БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

ТЭРМАПІЛЫ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
ТЭРМАПІЛЫ. Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс N* 8 / 2004 г.

УСПАМІНЫ ПОЛАЦКАЙ КНЯГІНІ ПРАДСЛАВЫ

Дзмітры ШАТЫЛОВІЧ

З нябёс уліваўся ўжо змрок у пакой,
У вокнах на пляцы гарэлі лучыны,
Навокал былі цішыня і спакой,
На дрэвах больш вецер не гойдаў галіны.

Па пляцу праходзіў цішком вартавы,
Хоць меў ён даспехі і цяжкі абутак:
Каб дзесь не схаваўся злачынец жывы,
Ён зорка заглядваў у кожны закутак.

Княгіня Прадслава дайшла да акна,
Глядзела самотна на мутныя хаты,
Аж чорная ноч за акном, як сцяна,
Закрыла прад ёю ўвесь пляц шараваты.

У цёмным пакоі прысела сама
І вобразы думак яе захапілі,
Усё, што прайшло і чаго ўжо няма,
Пабачыла быццам у сне ў гэтай хвілі.

Прыпомніла мужа свайго, як калісь
Для Кіева ён перастаў быць васалам,
І князям стаў мудрым на роднай зямлі.
Няслася аб Полацку слава і хвала.

Сыноў двух радзіла яна тут яму,
Адзін зваўся Турам, другі Рагвалодам,
Яны не адну пражылі з ёй зіму,
Вучыліся муштры да слаўных паходаў.

Пасля на Прымор’е яны адышлі,
Каб жыць самастойна, не слухаць дакораў.
Там жонак прыгожых далёка знайшлі,
І княжаць паблізу Балтыйскага мора.

Часамі і ў госці прыходзяць яны,
З дружынай сваёю, каб матку наведаць,
А раз Рагвалод у перыяд начны
З’явіўся тут з жонкай і дочкай Рагнедай.

Шумеў ад Рагнеды тут цэлы палац,
І шчэбет яе разыходзіўся рэхам
Праз вокны і дзверы далёка на пляц,
Дзе людзі на дом спаглядалі з уцехай.

Тулілася часта да бабкі сваёй,
Калі ўжо ў пакоях ставалася цёмна,
І шыю яе абдымала рукой,
Пакуль не зрабілася ціхай і соннай.

Гасцілі тут месяц з абозам сваім,
Які разлажыўся паблізу пад лесам.
Там цэлыя ночы гарэлі агні
І дым ад агнёў стаяў, як завеса.

Тады палачане на веча прыйшлі
І вельмі прасілі на ім Рагвалода,
Каб ён тут астаўся на роднай зямлі
І княжыў тут з маткаю з гэтага года.

І ён абяцаў ім, што хутка сюды
Ён вернецца з братам, з сваёю дружынай,
Як толькі брат жонкі, ўжо князь малады,
Пачне кіраваць там прыморскай айчынай.

Яна другі год тут чакае яго,
А жонка яму там радзіла ўжо сына,
І просіць яна Перуна і багоў,
Каб хутка сюды сын прыехаў з княгіняй.

Прыпомніла з горыччу мужа паход
Далёка на поўдзень, да брам Візантыі...
Атрымала вестку аб ім цераз год,
Што згінуў ён недзе ў прыроднай стыхіі.

Саюзнікам Кіева быў ён тады,
Князь Ігар прасіў, каб памог у паходзе.
І дзесь па дарозе прапаў назаўжды,
У цёмную ноч пры даждлівай пагодзе.

І вестка аб смерці прайшла нібы гром.
Шукаў люд намесніка ў княжаскім родзе,
Ды сын Рагвалод у той час быў дзіцём.
І сваркі, і спрэчкі пабеглі ў народзе.

Сабралася веча, і большасць людзей
Княгіне Прадславе дала скіпетр ўлады.
Князь Ігар і Вольга прыслалі хутчэй
Свае запэўненні, што з выбару рады.

І Ігар ніколі дасюль не хацеў
Зняволіць яе, каб плаціла даніну,
Хоць іншым плямёнам гразіў ён, як леў,
І крэпасці іх замяняў у руіны.

Калі ж князь драўлян, непакорны вой Мал,
Расправіўся з Ігарам, кіеўскім князем,
Забіўшы яго, як апошні вандал [1],
То ў Кіеве Вольгу назначылі княжыць.

Адпомсціла Вольга смерць мужа свайго,
Разбіўшы дружыны драўлян, а ў сталіцу 
Іх княства падступна ўпусціла агонь[2],
І Мала забіла, як злая ільвіца. 

А сына малога яго, Дабрыню,
З дачкою ягонай маленькай Малушай
У Кіеў забрала далей ад агню,
Далей ад пажару, далей ад удушша.

Ды іх памясціла ў палацы сваім,
Каб сын Святаслаў там не чуўся самотным,
Каб разам яны там забылі зусім,
Як гінулі людзі ў пажары смяротным.

І помніць Прадслава, як годам пазней,
Над рэчкаю Віцьбай з вялікай павагай
Сустрэлася з Вольгай, з дружынай яе,
Якая разбіла нядаўна яцвягаў.

Пасля, пераехаўшы землі свае,
Яна раздзяліла зямлю на ,,погосты” [3],
І дзесь там пры Мсце запрасілі яе
Прадславы паслы, каб прыехала ў госці. 
Прадслава хацела, каб Вольга Дзвіной,

Праплыўшы ўздоўж мірнай прыгожай краіны,
Ніколі больш ёй не гразіла вайной,
І каб не змушала плаціць ёй даніну. 
A ўдзячная Вольга за мілы прыём
Прадславай княгіні з дружынай падданых,

На месцы сустрэчы, дзе быў вадаём,
Рашыла паставіць там замак драўляны.
І Віцьбескам замак назвала тады,
На памяць тых дзён і той там сустрэчы.

Гасціла ў тым замку яна два гады,
Пасля адплыла зноў у Кіеў на веча. 
Спакойныя весткі ад Вольгі плылі.
Выхоўвала сына свайго Святаслава,

А ў Полацку Тур з Рагвалодам раслі,
Аб іх да Прымор’я даходзіла слава.
Адтуль прыплылі нечакана чаўны
З пасламі з цікавай для іх прапановай:

І іх там чакаюць дзве мілых княжны,
Два княствы даюць ім за шлюбнае слова. 
І з гэтай пары тут Прадслава адна 
Кіруе і княжыць крывіцкай зямлёю,
Падданых даўно тут не страшыць вайна,
Жывуць і працуюць у княстве спакойна.

Не плацяць яны для чужынцаў данін,
Ніхто іх не страшыць нападам, разбоем,
Не ходзіць сюды ні яцвяг, ні мардвін,
Bарагі даўно не плылі тут ракою.

Пачула Прадслава, што Вольга Царград
Наведала ў той час з сваёю дружынай,
Хрысцілася там і ўжо новы абрад,
І новую веру хацела даць сыну. 

Ды сын не паверыў у Бога яе,
Не мог зразумець, што дзесь Бог ёсць адзіны,
З дзяцінства багоў меў заўсёды сваіх,
І здрадзіць не мог ім без важкай прычыны. 

Затым ад паслоў да Прадславы дайшла
Навіна, між іншых навінак без ліку,
Што Вольга для сына здалёк прывязла
Венгерскую жонку, князёўну Ільдзіку.

Хоць другую кахаў, яе ён прыняў;
Хацеў мець дзвюх жонак: княжну і Малушу...
Малушу з маленства любіў і з ёй сябраваў,
І бавіўся з ёй на вадзе і на сушы. 

Малушу даўно пакахаў Святаслаў,
Хоць ключніцай толькі была ў іх дзяўчына.
А ён для яе ўжо даўно абяцаў,
Што жонкаю будзе яго і княгіняй.

Ды Вольгу не цешыла сына любоў,
Княгіня Малушу ў Будуцін саслала,
Каб там Святаслаў больш яе не знайшоў,
І з жонкай дзяўчыну забыў ён памалу.

Чакала яго не адну там зіму
Над рэчкаю Рось між пушыстага снегу,
А жонка Ільдзінка радзіла яму
Спярша Яраполка, а потым Алега.

Нарэшце згадзілася маці яго
На шлюб Святаслава з каханай дзяўчынай,
І ў княжацкім храме князь славіў багоў,
Што будзе Малуша ягонай княгіняй.

Радзіла Ўладзіміра хутка яна,
І брат Дабрыня ўзяў яго пад апеку,
Ён бавіўся з ім усе дні дапазна,
Вучыў усяго, каб не быў той няўмекай.

Калі Святаслаў памужнеў і падрос,
Рэгенткай маці ўжо быць не схацела,
А сын у паходах каваў сабе лёс,
Як воін адважны душою і целам.

Разбіў ён хазараў, вандроўны народ,
Які спавядаў іудзейскую веру,
Пасля на балгараў пайшоў у паход,
І іх пакарыў ён мячом і сякерай.

І там у раскошы ён жыў у той год,
Як Кіеў знаходзіўся ў клешчах аблогі [4],
Ратунак сталіцы прынёс пешаход,
Які ваяводу пазваў на падмогу.

І вось заключыў князь з суседзямі мір...
Дадому з дружынай з паходу
Ён вёз Яраполку жывы сувенір – 
Грачанку прыгожую, княжага роду. 

Калі князь вярнуўся, то ўраз пакараў 
Ужо адступаўшых тады печанегаў:
Далёка ад Кіева іх адагнаў,
Каб больш не палохалі княства набегам.

Князь зноў на балгараў збіраўся ў паход,
Ды Вольга затрымала грознага сына. 
Ёй суджана смерць была ўжо праз год,
І сам у царкве пахаваў ён княгіню.

Тады ён Алега паслаў да драўлян,
Каб княжыў ён з Оўруча гэтым народам;
Аддаў Яраполку ўсе землі палян,
І з Кіева брату даваў ён падмогу.

А Ноўгарад выслаў у Кіеў паслоў – 
Што толькі Ўладзіміра хочуць на князя;
І князь Святаслаў пагадзіўся без слоў,
Каб толькі быў з сынам яго верны дзядзька.

Цяпер Святаслаў зноў надумаў паход:
Ісці на Балгарыю разам з дружынай,
Хутчэй пакарыць зноў балгарскі народ
І валадарыць чужою краінай.

Прадславе шкада, што ўжо Вольгі няма,
Баіцца намераў ліхіх Яраполка,
Каб той не задумаў, як пройдзе зіма,
На Полацк напасці і мір парушыць без толку.

Таму да ўсіх замкаў паслала загад
Гатовымі быць на выпадак нападу,
Хоць з Кіева толькі што мела даклад,
Што грозьбы не будзе ад новай улады.

Бо князь Яраполк – яшчэ малады,
Не мае ахвоты да грозных набегаў;
Адно аб’язджае свае гарады,
І ездзіць у госці да брата Алега.

Уцешыла добрая вестка яе,
Аднак не змяніла старога загаду:
Хай пільнымі будуць наяве і ў сне,
Спакой хай не стане прычынай разладу.

А старасць давала ўжо знаць аб сабе,
Хацела б ужо адпачыць, не ўладарыць;
Бо чулася з кожнай хвілінай слабей,
Стамлялі войны, падманы і здрады.

І моліцца моцна яна да багоў,
Каб сын Рагвалод тут з’явіўся з дружынай.
Яна з нецярпеннем чакае яго
З жонкай яго, з іх дачкою і сынам.

Хай ён тут кіруе крывіцкай зямлёй,
Бароніць яе ад набегаў, нападаў;
І цешыцца хоча ягонай сям’ёй,
Каб чуць у палацы вяселле і радасць.

У думках княгіні жыццё віравала – 
Успомніла ўсё, што было, нібы сон.
І, ўспомніўшы гэта, заснула Прадслава.
І тысячы год яна сніць гэты сон.
 


[1] Ігара па загаду Мала прывязалі да двух сагнутых да зямлі дрэў, і калі іх адпусцілі, выпраставаныя дрэвы разарвалі цела князя надвое.

[2] Калі Вольга не магла захапіць сталіцы драўлян Ікарасценя, сказала драўлянам, што ім прабачыць, калі яны прышлюць для яе з кожнага двара па тры вераб’і і па голубу. Атрымаўшы іх, яна загадала прывязаць да кожнай птушкі запалены трут з серай і ноччу пусціла іх у горад. Птушкі прынеслі ў горад пажар, а жыхарам смерць.

[3] Погостамі называліся воласці і месцы збору даніны.

[4] 968 г. Аблога Кіева печанегамі. Выратаваў Кіеў ваявода Прэціч, што стаяў на другім беразе Дняпра, і якому паведаміў аб аблозе нейкі смяльчак з горада, які прыкінуўся печанегам, і пераплыў на іх вачах Днепр. 

Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Беларускага Літаратурнага Аб'яднаньня "Белавежа"

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster