БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

ТЭРМАПІЛЫ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
 ТЭРМАПІЛЫ. Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс N* 9 / 2005 г.

Віслава Шымборская

МАЎЧАННЕ РАСЛІН

Аднабаковае знаёмства паміж мной а вамі 
развіваецца як найгорай.

Ведаю, што такое лісток,што пялёстак,колас, шышка, сцябло, 
і што дзеецца з вамі ў красавіку, а што ў снежні.

Хоць цікавасць мая не мае ўзаемнасці, 
да адных з вас схіляюся адумысне, 
а да іншых галаву задзіраю.

Маеце ў мяне вы імёны:
клён, дзядоўнік, пралеска, 
верас, ядловец, амяла, незабудка, 
а я ў вас ніводнага.

Подараж наша супольная.
А ў подаражах супольных як-ніяк размаўляюць, а
бменьваюцца заўвагамі хоць аб надвор"і 
ці аб станцыях, мінаных імкліва.

Не бракавала б тэмаў, бо лучыць нас шмат што. 
Трымае ў межах сваіх нас аднаА й тая ж зорка. 
І цень адкідаем на тых жа самых правах. 
І спрабуем штось ведаць, кожны на свой спосаб, 
а чаго не ведаем, дык і ў гэтым падобныя.

Растлумачу, калі патраплю, адно запытайцеся:
што гэта такое - аглядаць вачамі,
чаму стукае ў мяне сэрца,
і чаму маё цела не мае карэння.

Але як адказваць, калі няма пытанняў,
да таго ж, калі я - гэта нехта, 
хто для вас відавочна ніхто.
Гаі, падлескі, лугі, чараты -
мая гамонка з вамі - заўжды маналог,
і не вы яго слухаеце.

Размова з вамі мусовая і немажлівая. 
Пільная ў жыцці паспешлівым, 
ды адкладзеная на ніколі.



МАЛАЯ ДЗЯЎЧЫНКА СЦЯГВАЕ АБРУС

Ужо год як на гэтым свеце,
а не ўсё на свеце гэтым асвойтанае
і ўзятае на кантроль.

Цяпер вывучаюцца рэчы,
якія самі не могуць рухацца.

Трэба пасабляць ім у гэтым, 
перасоўваць, падпіхваць, 
браць з месца і пераносіць.

Не кожная хоча таго, да прыкладу, шафа,
буфет, несаступныя сцены, стол.

А вось абрус на ўпартым стале
— калі добра ўшчаперыцца за яго берагі — 
ахвочы паездзіць.

А шклянкі, талерачкі на абрусе, 
глячок з малаком, лыжачкі, місачка 
аж трасуцца з імпэту.

Вельмі цікава,
куды заманецца ім рушыць,
як ужо завагаюцца на самым краёчку:
абяруць падарожжа па столі?
палёт вакол лямны?
скок на падваконнік, а стуль на дрэва?

Пан Ньютан тут яшчэ ні пры чым. 
Няхай глядзіць сабе з неба ды махае рукамі.

Гэтая спроба мусіць быць здзейснена. 

І будзе.



З УСПАМІНАЎ

Гаманілі сабе,
і раптам замоўклі.
На тэрасу выйшла дзяўчына,
ах, прыгожая,
занадта прыгожая,
як на наш спакойны тут побыт.

Бася зіркнула ў спалоху на мужа.
Крыстына міжволі паклала далонь
на далонь Збышка.
Я падумала: пазваню табе,
— не едзь пакуль — скажу — не прыязджай,
тут якраз аж на некалькі дзён абяцаюць дажджы.

Толькі Агнешка, ўдава, 
павітала прыгажуню ўсмешкай.



ЛУЖА

Змалку помніцца гэты страх. 
Абыходзіла лужы,
а пагатоў свежыя, зразу пасля дажджу. 
Нейкая з іх бо магла ж не мець дна,
хоць выглядала, як іншыя.
Ступлю - і знечаку правалюся,
і палячу ўніз, у дол,
усё ўглыб ды ўглыб долу,
аж да хмары адбітай,
а можа, і далей.

А потым лужына высахне
і замкнецца навекі, 
і ніхто нават крыку майго
з-пад яе не пачуе.
Толькі пазней даўся споцям:
не ўсе злыя прыгоды 
маюць месца ў законах свету,
і каб нават хацелі,
не могуць адбыцца.



ПЕРШАЕ КАХАННЕ

Кажуць,
што першае каханне найважнейшае.
Гэта вельмі рамантычны,
але не мой выпадак.

Нешта між намі было і не было, 
дзеялася і падзелася.

Не трымцяць мае рукі,
калі натыкаюся на дробныя памяткі
ды на стос лістоў, шнурком перавязаных
— каб хоць стужачкай.

Адзінае наша спатканнне праз леты —
гэта размова двух зэдляў 
пры халодным століку.

Іншыя закаханні
і дагэтуль адпачываюць глыбока ўва мне.
Найпершаму ж не стае дыху дзеля ўздыху.

Аднак якраз гэткае вось, якім ёсць, 
яно ўмее, чаго іншыя тыя не ўмеюць яшчэ:

няпомнае,
няснёнае нават, 
свойчыць мяне са смерцю.



ТРОХІ ПРА ДУШУ

Душа часам бывае.
Ніхто не мае яе паўсякчас
і навекі.

Дзень за днём,
год за годам,
бывае, без яе прамінаюць.

Часам у захапленнях адно
ды ў страхах дзяціных 
найдаўжэй гняздуе яна.
Часам толькі ў здзіўленні,
што мы ўжо старыя.

Рэдка нам асыстуе
пры занятках нудлівых,
гэткіх як перасоўванне мэблі,
цяганне валізак
ці меранне сцежкі ў цесным абутку.

Пры запаўненні анкетаў,
сяканні мяса 
яна звычайна ў адлучцы.

3 тысячы нашых размоваў
удзельнічае ў адной,
дый то не заўсёды,
бо аддае перавагу маўчанню.

Калі нам няможацца, нешта баліць ды баліць, 
спакволь сыходзіць з дзяжурства.

Пераборлівая:
не любіць бачыць нас у натоўпе,
яе гідзіць наша змаганне за дробязныя выгоды 
і траскатня інтарэсаў.

Радасць і смутак
не разрозніваюцца ёю.
Толькі ў лучнасці гэтых пачуццяў
з намі яна.

Можам разлічваць на яе,
калі мы ва ўсім сумняваемся,
але ўсё нас цікавіць.

3 рэчаў матэрыяльных
падабае гадзіннікі з ківачом
і люстэркі, якія старанна працуюць,
нават калі ніхто не глядзіць.

Не кажа, адкуль з’яўляецца
і калі зноў ад нас знікне,
але выразна чакае гэткіх пытанняў.

Выглядае на тое,
што гэтак, як нам яна,
і мы ёй таксама
дзеля чагосьці патрэбныя.

З польскай пераклала Ніна мацяш


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Беларускага Літаратурнага Аб'яднаньня "Белавежа"

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster