і пераконваўся: Ашчаднасць у яе ёсць, але дзеля каго, каму і навошта?»

Гэтыя думкі зноў вярнуліся да Сконтаўта. Ён чакаў адказу на ягоны ліст і адказу ад Алены не атрымаў. Таму ўсціхамірыўся ў Аленінай моўкнасці – пачаў уторна раздумоўвацца над будучай магчымасцяй ейнай збліжнасці з ім. Сваю ж барздлівую намогу абараніць валаданне дворам асуджваў непамерна сурова. «Я дурань!.. Ах жа, натварыў! Дай Бог, каб яно не ўспомнілася ёй… А можа яна і не знайшла тую крапаніну? Прынамсі, каб знайшла, дык ужо б не выцерпела – напэўна б сваячасна друзганула сваркай?» Усё як Алена размаўляе з ім.

І палкоўнік асцярожна, самапарадна, нешта наводле зачапіць прыгожую незнаёмку, спрабаваў дбайнай улагодай увайсці да Аленінай паддатнасці.

– Алюся, усё, што жадаеце, зраблю для вас!.. Мо прынесці ў бутэлечцы гарачай вады пад пяткі – дык я зараз?

І яна, Алена, нават улагодзілася – не здумляла сваёй жываеднасцяй таго, што знаходзілася ўпобач яе, хворай, у ласцы і турбоце. Але ці магла існаваць на свеце жыватворнасць міласці, пачутае ад сэрца? Яна можа схіліць адну часіну прысутнасці дабра для кагосьці. Але што потым? Яна любіць уторнасць, інакш забудзецца, назаўсёды забудзецца пра ўсё добрае ёй.

– Алюся, я адважваюся сказаць табе: кінь задыхвацца захапленнем спагады кожнаму няшчаснаму ў жыцці…

Алена згодліва, зусім не жагнутая, як раней, расцвельнасцяй ад неспадобнага да ейных меркаванняў, папрасіла палкоўніка:

– З’ездзі на ўскраек лесу і папрасі доктара наведаць мяне. Сяння нядзеля, ён дома, напэўна.

– Добра, Алюся, добра, любая! Якая ты – няшчасная!.. Я з Ганяй да доктара… Забадзяліся мы, Алюся… Хахаха – я ўжо навучыўся гутарыць, як ты!

– Я ж казала, навучышся.

Палкоўнік парупіўся пакінуць Аленіну спальню – яго палохала наўдка прызвычаю: пяшчотная гамонка Алены вельмі часта заменьвалася гэткай незабаронай суворых словаў, ад якіх золатам не збавішся і ракой не адгародзішся, – казаў ён потым Гані. З ёй ён таксама не пакідаў сувязяў. Агадаваў на ўсялякі выпадак не адпасці забраснелай пладзінёй! Вот жа ж людзі, набрылі адзін другога! Яны ўсе трое накінуліся на сваю асабістую сутнасць на зямлі і намагаліся кожны пасвойму выкарыстаць яе. Яны закідваліся лаянкамі і ўступкамі; шкодзілі й шкадавалі адзін аднаго, але ўсе трое не збіраліся абвісаць над жыццём абычым і без нечага. Яны не загублівалі патрэбнасць запоўніць дваравую абыдзеннасць чымсьці надзвычайным. Нельга ж пырхкаць зжаўцелым крысом армяка і падкасваць вопратку над тым, што і так ужо аголена да вызыўлівасці – яны пачыналі спекуляваць з дапамогай Ахрэма на менскіх кірмашах цялячым мясам. А палкоўнік раніцой блізу праз кожныя два тыдні паведамляў Гані: Вось жа не шчаслівіцца:

– Зноў пярэстая нарадзілася. Але нічога, на гадоўлю пакінем…

– А колькі аднолькавых маем? – пыталася Ганя.

– Чатыры. Пачакаем, шэсць кароў яшчэ не ацялілася… Такую футру вышыем табе, што ажно Алена здзівіцца… усябрую – абяцаю!

Завіруха не сціхала. Абвеяны снегам, неўзабаве прыйшоў Адамчык наведаць хворую Алену. За кароткі час знаходжання ў двары Алена паклапацілася абсталяваць ядальню, залю і кожнаму спальню. Ахрэм навыменьваў на мяса і хлеб дываноў, кілімаў, фіранак, крэслаў і сталоў. Яна ж сама наскуплявала шмат кніжак. За імі яна праводзіла ледзь не цэлыя содні. Воку госця кідалася ў гасподах завіхлявасць дбайнай гаспадыні. Алена, мабыць, не жадала думаць, каб нехта, пабыўшы там, борзда забываўся пра ўтульнасць ейнай сялібы. Яна траціла каштоўныя грошы – кавалкі мяса – без ашчады і жалю, але з спакметлівасцяй: каб не даведалася нямецкае кіраўніцтва. А калі й небяспека – дык яна ж немка, неяк з бяды выйдзе! Алене не здраджвала сучаснасць! У вялікай справядлівасці яна магла абвясьціць усячутна: – “Сучаснасць мая – мае летуценьні, дзеяньні якіх зрабіліся адчувальнымі й назірнымі!” Аднак, што яны нежывыя, яна нізавошта не скажа…

Адамчыка да Алены павяла Ганя. Ахрэму таксама жадалася выканаць гэткае паручэньне, але яму чамусьці не даручылі яго.

– Гэта я паклікала вас, доктар.

– Дзякую!

– Ганя, пакінь нас, пакуль доктар агледзіць мяне.

– Алюся, я і не збіраюся заставацца…

– Ах, тады прабач, сястра! – неяк апанавана адказала Алена, а калі Ганя зачыніла дзверы спальні, звярнулася да Адамчыка: – Я, доктар, гэтак збервянела ў сваёй адпачывальні, што, шануючы згоду прысці да мяне ў завіруху, мушу прасіць ваша выбачэння… і дзякаваць вам.

– Нічога – з прыемнасцяй!

– … вы ахвотлівы, доктар – і я нездарма запрасіла вас да сябе. Я ўпершыню ў Менску ўбачыла вас і пазнала. Але вось тутака я жыву блізу паўгода, а запрасіць не адважвалася. І нарэшце, хварэючы, надумалася: давай і запрашу… Добра, доктар, ці не?

Алена паправіла шаўковую накідку на каленях.

– … у мяне хвароба толькі назваслоўя. Я ня хворая. Калісьці спалохалася падчас забойства Зорыча, але яно прайшло само… Прызнацца вам, доктар, я прыкідвалася хворай… Неяк у жыцці ўсё нажованае, дык я думаю: давай і я пажую кагонебудзь, мо які наедак камусьці прынясу…

– … і найчасцей ад гэтага нічога: найперш сябе пажуеце, – пажартаваў Адамчык.

– Вы, доктар, навет стрыманыя і асцярожныя. – А тады з хлуслівым усмехам: – Мо ў звычаі вялікадушша спыталіся?

Алена жадала сказаць Адамчыку пра ейную нагоду махлявання хворасці перад палкоўнікам і Ганяй, каб часткова адпачыць ад усяго мінулага і каб перачытаць некаторыя кніжкі, сярод якіх яна гэтак заблыталася, што зрабілася тысячай рэвізіяў і рахубаў прохані жыцця; і тысячнай, насцярожлівай асокай за даследаваным і здабытым у яе гадох . І, бадай, – яна пераканалася: свет увесь, і без яе ўзбодрожанай, – прыгожы і недакорлівы! Яна быццам збіралася быць наддаткам у ім. Усёткі трэба ж было адчуваць сябе нечым, ну хоць бы кантрастам ад усяго таго, якое плача, смяецца, кахае, дамагаецца, ці не? Ды што ад гэтага ў яе сучаснасці? Сучаснасць усяго толькі безнадмера. Сучаснасць – нічога! Звычайная турбота пра сваю абыдзённасць; яна – кароткая, як «дабрыдзень», яна ж і нараджальніца мінулага і будачага, якім не пажывеш.

– Аа было! – скажуць калісьці. – Бярэце прыклад з таго, ці не бярэце! – дададуць некаторыя. Сучаснасць – нічога, а нічога заўсёды і ніколі! Нічога – няспынная, даўгая часіна, як смерць!..

Алена ўсміхнулася – яна навочна захоўвалася перад ім.

– Дазвольце: я ўспомню ўсё, усё з бессумніўнай прычынай… Пачынаць ці канчаць, доктар?

І бліжэй падсунулася да Адамчыка, які ўсё стаяў каля ложку, і ў той момант, калі яна папрасіла прабачэння за няветлівасць і прапанавала яму ўзяць крэсла, памеркаваў: “Чым гэта скончыцца?”

– Усё ў наглядак папяю табе: і трэба заняць тое адным словам: шчасліва кончылася.

Адамчык ціскануў плячыма, шчыра пахінуў галаву ў прыпаміне.

У Алены ажно асалода на твары.

– Не прыкідвайцеся наіўнымі – вы ж доктар, а не Алена…

Апошнімі гадамі ў яе з’явілася нешта падобнае да важнічання – ці ад свядомасці прызначэння здабытага самой, ці ад здарэння – змены жыцця: з кухаркі ў Варшаўскай немкі да ўласніцы двору або ад прастаты характару. А, наагул, яна ведала асабістую торную мяжу і ўзмежкі.

– Не памятаеце? Шкада. Упершыню я спаткала вас за месяц прад савецканямецкай вайной, таму і сказала пра тое: шчасліва кончылася… Я тады ня вельмі даўна яшчэ перайшла савецкую мяжу, каб даведацца пра мацер майго палкоўніка, а пагранічнікі натрапілі на мой след – што рабіць? На неба ня ўзлезіш. Чую: гудзе машына на шасэ. Давай папрашуся, і якраз вы разабраліся: узялі мяне і падвязлі. А гэтым самым памаглі ўцячы ад пагранічнай старожы вашай цяпершняй знаёмай Алене…

– …за колькі тыдняў прад вайной я быў пакліканы да службы ў вайсковы шпіталь на мяжы з Нямеччынай, але пра спактанне з вамі ня памятаю, – апавядаў незбянтэжана Міхась – у сэрцы жыла вясёласць.

– Доктар, не зусім праўда! Я ляпей дзьмухну з наступнага боку: а хто прыязджаў да мяне на хутар і прывозіў бялізну мыць (хоць табе мылі яе ў шпіталі), і ўсё казаў: можа, павозімся ў аўтамашыне? А мне дзе там да язды, калі ў кішані тымчасовы пашпарт на імя старой мацеры палкоўніка. Вось жа неразумная была. Як успомню: на выпадак кантролю адразу б заарыштавалі. У пашпарце восемдзесят гадоў жанчыне, а тут вам дзяўчына дзяўчынай, як струк зялёны. І агледзілася на ўсё толькі тады, калі па ўсім паграніччу кароў пасвілі, і надыйшло: гуляй, хто куды! І я ж, безумоўна, да свайго палкоўніка пайшла, пабегла ажно… Ну, цяперака памятаеце?

Адамчык, хоць і весяліўся ў душы ад гэтакай нетаемнай размовы, адхінуў крысо пінджака, пасцебраў пальцамі па каленах, адказаў: – Але, памятаю.

– Вы пра гэта і не забыліся, доктар. Яно яшчэ зелянь зеляняй, як завязь, мой дарагі знаёмы!

Адамчык ціха засмяўся. Без аднаго мітухня позірку глядзеў на яе. У ім Алена заўважыла выяўленую цярплівасць найбольш слухаць, але не ахоплеванне здарэння кону жыцця ў прокмеці таго з’яўлення. Але не час, каб моўкнуць. Спыталася:

– А чаму вы не пачалі гутарку падчас спаткання ў святыні, калі разам азіралі забітага лётчыка?

– Ня ведаю, чаму. Мо вы скажаце? Я толькі магу сказаць: азіраў вас як нешта старасветнае…

– Ах, вось як раздзогваеце сваё! Дык што пры гэткай нагодзе сказаць мне? О не, я скажу: вельмі добра, што вы не прызналіся да мяне… вельмі добра!..

– Магчыма.

– І вы не лянуецеся адказаць: магчыма?.. А хто казаў: не палохайся, вазьмі ў тэй старой пашпарт і паедзем гуляць. На маю адказнасць усё будзе – даводзіў мне?

– Але, было гэтак, я не адмаўляю. Парахуйце маю небяспеку ў той час…

– Нарэшце вы разгутарыліся… О, мой незабыты, у тымта і справа: разрахоўка, а не парахуйце!.. Абяцалі перавесці праз мяжу? Абяцалі. Дамагаліся свайго? Дамагаліся – і яшчэ як! Каб не палкоўнікава нябожчыца, якраз мо неспадзеўна прывязла б вам сына ці дачку, вам – вашу. Праўда, ці не? Праўда, доктар! Вялікая праўда, як неба!.. Зашасціліся адзін у аднаго пад носам і ня ведаем, хто госць і хто ў госця госцем ёсць!.. Вы нават, доктар, павучыліся на маёй цяперашняй лекцыі сказаць мне, справядлівей прывучыць мяне слухаць: – «Я пакуль што не па вашай дарозе вандрую». А вы ўсёткі на маёй дарозе. Дарогі не абмінаюць рэк!

– А я ня веру вам…

– …паношаную вопратку не пазнаюць новай!

– Не – дазвольце сказаць: што я ня веру ў міт сына ці дачкі. І потым вы казалі: згубілі пашпарт, а не перайшлі мяжу, бо калі б я ведаў пра вашу замежнасць, я адцураўся вас той жа часінай і можа нават арыштаваў бы вас…

– Будзьма цішэй гутарыць, – папярэдзіла Алена. – Міхась, доктар, о бачыш, якая я: ужо даведалася пра ваша сапраўднае імя! Не лічы мяне размоўцай хлусні. Мы некалісьці там хлусілі абое для сваёй карысці, а цяперака навошта? Навошта яно?

Алена ўстала з пасцелі. Заўсёдным прызвычаем адкінула назад валасы. Падышла да дзвярэй – папрабавала, ці шчыльна зачыненыя, вярнулася зноў да Адамчыка. Стала перад ім.

– Глядзі – пазнавай! Гэта – я!

Ён маўчаў, але ўжо справіўся здзівіцца з яе: як яна змянілася ў стане, у абліччы. Яна была празмерна абдараваная жаночай прыгажосцяй і кволасцю ейнага хараства.

– Валей пра іншае скажу. Вы, доктар – разнік! – не адыходзячыся перад ім, звярнулася не надзвычайна Алена. – Не, Міхась, даруйце! Я ня буду даводзіць, што вы – разнік… Так і трэба мне. Я палохалася распачынаць кончанае, але ня здолела.

Алена села на скраёк пасцелі. Яна не турбавалася пра ветлівасць. Навошта яна? Яна толькі б крыўдзіла яго і яе.

– Што ж вы змоўклі? Вас клічуць Аленай, здаецца?

– …і Алюсяй таксама – ад палкоўніка слухаю! Міхась, я незамужняя, я запісалася з ім, каб атрымаць гэты двор, што калісьці належыў ягонай мацеры. Але пра гэта потым…

Яна дрыготнай рукой узялася за плячо Адамчыка, ледзьледзь нахілілася.

– Хоць вы і пакрыўдзілі мяне, я кахаю вас… цябе, Міхась. Там, у Заходняй Беларусі, я пакахала цябе. І цяперака, – Алена нахінулася бліжэй да твару Міхася, – я напагатове прасіць цябе гэтага кахання. Буду гэтак прасіць, як у мяне просіць яго палкоўнік… Буду, Міхась!

Пошчакна пашкуматала ягоную шчаку.

– Міхась, за вамі слова.

– …ты як і тады – чароўная, але ж палкоўнік?

Алена ашчапіла Міхася… На калідоры грукнулі дзверы – нехта пайшоў на знадворак. Алена трымала Міхася ў пацалунках. Яна свавольна цалавала яго і торыла сказ:

– Я тваёй была і буду, Міхась!

Для Міхася ўсённае асталося звычайнасцяй. Тое, што надыйшло – адбываецца, нязбыўшаеся – прыходзіць, яго прыводзіць былое.

– Нічога празмернага, – цвярдзілася яму, супраціўна Аленінаму: – Я тваёй была і буду.

Прычаснасць да мінулага не адкліквалася ў Міхасёвым сэрцы. Ды што ў ім? Уважлівасць маладога чалавека, што абышлася і пакінулася з добрым успамінам аб днёх прыемнасці. Няўжо ж будзе яна камунебудзь аб тым апавядаць? А калі навет гэтак? Дык небяспекі ўсёдна ніякай. «Яна закахалася ў мяне мо балазе свядомасці да майго становішча ў грамадзе. Шчаслівая сялянка!» Вось як атрымоўвалася ў Міхасёвых меркаваннях пра Алену. І яно, як не было разважанае, натхнённа ўпрыгожвала ягоны намер. Намер жаніцца з віяланчалісткай. Ён уяўляў а ні ледзь зацягнутым у інтарэсы ўскрэплай дзяўчыныАлены, якая вельмі жадае ўляпіцца ў сустань адукаваных людзей. І цяперака яно не прысутнічала ў яе дабаўкай няздзейсненай цікавасці, а патрэбай зусім сапраўднай адпаведнасці – яна ж валадарка двору!.. Гэтак разважалася Міхасю, можа, дзеля таго, каб конча пераканаць сябе ў каханні да музыканткі. Ён даведваўся асабістую справядлівасць.

Але тым зімовым завірушным днём ён не апынуўся ў цяжкім бязвыхадзе, ён, бадай, як паміж сценаў пячоры прайшоўся, бы пажартаваў з сваёй незакамянеласці – усё лёгка даецца і давалася нядаўна.

Апаўдні завіруха яшчэ болей раз’ятрана і валацужліва ірвалася подзьмухам. Бор недалёка ад вёскі шумеў і трашчаў. Вецер дзьмуў якраз ад баравога боку, таму здавалася, гэтая чорная, махлівагнуткая скруха дрэваў натугвалася адной моцай парыву кінуць сваё месца і ахутаць сабой увесь прасцяг зямлі. Раскудлачаныя, але суцэльныя плоймай імкнуліся хмары. Міхась, перамагаючы подзьмухі завірухі з калючым сцёбаннем снежных скалак, ішоў з маёнтку да сяла па адзіных слядах, ужо шмат дзе загладжаных завірухай. Пад дахамі хатаў гудзела. За невялікім заваротам вуліцы ў захіне дзвюх хатаў Міхась спаткаў палкоўніка. Ён з уцягнутай галавой у каўнер польскае шынэлі ў летняй шапцы, нахлабучанай аж за вушы, патупваў там – грэўся.

– Доктар, – клікнуў ён. – На колькі словаў, будзьце ласкавыя!

Міхасёвы думкі пра Алену прапалі.

Як засцюжанае дзіцянё, палкоўнік прыкорчваўся ў цяплыні сутульвання. Каранатае пачуццё без развагі казала яму дрыжэць яшчэ больш, бо ў гэтым хваляванні, здавалася, апушчаецца да чагосьці вольнага, прыемнага і, можа, лёгкага.

– Доктар…

Ён, бадай, уцягнуў Міхася ў захінак паміж дзвюх хатаў.

– Доктар, я не сцярпеў, калі ўбачыў, як яна цалуе вас… Яна будзе заўсёды гэткай. Калісьці, спаткаўшы мяне ў ліху вайны, турбавалася пра мяне… ды ейныя турботы застануцца турботамі. Яна паважае людзей гасцямі быць, а нее… Даруйце, доктар, вы, можа, не разумееце мяне. Я хоць палкоўнік, але ўжо адвык стрымана ды адпаведна гутарыць. Я, мабыць, ад яе навучыўся… Доктар, прабачце на некультурнасць: падгледзеў праз шчылінку ў дзвярах, як яна цалавала вас… і не сцярпеў, пайшоў спаткаць вас і папярэдзіць: Алена – руіна. Яна запісалася са мной, а сужэнкай маёй не жадае быць… Доктар, я ведаю, дзеля чаго яна паклікала вас: яна збіраецца адвесці майго белага каня на мяса для мянчанаў. Я згадзіўся – няхай… Доктар, вазьміце пяць нямецкіх марак для Самапомачы, гэта ж не рублі, а грошы сапраўдныя, нямецкія грошы, вазьміце.

– Дзякую, але даруйце: я не падбірайла!

– Не адмаўляйце – вазьмеце! Дапамажэце мне. Я ведаю, што пасля гэтага каня яна надумае адвесці і другога, яна такая жанчына: паахвяруе, пацалуе, а адышоўшыся – плюнуць можа… Яна прыладжваецца да вас, каб вы апаведалі пра яе, каб вы стаўлялі ейныя дзеянні ў прыклад. А яна ж, памойму, убачыўшы кропліну дажджу на вашых вейках, расплачацца, абдыме вас, пашкадуе, а ў прасонках не ўздыхне нават… Ах, янаа!

– Я баржджу дадому – сцюдзёна.

– Доктар, вазьмеце пяць марак. Як што ізноў, дык скажэце Ахрэмчыку: двор Сконтаўта ўжо паахвяраваў грошы для Самапомачы, а ад жонкі наступным разам няхай. Скажэце гэтак – не адмоўце… Якая яна дзівацкая жанчына, працягваў палкоўнік, але Міхась падаў яму руку на развітанне і тым змусіў спыніць гутарку.

– Бывайце, доктар… А як сабака – не ашалеў яшчэ?

– Не, пане палкоўнік, – усміхнуўшыся, адказаў Міхась.

Палкоўнік расцвелена, джыгаючы нагамі ў каленях, шчыльней уцягнуўшы шыю ў каўнер шынелі, глядзеў услед Міхасю. Ён шмат што не забыўся выказаць з сваёй гаротнасці, але шмат яе пакідалася з ім.

[ працяг ]


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Беларускага Літаратурнага Аб'яднаньня "Белавежа"

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster