БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

ТЭРМАПІЛЫ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
 ТЭРМАПІЛЫ. Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс N* 9 / 2005 г.

Юрый Баена

Свет

Я маляваў свет
колерам сваіх думак.
Са слоў
высякаў агонь.
Палымяныя пісьмы слаў
сябрам і незнаёмым.
Цемру палохаў святлом,
холад – цяплом.
Змагаўся са злом
і няпраўдай.
У акне,
адкрытым на шчасце,
выглядаў будучыню.
З ног да галавы
апранаўся
ў надзеі лісце.
Ішоў ды бег
доўгачаканаму
насустрач.

Рассыпаліся дні.
Прамінулі сны.

Раптам у дзверы
хтосьці пастукаў:
– Гэта я, 
твая самотнасць! 



На гэтай зямлі

На гэтай зямлі
праклалі шляхі
дзяды і прадзеды.

На гэтай зямлі
пакідаем сляды
сваёй прысутнасці.

На гэтай зямлі
першыя крокі ставяць
нованароджаныя.

Святое імя
гэтай зямлі
золатам і срэбрам пісанае – 

Яно ў сэрцах нашых!



***
Часам 
шукаем вёслаў.
Іншым разам
нам прыдаліся б крылы.

Аднак заўсёды
патрабуем веры,
надзеі,
любові.



***
Пасярод пеністых плыняў
зрокам неабдымнай
ракі забыцця –
адзінокая,
вечна зялёная грань.

Гэта
востраў выратавання –
Слова.



***
Жыву. Жыву і пішу.
Дні кладуцца,
як пакосы травы
на сенажаці.
Ные душа.
А ў сэрцы ўсё яшчэ – 
вясна. 
Шмат цяпла
і сонечнага бляску.
У намаганнях знойных, 
мітусні за хлебам
спазіраю на неба.
Вецер раз пораз
падымае пыл –
ён ад руін.

Іду
дарогай памяці –
насустрач замеці.



Стары паэт

Стары паэт
не паспеў у жыцці
усяго спазнаць,
перажыць,
пра найважнейшае сказаць
сваёй прысутнасцю.

Сёння
кленчыць яго верш.
Незаконныя думкі,
нерухомыя, 
паінутыя.

Восеньскі дождж
паміж маршчынамі слоў
выпалосквае
ясныя дні,
каляровыя шкельцы
шчасця.



***
Пераможцы
Сцеражыся трыумфу –
у ім пастка лёсу.

Зважай на гордасць –
у ёй знакі краху.

Моц твая –
твой унутраны вораг.

Белая косць
страху.



Каля крыніцы

Калі толькі схіляюся,
каб з крыніцы
зачарпнуць вады-вадзіцы,
чую, як хтосьці
па нагах сцёбае,
па спіне хвошча.

Хто ён?
Сябар, беларус тутэйшы.

За што пакаранні?
За ваду ці за вершы?



***
Папоцемку ідзём.
Ступаем ціха
і асцярожна.

Па дарозе
вобразы за вобразамі
прыбліжаюцца,
словы за словамі
ажываюць,
думкі за думкамі
ярчэюць.

У вачах прага.
У сэрцах
схаваныя коп’і мараў.

Світае.
Пара на доўгачаканае,
любімае, каханае!



***
З усіх вершаў,
быццам з вокан,
выгукаю сонца.
На родных гонях
са сну зімовага
буджу прадвесне.
Калі іду, 
мне марыцца
спатканне з маем –
жывыі і ў квецені.

З усіх вершаў,
быццам з вокан,
выглядаю сонца.



***
Хаджу ад вакна да вакна,
ад дзвярэй да дзвярэй,
ад расы да імглы,
ад вярбы да ракі,
ад бору да ўзвышша.

Мой краявід – круг вернасці.
Ён на яве ды ў песнях.
Ён у думках ды ў вершах.

І няма патрэбы ісці
за далягляд сэрца.


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Беларускага Літаратурнага Аб'яднаньня "Белавежа"

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster