БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

ТЭРМАПІЛЫ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
 ТЭРМАПІЛЫ. Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс N* 9 / 2005 г.

Ян Чыквін

ВЕРШЫ

*** 
Поле з недаспелым жытам-хорам
Песнямі стварала шыр прасторам.

А пад намі вечнасць і над намі далі
Незавершанымі душу вабілі агнямі,
Вогнівам свяціла ў змроках на айчыне.

Але цела сокамі бяроз напоенае, шумам соснаў
Не хацела ні ўміраць, ні уваскроснуць
І спявала ў полі жытнімі вачыма.

Па шахліва-утрапёнай сферы быту
Поруч ты ішла ў маленні варажбітным
Нібыта анёл, што вядзе к жыцця берагавіне.



***
Вецер дыхаў хвалямі цяпла,
Жыццём няскончаным свабодна плюскаў.

Яна стаяла ў просвеці акна
І гаварыла з кімсьці як бы па-французску.

Хоць паўсюль была адно вясна
І Аргус-пёс сцярог яе аргусна.

І варушылася наўкол жыўё, і плюскат
Ягонай хвалі пры маіх нагах
Такі пахуча-радасны, такі прывабліва-жаданы
Быў, што я, прывідам падмануты, закалыханы,
Рукамі прабаваў ўсё злавіць, што млела прад вачамі.

Хоць гэта вецер толькі быў і ў нікуды дарога,
І час ацеплены знутры вясны – і больш нічога.



***

Народжанай ад Марыі-птахі

Агню ўладарніца на кухні, пры пліце
Вадою хрысціць звонкае начынне,
Як быццам вяжа серабрыстых два канцы ніцей,
Як быццам сузірае нешта ў слёзных далячынях.

Вада, як час ў быцці-чарнавіку магутным,
Цячэ праз пальцы перламутрай.

Нібыта цені вадзяныя
Калышуць люстра маладосці –
І рвуцца прадзінкі жыцця жывыя
Ў руках князёўны-гаспадыні
Ці новыя ўзоры ткуцца госцяй?



***
Над ракою Нарвай
Не гояцца раны.
Тут памёр мой сябра
Вадой закалыханы.

Ціхінёй дрыгвянай
Зноўку дрэмле Нарва –
Кніга канавання
Айчынных абшараў.



***
У Бельску адліга і змрок.
У цёплай зіме шмат жуды;
Як ў кнізе кніг чуецца вохк
Па днях справядлівай хады.

Хто прыдзе наведаць мяне сюды,
Адкуль я сам амаль што ўцёк?
Зіма яшчэ, а йдуць дажджы,
І скон ідзе, хоць уладарыць ім жыццё.

Прыгожа самота далін і гарын,
Кароткачасовых, як ўсё на свеце.
Змрочны, адзеты ў кажушак авечы,
Іду па тала-няпэўным двары.

У хаце завалы зрудзелай бяды.
Душа зыходзіць кругамі шматліха
Туды, дзе жменямі чыстай вады
Зіму разбурае адліга.



***
Гадоў мінае новых чарада.
Зноў ідалаў паставілі на варце...
Не, спадары хтанічнага жыцця,
Маім жыццём вам не ўладарыць!

Іграе музыка святла й нябёс,
Якую заглушыць – кароткі вашы рукі!
Няхай здаецца вам, што ён не ўваскрос 
І што гармоніі няма ў душэўных муках.

А ўсё-такі калі заляжа ноч наўсцяж
І лекар не пакіне вам надзеі,
Не срэбнікаў і золата ўчэпіцца душа,
А вышняе спадзевы.



***
Сёння вечны на свеце аўторак.
Асыпаецца ноч на падворак,
Хтосьці топчацца ў слізкіх галошах,
Чорна-ціхі і глуха-трывожны.

Нешта сталася з сонцам высокім,
Памяняўся напрамак у свеце,
Ноч адкрыта ў ставокія жахі.
Душа-начніца не прачнецца,
Пад неба не шугне свабодным птахам.

Незавершана будова лесу,
Незакончаны будынак мараў...



***

Народжанай ад Марыі-птахі 

Агню ўладарніца на кухні, пры пліце
Вадою хрысціць звонкае начынне,
Як быццам вяжа серабрыстых два канцы ніцей,
Як быццам сузірае нешта ў слёзных далячынях.

Вада, як час ў быцці-чарнавіку магутным,
Цячэ праз пальцы перламутрай.

Нібыта цені вадзяныя
Калышуць люстра маладосці – 
І рвуцца прадзінкі жыцця жывыя
Ў руках князёўны-гаспадыні
Ці новыя ўзоры ткуцца госцяй?


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Беларускага Літаратурнага Аб'яднаньня "Белавежа"

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster