БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

ТЭРМАПІЛЫ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
ТЭРМАПІЛЫ. Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс N* 8 / 2004 г.

ЗЬНІЧ

СУТОНЬНЕ ЗОЛКАМ АДГУКНЕЦЦА

ВЯСНОВЫ МАТЫЎ

... вясна прыходзіць да мяне
ў краіну восені й адчаю ...
я сівізной яе кранаю
і растаю ў маркотным сьне ...

... вясна адыйдзе ад мяне ...
празрыста-белыя сувеі
пакрыюць сьцішаныя веі
у заінелае труне ...

... вясна абудзіцца ўва мне ...
наноў адчую крылы –
ў Вечным –
і ў зорнаплыннае сінечы
я засьпяваю гімн –
Вясьне ...



* * *

... уваходжу ў цябе,
бы ў аблокі, –
і зрываю няўпынны ўспамін ...
... я ніколі ня буду адзін,
бо са мною 
твой сум сінявокі ...



* * *

... няўпынна –
над маёй свабодай –
ты крохкай зоркаю мігціш ...
... нібыта мой уласны крыж
нясеш з гаркавай асалодай ...



* * *

... у здраднай кволасьці ...
у расслабленьні ... –
калі душой і плоцьцю ледзь жывы –
цяжар з маёй гаротнай галавы
сыходзіць ціха на тваіх каленях ...

... як ветрык, пальцы лашчуць
валасы ...
ціхутка шэпчуць нешта
твае губы ...
сабе самому брыдкі і нялюбы
я белых Ангелаў
чуваю галасы ...



СУТОНЬНЕ

... я ўсё жыцьцё сваё набрыньваў
тваёй пяшчотнаю сябрынай ...
а дух падману, дух сумліву –
упільнаваў сваю спажыву ...
ціхутка плача белы Ангел
над пахаваным ценем тайны ...
ізноў, зьмірэнна і цярпліва,
малюся ў верадзе сумліваў:

– даруй мне, Госпадзе,
правіны ...
няхай гаркавы смак палынны,
што высьпявае на сьцяжынах
юрлівых мараў і ўспамінаў,
вярыгай гоіць пакаяннай
і ў вір загоніць дух падманны ...

дай, Госпадзе, мне цішу ў сэрцы...
малітвы дух – у паняверцы ...
натхненьне белае – ў адчаі,
што да здранцьвеньня прызвычаіў...
...........................................................
... пяшчотай засьлязіцца сэрца –
сутоньне золкам адгукнецца ...



НАСЛАНЬНЁ

... бель і чэрань нясе аблачына,
быццам шэрыя тлумы штодня ...
не сасьпее ў чэрвені чырвань ...
і ад сьнежня – ня тут чысьціня ...

... нехта цёмны ўводзіць у зман –
неадольны... ліхі... ўсюдыісны...
ты даруй мне: твой хмарны стан
я ня здолеў зрабіць прамяністым ...

... нехта хцівы ў сэрца б’е... –
нібы ў храме грамніцы грымнулі ...
неба плача сьлязьмі нястрымнымі ...
і маліцца сіл нестае ...

... нехта радасьць нясе й чысьціню...
любяць некага птушкі і дзеці ...
тут – гаркавы дым без агню ...
ды зь пялёсткамі кружыцца вецер ... 



КАРА І ЎЗНАГАРОДА

... каб грамада не заганяла
ў магілу лепшых песьняроў,
ты б так адчайна не гучала,
струна ...
ты б не гарэла,
кроў ...

... маўчаньне... слоўны бруд...
жабрацтва...
з-за кветак – здрадлівы сьвінец...
плятуць цярновы твой вянец,
абвесьнік хараства і брацтва ...

... твой сьпеў – нібы сусьвет –
паўстаў
з замілаваньня і пакуты ...
твой паратунак – сьветлы смутак
ля ўкрыжаванага Хрыста ...... 



БЕЛАСТОЧЧЫНА

... праз сьцішаны матыў:
memento... –
плыву ў хвалях блізкіх душ ...
б о г а п а к і н у т а с ь ц ь
ня руш
краіну руж і дыямэнтаў ...



МАЛІТВА

Беларускае рэха
Вялікай княжны
Вольгі Мікалаеўны.

Падай нам, Госпадзе, цярпеньне –
у цемры сконавых часоў
трываць народнае ганеньне
і катаваньні мясьнікоў.

Дай моцы нам, о Божа правы,
злачынствы бліжнім дараваць
і крыж, няўмольны і крывавы,
з Тваёй лагодай сустракаць.

У час мяцежных хваляваньняў –
як вораг абрабуе нас –
цярпець і ганьбу, і закланьне
дапамажы, о, Хрысьце Спас.

Бог любамудрасьці нятленнай,
малітвай нас багаславі
і дай спакой душы зьмірэннай
у моры роспачы й крыві.

І напярэдадні магілы –
ў апошняе зямной журбе –
нябёсныя падай нам сілы
за ворагаў маліць Цябе.


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Беларускага Літаратурнага Аб'яднаньня "Белавежа"

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster