БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 
ЗЯМЛЯ N      N* 1

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” заснавана ў сакавіку 1990 г. у Мінску. Тады, 12 гадоў таму, праца па наладжванні кантактаў паміж Беларуссю і яе дыяспарай толькі распачыналася, і “Бацькаўшчына” паставіла перад сабой надзвычай актуальную і маштабную задачу кансалідацыі беларусаў незалежна ад краіны пражывання, палітычных поглядаў і веравызнання.

Дзейнасць “Бацькаўшчыны” – гэта не толькі з’езды беларусаў свету, якія праводзяцца раз у чатыры гады, гэта штодзённая праца па падтрымцы нацыянальнага, культурнага жыцця беларусаў у замежжы, па забяспечэнні беларускай дыяспары інфармацыяй пра Беларусь, гэта выдавецкія праекты і навуковыя даследаванні па гісторыі і культуры беларускага замежжа, гэта, у рэшце рэшт, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ў самой Беларусі.

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” прадстаўляе нарыс пра выбітную дзяячку беларускай дыяспары ў ЗША Ірэну Каляду-Смірноў.

Ірэна Каляда-Смірноў паходзіць са славутага роду, генеалогія якога налічвае больш за тысячу гадоў. Першыя звесткі пра род Каляды адносяцца да часоў Яраслава Мудрага. Беларускія войскі пад харугвамі з гербам Каляды прымалі ўдзел у Грунвальдскай бітве. Буйнейшыя прадстаўнікі роду ахвяравалі свае жыцці Беларусі.

Ірэна нарадзілася ў вёсцы Падкасоўе Наваградскага раёна. Бацька Ірэны памёр ад сухотаў у 1937 г., маці засталася ўдавою ў 29 гадоў. Гадаваць дзяцей дапамагала бабуля, якая і навучыла Ірэну беларускай мове. Маці трымала малачарню, дзе выраблялі сыр. Калі ў 1939 г. прыйшлі саветы, маёмасць канфіскавалі. Ад Сібіры ўратавалі суседзі. Ірэне было каля чатырох гадоў, калі пачалася вайна. У 1944 г. Ірэна разам з маці трапіла ў Германію, а старэйшы брат Лёня, які падлеткам у час вайны ўступіў у Саюз беларускай моладзі, застаўся на Радзіме. За ўдзел у гэтай арганізацыі ён адсядзеў некалькі гадоў у турме. Пра яго лёс родныя нічога не ведалі аж да канца 60-х.

У Германіі, у працоўных лагерах, маці Ірэны працавала разам з іншымі жанчынамі, укопваючы тэлеграфныя слупы. Калі вызвалялі Германію, сям’я Ірэны трапіла ў амерыканскі сектар. Добра разумеючы, што вяртанне на Радзіму пагражае высылкай, сям’я выехала ў Кліўленд (ЗША). На эміграцыі Клаўдзія Каляда, маці Ірэны, стала адной з актывістак грамадскага жыцця беларускай дыяспары. Яна збірала вакол сябе людзей, была адной са стваральніц Беларускага жаночага згуртавання (1952 г.), рыхтавала выставы, вечарыны, канцэрты, арганізоўвала беларускія школкі.

У ЗША Ірэна працавала эканамістам, хаця марыла пра іншую кар’еру — артыстычную. Ад прыроды мела талент і жаданне спяваць. Скончыла беларускую гімназію імя Янкі Купалы ў Германіі, дзе пазнаёмілася з Куліковічам і Равенскім. Брала ў іх урокі вакалу, спявала ў царкоўным хоры, выконвала партыі ў беларускіх спектаклях. Некаторы час узначальвала беларускі хор у Кліўлендзе. Стаць прафесійнай спявачкай Ірэна не змагла толькі таму, што атрымаць адпаведную адукацыю ў Амерыцы было вельмі цяжка і каштавала шмат грошай.

У Беларусь Ірэна прыехала ў 1992 г. Эканамічнае становішча краіны стала для яе сапраўдным шокам. Але яшчэ больш уразілі яе наступствы Чарнобыльскай трагедыі для беларускіх дзяцей. Менавіта для дапамогі хворым дзеткам сп. Ірэна стварыла Дабрачынны фонд «Этнічны голас Амерыкі». На грошы фонду штогод больш за 500 беларускіх дзяцей адпачываюць у Славеніі, Турцыі, Балгарыі. Сёлета Мазырскі раён атрымаў 18 тон гуманітарнай дапамогі (вопратку, коўдры). Зараз рыхтуецца яшчэ адзін гуманітарны груз. За час працы фонду сп. Ірэны было накіравана на аздараўленне больш за 5 тысяч беларускіх дзяцей. У асноўным гэта дзеці з глыбінкі, з дзіцячых дамоў, малазабяспечаных і няпоўных сем’яў. Штогод Ірэна атрымлівае сотні лістоў ад удзячных дзетак і іх бацькоў.

Вельмі шмат увагі надае сп. Ірэна і патрыятычнаму выхаванню беларускай моладзі. З дапамогай гэтай жанчыны змаглі паехаць на аздараўленчы адпачынак у Балгарыю пераможцы дзіцячых творчых конкурсаў, якія праводзіла МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» ў 2000 і 2001 гг. Работы пераможцаў былі выдадзены асобнай кнігай таксама дзякуючы сп. Ірэне.

Не пакідае сп. Ірэна без увагі і беларускую культуру. У 2001 г. дзякуючы яе падтрымцы была выдадзена на беларускай і англійскай мовах кніга «Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы», падрыхтаваная Беларускім нацыянальнам грамадскім аргкамітэтам «Беларусь–2000», зараз рыхтуюцца да выдання «Аповесці і апавяданні» Ф. Дастаеўскага ў перакладзе на беларускую мову яе стрыечнага брата Андрэя Каляды. Таксама сп. Ірэна спрыяе выпуску адукацыйнага альбома «Verbum», у якім будуць адноўлены сярэднявечныя традыцыі чытання тэкстаў. Урыўкі са «Слова пра паход Ігаравы», Статута ВКЛ, «Песні пра зубра», «Пана Тадэвуша» будуць чытацца на мовах арыгіналаў у суправаджэнні беларускай сярэднявечнай музыкі.

Алена Макоўская

 кантакт з рэдакцыяй: zn@medisont.com 

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія