БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

Пошук...КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Партнэры... | Кнігі...Аўтары..

 
Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён  
[Allegro.pl]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Дасьледваньні
    Гісторыя
    Грамадзтва
    Літаратура
    Мова
    Палітыка
    Пераклады
    Правы чалавека
    Рэлігія
    Слоўнікі
    Турыстыка

 ЧАСОПІСЫ
  •  Абажур
  •  Akcent

     
Białoruski

  • 
Annus
      Albaruthenicus
  •  АRCHE
  • 
Асамблея
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  • 
БГА
  •  Беларус
  •  Беларускія
     Ведамасьці

  •  Белорусский
     Сборник

  •  Бельскі
     Гостінэць

  •  Гістарычны
     Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Дзеяслоў
  •  Druvis
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Палітычная

       
сфера

  •  Паміж
  •  pARTisan
  •  Правінцыя
  •  Праўнік
  •  Рэзыстанс
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы
  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў ARCHE ФРАГМЭНТЫ Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вока www.bialorus.pl БАЖ ПАГОНЯ Вiльня Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Беларусы ў Аўстраліі Ліра ZBM

 

 

ТЭРМАПІЛЫ НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
 ТЭРМАПІЛЫ. Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс N* 9 / 2005 г.

Дзмітры Шатыловіч

PАГНЕДА Ў НОЎГАРАДЗЕ

Як ў летаргіі, быццам нежывую,
Прывязлі варагі ў Ноўгарад Рагнеду.
На кані буланым з залацістай збруяй
Ехаў Уладзімір за павозкай следам.

Па загаду князя заняслі княгіню
У пакой вялікі ў княжацкім палацы,
Палажылі ў ложак мяккі з балдахінам
Ля акон вялікіх пры квадратным пляцы.

Лекарку князь хутка вызваў да дзяўчыны,
Загадаў ёй строга быць заўжды пры хворай
І даваць ёй лекі з сокам журавінным,
Каб хоць ачуняла, каб забыла гора. 

Хворая ляжала тыдзень у гарачцы,
Слова не сказала – енчыла пакрыху,
Часам задрыжэла яе цела ў спячцы,
Часам шавяліла вейкамі паціху.

Князь штодзень прыходзіў у пакой да хворай,
Заглядаў ён да яе і ўночы,
Лекарку прасіў з вялікаю пакорай,
Каб паведаміла, калі хворая адкрые вочы.

Лекарка ёй клала на чало кампрэсы 
І змывала з твару пот яе, і з цела,
Напар рабіла з кветак, з ягад лесу
І яе паіла імі вельмі ўмела.

A на трэці тыдзень ранкам нечакана
Моргнулі ў княгіні на вачах павекі,
Губы задрыжэлі з енкам загартанным,
З крыкам жаху блізкай небяспекі.

Лекарка падбегла, абняла дзяўчыну,
Гладзіла ёй рукі, словы ёй шаптала.
І адкрыла тая вочы на хвіліну,
І ледзь чутна – „Дзе я?” – запытала.

„Дома, Гарыслава. Вы ў сваім палацы!
Вы ўжо не княжна, а самая княгіня!”–
Лекарка ёй мовіла, сеўшы на матрацы. –
Будзеце тут дома першай гаспадыняй”.

Хворая, аднак, закрыла зноў павекі,
І праз сон паціху нешта мармытала.
Лекарка ізноў дала ёй хутка лекі,
Тая выпіла іх ды праз сон сказала:

„Дзе мой родны бацька? Што з маёю мамай?
І чаму братоў я тут сваіх не бачу?
Чую, як шалеюць ворагі за брамай...” –
Слёзы паплылі ёй па шчацэ ад плачу.

Лекарка пабегла, вартавым сказала,
Каб паведамілі князю аб княгіні.
Ды, як ён з’явіўся, хворая ўсё спала,
Твар яе прыгожы быў, як у багіні.

А на трэці дзень яна адкрыла вочы
І наўкол глядзела з жахам і здзіўленнем.
Дзесь за балдахінам бачыла, як крочыць 
Нейкая жанчына ў вычварным адзенні.

Не магла ўспомніць ложка і пакою,
Як тут апынулася і як захварэла,
І чаму не можа варухнуць рукою,
І чаму баліць усё яе, як параненае, цела.

І тады пачула, як дрыжаць ёй губы –
Бо прыйшлі ўспаміны з Полацка, з асады,
Як ўцякалі людзі ад агня, ад згубы,
Як іх забівалі ворагаў ватагі.
Ў страху бацьку, матку ўспомніла з братамі,
Як іх, паланёных, прывялі да князя,
Як братоў пры матцы білі бізунамі
І як князь стараўся проста іх абразіць.

А далей бяспамяць...больш ужо нічога –
Дзе бацькі прапалі, ці браты жывыя...
Помніла, што возам ехала дарогай,
Чула, што балелі рукі, ногі, шыя.

А цяпер піць хоча, і за балдахінам
Бачыць зноў жанчыну, як ідзе паціху...
Застагнала, ўбачыўшы яе княгіня:
„Піць хачу – шапнула – дайце піць мне крыху”.

Лекарка падбегла з лекамі, з пакорай.
Цешылася вельмі, як паіла сокам, 
Што пачула просьбу першы раз ад хворай,
Аб тым, што піць хоча, хоць была далёка.

Лекарка сказала, што чацвёрты тыдзень
Тут яна ляжыць, без памяці, у гэтым ложку.
Будзе рады князь, калі сюды ён прыйдзе
І пабачыць сам, што лепш ужо ёй трошкі.

Хворая ўздрыгнула. „Князь? Які?” – спытала.
„То ваш муж, княгіня. Вы ж – ягонай жонкай”.
І Рагнеда боль пачула, як ад джала,
Ад якога раптам застагнала звонка:

„Я не маю мужа, я яго не знаю.”
„А Ўладзімір-князь? Ён ёсць вашым мужам!”.
Аж устаць хацела бедная ў адчаі,
І па цэлым целе праляцела сцюжа.

„О, багі мае! За што такая кара?!
Каб прадаць мяне тут ворагу ў няволю,
Лепш далі б атруты поўну чару…” –
Плакала яна ад горычы і болю.

Лекарка ёй хусткай выцірала слёзы,
Гаварыла ёй, што князь яе кахае,
Што даўно прайшлі ўсе страхі і пагрозы
І яе тут шчасце і любоў чакае.


А яе ўзяў князь у Ноўгарад Вялікі,
Каб яна была ў яго тут першай жонкай,
Бо пачаць ён хоча з ёю род шматлікі,
Здольны кіраваць з ім роднаю старонкай.

Словы лекаркі лагодна, як наркотык,
Уліваліся княгіні ціха ў вушы,
Ласка рук яе, прыемны мілы дотык
Адагналі з сэрца грозны боль удушша.

І яна зноў моцным сном заснула,
Аб усім забылася на тры дні ды ночы.
І рукою рэдка нават варухнула,
Толькі адкрывала часам вочы.

Як ачнулася яна чацвёртым ранкам, 
То спакойна папрасіла піць жанчыну.
Лекарка пазвала ўміг служанку,
З балдахіна ўраз адсунуўшы гардзіны.

І калі сядзела з лекаркаю разам,
Нечакана князь з’явіўся ля княгіні,
Цёпла прывітаў Рагнеду. Без абразы
Лекарцы сказаў, каб выйшла на хвіліну.

У вачах тады Рагнедзе пацямнела,
Не магла сказаць яму ні слова.
Князь прысеў пры ёй, уладна-смела,
Руку ўзяў яе, не чуючы адмовы.

І прасіў яе, каб выбачыла здзекі,
Зробленыя ім сям’і ўсёй Рагвалода.
Ён забіў іх з помсты – а яна навекі
Для яго адзінай стане асалодай.

Ён яе кахаў. Не меў ніколі сілаў,
Каб аддаць яе спакойна Яраполку.
Помста шуганула, як агонь, у жылах 
За яе знявагу Дабрыні без толку.

Ён шкадуе ўсіх сваіх учынкаў дзікіх,
Але словаў ганьбы ён не мог прабачыць,
Як і смерці воінаў сваіх шматлікіх
Пры асадзе Полацка ў баях гарачых.

Каб бацькі здаліся ў горадзе без боя,
Не чакалі Яраполка на падмогу,
Рагвалод бы жыў там з жонкаю ў спакоі,
Ацалеў бы Полацк, не было б аблогі.

А цяпер ён хоча, каб яна, як жонка,
Кіравала домам і дзяцей радзіла,
Каб дзіцячы шчэбет, радасны і звонкі,
Чуць было ў палацы з чарадзейнай сілай.

„У цябе ёсць жонка, ты ж прывёз Алову!?” –
Прашаптала ціха да яго княгіня.
Аж здзівіўся князь, яе пачуўшы словы,
Як папрокі злыя здраджанай жанчыны.

„Ты мне будзеш першай жонкай і каханкай,
Бо Алова, знаю, не народзіць сына.
Яраполк таксама з жонкай жыў, грачанкай.”
Адказаў Рагнедзе князь з капрызнай мінай.

„Слаба мне!” – княгіня мовіла ледзь чутна –
„Я сама падумаць аб усім хацела...”
„Думай, дарагая, не будзь толькі сумнай,
Смутак вельмі шкодны для душы і цела”.

Выйшаў князь, княгіня на падушку ўпала,
І, закрыўшы вочы, ўспомніла пра Полацк,
Як сватоў ад Яраполка сустракала,
Як была пры іх шчаслівай і вясёлай.

Потым Дабрыня з’явіўся нечакана,
І яна яго абразіла дарэмна.
То была яе найгоршая загана –
Давяла яна да лютасці нікчэмнай.

А цяпер яна – ў руках забойцы бацькі.
І гаворыць ёй, што ён яе кахае...
Выхаду няма з князёўскай пасткі,
Толькі згода з ім – іначай смерць чакае...

Лекарка прынесла харч абедні,
І княгіня першы раз пачула голад.
Цераз паўгадзіны ўстала зноў Рагнеда,
На пасцелі села, глянула наўкола.

Папрасіла потым лекарку, каб разам
З ёю перайсці аж да акна ў пакоі...
Лекарка тут жа споўніла яе прыказы,
Прытрымаўшы моцна ўсю яе рукамі.

Аглядзела пляц вялікі ля палацу
І варагаў муштру, шлемы іх і зброю.
Вочы памутнелі ў беднае ад плачу,
Чуючы іх крыкі, прагныя разбою. 

На чацвёрты дзень княгіня рана ўстала
І зышла з пасцелі ў радасным настроі,
І, прыкрыўшы ложак белым пакрывалам,
Самастойна пачала блукаць па ўсім пакоі.

Тут і князь з’явіўся... Усцешаны, смяяўся,
Глянуўшы, як ходзіць стройная княгіня:
„Слава Гарыславе! Цуд вялікі стаўся!
Гэта для мяне вялікая навіна!”

Цераз тыдзень князь прадставіў ёй Алову,
Аб’явіў Рагнеду першаю княгіняй.
„Будзеш ёй пакорнай! І вучыся мовы!” – 
Князь сказаў Алове, нібы з нейкай кпінай.

Памірылася княгіня з лёсам строгім,
А да Яраполка чула злосць з пагардай,
Што ён не прыйшоў да іх у час аблогі,
Разам з моцным войскам пад яго камандай.

Падбухторвала Уладзіміра Рагнеда,
Каб на Кіеў у паход хутчэй збіраўся.
Там яго чакае перамога! –
Хоча, каб вялікім князям ён застаўся.

Князь паверыў ёй, што Кіеў возьме цудам,
І ў паход пайшоў у радасным настроі.
З дапамогай ваяводы юды-Блуда [1]
Горад Кіеў ён узяў зусім без бою.

Яраполк уцёк у Родню сам са страху
І пакінуў кіяўлян на волю лёсу.
Здраднік Блуд паслаў яго на плаху –
Там яго забілі каты, па даносу.

Яраполкаву цяжарную грачанку
Князь зрабіў сваёю жонкай неадкладна,
Даў ёй пекны дом, ля Кіева дзялянку,
Дзе яна радзіла хутка Святаслава.

А за ёю ў Ноўгарадзе Гарыслава
З крыкам радасці ўрадзіла мужу сына,
І яго назвала імем Ізяслава,
Каб ён мог уславіць родную краіну.

Як даведаўся Уладзімір, што Рагнеда
Урадзіла ўжо наследніка спагадна,
Больш уцешыўся, як з кіеўскай пабеды,
Аж у Ноўгарад прымчаўся нечакана.

Потым даў наказ, каб побач пры сталіцы
Вёску збудавалі для яе пры лесе –
Там Рагнеда з сынам мае пасяліцца,
Будзе слухаць летам салаўіных песень.

А цяпер дзве жонкі забірае ў Кіеў,
Будуць жыць з ім разам у яго палацы.
Хоча цалаваць ім вусны, вочы, шыю,
Хоча быць з княгіняй ноччу пры дзіцяці.

[1] Блуд – Ваявода Кіеўскі пры князю Яраполку, якому той жа князь вельмі верыў, аказаўся яго і здраднікам. Падкупіў яго князь Уладзімір, і той напалохаў Яраполка тым, што кіяўляне хочуць яго аддаць на смерць князю Уладзіміру. Сам жа князь Яраполк уцёк з Кіева ў горад Родню. Кіяўляне, убачыўшы, што іх князь Яраполк уцёк, падпарадкаваліся без бою князю Уладзіміру. Калі войскі князя Ўладзіміра акружылі Родню, Блуд угаварыў князя Яраполка дагаварыцца з Уладзімірам. Князь Яраполк паверыў і паехаў у Кіеў, але там варагі князя Уладзіміра яго забілі.


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Беларускага Літаратурнага Аб'яднаньня "Белавежа"

 

УВЕРХ


   

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
webmaster