БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

ТЭРМАПІЛЫ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
ТЭРМАПІЛЫ. Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс N* 8 / 2004 г.

Я Н О
Аповесць
(Частка першая: “Тэрмапілы” № 6)

Частка другая

ЯНКА ЮХНАВЕЦ

3.

Калі б не было завірухі з пранізлівай сцюжай і з сляпістым, калючым снегам, Цярэм не вытрымаў бы адзіноцтва ў хаце (Міхась яшчэ не вярнуўся з наведання Сконтавых), самавітая наруга настрою выгнала б яго да бору.Там ён выздараўліваў, аджываў вялікай похацяй жыцця, завалодваў зіхрынёй сілы розуму – прызначнасцяй, што з’яўляюцца ні што іншае, як азначаная мяжа да здзяйснення чагонебудзь у няскончаных днёх. О, Цярэм! Стары задзірлівы дзед! Цярэм моцны і здаровы, але з колькасцяй перажытых год, пачынаў неспакметную хаду ў нябыт! Час здабываў яго, і каб пакінуць хоць ледзь памяць, перабіраў, абнімаў яго думкамі разважлівай асуднасці ўсяго натваронага ў жыцці. Таму Цярэма крыўдзіла Міхасёва неспадоба ягоных меркаванняў. Ад чаго ў тым выпадку гублялася воля самапэўнасці да наступнага развітку дзеяў, пакуль яшчэ магчымых. Але ж Цярэм не бянтэжыўся! У душу прынікала свядомасць глухамані іншых людзей, ад якой заўсёды, або часам, можна знайсці чалавека, роўнага сабе. Чалавек – чалавеку!

Што жадаў Цярэм? Няўжо ён збіраўся пакінуць малітву свайму народу? І якую? Гісторыя – Рым, Бабілён і вёрсты іншых земляў! А тут, дзе ён жыве, бы гляк парожні, напоўнены іхнымі астанкамі!.. Невядомы Цярэм! Ён ведаў свой Менск і Нямігу нявысахлую! Ён, стомлены бяскроўным змаганнем, сціплым казытаннем душаў іншых, збіраецца сканаць у святыні роднае волі. Нейкая па крыві водгуль давала яму даведнасць пра свой Айчынны Бабілён і Рым. Калісьці даўнодаўно ягоныя папярэднікі Крывічы, Люцічы абараняліся ад захопнікаў, а ён, Цярэм, цяперака намагаецца здабыць здабытае – як гэта?.. Цякла ў ім адоньлівая і бясконцая рака развагі, ад якой ён не меў часу памерці. Цярэм уяўляў.

– Нас прышчэпліваюць, – казаў Цярэм Міхасю. – Перад намі пад носам круцяць і сцелюць ідэямі або заклікамі рэлігіі. Круці ідэямі штучна, памастацку. Квялі імі чужыя падбітыя пачуцці, каб зрабіць чалавека ахвотай пакоры, пашаны і згубай ахвотнасці абараняцца, каб складаўся звычайным механізмам вытворнасці багацця, без позірку на свае сілы творнасці дзеля несябе. Звычай да гэтае творнасці яны нават патурбуюцца яшчэ глыбей укараніць, прыпомніць…

Міхась не згаджаецца. Перарывае.

– Справядлівасць у захопнікаў да пакораных ці ў жыцці незалежных дзяржаваў ёсцека адпаведная з’ява свядомасці захавання клікі, людзей да людзей у перыядах ейнай няўхільнасці, валей іхняй патрэбы.

– Люгашка скокае абы куды, бо ня бача за травы, што наўперадзе!.. Умеркавальнасцяй пырхкаеш? Ды я не пра справядлівасць размаўляю. Навошта мне нейчая справядлівасць, калі справядлівасць ляжыць і млее паміж нашымі людзьмі, паміж тэй ці іншай нацыяй. Бо кожны, хто будзе расці і жыць у сваім собскім саюзе, у брацтву, той будзе адчуваць трагедыяй усе ўскрыкі нядолі чалавека ад свайго народу ці іншага.

– Вы, родны, у прапаведнікі ўбіраецеся.

– А сціхні, Міхась, ты прасцень неміласэрны – больш нічога…

Цярэм, уступіўшы ў гутарку, паважаў свае тлумачэнні выказваць без зробленых прад гэтым перадмоў, але не ўхіляўся заклічных цікавасцяй уступаўзачэпаў. І сваю развагу ён будаваў на пераскоках красамоўнасці рознаякасна, прастуючы да аднае мэты. Цярэм яшчэ вятлей уяўляў.

– Я прапаведнік? – перапытаўся зацятліва. – Я? О не!.. Нахлебнік эпохаў ты! Бадай паэта надворны – ты! Чаму ж не аплачаш іх тысячамі слёзаў.

Міхась усміхаецца ад Цярэмавай запальнасці, але не адказвае на пытанне.

– Смяешся, доктар – смейся. Але я пэўны, калі б ты быў і ў сапраўднасці паэта, дык напісаў бы пра той вадаплаў, пра нас, што гінулі там: «Навошта плачуць вочы, калі пра ваш плач нельга сказаць у словах!» – вось як махануў бы па нашых вушах.

– Дарэмнае яно! – нарэшце адклікнуўся Міхась.

– Мы – дарэмныя? Бо змушаны глядзець, як нашыя калені ад укленчанняў пакасавелі.

– А хто ж казаў: адкажы тым, чым прынукваюць і б’юць? – спытаўся ўразліва, без насмеху Міхась.

– Я. Ну дык што?

– А нічога. Голас зза вакна, а не з сваёй хаты…

– Якраз з маёй хаты, з майго сэрца… Я памятаю ўсё, што кажу, – зусім асечана, але прысвоена паправіў Цярэм і бадай без захопнасці кончыў, даказаў надуманае: – Я, Міхась, жадаў адгаварыць цябе ад спробы ісці за імкненнем дзяржаўных злучэнняў. Ты ж усёткі абмяркуй гэнае тыцканне. Бо ўжо даўно вядома, што ні адзін у злучэнні ці ў саюзе не жыў добра. Заўсёды знойдзецца каста вялікіх, якім наследвай і слухайся.

– Выдумляеце – не маё! Я належу сам свайму, нашаму! – сцвердзіў Міхась.

Цярэм не задаволіўся гэтакім зваротам гутаркі. Гэтулькі часу надармо ён абсягаў размах думак, і не апошніх, і не першых мо. Ён імі, бы сякерай, высекваў латок для сваёй набожнасці. Ён, стары, захліпаны чалавек, чакаў убачыць непагожае цяперашняму скачванню. Жадаў стаяць каля манумента собскіх дзяржаўных пераменаў – вось які Цярэм! – што кратаўся і кратаецца далей у хаце пад самым лесам. Колькі раз ён уваскрасаў падобнымі летуценнямі! Бы сонца па адным скрайку неба праходзіць адвечны паўкруг – і нізавошта на поўнач. Так і ён.

– Я хачу сказаць: навошта залызгавацца жыццём у засценях жыцця іншых?..

– Бясконцыя пытанні. Бы сваяка напаткаў: зачэпіш, радасны гэнаму спатканню, і агледзішся: дзе табе – чужы.

– … але сляпішся ад гэтай памылкі: прыемна навет з чужым, блізу падобным да роднага, пагутарыць пра сваё дарагое, бо яно твая ўцеха і перакананне, якое няўхільна пяройдзе ў веру. Яно не будзе тады гаворкай і казачнасцяй мроі ў справядлівасць, а свядомасцяй тваёй сапраўднай надыходы з’явіцца перад злом моцным, каб сабраць раскіданае гняздо Айчыны…

…Апошнімі гадамі Цярэму спадабалася захопнасць восеньскімі днямі. У асобнасці тымі днямі, калі восень губляецца ў першых зімовых сняжынках. Калі без адзінай зялёнай хвалі пялёсткаў збаравелыя долы, бы мякка прылегшыя, расцілаюцца навакол. Закалелыя ўспырскі зямлі – узгоркі чарнеюцца лямцам узаранае глебы. Цярэм спыняўся на ўскрайку бору, крыху наводдалі ўшчалопку ніваў з жытнёвай руняй, і аддаваўся хараству прыроды. Размашліва і глуха шумяць хвоі ў бары, на небе каля самага сонца, якое, бы дзесьці далёка падвешаны ліхтар, пралётваюць распластаныя хмаркі. Іхны лёт хуткі і спакметны. Штораз іх больш і больш. Праз шчылінкіпрасветы наўпрасткі паміж хвоямі кавалак небасхілу, скуль яны выляталі, пакрываўся суцэльнай чарнатой хмараў. Далёкі хвост бору чапляўся за іхную дымістую бахраму. Лунка вохкага паветра абвейвала налётам холаду, а з ім, быццам жывыя істоты, пачыналі мітусіцца сняжынкі.

Снег ідзе і ідзе. Зямля пухнее, пакрываецца снежным намістам. Быццам рэштка, на ашчаду, сняжынкі ліпяць шчыльней на галіны дрэў. Галіны, яшчэ мокрыя ад дажджоў, не стрымліваюць іх, стрэсваюць на праталіны каля камлёў… У думках Цярэмавых сялілася свежасць, у дыханні здаровая прыхалода. У маладзенстве ён гэтак не думаў, але цяперака, на старасці, лятункі магчымыя знайшлі ў ім прыпынак. Яму жадалася перад смерцяй убачыць свае летуценні жывым назірным вобразам дзеі.

***

Нарэшце з дакторскага наведвання вярнуўся Міхась. Цярэм найперш даведаўся, што здарылася ў маёнтку, а тады зноў пачаў сваё.

– Даруй старому! Я, ведаеш, пакуль ты адсутнічаў у хаце, раздумоўваў пра тваю службу ў Самапомачы…

– Ну і што надумаўся – нічога?

– А вось якраз дацеміў. Найлепш кінь працу там. Я вельмі страшна надумаўся. Палохаюся, каб ты не зрабіўся рэнегатам для свайго народу…

– Ах, ты мой дарагі лотра! Ты лепш, каб ня мучыць мяне прапушчэннямі, запісвай іх у сшытак і давай потым перачытаць мне, – добра? – крыху жартаўліва павучыў Міхась.

– Сын, не лапачы крыламі ў клетцы! Ня льгай мяне! Залыгаеш, дык мае рукі і ногі будуць думаць, казаць. Я хачу думаць, бо я не забыўся на сваіх прашчураў, я ж меў іх да мяне.

– Не забыўся і я пра іх.

– Дык тады паслухай мяне. Немцы абманяць вас, бо ж самая найлепшая хітрасць, каб абяшкодзіць ворага, значыць, нас, падтрымаць нашы намаганні, а тады, калі пачнем здзейсніваць іх у сапраўднасць, яны, як ужо рабілі іншыя, праз рэнегатаў патурбуюцца выклікаць няўпэўненасць у нашу моц...

– Яй Богу, я захварэю! Захварээю! Ласкочаш усё пра адно. Новая ляшчотка вы! – памяшчанску ўцятліва ўмяшаўся Міхась і недалікатна дзёўбнуўся ў Цярэмава мяккае скрыплівае крэсла.

– Дурань! – адгрызнуўся злосна Цярэм.

Тым днём ён не ўсё сказаў доктару Міхасю. Ён быў змушаны пратраціць з ім гутарку пра дзяржаву. Ён вось як казаў бы Міхасю:

– Дзяржава, – разважаў бы Цярэм, – ня толькі панаванне пасланцаў ад бальшыні народу над меншынёй, а – розніца размежнасці сацыяльнага ўстрою. Яна, дзяржава, у сваю радоўку, значыла б: вартасць колькасных якасцяў нацыянальнае духовасці і маралі; зменнасці праўнаахоўнай хвалістасці над адзінкамі, над грамадой у іх арганізацыях і над сувязямі народу з тымі, што выбраны кіраваць ім. Дзяржава – залежнасць аднаго ад другога, дзяржава – самастойная гісторыя ўсялякіх вякоў, змаганне мудрасці і адначасна імкненне прадстаўнікоў гэтае мудрасці ахаваць свае асабістыя ўзвышнасці й маёмасць; сродак забяспечвання пашаны, займае першую ролю ў іхным розуме; другое – хлуслівая ўдзячнасць людзям за давер ці павагу; і трэцяе – намаганні даведацца на справе пра свае наўмеры і перакананні – наагул пахваліцца.

Калі б ён сказаў усёнае Міхасю, той напэўна заўважыў бы яму:

– Чаго ты, родны, віхаешся на вядомай дарозе? Дзеля якой карысці віскаць пра ўжо здранцвелае, вядомае? А зграбаць гэтыя абвешчаныя перакананні таксама няма патрэбы.

Але Цярэм не пакінуў бы занядбанымі Міхасёвы словы. Ён чамусьці падакляраваў сабе змагацца з ягонымі супярэчкамі. Цярэм адказаў бы яму таксама:

– Не падабаецца? Не ўрымсцілі табе? Дык некалісьці замалюю іх новымі і нячутымі.

Ах, Цярэм! Якая дзіўная ў яго намога знайсці на дзяржаўных копішчах нечапаныя месцы. Сучасная дзяржава з дыктатарамі і з партыйнымі хаўрусамі й з адной партыяй – астаюцца іх уласнасцямі. Сучасная дзяржава – мытар бязбожны і богаверны: я не крану цябе, пакуль не паведамлёна табе аб падатку; сучасная дзяржава зусім аддзялілася ад народуграмады: паасобку жывуць, у недаверы ціскаюцца… Дзяржава зашмат адабрала ў людзей іхных звычаёвых правоў. Я не супраць дзяржавы. Я жадаў, каб нашая дзяржава зрабілася зборнікам людскіх імкненняў да Дабра і Справядлівасці. Вось тады мы і не будзем жыць у сацыяльнай дыхавіцы…

…тым днём Цярэм не напаткаў нагоды выказацца свайму Міхасю пра дзяржаву, павучыць, як круціць дылам на свецемлыне. Уявіў, калі б Міхась слухаў ягоныя развагі, дык напэўна перарваў гутарку адным замахам: – Не падоўжыш, родны. Зарана нарадзіўся!

Распрануўся і палез на сваю заўсёдна цёплую ляжанку спаць. Пакуль засынаў, у павалоцы мрояў туманілася адно незабытае, каторае не друзлела скрухай і не друзлела, як ён, а вечна аджывала, а гэта было яно – жыццё.

[ працаг ]


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Беларускага Літаратурнага Аб'яднаньня "Белавежа"

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster