|
АРХЕТЫП "ЗЯМЛЯ" Ў ТВОРЧАСЦІ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА
А. М. Ненадавец
Улічваючы тыя абставіны, што ў беларускім фальклоры архетып "Зямля" значна маладзейшы, чым у некаторых іншых славянскіх і індаеўрапейскіх народаў, нам цяжка прасачыць этап стварэння зямной першаасновы зыходзячы менавіта з запісаў вуснапаэтычнай спадчыны. Справа тут, мабыць, у вельмі моцным напластоўванні канонаў хрысціянства на язычніцкія культы, якія амаль згубіліся ў моры новай веры ці засталіся ў ёй ледзьве прыкметнымі астраўкамі.
Магчыма, незаўважна, але ўладарна тое, што мы называем малой радзімай, уваходзіць у духоўны свет, вызначаючы стройнасць нашых пачуццяў і думак, этыку і эстэтыку. Незаўважна, паступова фарміруецца ўяўленне аб такіх, здавалася б, абстрактных катэгорыях, як прастора і час, выяўляюцца першапрычыны і паслядоўнасці ў такіх стрыжнёвых сімвалах, як "Зямля і людзі", "Зямля і чалавек-працаўнік", "Зямля, як зямная аснова, і Сусвет". У гэтым плане А.Куляшоў не адкрыў нічога новага (ды яно і немагчыма, бо над адвечнымі праблемамі ўзаемаадносін самога архетыпа "Зямля" і грамадства, а таксама кожнага асобнага індывіда гэтага грамадства, з зямлёю, разважалі сотні папярэдніх пакаленняў, па-рознаму адлюстроўваючы свае думкі і памкненні ў шматлікіх вуснапаэтычных творах). Прасцейшае значэнне зямлі засталося на тым самым ўзроўні, на якім яно было ў сівыя часы мінуўшчыны, бо для такога народа, як беларусы, зямля была, па вобразнаму выслоўю Я.Коласа, "асновай усёй Айчыне". Зародзіць ўраджай на зямлі – будзе на сялянскім стале дастатак, а ўдарыць дождж ці засуха – і прыйдзецца зімою зводзіць канцы з канцамі.
Само паняцце "ўлада зямлі" ў куляшоўскага селяніна-працаўніка раскрываецца своеасабліва, яно падкрэслівае непарыўныя сувязі ўзаемаадносін з прыродай, і атрымліваецца, што слова "зямля" з'яўляецца сінонімам слова "прырода". Не дзіўна, што гэтае ўвасабленне спарадзіла міфы, якія жывуць і развіваюцца (удасканальваюцца) да самага апошняга часу. Учытаемся лепей у радкі вершаў, дзе такая ўзаемасувязь спрадвечная, не запазычаная для пэўнага ўзбагачэння мастакоўскай палітры, яна перадалася аўтару ад папярэдніх пакаленняў інтуітыўна:
Абодва мы зямлёю ўзгадаваны,
Абодва мы сыны сваёй зямлі.
("Абодва мы зямлёю ўзгадаваны...") [1, 1, 32].
Ці вось гэтыя:
Дружа мой, ці чуеш,
Як пяюць палі
Песню маладую
Аб жывой зямлі.
("Песня перамогі") [1, 1, 33].
Адчуў я прагу вышыні,
Зямля дала мне сілы.
("Крылы") [1, 1, 227].
Абавязкова падкрэслім, што слова-архетып "Зямля" ў значэнні "глеба", "грунт", "поле" ў ранняй творчасці А.Куляшова ўжывалася ў прамым значэнні. Менавіта сама зямля, як пастаянная апора, была для лірычнага героя тым самым месцам, адкуль ён стартаваў у непрадказальнае жыццё, папаўняў растрачаныя сілы, меў магчымасць вярнуцца назад у любы момант, калі толькі да гэтага вымушалі абставіны. Але ў філасофскім плане паэт пайшоў значна далей продкаў, пры гэтым развіваючы пэўныя рысы і ўласцівасці першаснага архетыпа, – яна (зямля) жывая, адухоўленая істота, якая ўсё, да драбніц, разумее, здольная дапамагчы, паўплываць на душэўны стан персанажа. Таму і павага зямельцы аказваецца адпаведная, таму, на першы погляд, можа падацца, што і звяртаюцца да яе, як да любай жанчыны.
...Спакою не ведаць ні ноччу, ні днём
І не прыставаць у знямозе,
Вялікай любові дажджом
І агнём Зямлю цалаваць на дарозе.
("Плыла, цалавалася хмара з зямлёй...") [1, 1, 172].
У прыведзеных прыкладах яскрава адчуваецца хваляванне А.Куляшова за тое, што адбываецца ў родных мясцінах – гэта можа быць вёска, хутар, мястэчка, нейкая абстрактная безназоўная мясцінка на зямлі, – але ўсё гэта арганічна ўключаецца ў тэрмін-паняцце – "малая радзіма" – месца, дзе нарадзіўся, узрос, сягнуў адкуль у жыццё. Паступова значэнне "малой зямлі" значна пашыраецца, і лірычны ці канкрэтны герой ірвецца душою да Радзімы, якая ўвасоблена ў паняцці: край – краіна – бацькаўшчына – Беларусь.
...Разутага вывеў на ганак,
Каб родную ўбачыў зямлю...
Ён кінуўся, босы,
У нетры густыя, дзе век
Ні сані не йшлі, ні калёсы
І лыжы не гнаў чалавек.
Ляцеў па выбоінах колкіх,
Аж снег пад нагамі гарэў.
("Баранаў Васіль") [1, 1, 128–129].
Галоўны герой паэмы з апошніх сіл імкнецца да роднага кута, да сяброў. Ён бы ўсё аддаў, каб хоць на імгненне апынуцца ў мілым сэрцу краі, з якім ніколі і нідзе не разлучаўся.
А.Куляшоў не забываецца і пра народныя традыцыі, а дакладней, пра вуснапаэтычныя матывы, якія даносяць да нас усю глыбіню пачуццяў у адносінах чалавека да зямлі-асновы, зямлі-карміцелькі. У агромністым сэнсе зямля ўяўлялася нашаму першапродку гэткім жа неабдымным арганізмам, дзе "глеба-грунт" – цела, а "рэчкі-рачулкі" – крывяносныя артэрыі. Хіба не пра гэта мы разважаем, калі чытаем верш паэта "Млын"?
І зрабіўся на тым месцы млынам,
Людзі жыта носяць дзень у дзень,
А драўляны млын слухмяна меле.
Замест сэрца – б'юцца жорны ў целе,
А замест крыві – вады струмень [1, 1, 143].
У іншым выпадку, маці, калі праводзіла сына з хаты на крывавую бітву, то не забылася пра ўжыванне своеасаблівага абраду з земляробчай магіі. Паводле яго вынікала, што калі пасля адыходу пасееш жыта, дык на час руін сын абавязкова вернецца назад. Народная філасофія была наколькі простая, настолькі і глыбокая. Раз жыта пасеялі, то яго абавязкова павінны і прыбраць, і зробіць гэта той, каго чакаюць.
На бітву крывавую сына праводзіўшы з хаты,
На шчасце і ўдачу пасеяла маці зярняты.
Калі дачакаецца маці з тых зерняў усходу,
Сын прыйдзе з усходу...
("Маці") [1, 1, 207].
Паэт правільна заўважыў, шго ў беларускім фальклоры, асабліва там, дзе гаворка вялася пра войны, напады чужынцаў на нашу зямельку, яна сама станавілася для непрошаных гасцей "камянём цвёрдым", "камянямі вялікімі", "камянямі непераадольнымі" і г.д.
...І тройчы такою Кляцьбою
Той камень пракляла
Стаў камень зямлёю
Сама ж яна каменем стала.
("Маці") [1, 1, 207].
Не здольна жыццядальная зямля даваць ураджай тым, хто прыйшоў на яе са зброяй, хто прынёс беларускаму народу шматлікія здзекі і пакуты. Тут яна, нібы адухоўленая істота, становіцца на бок слабейшых, тых, хто змагаецца за святую справу – хутчэйшае вызваленне роднага краю. Пакуль у ім будзе заставацца хоць адным-адзіны вораг, яна ўсё роўна не супакоіцца, будзе рабіць так, каб спрыяць справядлівасці.
– Ты, – гавораць, не ў людзі пайшоў,
А ў іуды...
Табе уродзіць зямля камяні,
А не жыта – у жніўныя дні.
("Сцяг брыгады") [1, 2, 64].
Калі ж ворагі і даўмеліся засеяць захопленае поле, ніву, то гэта не дасць ім плёну, наадварот, зямля можа нарадзіць сілу, якая для чужынцаў неўзабаве стане смяротнай. А.Куляшоў яўна гіпербалізуе гэты аспект, тым не меней, ён развіты ў русле народнай традыцыі.
Па роднаму полю
Варожыя ходзяць мінёры,
Зямля там намарна ўзарана,
І жыта ўрадзіла,
Бо немцамі ў ёй закапана
Нячыстая сіла.
("Сцяг брыгады") [1, 2, 67].
Можна гаварыць і пра некаторыя элементы фетышызацыі зямлі, якая пастаянна ўяўлялася сімвалам (маецца на ўвазе, калі гаворка вялася не пра вялікую колькасць зямлі, а пра жменю, лапінку, горку і г.д.), які валодаў ці валодае чароўнай сілай у выніку таго, што ў ім жыве дух, боства, дух боства або само паняцце святасці прадмета. Гэтым можна растлумачыць і нашэнне некаторымі сялянамі і старадаўнімі воінамі на грудзях у хусцінках жменькі роднай зямлі, асабліва калі размова ішла пра нейкія далёкія, небяспечныя падарожжы, бітвы з ворагам і г.д. Не адыходзіць ад такой спрадвечнай традыцыі і А.Куляшоў. Псіхалогію земляроба-салдата, апынуўшагася на вайне і там загінуўшага, паэт перадае шчымліва-балючым тонам:
Жвірам сыплем на рукі,
Якія дзяцей тых насілі,
Жвірам сыплем на ногі,
Якія паўсвету схадзілі...
...Але просяць іх вочы
Хоць жменьку палескага жвіра,
Толькі дзе яго ўзяць?
...Што ім жменька зямлі той?
Ты ўся ім патрэбна, радзіма,
А ў дарожным мяшочку
Умясціць цябе немагчыма.
Паспрабуй у дарогу забраць
Тыя пожні, палі і крыніцы,
Тыя пушчы, што могуць
Хіба толькі ў сэрцы ўмясціцца...
("Ёсць пад стараю Русаю...") [1, 1, 197].
Тут неяк непрыкметна аўтар робіць пераход ад лакальнага да глабальнага разумення архетыпа "Зямля" як радзімы, якая далёка і да якой пакуль што нельга дайсці, а можна звярнуцца толькі ў думках. Да таго ж само слова "Зямля" замяняецца "жвірам". Такі ж прыём характэрны і для беларускай вуснапаэтычнай спадчыны і ўжываўся актыўна там, дзе гаворка вялася пра нейкія трагічныя падзеі і справа завяршалася смяротным зыходам. Загінуўшага (загінуўшых) хаваюць у зямлю, і тады яго агортвае Маці-сырая Зямля або жоўты пясочак (сыры жвір) і г.д. Зрэдку сам А.Куляшоў падкрэслівае, узмацняе фальклорны аспект пахавання народнага асілка-героя ў роднай зямлі. Тады ў яго атрымліваецца наступны варыянт:
Слаўна загінуў ён,
З чэсцю засыпан зямлёю.
("Перамога") [1, 2, 174].
Калі ж хавалі жанчыну, якая аддала жыццё за незалежнасць радзімы, то аўтар нібы падкрэсліваў, што ўся прырода плакала над ёю, перажывала за тое, што заўчасна пакінула зямлю, не выйдзе болей працаваць на палі і гоні, не абудзіць іх звонкай песняй.
Засыпалі яе не зямлёю,
Альховым лісцём
І любімай травою,
І сенам яе,
І трысцём.
("Прыгоды цымбал") [1, 2, 121].
У некаторых выпадках зямля спачувае герою (героям) твора, уступаецца за іх, хавае ад праследвальнікаў. Такі прыём характэрны для нашага фальклору і да гэтага часу ўжываецца ў ім шырока.
Беглі дзеці Цымбалы
Шукаць пад гарой
Там высокай травою
Укрыла іх маці-зямля.
("Прыгоды цымбал") [1, 2, 106].
Самой зямлі баліць пякуча, калі на яе прасторах адбываюцца войны, канфлікты, якія прыводзяць не толькі да шматлікіх чалавечых ахвяр, але і да глыбокіх ран на целе зямлі. А.Куляшоў чуйна ўсвядоміў гэты аспект і развіў яго ў сваёй творчасці:
І хоць дзірван, што рану ўкрыў старанна,
Стаў палыном на мёртвай глебе той,
Не зарасла зямлі жывая рана,
А зарасла зямля яе травой.
("Маналог") [1, 1, 357].
Для творчасці паэта 60–70-х гг. характэрны матыў значна глабальнейшага працэсу абагульнення, яго філасофскай напоўненасці. Тут ужо архетып "Зямля" высгупае перад чытачом не проста як "суша", "грунт", "зямная аснова", але як Сусвет, як частка Галактыкі. Аўтар трапна акрэслівае традыцыйнае месца такой зямлі:
Зямля – не процілегласць акіяна,
Яна – яго каменная пасцель.
("Цунамі") [1, 2, 99].
Ён у адказе не толькі за самога сябе, за сваю сям'ю, але і за Сусвет, за тое, што ў ім адбываецца. А.Куляшоў выдатна разумее, што калі развяжуць трэцюю сусветную вайну, то яна можа аказацца непазбежнай смерцю для планеты ўвогуле. Таму наступныя яго словы гучаць непразмерна высакапарна, а гэта на самой справе так, бо ён хвалюецца, перажывае, шукае тэрміновыя адказы на пастаянна паўстаючыя глабальныя пытанні.
Мне ў рукі лес не шпагу даў, не лук,
А ўсю Зямлю, з арэнай – Млечным Шляхам.
("Не старадаўні бард, але ўсё роўна... ") [1, 1, 338].
Сённяшнія экалагічныя катастрофы, трагічныя наступствы неабдуманай меліярацыі багацейшых палескіх балот, спрамлення адвечна паўнаводных рэк, актыўнага непатрэбнага ўмяшання чалавека ў прыродныя працэсы А.Куляшоў прадбачыў яшчэ колькі дзесяткаў год таму назад і перадсцерагаў нашчадкаў:
Здасца Зямля вам ад смагі зялёным,
Флягай з вадою, балонам з азонам,
Здасца яна вам, шчаслівым бясконца,
Хлебам ружовым, што выпекла сонца.
("Зямля") [1, 2, 259].
Падводзячы вынікі пад нашымі разважаннямі адносна выкарыстання архетыпа "Зямля" ў творчасці А.Куляшова, трэба адзначыць наступнае – паэт пачынаў з яго традыцыйнага ўжывання ("глеба", "грунт", "поле"), пераходзіў да значна глабальнейшага абагульнення ("прырода", "радзіма", "айчына"), глабальнага асэнсавання Зямлі як Сусвету і, адпаведна, месца чалавека-працаўніка ў гэтым спрадвечным ланцужку.
ЛІТАРАТУРА
1. Куляшоў А.А. Збор твораў. У 5-ці т. Мінск, 1974.
НАЦЫЯНАЛЬНЫ ВОБРАЗ СВЕТУ Ў МОВЕ ПАЭЗІІ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА
У. М. Лазоўскі
Паводле аднаго з навейшых навуковых напрамкаў – антрапалагічнай лінгвістыкі – паглыбленае вывучэнне мовы праводзіцца ў цеснай сувязі з практычнай і духоўнай дзейнасцю чалавека, яго свядомасцю і мышленнем. Пры такім падыходзе голоўная роля адводзіцца даследаванню праблемы нацыянальнага вобраза свету, згодна з якой усякі этнас па-свойму ўспрымае, ацэньвае, інтэрпрэтуе агульныя сусветныя рэаліі. У мове нацыянальны вобраз свету адлюстраваны на розных узроўнях ці ярусах – фанетычным, лексічным, фразеалагічным, граматычным і г.д.
У лексіцы вобраз свету найбольш выразна прадстаўлены таму, што рознае ўспрыманне ці ацэнка адной і той жа з’явы, працэсу, прадмета адлюстроўваецца ў семантыцы адпаведных слоў. У пэўных кантэкстах яны рэалізуюць такія значэнні, якія не ўваходзяць у іх семантычныя структуры як адзінак лексічнай сістэмы. “Для абазначэння гэтых патэнцыяльных уласцівасцей семемы прапануецца тэрмін кагнітыўныя значымасць семемы” [6, 20].
Патэнцыяльная "кагнітыўныя значымасць семемы" жыта рэалізуецца ў мове А.Куляшова ва ўжыванні яе як агульнай назвы ўсіх злакавых, зерне якіх выкарыстоўваецца для атрымання мукі, а з яе і хлеба. Дарэчы, іншых назваў злакавых, апрача жыта, у паэзіі А.Куляшова не зафіксавана. Паказанае значэнне слова жыта найбольш відавочна пры ўжыванні яго ў форме множнага ліку. Напр. Ён сам абраў палетак той, Гарбаты дуб расце там, Жыты і травы над ракой, Што слепяць вочы летам [7, II, 33]. Зноў дарога, зноў зялёныя жыты [7, І, 87].
Абагуленае значэнне жыта паслужыла глебай для ўтварэння жытное, пасля якога, па нашаму меркаванню, можна ставіць памету "куляшоўскае". Параўн. Бо адзін ён ведае пра тое, ІІІто яму належаў цэлы свет, Як хадзіў з дзяўчынай у жытное [7, І, 112]. Быццам сон усё тое, Што скончаны нашы гулянкі, Што дарогі ў жытное Затапталі варожыя танкі [7, І, 166].
У іншых выпадках жыта асацыіруецца з жыццём, супрацьпастаўляючыся застылым у сваёй вечнасці камяням. Параўн. І выходзіць на хату Смірноў, Наш таварыш Зарудны: – Ты, – гаворыць, – не ў людзі пайшоў, А ў Іўды... Табе ўродзіць зямля камяні, А не жыта – у жніўныя дні [7, II, 113]. Гэтая асацыяцыя дазваляе трактаваць словаспалучэнні жытнёвыя (жытнія) далі, жытнёвы лес адпаведна як жыццёвыя абсягі, жыццёвы ход падзей. Напр. Ідзём, куды вочы Глядзяць, у жытнёвыя далі [7, II, 18]. Сцежкі – тонкія змеі Знікаюць у жытнія далі [7, II, 116]. І пад песню агнявую, Радасці ўзлёт, Мы ў палёх перабудуем Твой жытнёвы лёс... [7, I, 21].
Шматразова выкарыстоўваецца абагулены вобраз зор, да якіх звяртаецца паэт як да своеасабліх істот. У гэтым і рэалізуецца кагнітыўныя значымасць названай семемы, якая ў тэксце ўжываецца таксама і ў форме множнага ліку. Зоры кваліфікуюцца як разумныя [7, I, 41]; яны то глядзяць [7, I, 51], то з іх сочыцца пена і пот [7, І, 42] і г. д.
У тканіне мастацкага твора праблема нацыянальнага вобраза свету выразна рэпрэзентуецца ва ўжыванні безэквівалентнай лексікі. Традыцыйна пад безэквівалентнай лексікай падразумеваюць той яе ўласнабеларускі пласт, для адзінак якога нельга знайсці іншамоўных аднаслоўных адпаведнікаў. Значэнні такіх слоў пры іх перакладзе на іншую мову перадаюцца аналітычным спосабам. "Рысы непадобнасці, нацыянальнай спецыфікі найбольш ярка праяўляюцца на ўзроўні лексікі, таму яе ролю ў стварэнні нацыянальнага "твару" цяжка пераацаніць" [11, 4]. Пры выяўленні безэквівалентных лексічных адзінак улічваецца не толькі факт адсутнасці аднаслоўных адпаведнікаў у іншых мовах, але і значэнні іх ў асноўных літаратурных і рэгіянальна-гістарычных слоўнікавых крыніцах. Такі падыход спрыяе выяўленню арэалаў іх бытавання і функцыяніравання як адзінак лексічнай сістэмы мовы. Выразныя адзнакі нацыянальнага вобраза свету нясуць такія "безэквіваленты" (тэрмін, які прапануецца аўтарам гэтай работы), ужытыя А.Куляшовым, як кайстра, клец, лузганец, пражмо, слыць, скубці.
Кайстра – дарожная торба, заплечны мяшок [9; 1; 4; 10]. Параўн. Сястра ў маю кайстру паклала Вячэру і полудзень – там Кавалачак гарачага сала І хлеба якраз кілаграм [7, І, 76].
Клец – зуб у граблях, баране [9; 1; 4; 10; 8]. Параўн. Ад рэчкі іду і стругаю ў граблі бярозавы клец [7, І, 77].
Лузганец – вылушчаны арэх (параўн. лузганъ [8]). Параўн. А дзяўчына лузганцы кусае І таксама некага шукае [7, І, 106].
Пражмо – пучок недаспелых яшчэ каласкоў жыта, якія абсмальваюць на агні і ядуць, калі зярняткі папякуцца [4; 8]. Параўн. Запальвалі пасля агонь вялікі І ў стройных соснах смажылі пражмо [7, I, 48].
Рэгіяльна-гістарычныя крыніцы фіксуюць генетычна звязанае з пражмо слова пражонка, якое на Магілёўшчыне вядома як назва яешні [4], а на Полаччыне як назва стравы з кусочкаў кілбасы, сала, рабрынак і свінога хваста, звараных у мучной падліўцы з прыправай [2, 20]. Такім чынам, можна меркаваць, што слова пражонка і ўтварэнні, структурна суадносныя з ім, былі досыць вядомымі і пашыранымі яшчэ ў мове продкаў беларусаў.
Слыць – быць вядомым у якасці каго-небудзь [9; 1; 10]. Параўн. Землякі вітаюцца з пашанай Ну, а я? Лаўлю сабе ляшча І хаджу, хаджу дарогай знанай І слыву, слыву за масквіча [7, І, 133].
Скубці – грызці траву, адрываць лісце, вырываць мох і на г.п. [9; 4; 10]. Параўн. Глушцы ж якім жыццё я дараваў і ён, Скубуць з асін лісцё аж і да гэтых дзён [7, І, 132]. У лесе, дзе імшарышчаў багата, Я моху наскубу для іх кутка [7, І, 113].
Некаторыя з лексічных адзінак, хоць і маюць аднаслоўныя адпаведнікі ў іншых мовах, могуць быць аднесены да безэквівалентных паводле таго ці іншага значэння полісемы, якое вынікае з колькаснага несупадзення значэнняў параўноўваемых слоў. На гэтай падставе статус безэквівалентнасці набываюць словы малады, маладая, маладыя; куля, паўкулле, дол, пячкур і шмат якія гукапераймальныя дзеясловы, якія ужыты ў мове А.Куляшова з ніжэйпаказанамі значэннямі.
Малады, маладая, маладыя – адпаведна назвы жаніха, нявесты; жаніха і нявесты. Параўн. – Калі ласка, – крычыць нам, – сюды, – Да стала запрашае, – За здароўе, – крычыць, – маладых. За здароўе спачатку... – Маладой! Маладой [7, II, 111]. Куля – зямны шар: Народы зямное кулі Пра справы волата знаюць, Угодкі яго святкуюць, Кастрычнікам называюць, Быліны яму складаюць... [7, І, 224].
Утварэнне паўкулле абазначае паўшар’е, семантыка якога ў мове паэта канкрэтызуецца далучэннем прыметніка-азначэння усходняе. Параўн. Але бывае звычайным такое, Калі пачынаюць шалець коні І доўга маўчаць па акопах салдаты, Калі пачынаюць гаварыць гарматы, Калі пачынаюць спяваць кулі Па цэлым Усходнім паўкуллі [7, II, 9].
Дол – магільная яма. Параўн. Ён магілу капае сам, Сам сабе на лясной паляне, Мы чакаем Здаецца нам Вельмі доўгім чаканне. Сам сабе ён капае дол На світанні... [7, II, 117].
Пячкур – пячнік. Параўн. Старанна печкуры кладуць цагліны, Загнетак вывядуць, правесяць шнур. Я паднясу ім і вады, і гліны, І печку пахвалю, хоць не пячкур [7, І, 113]. Паказанае значэнне пячкур зафіксавана яшчэ І.І.Насовічам ў 1870 г. [8], а ў наш час Н.Т.Вайтовіч у гаворках Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці [5, 55].
Прымыкаюць да безэквівалентнай лексікі гупераймальныя дзеясловы, утвораныя ад слоў, якія ўзнаўляюць гукі і шум жывой і нежывой прыроды, напр.: кугыкае сава [7, І, 55], кукуе зязюля [7, І, 55], турчыць голуб [7, І, 76], скавыча псарня [7, І, 81], іржуць коні [7, ІІ, 7], пілікаюць (іграюць – У.Л.) у хаце [7, ІІ, 112], сакочуць кулямёты [7, ІІ, 12], якоча звер [7, ІІ, 36].
На ўзроўні марфалагічных сродкаў, якія прадстаўляюць нацыянальны вобраз свету, варта аднесці да іх ліку паўторы, якія так часта выкарыстоўвае А.Куляшоў. Па сведчанню Р.А.Будагава, шмат якім старажытным і сучасным мовам уласціва выражэнне вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання шляхам простага паўтарэння азначэнняў (так званая рэдуплікацыя) [3, 296]. Ва ўжыванні паўтораў інтуітыўна рэалізаваліся фрагменты роднай паэту гаворкі, якія з’яўляюцца вельмі старажытнымі па свойму паходжанню і бытаванню. У мове А.Куляшова выяўлены не толькі паўторы-прыметнікі, але і паўторы-назоўнікі, паўторы-дзясловы і паўторы-прыслоўі. Выкарыстанне ўсіх іх абумоўлена рознымі семантыка-стылістычнымі патрэбамі. Напрыклад, жаданнем адлюстраваць найвышэйшую якасць, уласцівую пэўнай рэаліі. Параўн. Там без курадыма і сеткі Даглядаў пчол цэлы дзень Той, каго любяць дзеці, – Такі белы, белы дзед [7, І, 60]. Я рабыня, рабыня. Я чорная, чорная, чорная, Любы мой, не з табой, А з праклятай бядой Заручоная... [7, І, 167]. Альбо сцвярджэннем абсалютнай упэўненасці ў чым-небудзь. Параўн. Але што я пішу, дарагую я трачу паперу, Я, ж знаеш, гаданням не веру, не веру, не веру [7, І, 166]. Альбо адлюстраваннем унутранага стану чалавека шляхам далучэння да паўтораў семантычна-несумяшчальнай лексічнай адзінкі (разнавіднасць аксюмарана). Параўн. З-пад хмар прыляцеў і лопнуў снарад... У вачах маланкамі цемень сляпая... Цемень... цемень... [7, ІІ, 12]. Альбо падкрэсліваннем эвалюцыі асоб шляхам паслядоўнага паўтору назваў адных і тых жа часавых вымярэнняў. Параўн. Ішлі сляды шляхамі рознымі, З малых рабіліся дарослымі, Штогод, штогод, штогод Раслі яны, Нарэшце і ў паход Пайшлі яны [7, І, 213]. Альбо маштабнасцю і інтэнсіўнасцю пэўных працэсаў. Параўн. Гляджу я ў тузе На дарогі, абозы І на войска, што едзе, едзе Па дарогах і выйсця няма нам [7, ІІ, 102]. Я крычу, як глухому, Крычу яму, клікаю, клікаю... [7, ІІ, 107].
Сярод моўных вобразных сродкаў, якія з’яўляюцца ўласнабаларускімі семантычнымі адзінкамі і тым самым прадстаўляюць нацыянальны вобраз свету, варта засяродзіць увагу на параўнаннях, эпітэтах і метафарах. Вобразныя параўнальна-супастаўляльныя звароты характарызуюць прадмет, з’яву ці працэс праз суадносіны параўноўваемага з параўноўваемым, выражаным тыпова беларускім словаспалучэннем. Параўн. Маці, старая – жыццё падкошана, Слёзы яе горкія, як сок з вярбы [7, ІІ, 8]. ...як боб, буйныя слёзы [7, ІІ, 1ЗЗ]. У Анісіма Шкроба... Шырокі, як дзежка, зад [7, ІІ, 20]. Хоць вока людское, як кропля малая, Ды з месца і мора яго не кране [7, І, 215]. Час ляцеў, як віхор [7, І, 247]. Адзета, як на свята [7, І, 121].
Сярод нацыянальна-вобразных эпітэтаў вылучаюцца тыя, якія суадносяцца з пазнавальна-стваральнай дзейнасцю людзей. Гэта эпітэты, што характарызуюць (1) з’явы прыроды, параўн. досвітак шэры [7, ІІ, 94], свежы вечар [7, І, 99], лютая сцюжа [7, І, 243], сівер суровы [7, І, 243)] сузор’і далёкія [7, І, 216]; (2) флору і фаўну, параўн. калматая яліна [7, І, 217], гарбаты дуб [7, І, 217], ваўчыны след [7, І, 43], шыбкі конь [7, ІІ, 25], дзябёлы, цягавіты конь [7, І, 71]; (3) абрады, параўн. лета баб’е [7, ІІ, 128], трэцяе бабіна лета [7, І, 206]; (4) аб’екты сядзібы, параўн. дрыўляны плот [7, І, 197], саламяныя стрэхі [7, І, 93]; (5) адносныя прыметнікі, утворанныя ад назваў роднасці, параўн. дзедаўская кроў [7, І, 43], бацькоўскі кут [7, І, 273], матчыны шчокі [7, І, 206].
Нацыянальны вобраз свету ў мове – з’ява шматаблічная, яе рэпрезентуюць як статычныя адзінкі (безэквіваленты, паўторы і пад.), так і пераносы назваў, адных прадметаў, з’яў і працэсаў на другія паводле надання ўласцівасцей жывой прыроды нежывой. Напр. Яны пайшлі пад дужы дуб, Што раны меў на целе, Паставілі пад дубам слуп І доўга ў даль глядзелі [7, ІІ, 32]. Рэчы хатнія ўсе. Аглядаў я з маўклівай тугою, Бо прасілі мяне па чарзе, Каб забраў іх з сабою. А ні лыжкі, ні міскі Застацца ў кватэры не хочуць, Не згаджаюцца кніжкі, Каб вораг паліў іх на плошчы [7, ІІ, 92]. Параўн. таксама пераносы назваў, заснаваныя на падабенстве распалажэння двух прадметаў у адносінах да чаго-небудзь (сярэдзіны, пераду, заду і пад.), напр.:: сэрца – цэнтральны орган кровазвароту і графіт – цэнтральная частка карандаша (стрыжань). Параўн. У карандаша характар сталы, Як і мне, яму хапае спраў, Нездарма графіт яго трывала Я ў малентстве сэрцам называў [7, І, 212]. Альбо заснаваныя на выкарыстанні ў адным кантэксце назваў фаўны і флоры для іх ўзаемахарактарыстыкі. Напр. Сланечнік..., Штодня за сонцам водзіць следам Сваёй агністай жаркай галавой [7, І, 202]. Калі верхнюю частку сланечніка, якая мае выгляд круга, паэт называе галавою, то аб ёй ён гаворыць, што яна агністая, жаркая, і што ёй можна вадзіць. У выніку ўтвараецца ланцужок метафараў, у якім голоўнае звяно – галава, залежныя звенні – агністая, жаркая і вадзіць.
Творчая спадчына А.Куляшова – гэта адна з тых жыватворных крыніц, дзякуючы якім сфарміраваны наш нацыянальны вобраз свету ў мове.
ЛІТАРАТУРА
1. Байкоў М., Некрашэвіч С. Беларуска-расійскі слоўнік. Мінск, 1926.
2. Баханькоў А.Я. Пра варыва, пражонаку і розны трунак // Народнае слова / Пад рэд. А.Я.Баханькова. Мінск, 1976.
3. Будагов Р.А. Введение в науку о языке. Москва, 1965.
4. Бялькевіч І. К. Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны. Мінск, 1970.
5. Вайтовіч Н.Т. З народных крыніц // Народнае слова / Пад рэд. А.Я.Баханькова. Мінск, 1976.
6. Гудавічюс А. Глубинный уровень отражения в лексической семантике // Исследования по семантике. Уфа, 1993.
7. Куляшоў А. Збор твораў: У 2 т. Мінск, 1957.
8. Словарь беларуского наречия, составленный И.И.Носовичем. Санкт-Петербург, 1870.
9. Станкевіч Я. Белорусско-русский (Великолитовско-русский) словарь. Nеw-York. Library of Congress. Catalog Card N 89–092248.
10. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5 т. Мінск, 1977–1984.
11. Шкраба І. Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі: Мінск, 1994.
ФАЛЬКЛОРНЫЯ МАТЫВЫ Ў ТВОРЧАСЦІ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА
Т. І. Балдышэўская
А.Куляшоў – адзін з таленавітых і папулярных прадстаўнікоў беларускай паэзіі. Вернасць лепшым традыцыям літаратуры, іх творчы працяг паэт спалучае з наватарскімі пошукамі ў галіне сюжэта, кампазіцыі, вершаванай мовы. Асабліва вялікая роля паэта ў творчым выкарыстанні скарбаў беларускага фальклору.
Ужо ў ранніх творах А.Куляшова ёсць шмат агульнага з народнай творчасцю ў ладзе паэтычнай мовы і ў прынцыпе пабудовы метафары. Свядома звяртаецца паэт да фальклорнай крыніцы, запазычаючы адтуль той ці іншы вобраз, той ці іншы традыцыйны прыём: прыём звычайнага паўтору, шырока вядомы ў фальклоры выклічнік "ой", а таксама запазычае традыцыйны ў народнай творчасці метафарычны вобраз ("Раніца"):
Пазаслала аксамітам
Панараму каляровую,
І ў жыта,
Ой у жыта
Заплятае касу чырвоную! [1].
Вядомы матыў пра вянок, звязаны са старажытным народным звычаем, А.Куляшоў выкарыстоўвае ў якасці канвы ў сваім "Вянку вершаў" (зборнік "Па песню, па сонца"):
Ну, а потым – з іх звяжаш вянок,
Як дзяўчаты вянок з васількоў,
І апусціш іх разам з вясной
На шумлівую рэчку гадоў.
У паэме "Крыўда", якая па стылю мала звязана з народна-песеннай традыцыяй, адзначаецца шэраг чыста фальклорных вобразных асацыяцый. Перш за ўсё – спосаб падачы малюнкаў прыроды ў іх сімвалічным значэнні. Паэт шырока выкарыстоўвае традыцыйныя ў народнай творчасці метафары-сімвалы: заход сонца – увасабленне няшчасця, смерці; пахіленыя дрэвы, лістапад – адзнака гора, надыходзячай бяды...
А.Куляшоў удала выкарыстоўвае ў вершы "Мая Бесядзь" фальклорны матыў пра птушку каню, якая была пакарана за гультайства. Пакутуючы ад смагі, яна не мела права напіцца, бо ў той час, калі іншыя працавалі, яна нічога не рабіла, толькі пасміхалася з іх.
Вялікі падтэкст паэтам укладзены ў слова канаючы. Паэт зблізіў яго па прынцыпу народнай этымалогіі са словам каня і тым самым як бы надаў яму новы змест:
Капаючы ўлетку штодня на спякоце,
Той рэдкаю кропляй яна існуе,
Што хмарка, дажджом прашумеўшы ў лістоце
З нябёсаў часамі пашле для яе.
У паэзіі ваеннага часу А.Куляшоў выкарыстоўвае традыцыйны прыём звароту да стыхій прыроды. Паэт напаўняе галошанні, размовы з заняволенай прыродай гневам і помстай народнай. Спалучэнне традыцыйных матываў з верай у вызваленне з'явілася ў самы цяжкі, крытычны момант вайны: яно служыла дзейснай мэце – перамозе.
Якраз такое наватарскае выкарыстанне паэтычных сродкаў характэрна для паэмы "Сцяг брыгады". Асаблівай сілы дасягае трагічны матыў "адарванага лістка" ў сцэне развітання Рыбкі з апусцелым домам. Удала выкарыстоўваючы блізкія народна-паэтычнай традыцыі казачныя прыёмы адухаўлення рэчаў, А.Куляшоў здолеў напоўніць “маналогі” “нежывой лялькі”, “каня” і іншых прадметаў дзіцячых гульняў глыбокім, жыццёва-пераканаўчым, а таму псіхалагічна дзейсным зместам.
Асобныя мясціны паэмы нагадваюць традыцыйныя замовы ці заклінанні. Гнеў Рыбкі да ворага выліваецца ў форму заклінання з уласцівымі яму загаднымі сказамі, паўторамі слоў і выразаў, клічнай інтанацыяй:
Я хачу, каб вякі
Чорных асаў спалілі праклёнам,
Каб спалілі забойцу таго,
Яго сына і ўнука,
Хто з-пад крылля свайго
Бомбу першую кінуў на брук наш.
Хай загіне ўвесь род
І таго, хто апошнюю кіне,
Хай загіне ўвесь род, увесь зброд,
У пакутах загіне!
Часам замова мае характар лірычнага звароту да прыроды. Пяшчотна, як з жывою істотаю, размаўляе Рыбка з ручаём:
Камісара нясём мы, і ты
Так зрабі, каб ён выжыў,
Каб гусцейшымі сталі кусты,
Каб раслі яны вышай.
І ручай паслухаўся. Як у добрай чарадзейнай казцы, ён прывёў іх у глухі кут да лесніка.
Рыбка – чалавек з народа, блізкі да яго моўнай культуры. Што за ліха? – народны фразеалагізм. Такіх фразеалагізмаў у паэме вельмі шмат, і гэта дазволіла А.Твардоўскаму адзначыць, што верш А.Куляшова “з аднолькавай сілай нясе і нетаропка-апавядальную інтанацыю, і народна-прымавачны зварот, і белетрыстычна свабодны, выразны дыялог” [9, 65]. Блізасць да народна-песенных вобразна-паэтычных форм, пабудаваных паводле прынцыпу ўвасаблення, няцяжка вызначыць у лірычных адступленнях, дзе паэт звяртаецца да вавёркі, да ручая, да дубровы.
У паэме неаднаразова сустракаюцца ўстойлівыя казачныя формулы тыпу "жыў ляснік са сваёй леснічыхай каля завадзі ціхай", "не апішаш, бо слоў будзе мала для гэткага бою, – як бамбіць налятала па сем самалётаў на хвою".
Многія фразы "Сцяга брыгады" прыказкавага паходжання (напрыклад, "лёгка бегчы да родных сёл, цяжка сесці за родны стол"; "ідзем, куды вочы глядзяць"; "А як пойдзеш шляхам – дванаццаць з гакам"). У некалькіх варыянтах паўтараецца ў паэме матыў аб заклятай зямлі, якая родзіць каменне і смерць:
Ты, – гаворыць, – не ў людзі пайшоў,
А ў Іуды...
Табе ўродзіць зямля камяні,
А не жыта – у жніўныя дні.
Матыў гэты ўплецены арганічна ў тканіну твора, адыгрываючы ролю вобразнай формулы, якая выяўляе сілу супраціўлення роднай краіны чужынцам. Ёсць даўні народны фразеалагізм "нячыстая сіла". Прыгонныя жнеі, пачутыя Рыбкам, пяюць пра "намарна ўзаранае" жытняе поле, "бо немцамі ў ёй (зямлі) закапана нячыстая сіла" – міны. Народны фразеалагізм зажыў новым жыццём. З фальклору паэт бярэ не толькі сам матыў, але і характэрнае яго слоўна-вобразнае ўвасабленне. Да народных вытокаў узыходзіць таксама і вобразная характарыстыка смерці Марыны, жонкі Ворчыка.
Маючы выразны каларыт часу Айчыннай вайны, багата насычаная тэрмінамі і выразамі, якія прынесла ў мову вайна, лексіка захоўвае непаслабленай стыхію глыбока народнай жывой мовы.
Ва ўсіх прыёмах увасаблення прыроды, як і ва ўсёй вобразна-паэтычнай тканіне паэмы "Сцяг брыгады" выразна адчуваецца моцная фальклорная плынь.
Характэрнай асаблівасцю творчага выкарыстання фальклору ў паэме "Сцяг брыгады" з'яўляецца тое, што традыцыйныя формулы і прыёмы тут надзвычай арыгінальна пераасэнсаваныя і падпарадкаваныя асноўнай ідэйнай задачы паэта. Нават найбольш архаічныя элементы беларускага фальклору (казачныя прыёмы адухаўлення прыроды і нежывых прадметаў, сцэна размовы героя з "лялькай", "канём'", зварот да ручая, дубровы, міфалагічныя матывы аб "заклятай зямлі", элементы абрадавай паэзіі і інш.) выступаюць у паэме не як знешняе ўпрыгожанне ці своеасаблівы нацыянальны арнамент, а арганічна ўваходзяць у паэтычную тканіну твора, з'яўляюцца важным сродкам стварэння адпаведнай псіхалагічнай атмасферы, настрою, уражання. Вось чаму ў паэме "Сцяг брыгады" фальклорныя элементы не знаходзяцца на “паверхні”, а, зліваючыся з усёй ідэйна-мастацкай сістэмай твора, прыдаюць яму стылявую маналітнасць і своеасаблівы нацыянальны каларыт.
Некалькі іншую ролю адыгрываюць у паэме элементы сучаснага беларускага фальклору. Матыў папулярнай даваеннай беларускай песні "Бывайце здаровы", па-майстэрску выкарыстаны А.Куляшовым, у кантэксце твора набывае значэнне заключнага сэнсава-эмацыянальнага акорда, вырастаючы паступова да абагульняючага сцвярджэння нацыянальнага духу запалоненай немцамі краіны, да сцвярджэння аптымістычных ідэй непераможнасці народа.
Выразная арыентацыя на фальклорную традыцыю адчуваецца і ва ўсёй рытміка-сінтаксічнай структуры паэмы "Сцяг брыгады". Багацце размоўных інтанацый, шырокае выкарыстанне народных фразеалагічных форм і зваротаў спалучаецца тут з выключнай дынамічнасцю і рухомасцю самой рытмікі верша, якая арганічна спалучала ў сабе элементы як "кананічнай", так і фальклорнай тонікі.
А.Твардоўскі адзначаў, што "вялікая істотнасць, гістарычная значнасць зместу ў спалучэнні з багаццем самастойных і арганічна нацыянальных сродкаў формы даюць права назваць гэты твор А.Куляшова народнай паэмай" [9, 82].
Паэт пераважна на казачных матывах, шырока ўжываючы традыцыйна-народны фантастычны элемент, будуе твор вялікай абагульняючай сілы, у якім увасабляе перамогу ўсенароднай барацьбы з ворагам у Вялікай Айчыннай вайне.
Для твора "Прыгоды цымбал", у якасці вобразна-кампазіцыйнай асновы, узяты ўмоўна-фантастычны комплекс – цымбалы і прыгоды цымбал. Дзеянне разгортваецца ў казачным плане, і ўсё, пра што апавядаецца, мае характар мастацкай сімволікі. А.Куляшоў нібы ўводзіць нас у сферу старажытна-анімістычнага народнага мыслення або ўжываецца ў псіхалагічны лад дзіцяці з яго своеасабліва-наіўным светам вобразных уяўленняў і на гэтай паэтычнай аснове сродкамі фантастыкі выяўляе ідэю вялікай грамадскай і палітычнай значнасці. Як і ў народнай казцы, вобразы паэмы маюць характар шырока абагульненых тыпаў з рэзка акрэсленымі станоўчымі і адмоўнымі рысамі.
Усе думкі, развагі і мары спілаванай у лесе елкі А.Куляшоў "афармляе" загадкай: "Адгадай яе долю, па што яна едзе?" Уся паэма "Прыгоды цымбал" напісана з пільнай аглядкай на гэты старажытны і адначасова вельмі гнуткі жанр народнай творчасці. Пад пяром А.Куляшова ён становіцца дзейсным і своеасаблівым – казачна-дзіцячым – спосабам пазнаць рэчаіснасць ваенных год. На ўсім працягу паэмы паэт захоўвае абраную ім "дзіцячую" форму загадкі, але пад уздзеяннем вайны, пад ціскам яе "незразумелых" трагедый і ўзрушэнняў характар загадкі рэзка змяняецца: яна вяртаецца да вытокаў, да тых далёкіх часоў, калі яна яшчэ была замовай, міфам, сродкам разгадаць "таемныя" намеры варожых сіл... З фальклору перайшоў у твор і матыў аб гуслях-перагудах, што выражаюць думы і спадзяванні народа і сваім граннем клічуць людзей на змаганне за лепшую долю.
У паэме "Новае рэчышча" А.Куляшоў захоўвае наіўную свежасць і чысціню народнай песні, але з яе паралелямі чалавек – прырода ён абыходзіцца па-свойму – як паэт сучаснага мыслення і культуры.
У народнай баладзе "Маці" выкарыстаны паэтам распаўсюджаны ў старадаўніх салдацкіх і рэкруцкіх песнях матыў аб "цудадзейных зярнятах" і "заклятых камянях":
Сказала дарога ёй:
"Скардзішся, маці,
Дарма ты,
Не ўзыдуць зярняты,
Бо ўпалі на камень шчарбаты...
Не ўзыдуць зярняты ні увосень на ім,
ні вясною,
Пакуль ён не стане зямлёю,
Закляты табою".
Умоўна-фантастычныя элементы (народныя павер'і, закляцці) своеасабліва і мэтазгодна падпарадкоўваюцца актуальным задачам раскрыцця вялікай гуманістычнай ідэі. Шырокае выкарыстанне элементаў у творы адбілася не толькі на асаблівасцях мастацкага раскрыцця (сімволіка, рамантычная ўмоўнасць і абагульненасць вобразаў), але і на агульным узмацненні лірычных пачаткаў. Як і ў народнай лірычнай песні, тут дыялог перадае не толькі падзеі, але і пачуцці і адчуванні героя. Народна-песенная плынь адчуваецца і ў самой сюжэтна-кампазіцыйнай структуры балады "Маці'' (наяўнасць своеасаблівага зачыну – уступу, плаўнасць сюжэтнага развіцця, эпічная канцоўка). А.Куляшоў пазбягае ідэалізацыі старажытнасці – фальклорныя матывы і вобразы пераасэнсаваны па-новаму, яны ўдала звязваюцца са з'явамі ваеннай рэчаіснасці.
У вершы "Ліст з палону", выкарыстоўваючы традыцыйны матыў, які ідзе ад старажытных песень, паэт стварыў яркі вобраз беларускай дзяўчыны-паланянкі, прымусова вывезенай акупантамі ў фашысцкую няволю. Элементы старажытнай абрадавай паэзіі (гаданні на вянках, традыцыйная песенная сімволіка...) у спалучэнні з удалымі літаратурнымі рэмінісцэнцыямі з папулярных песень ствараюць надзвычай пераканаўчы эмацыявальна-псіхалагічны фон для канкрэтнага выяўлення драматычных перажыванняў гераіні:
Мы мінаем Дняпра берагі
І дняпроўскія хвалі.
Як нам шкода ракі,
На якую вянкі
Мы заўчора кідалі;
І плылі васількі,
I танулі вянкі,
І дзяўчаты сядзелі,
А мой сіні вянок плыў удаль
Паміж хваль,
Покуль вочы глядзелі...
У паэме "Цунамі" А.Куляшоў выкарыстоўвае фальклорныя элементы галашэння. Велізарнае гора напаткала герояў паэмы: памірае ад радыяцыі толькі што народжанае дзіця. Жанчына галосіць, як галасілі жанчыны на Бесядзі, хаваючы забітых дзяцей: “Чаму не я сырой зямлёю стала?”
З народнай творчасці паэт бярэ пэўную сюжэтную схему, агульныя вобразныя асацыяцыі, але надае ўсяму гэтаму зусім новы характар, новую мастацкую форму.
Прастата і непасрэднасць у спосабе апавядання і ў тоне твора А.Куляшова маюць сваімі вытокамі вусную паэзію народа, бо іменна фальклор дае ўзоры багацця і глыбіні думкі і пачуццяў, выражаных у надзвычайна простай і даступнай форме.
ЛІТАРАТУРА
1. Бярозкін Р. А.Куляшоў: Нарыс жыцця і творчасці. Мінск, 1978.
2. Бярозкін Р. Паэзія мая – жыццё: Літаратурна-крытычныя артыкулы. Мінск, 1989.
3. Грынчык М. А.Куляшоў: Паэтычная творчасць. Мінск, 1964.
4. Зямное прыцягненне: Вершы, балады, паэмы. Мінск, 1998.
5. Куляшоў А. Выбраныя творы: У 2 т. Мінск, 1964.
6. Куляшоў А. Вершы і паэмы. Мінск, 1984.
7. Куляшоў А. Маналог: вершы, паэмы. Мінск, 1984.
8. Перкін Н.С. А.Куляшоў: Паэтычная творчасць. Мінск, 1951.
9. Твардовский А. Статьи и заметки о литературе. Москва, 1963.
АХ, ЭТИ МУЖИКИ И БАБЫ…
(По поэме Аркадия Кулешова “Хамутиус”)
Н. Г. Чесноков
...Если б наперёд вы, люди, знали дорогу слёз,
мучений и любви, то не любили бы вы
и не страдали, не плакали и не были людьми.
Скорей от счастья и небес самих откажемся,
а правды не покинем...
А.Кулешов
Появление чувственного индивида, становление человека, переживающего свою жизнедеятельность в чувствах, подчиняющегося в своих поступках своим желаниям и страстям, стало условием утверждения в духовной культуре профессионального искусства. Искусство не только отразило и выразило потребности сенсуалистов, но и, как через увеличительное стекло, позволяет рассмотреть самые тонкие движения в духовном мире. Особого совершенства искусство достигло в лирической поэзии. В поэзии чувственно-иррациональное и метафизически-рациональное сливаются в такой причудливый симбиоз, благодаря чему появляется щуп, позволяющий проникать в глубину души, а, главное, сама поэзия обретает могущественную власть над умами и сердцами человеческими. За последние 500 лет поэты оказались самыми чуткими, искренними и справедливыми свидетелями исторически развивающейся духовно-практической жизни человечества.
Особое внимание в искусстве поэзии привлекло чувство любви. Это наиболее яркое, одухотворяющее индивида чувство оказывало на поведение, особенно молодых людей, почти определяющее влияние в жизненные моменты, когда невозможно было действовать в согласии с правилами и заповедями, а соответственно, когда приходилось проявлять (часто и отстаивать) свою особость.
Среди всех видов любви у чувственного человека сильнее всего развитой оказалась, конечно же, половая любовь, основанная на инстинкте продолжения рода. Эта любовь стала одной из важнейших точек опоры во внутреннем духовном мире индивидуализирующегося человека. Любовь оказалась духовным феноменом, чрезвычайно способствующим формированию эгоистического настроя. Отчуждающийся в силу одушевления такой любовью, индивид постепенно научался наделять и все окружающие его предметы, явления, процессы, а особенно людей такими индивидуализирующими их чертами и свойствами, что сам стал больше всех зависеть от своих же представлений и связанных с ними переживаний и чувств. История душевной жизни индивида приобрела постепенно столь значительный вес, что стала привлекать самое пристальное внимание. Поэтому поэты как выразители тайн духовного мира, как пророки при высказывании интересов различных социальных слоев, как художники, выказывающие уровень развития духовной культуры исторических эпох, изобразили и утвердили значимость этого чувства для жизни различных личностей.
А.Кулешов был представителем эпохи социалистического реализма. Раскрывая характер литературных (исторических) героев в “Хамутиусе”, он обратился к тем драматическим, трагическим событиям, в которых были проявлены высшие и лучшие свойства человеческой души. Интерес представляет, как он изобразил значимость чувства любви в духовном мире социально взбунтовавшихся личностей. Он, конечно же, по-иному, по-своему оценивал социально-историческую значимость этих личностей, видя в них не только мучеников в праведной борьбе народа за своё освобождение, но и изображал в них тех, кто стал идеалом для достижения угнетёнными своих целей.
В поэме изображаются исторические события, когда люди вынуждены быть самоотверженными во всех своих социальных намерениях и поступках. Особое нравственное напряжение при этом присуще женщинам, охваченным чувством любви. “Проблема” для женщины состоит в том, как любит и как продолжать любить мужчину, отвергаемого обществом, но отвергаемого за такие его качества, в которых он проявляет себя патриотом, активно выражает свой протест против сложившихся социальных порядков. Тем более, как можно любить мужчину, которого все окружающие считают хамом, т.е. человеком низким, наглецом, не достойным уважения. Суть проблемы состоит в том, как преодолеть противоречие между возвышающим чувством любви и тем общественным мнением, согласно которому следует морально отрицательно относиться к определённому лицу, руководствуясь утверждаемыми определённым социальным слоем намерениями и настроениями. Тем более всё это напряжение усиливается в связи с осознанием того, что дальнейшие действия данного лица только усугубят отрицательное отношение к нему, как и будут отвержены все те, кто ему хоть как-то симпатизирует, а уж тем более любит, т.е. восхищён, захвачен, воспламенён хамом.
Это прежде всего можно проследить на отношении Хелены к графу Юрасю. Хелена не может ни принять, ни понять пустых прихотей мужских, если это проявляется в аристократических пристрастиях в общении с родной природой или к живописи. Тем более для шляхтянки не приемлемо участие шляхтичей в мужицком бунте, в результате чего лишают “всех прав и звания дворянского”. Горько быть одинокой женщиной, тяжко быть хранительницей, “как пёс подслеповатый” крестов “родных могил и собственных воспоминаний склепов”. Но ведь не смогла она ни отдать своей руки, ни последовать за графом Юрасем, когда, после поражения восстания, он звал её с собой. Не могла “любящая” паненка решиться на скитания. Могла ли она по ярмаркам и лесам скитаться, ночевать в цыганских шатрах, стать супругой базарного богомаза... После поражения восстания граф для неё – слепец, по миру бредущий. Ничего возвышенного, патриотического, демократического в судьбе опального графа она не видит.
Хелена чем-то напоминает Телимену – героиню поэмы “Пан Тадеуш”. Они социальные сестры. Согласно А.Мицкевичу – “пани толк в любви прекрасно понимала”. Любовь же пани Телимена понимала тоже как личную выгодную женитьбу или надёжное устройство в жизни возле других. По душе честолюбивой пани женитьба на Тадеуше, который “первых радостей волшебный пьёт напиток”. Чтобы потом не говорили о неравном браке, она бы, как старшая, “нашла бы в нём супруга, друга, брата, покуда молодость не скрылась без возврата”. На всякий случай, пани Телимена могла бы способствовать женитьбе Графа на Зосе, а далее – “Нашлось бы место ей в супружеском именье, как Зосина родня, к тому же сваха, могла бы, наконец, вперёд глядеть без страха”. Личная корысть, как можно более тонкий расчёт определяют любовь панночек – мелкопоместных шляхтянок. Так уж они воспитаны, так им диктуют сословные нравы и моральные заповеди.
Новое в любви этих женщин отметил, правда, уже романтик-патриот А.Мицкевич. Его Зося уже готова любить Тадеуша как солдата, как безрассудно дарящего крестьянам волю и землю. Она говорит: “о знатности своей забыла”; “деревню я люблю и жизнь с простым укладом”; “работы не боюсь: я молода, здорова, с ключами хлопотать привыкла я по дому, увидишь научусь легко всему другому”. Жизнь в простоте, простой деревенский быт умерили в ней, женщине, претензии, хотя она и будет любить Тадеуша возвышенной, преданной и чистой любовью.
Как бы перекликаясь с А.Мицкевичем, реалист А.Кулешов говорит о такой любви: “Так начинаются романы”. Только относится подобное изречение у него уже к любви Анели к Юрасю. Романы начинаются тогда, когда любовь женщины начинает делать из мужчины возвышенную, творческую личность. Хотя Юрась с Анелей вынуждены были жить без своего угла, по деревням, тайком, но именно она вдохнула в него те силы, которые делают человека художником. “Весной писал её портрет, – рассказывает Хелена, – сам, как весна, как май, от счастья пьяный, не богомаз, а бог, творец, поэт”. Выказанная таким образом любовь становиться общественной духовной ценностью, достоянием и богатством. Такая любовь уже способна наделять благородством сердца других людей. Показывая портрет Анели Калиновскому, Артём – брат её – говорит о портрете как о ком-то живом, с восторженным восхищением: “Двери отворить пора... Пускай на волю выйдет”. “В счастливый час так Юрась написал – хоть ставь в божницу! Чем не икона! ”
Социалистический реалист А.Кулешов и сам “рисует” портрет Анели. Он наделил Анелю такими чертами, той атрибутикой, которые только и могут восхитить народного защитника Калиновского. При этом Калиновский в поэме видит как бы два видения одновременно: вчерашнюю, реальную, сохранившуюся ещё свежей в памяти встречу с Марыськой под той же берёзкой, что служит фоном для образа Анели, и портрет Анели, на которую Марыська похожа зеркально. Калиновский поэтому видит портрет, и одновременно в него проникает новая волна любви. Благодаря портрету-иконе, он “видит” и прошлое, и настоящее, и будущее... “Летят года, как журавли над погребицей... Корни в глубь земли берёзка гонит... В свитке-самотканке стоит любовь! А за её спиной весна красна хлопочет на полянке... Сгребая зиму под навес лесной... Наедине, хоть пять минут, я с этой красотой побуду тут”.
Портрет и завет связывают воедино судьбы Юрася и Кастуся. Они теперь связаны такими человеческими чувствами, помыслами, идеалами, которые не умирают, даже когда гибнут личности, носящие их дух, ими охваченные. Кастусь поэтому и встречается духовно с Юрасем в его последний час. Когда уже Юрась вырыл себе могилу рядом с могилой своей любимой, решив, “укроюсь и засну под песнь метели, и буду думать – это песнь Анели”, тут их личные судьбы пересеклись. Портрет, завет и право на расплату – узы, связующие день прошлый и день грядущий. Юрась “увидел” в Кастусе верного наследника, потому что Кастусь – мужик. Мечты о свободе, о счастье, о лучшей доле, о возможности жить с любимыми и быть любимыми – всё теперь передаётся Кастусю и новому сословию. Всё передаётся в духовное наследство трудовому народу, которому по праву всё и принадлежит. На духовной почве народа выросла и расцвела вся культура, все богатства. Все социальные блага и будут ему по праву принадлежать, даже если для этого придётся вести борьбу жёсткую “на смерть, не на живот”.
Правда, в поэме А.Кулешова Калиновский получает эти наказы уже будучи проникнутым патриотическими чувствами. Охвачен он и благотворящей, возвышающей любовью к Марыське. От Юрася он получает только как бы ещё один действенный импульс. Юрась ему как бы передаёт эстафету от этапа борьбы дворян-революционеров за демократию на этап революционно-демократической борьбы за народное счастье. А.Кулешов показывает, что связь судеб, связь времён образуют ту единую почву, на которой вырастают народные нравы, традиции, заветные мечты и которая делает народ не только этнической, но и социально-исторической, политической общностью.
Отдельные паны, такие как Юрась, – революционно-настроенные господа, возможно и согласны были бы признать за мужиками право на отстаивание своих интересов. Но не таков настрой у слоя помещиков-аристократов. Они по-прежнему видят в мужике хама. Как изрёк ещё шляхтич Гервазий у А.Мицкевича в “Пане Тадеуше”: “Хотя произошли все люди от Адама, но хлопы, слышал я, ведут свой род от Хама”. Паны настроены так, что мужики должны таскать им каштаны из огня. Помещиков не может устроить состояние дел, когда на историческую арену вышли хамы. Но и хамы теперь другие. Это уже не народные цари, как Пугачёв. Калиновский – уже вождь народных масс. Он – “пророк народной судьбы”. Он – политический деятель в эпоху исторического движения крестьянских масс. Он – патриот не с местечковым настроем, а патриот с социальными целями. И панам следовало бы видеть в Калиновском не хама, а образованного Хамутиуса, способного честить панов словом правды от имени трудового народа.
У народных вождей свой жизненный путь, своя судьба. Поэтому и любить их способны особые женские сердца и души. Их и любят по-иному и иной любовью. Можно сказать, что их любят особые – новые женщины.
Особую судьбу имеет и Марыська, полюбившая Кастуся Калиновского. На первый взгляд, у них при зарождении чувства любви всё происходит как у других молодых людей. Только как странность воспринимается окружающими их намерение проверить свои чувства в течение двух лет. Правда, их чувства оказались сильнее их разума. Сказалась необычность чувства Марыськи. Своеобразной проявляет она себя женщиной, когда сама выбирала свой день грядущий. Проявила она своеволие, когда смогла преодолеть все условности и, поддаваясь естественному влечению, шептать: “Укроет мгла подсолнухи... Идём туда, мой милый, чтоб лепестками губы опалило, чтобы пыльца глаза заволокла... Я не стыжусь погибели постыдной”. Она же вела себя и как холодная кокетка, и как расчетливая любовница, охлаждающая пыл честолюбивого любовника: “Но не гордись безгрешностью. Ты не Христос”. “Ты власти жаждешь. Не страшишься кары”. А потом, тут же могла сделаться слабой дивчиной, стенать и звать на помощь: “Обидела... Теперь мне свет не мил”.
Через год Марыська тем более иная. Она отличается от всех других помещиц уже тем, что обещает наделить крестьян землёй, желая за собой “одну лишь ель оставить вековую”. При новой же встрече молодых людей, конечно же, “подсолнух цветёт... ”, как будто бы и ни слова не забыто. Забыть только следует Марыське имя Кастуся... Стала она – Хамутиуса жена.
И хотя Марыська ещё не всё осознаёт в новых переменах своей судьбы, она, спасая от ареста своего любимого, отныне начинает жить и чувствовать по-иному. Отныне она обрела новую долю. Марыська – теперь мужичка... Поэтому она меняет икону на портрет матери. Да и на портрете она видит теперь иное. Она видит теперь не только то, что “стоит любовь в сермяжке самотканой”, не только образ матери, подарившей ей “жизнь ценой безвременной кончины”, но видит и лик, олицетворяющий бессмертие души народа, за спиной которого, как повстанцы, “живые сосны верной охраной стоят”. Обновляясь, Марыська и даёт сама себе клятву: “Свой крест несу! На чужом кресте, пускай хоть золотом, я не позволю себя распять”.
Крест оказывается тяжёлым. Все близкие ищут у Марыськи сочувствия, ждут от неё жертвы ради собственного благополучия. Её пытаются запугать, ей объясняют всю безнадёжность ожидания лучшего в создавшемся положении дел. Ближние её ведут себя так, как действовал иркутский губернатор, когда месяц мучил княгиню Трубецкую, пытаясь удержать от рокового шага. Как известно, поэт революционной демократии Н.А.Некрасов вложил в уста княгини такие слова, проявляющие любовь к мужу: “Нет! Я не жалкая раба, я женщина, жена!”; “О, если б он меня забыл для женщины другой, в душе моей достало б сил не быть его рабой! Но знаю: к родине любовь соперница моя, и если б нужно было, вновь ему простила б я”. Княгиня знает, что любовь к родине – высшая из видов любви. Марыська Калиновского тоже любит и за то, что он – патриот. Поэтому она готова нести и этот свой крест. Капитан ведь прямо заявляет относительно Калиновского: “Быть может, мир и будет им гордиться когда-нибудь, но к жизни не вернёт, как никого не возвращал оттуда. Безвестная могила – не Сибирь”. Марыська же знает, чем её пугают, но отвечает как просто любящая женщина: “Другому слово я давно дала навеки. Не изменится оно”.
Хелена же, считающая её причиной гибели брата – графа Старжицкого, хочет от Марыськи жертвы ради чести и спокойствия семьи. Аргументы Марыськи в ответ на это предложение другие. Она морализирует, подчёркивая, что “как скотом, торгуют мной бессовестно, безбожно” и что графине Хелене должно быть самой “тошно смотреть на грустный торг”. Марыська ведёт себя уже как гражданка некой республики, осознающая свои человеческие права на свободу слова, ответственность за свои поступки и обретшая честь и совесть для регуляции своих душевных аффектов.
Все новые духовно-нравственные качества Марыськи ярко проявляются на последней встрече. Она сама нашла Кастуся, пришла к нему как жена Хамутиуса, зная, что муж, как волк находится в капкане. И тут в ней заговорила раздражённая ударами судьбы, желающая счастья и покоя женщина – баба: “Я мечусь, как пойманная птица, не ведая, как сладить мне с бедой...” И решает она обмануть судьбу. Намерилась она упросить “короля Литвы и Белой Руси” отпустить самого себя к своей жене... Услышав же от воеводы Калиновского, что намерение её пустое, что “кого угодно с поля боя он вправе отпустить, но не меня” (себя), Марыська ещё более раздражается. Раздражение делает её злой. А там, где злость, гаснет любовь, там любовь превращается в ревность... Независимо от того, к кому (чему) ревнуют, сама ревность есть направленность любви против чести и совести ревнующего. Ревнующая Калиновского к делу Марыська – утратившая силу любви чувственная эгоистка. Любовь – чувство, возвышающее эгоизм, облагораживающее эгоизм. Когда любовь искажается ревностью, когда любовь ощущает свою ограниченность и свое бессилие, то обнажает и поднимает свой голос чистый эгоизм во всей своей неприглядности. Марыська, осознавая свое личное бессилие и несправедливость исторической эпохи, восклицает: “Мир наш – Монтекки, время – Капулетти! Мы осужденные их властью дети. Вся перепаханная их плугами, истерзанная злом, стою одна”. Она несправедливо выговаривает Кастусю за все беды, постигшие их. Её любовь превращается в бабью жалость к себе, к Кастусю, ко всем неудачникам на свете. Она готова проклять всё, несущее личностные беды. Она видит людей повинными во всех своих бедах. Она готова винить во всех своих бедах и любимого человека, с раздражением осуждая то дело, которому он служит... Словом оказывается, что любить Хамутиуса, мужицкого короля, диктатора мятежа – тяжкая доля для любой женщины.
От жён дворянских революционеров требовалась жертвенная любовь. Жертвуя аристократическою роскошью, блеском дворцовой жизни, лишаясь княжеских привилегий, они следовали за мужьями в ссылку, в Сибирь. Однако революционных демократов наказывают более жестоко, а жёны их, проявляя любовь, готовы уже на отчаянные поступки. В трагических ситуациях женщины, умеющие любить “тружеников всесветной социальной революции”, обладают решимостью совершать поступки, когда за свободу любимых готовы жертвовать своей индивидуальностью, стать рабынями – наложницами ненавистных им лиц, утратить свой духовный мир. Сила любви женщин – мучениц любви возрастает настолько, что, кажется, ни что не может остановить порыв их самопожертвования.
Только и мужчины рядом с такими женщинами меняются. Никто из них жертв от любимых принять не может. Мужчины стали возвышеннее и благороднее. Они уже не могут довольствоваться чувственностью рабынь (Хотя ещё у Пугачёва наложницей была жена капитана одной из взятых им крепостей). Они не могут допустить, чтобы их любимые были рабынями. “В руках мужика судьба прогресса” – теперь в общественной жизни всё зависит от интеллектуального, эмоционального, духовного развития бывших крестьянских мужиков и баб в очеловеченных людей. Очеловечивающиеся же люди должны будут научиться любить друг друга как исторических уникальных личностей.
Именно поэт социалистического реализма А.Кулешов подчеркнул, что завещание мужицкого вождя Калиновского – каждая женщина должна знать и получать практический, жизнеутверждающий ответ на вопрос: “Где воля, доля ясная твоя?” – воспринято представителями нового поколения хамутиусов.
Калиновский оставил будущим поколениям своё новое завещание. Нужно освободить женщин от страдания, от того креста, что приходится им, любящим, нести, когда видят мучения любимых. Освободить нужно любовь, а не предлагать свободу любви. Несправедливо проклинать любовь. Любовь делает людей необходимыми друг для друга. А людьми друг для друга нас делает любовь.
При всей конкретно-исторической потребности эпохи А.Кулешов – художник, утверждая новую ступень в развитости духовного мира людей, воплотил в образе возлюбленной и любящей Марыськи светлый женский лик, который олицетворяет для всех патриотов “незабвенный край родимый, которому не подобает схима”.
НАВАТАРСКІЯ ПОШУКІ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА
Т. М. Федарцова
“Куляшоўскае” светаўспрыманне... Менавіта яно робіць творы паэта цікавымі і актуальнымі нават сёння, у час імклівых змен чытальніцкіх густаў і патрабаванняў. А сакрэт – у “адцягненасці” паняццяў яго паэзіі, за што неаднаразова даставалася творцу ад савецкай крытыкі, бо не ўпісваліся творы А.Куляшова ў сціслыя рамкі сацрэалізму. А гэта “адцягненасць” паняццяў і робіць лірыку вядомага паэта медытатыўнай. Самапаглыбленасць роздуму пра існасць жыцця смела аб’яднана нечаканым філасофскім падыходам да касмічнай тэмы, з вышыні якой так ёмка зазірнуў творца ў вечнасць. Яна паўстае ў яго творах у самых розных іпастасях: Свет і Антысвет, Час і Імгненне, Жыццё і Смерць, Наступнае і Былое. “Вечныя” тэмы, апетыя многімі паэтамі мінуўшчыны і сучаснасці, пад пяром творцы набываюць новы непаўторны сэнс. Вечнасць, якая атаясамлівалася з зямным зыходам існавання чалавека, раптам ператвараецца ў працяг яго існавання ў новым вымярэнні:
Мне сніўся сон: ты адляцела ў вечнасць
І зоркай там зрабілася між зор [1, 130].
Для А.Куляшова вечнасць – гэта “неабсяжны касмічны акіян” і “зямная калыска”, “адвечны час” і “прагнае імгненне”. Да таго ж, вечнасць – гэта мудрае яднанне з папярэднікамі і нашчадкамі, якое адбываецца і ў штодзённым жыцці, і на “паўмільярдным кіламетры паміж наступным і былым”.
Таму паэт абвяргае смерць. Бо застаюцца справы, набыткі, памяць, род. А гэта ўжо не мала для “вечнага” існавання, якое А.Куляшоў паказвае з дапамогай прыёму карнавалізацыі:
Ператварацца буду зноў і зноў
З ідэй у плоць,
з жыцця ў жыццё другое...
Жыву,
і пачуццё ў мяне такое,
Як быццам мне не пяцьдзесят гадоў,
А пяць стагоддзяў –
самае малое [1, 135].
Апошнімі радкамі аўтар падкрэсліў значнасць сукупнага розуму Чалавецтва, спажыўцом якога быў і сам А.Куляшоў. З дапамогай элементаў карнавалізацыі паэт дапамагае чытачу адчуць усю веліч дасягненняў ХХ ст., якое адкрыла Чалавецтву касмічную эру. Космас для паэта – гэта не жахлівая невядомая прастора, а іншае жыццёвае вымярэнне, і ён удала, вершаваным вытанчаным словам абгрунтоўвае навуковыя поспехі новай эпохі і мудра далучае чытача да разумення часу вялікіх адкрыццяў. Яго вера ў разумовы патэнцыял чалавека бязмерная, глыбокая і шчырая. Прагрэс павінен служыць чалавецтву і няма чаго жахацца надыходу “канца свету” праграмна заяўляе А.Куляшоў у адным са сваіх шаснаццацірадкоўяў, у якім вядзе спрэчку з усемагутным Часам. Час сцвярджае, што па закону зямнога існавання на змену жыццю прыходзіць смерць. Некалі “састарыцца” і Зямля... Паэт жа верыць, што ўсе здабыткі працы, навукі, тэхнічнага прагрэсу дапамогуць слаўнаму людскому роду пазбегнуць катаклізмаў і разбурэнняў. Развага аб лёсе Зямлі як планеты, як маленькай часціцы макракосмасу аб’ядноўвае цыкл вершаў, названых па-зямному проста і ёмка – “Снапы”. Снапы – гэта не толькі вязанкі роздумаў аб свеце і антысвеце, аб бясконцасці касмічнай прасторы, якую ўпарта і бясстрашна “абжывае” чалавек, але гэта і ўяўная звязка “паміж наступным і былым”. У гэтым цыкле А.Куляшоў падае сваю канцэпцыю жыцця, аптымістычную, жыццесцвярджальную. Ён упэўнівае чытача ў тым, што ёсць перспектывы працягу існавання чалавецтва:
Сама Зямля не вечна – час даводзіць.
Хай будзе так! А хіба маладых
Планет няма? Хто людзям перашкодзіць
На схіле дзён сваіх наведаць іх? [1, 128].
Ды і сама Зямля ў паэзіі А.Куляшова набывае цікавыя вобразы-сімвалы, нязвыклыя і неардынарныя, свежыя для ўспрымання і нават нечаканыя. Але самае галоўнае, у чым пераконвае і ўпэўнівае паэт, тое, што ў наш век і ў наступны “будзе фільм Зямлі глядзець не вечнасць вачыма зор сваіх, а чалавек” [1, 129].
Паэтычны свет А.Куляшова, аздоблены касмічнымі вобразамі-сімваламі, своеасаблівы, захапляльны, жыццесцвярджальны, часам нязвыклы. Таму і вабіць ён чытача, а таксама ўяўляе цікавасць для іншых творцаў. Напрыклад, у адным са сваіх прысвячэнняў А.Куляшову беларускі паэт Ю.Свірка трапна заўважыў, што чарнобыльская навала, якая закранула вёску Саматэвічы – малую радзіму старэйшага сабрата па пяру – гэта і ёсць антысвет жыццярадаснага, сцвярджальнага свету паэта:
І не пачуецца нідзе
Ні песні нашае, ні слова,
Па Саматэвічах брыдзе
Свет не Аркадзя Куляшова [2, 5].
Гэтымі радкамі яскрава падкрэсліваецца аптымістычны пафас паэзіі А.Куляшова, жыццярадасная стваральнасць якой скіравана на новае ўспрыманне рэчаіснасці.
Паэты-“шасцідзесятнікі” – гэта была новая кагорта творцаў, што імкнуліся перарабіць свет па-свойму. Вострае адчуванне магчымасці ўслых і гучна сказаць сваё слова ў творчасці, сцвердзіць свой штодзённы пошук новымі здабыткамі айчыннай літаратуры паўплывала не толькі на пошук новых неардынарных тэмаў, але і на пошук новых формаў. Праўда, А.Куляшоў не выказваў бурнага пратэсту супраць канонаў і прапорцый класічных формаў верша. Ён не адвяргаў усталяваныя стагоддзямі традыцыі, а проста ў сваёй творчасці імкнуўся вырвацца за межы трохмернай прасторы ва ўсім. Ён жадаў падняць паэзію да касмічных вышыняў праз пазнанне свету і антысвету. Таму ламаў стэрэатыпы і ў пабудове свайго верша.
Шаснаццацірадкоўе... Што гэта? Няправільны санет? Разняволены верш? Ці разняволены санет? А мо гэта зусім новая вершаваная форма? Але перш чым паспрачацца на гэту тэму, сцвердзім аксіёму: шаснаццацірадкоўі – гэта не выпадковасць. У першым з іх, што адкрывае цыкл “Снапы”, аўтар ставіць задачу:
Каб баразну, радком пачаўшы першым,
У сноп звязаць шаснаццатым радком [1, 121].
Можна дапусціць, што лік шаснаццаць “цудадзейны” і не выпадковы для аўтара, калі пачытаць наступныя радкі:
З крыніц сваіх і жыватворных рэк
Прыносіць мне шаснаццацірадкоўе,
Шаснаццаць кропель цудадзейных лек:
Шаснаццаць сцежак на лістку паперы,
Як спраў спрацяг, якія я люблю,
Шаснаццаць крокаў, каб ісці наперад,
Шаснаццаць рук, каб абдымаць зямлю [1, 134].
Але падыдзем да гэтага пытання прагматычна. А.Куляшоў-творца апярэджваў час сваім светаўспрыманнем, ён імкнуўся да раскрыцця навізны тэмаў і сюжэтаў, удала пабудаваных на прасторава-часавым хранатопе. Імкненне да новага пацвярджае і назва зборніка “Новая кніга”, у які ўключана глыбокая філасофская лірыка паэта. Адсюль зразумелае і яго імкненне стварыць новы прынцып кампазіцыі верша. Несумненна, “куляшоўскія” шаснаццацірадкоўі ўзбагацілі беларускую версіфікацыю. Па фармальных прыкметах яны блізкія да санета, тым не менш адрозніваюцца ад яго большай разняволенасцю формы, пры ранейшай (як у санеце) канцэнтрацыіі думкі. Агульнае з санетам – і сінтаксічная паўза. Амаль ва ўсіх вершах гэтага тыпу канец другога чатырохрадкоўя з’яўляецца канцом сказа. Такім чынам, сінтаксічная паўза аддзяляе два першыя чатырохрадкоўі ад двух другіх (умоўна – катрэны ад тэрцэтаў).
Першыя чатыры радкі шаснаццацірадкоўя даюць экспазіцыю тэмы, наступныя чатыры – яе працяг. У трэцім чатырохрадкоўі тэма ці сцвярджаецца, ці адмаўляецца, але часцей набывае нечакана новае гучанне (“Праз дзесяць год ты з’явішся з-за хмары...”, “Парушыўшы законы прыцягнення...”, “Сама Зямля не вечна – час даводзіць...” і інш.), што таксама набліжае шаснаццацірадкоўе да санета.
Прасочым форму сказаў ва ўсіх двух першых чатырохрадкоўях. Яна пераважна апавядальная (як і ў катрэнах санетаў), і толькі ў канцы другога чатырохрадкоўя зрэдку з’яўляецца новая форма – клічная ці пытальная, што надае наступным двум чатырохрадкоўям эмацыянальны дынамізм, унутраны лірычны ўздым, экспрэсію. А ці не так у санетах М.Багдановіча, Я.Купалы, Ул.Жылкі, А.Салаўя, А.Звонака ды і ў больш маладых стваральнікаў гэтай вытанчанай вершаванай формы – З.Марозава, Т.Бондар, Ю.Свіркі і інш.
Аркадзь А.Куляшоў часта ставіць рытарычныя пытанні ў апошніх чатырохрадкоўях (“Адвечны час з нябачных нам дарог...”, “Таварыш соснам, караедам вораг...”, “Датуль мне ў снах з’яўляюцца яны...” і інш.), яны дапамагаюць паэту спалучыць процілеглыя паняцці, глыбей паказаць сутнасць апісваемых з’яў і падзей. Наогул для “тэрцэтнай” часткі шаснаццацірадкоўяў характэрная павышаная эмацыянальнасць мовы, якая дасягаецца такімі сродкамі паэтычнага сінтаксісу, як рытарычныя звароты і клічнікі, што назіраецца і ў санетах.
Заключныя два чатырохрадкоўі (як і тэрцэты ў санеце) даюць драматычную развязку тэмы. І ўсё ж галоўная думка, выснова, вынік разваг паэта канцэнтруецца ці ва ўсім апошнім чатырохрадкоўі, ці ў двух апошніх яго радках. Так званы “санетны замок” больш сціслы, бо часта падаецца афарыстычна і змяшчаецца ў адным апошнім радку.
І ў адносінах метрыкі шаснаццацірадкоўе шчыльна набліжаецца да санета, бо таксама мае амаль пастаянны памер – пяцістопны ямб. А яго мастацкі свет з проціпастаўленнямі вобразаў прыроды і чалавечых пачуццяў, прыроды і цывілізацыі, жыцця і смерці, вечнага і імгненнага таксама нагадвае філасофскае багацце тэматыкі санетаў. Праўда, устойлівых фармальных адзнак у шаснаццацірадкоўях значна менш, чым у санеце, бо ў ім не вытрымліваюцца каноны рыфмоўкі для “катрэнаў” і “тэрцэтаў”, чаргаванні мужчынскай і жаночай рыфмы, тым не менш шаснаццацірадкоўі А.Куляшова, таксама як і санеты, сінтэзуюць і акумулююць высокую філасофію іх вялікасці Часу, Прасторы, Пачуцця і для дакладнай перадачы іх сэнсу ствараюць адметную рытміка-інтанацыйную кампазіцыю верша.
ЛІТАРАТУРА
1. Куляшоў А. Паміж наступным і былым. Мінск, 1995.
2. Свірка Ю. У Зоне // Полымя. 1996, № 12.
ФІЛАЛАГІЧНАСЦЬ ЯК МОЎНА-СТЫЛЁВАЯ АДМЕТНАСЦЬ ТВОРАЎ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА
М. В. Абабурка
Народны паэт Беларусі А.Куляшоў вядомы не толькі ў нашай рэспубліцы, але і далёка за яе межамі як паэт-філосаф, паэт-грамадзянін, паэт-патрыёт. Высокі паэтаў інтэлект, багаты інтэлектуалізм ягонай паэзіі, інтэлектуальнасць паэтычнага выказвання (асобнай паэтавай страфы ці нават асобнага радка) пастаянна раскрываліся на неаднаразовых Куляшоўскіх чытаннях (гл. матэріялы гэтых чытанняў, апублікаваныя ў 1986–1994 гг.). Аднак А.Куляшоў як сапраўдны, высокаадукаваны паэт-філолаг паўстаў перад намі толькі ў 1989 г., пасля выхаду ў свет кнігі "Лясному рэху праўду раскажу..." з падзагалоўкам "Літаратуразнаўчае эсэ", напісанай дачкой паэта В.А.Куляшовай [1, 11]. Анатамічная расшыфроўка шматлікіх твораў вялікага майстра беларускага літаратурна-мастацкага слова (іх гісторыі ўзнікнення, мікра- і макравобразаў, шляхоў паэтавых задум і здзяйсненняў), асцярожнае пранікненне ў творчую лабараторыю надзвычай арыгінальнага паэта, творчае пабрацімства і ўзаемадзеянне народаў і літаратур паказваюць і даказваюць чытачу, што філалагічнасць з’яўляецца адной з асноўных адметнасцей у разнастайных творах А.Куляшова, пачынаючы нават з самых ранніх і канчаючы самымі апошнімі, знойдзенымі В.А.Куляшовай у запісных кніжках паэта-бацькі. Разгадка сімвалічна-алегарычнага мастакоўскага радка, які паслужыў і служыць неардынарнай назвай кнігі-помніка, дазваляе глядзець не толькі на паэму "Варшаўскі шлях", але і на ўсе творы А.Куляшова ў іншым ракурсе.
Філалагічнасць куляшоўскіх твораў бачыцца ўжо з саміх загалоўкаў іх ("Песня перамог", "За зоры, за месік, за ветравы смех...", "Першабытны чалавек", "Балада", "Балада аб...", "Балада пра...", "Быль аб цымбалах і цымбалістах", "Слова да Аб’яднаных Нацый", "Быліна пра волата", "Да паэзіі", "Элегія", "Маналог", "Апошняя кніга", "Пра вечнае пяро", "Прыгоды цымбал", "Песня аб слаўным паходзе", "Парада сабе самому" і інш.), з эпіграфаў, да некаторых твораў ("...Мы ў барацьбе не знаем стомы", "Колас", "Хамуціус" і інш.), з памянёнага таго ці іншага пісьменніка, літаратурнага героя або твора (напрыклад, Гамер і А.Твардоўскі, Рамэа і Джульета ў паэме "Варшаўскі шлях", Рабінзон і Пятніца ў "Цунамі", Луіза і Фердынанд разам з Шыллеравай драмай у "Аманале", тамсама ж параўн. Чычыкаў адчыняе магазін, Будзе прадаваць гогалеўскія душы!, "Паднятая цаліна" ў вершы "З дзённіка брыгадзіра", Багрыцкі і Шэнье ў вершы "Надзвычайнае сяброўства" і г.д.), з мноства разнастайных цытат накшталт: Не вкусивших грешного плода и злака в рай прими и врата открой! (Антон Шандабыла), Бывайце здаровы! Жывіце багата! (У зялёнай дуброве), Дадому, госцейкі, дадому, Паелі конікі салому!.. (Грозная пушча), Спыніся, падарожны! Сваім маўчаннем ушануй мой прах. Я дома, ты яшчэ ў гасцях (Варшаўскі шлях), Изыдите вы, воины во Христе... (Крыўда) і інш.
Працытаваныя радкі пераклікаюцца сваёй вобразнасцю і сімвалічнасцю з евангельскімі тэкстамі і згаданым фрагментам са "Слова пра паход Ігаравы", з сімваламі-вобразамі В.Брусава і А.Блока, М.Багдановіча і Я.Купалы, Ю.Таўбіна і З.Астапенкі. Разам з тым радкі не плагіятарскія, а арыгінальныя, па-куляшоўску дакладныя і выразныя, вывераныя і лаканічныя, з філалагічнага пункту погладу немудрагелістыя і агульнадаступныя, як і ўся моўна-вобразная палітра сапраўднага майстра паэтычнага слова.
Вельмі шчодра карыстаўся А.Куляшоў фальклорным матэрыялам, умела ап-рацоўваў і пераапрацоўваў яго, асабліва так званыя малыя жанры: фразеалагізмы, прыказкі, прымаўкі, загадкі, праклёны, галашэнні, здравіцы і інш. Пацвердзім сказанае толькі некалькімі прыкладамі, якія, як гаворыцца, не патрабуюць каментарыяў, параўн. Колькі душ крывавая Лета праглыне Разам з гучнай славаю?.. (Далёка да акіяна), З гэтай камуны пасля заякочаш, Як галодны воўк на месік (Аманал), Абы было жаданне, знаёмства ўзнікне ўраз (Песня аб слаўным паходзе), – Дзень добры! Хто ўстае, Таму пан бог дае (Песня аб слаўным паходзе), Між небам і зямлёю Апошні раз яна Звінела пад пілою, Як пад смычком струна (Прыгоды цымбал), Сосны, елкі ў той час Галасілі ад сэрца усяго: "На каго ты пакінула нас, На каго?.." (Прыгоды цымбал). – Хата не хата, Вокнаў багата, Ёсць куды ўлезці, А выйсця – няма. Што гэта? – Нерат. – Няпраўда: турма (Грозная пушча), Сярод лесу начнога, Як загадка – дарога. Як загадка тая, Што дабра ўсім жадае, А ёй добрыя людзі Дзень і ноч топчуць грудзі (Грозная пушча), Паход… няхай жыве паход, Каторым падымаецца На бой людскі паўстаўшы род, Каторым ноч знішчаецца, Бяда перамагаецца, Зямля ўся вызваляецца, Мір людзям здабываецца... – Няхай жыве паход! (Песня аб слаўным паходзе) і г.д.
Бадай што самым асноўным паказчыкам філалагічнасці твораў А.Куляшова з’яўляецца выкарыстанне паэтам філалагічнай тэрміналогіі. Некаторыя з тэрмінаў (напрыклад, "слова") ужываюцца з усімі слоўнікавымі значэннямі і надзвычай часта (тэрмін "слова" выкарыстаны больш за сто разоў, "мова" – каля 30, "верш" і "песня" з такім значэннем – больш за 30, "паэт" – больш за 20, "паэзія" – каля 20, "радкі" са значэннем "паэзія", "мова", "твор" – каля 30 і г.д.). Некаторыя тэрміны ўтвараюць сінанімічныя рады тыпу "мова" – "гамонка" – "гаворка" – "размова" – "дыялог" – "размова" – "гутарка", "паэт" – "песняр" – "бард" – "вязень турмы (г.зн. паэзіі – М.А.)" – "Праметэй, прыкуты да пісьмовага стала" і інш. Асобныя тэрміны (як лінгвістычныя, так і літаратуразнаўчыя) выкарыстоўваюцца ў іншасказальным значэнні, таксама ж як агульнаўжывальныя словы ў пераносным сэнсе. Параўн. Ты клічнік ставіш, час! А я – пытальнік: А што, калі закон парушыць той Мой слаўны род і вынайдзе – стваральнік – Жывы бялок, што злучыцца з вадой І дзікаватым племем неўміручым Расселіцца па ўсіх мацерыках? (Сцвярджае час …), Гелена Трагедыі, старыя быццам свет: Пралог лірычны, дзеі нечаканы Канец, а там – змрочны эпілог Паўстання і блукання па народзе (Хамуціус), Рады я, калі думка чужая, Стаўшы словам жывым пад пяром, Раптам думку маю абуджае, Што, забытая, спіць пад кустом (Пастух).
Апошняе чатырохрадкоўе мае дачыненне да мастацкага перакладу, якому ўдзяляў А.Куляшоў вельмі значную ўвагу і ў якім дасягнуў небывалай вышыні. Гэта найперш шматлікія ўдалыя пераклады паэта, асабліва такіх волатаў рускай паэзіі, рускага мастацкага слова, як А.С.Пушкін і М.Ю.Лермантаў. Пра цяжкасці і набыткі сваёй перакладчыцкай справы гаварыў сам А.Куляшоў. Усе ягоныя здабыткі сталі ўзорам для іншых перакладчыкаў, а сам паэт яшчэ раз даказаў, што ён філолаг з вялікай літары. Параўнаем толькі некалькі радкоў і пераканаемся, што сапраўды гэта так. Напр.
А. С. Пушкін
Москва, как много в этом звуке
Для сердца русского слилось!
Как много в нем отозвалось!
|
Пераклад А. А. Куляшова
Масква… Як многа ў слове гэтым
Для сэрца рускага чутно!
Як многа будзіць дум яно!
|
М. Ю. Лермантаў
Выхожу один я на дорогу;
Сквозь туман кремнистый путь блестит;
Ночь тиха. Пустыня внемлет богу,
И звезда с звездою говорит. |
Пераклад А. А. Куляшова
Я адзін выходжу на дарогу;
Ноч імглой ахутала яе;
Даль прыціхла, молячыся богу,
Зорка зорцы голас падае. |
Прыведзеныя радкі яскрава паказваюць, што А.Куляшоў не толькі бліскуча ведаў абедзве мовы, але і адчуваў "дух твора", яго "гукавое афармленне", як сапраўдны лінгвіст і літаратуразнавец.
Філалагічную адметнасць творам А.Куляшова (асабліва паэмам) надаюць і творчыя перапрацоўкі створанага кімсьці раней вобразнага выказвання. Напрыклад, у паэме А.Куляшова "Перамога". Параўн. Там, дзе ад выбухаў Там малаціў Пылу заслона ўзнялася, Грозны бог з дапамогай снарадаў, Як на вялізным таку, Веючы душы ад цела Малацьба пачалася. Варожых салдатаў. Без усялякай цяжкасці вызначаем, што першавобраз працытаванага выказвання знаходзіцца ў бессмяротным "Слове пра паход Ігаравы", параўн.: На Немизъ снопы стелютъ головами, молотятъ чепи харалужными, на тоцъ животъ кладутъ, въютъ душу отъ тъла [2, 11]. Або яшчэ двойчы ў паэме "Далёка да акіяна", параўн.: З песняй крынічаньцы, што хлапец капаў. З жалем аб дзяўчыначцы. Што кахаў – не ўзяў. Успомнім, што ў Н.Гілевіча таксама выкарыстаныя такія радкі з беларускай народнай песні і нават з’явіўся ў свет зборнік паэзіі пад назвай "А дзе ж тая крынічанька" (1972). Сюды ж адносім і такога роду куляшоўскія вобразныя выказванні, як напр.: Не да твару, аднак, ваяваць мне з цяжкімі навінамі. Бо навіны – не ветракі, я не Дон-Кіхот (Дом № 24). Да іх прымыкаюць і скарыстання ўмела пушкінскі вобраз разбітага карыта (Аманал), вобраз адарванага навальніцай лістка (Сцяг брыгады) і інш.
Цікава адзначыць, што радкі Заўсёды наперад! Ніколі назад!, якія Я.Купала выкарыстаў у вершы "Заўсёды наперад" (1931), творча перапрацаваліся А.Куляшовым і далі назву паэме "Толькі ўперад і ўперад. Ні кроку назад!", зафіксаваныя Ф.Янкоўскім як афарызм [3, 106].
Аднак большасці куляшоўскіх радкоў, строф, твораў уласціва полісемія і поліфанія, паэтычнае водгулле чалавечага вопыту як ва ўсесветным маштабе, так і ў чыста родным, нацыянальным, уласнабеларускім. Яскравым прыкладам да сказанага могуць паслужыць неўміручыя радкі з паэмы “Сцяг брыгады”, якая ніколі не страціць сваёй хрэстаматыйнасці. Параўн.
Я іду каля жыта.
Пакасілі яго кулямёты,
Ўсё пакасілі,
А тупыя фашысцкія боты
Яго малацілі.
Кроў была ім дражджамі,
Палілі агнём і жалезам,
І ляжыць камянямі
Хлеб з пякарань фашысцкіх за лесам.
На дарозе ляжыць каравай,
Як на белым абрусе,
Хлеб дармовы, бяры і кусай, –
Можа з гора і укусіш.
ЛІТАРАТУРА
1. Куляшова В. Лясному рэху праўду раскажы… Мінск, 1989.
2. Слова аб палку Ігаравым. Мінск, 1952.
3. Янкоўскі Ф. Крылатыя словы і афарызмы: З беларускіх літаратурных крыніц. Мінск, 1960.
ПАЭЗІЯ ЯЎГЕНІІ ЯНІШЧЫЦ У ЗОНЕ КУЛЯШОЎСКАГА СВЯТЛА
Т. С. Нуждзіна
Вось ужо колькі часу і трывожыць, і вабіць, і чаруе паэтычнае слова Я.Янішчыц. Пра яе гаварылі многія. Пісалі прызнаныя ў паэтычным свеце, у навуковым асяроддзі аўтарытэты. І ўсё ж сапраўды, яна засталася "светлай песняй", пра якую яшчэ не напісана так, як яна таго заслугоўвае" [4, 6]. Паэзія Я.Янішчыц – гэта не толькі шчымлівая песня зямлі радзіннай, старане азёрнай, хаце матчынай або трагічная балада пра жаночы лёс. Гэта яшчэ і належна не прачытаная намі выключна цікавая кардыяграма душы Паэта, якому собіла нарадзіцца жанчынай. Бадай, з часоў А.Куляшова не было ў нашай літаратуры такога мастака, які б гэтак шчыра, кранальна ў сваёй спавядальнасці адкрываў сакрэты і таямніцы творчага пошуку. Паэтэса вядзе чытача ў асобую зону – зону святла паэтычнага слова, паэтычнага вобраза, паэтычнага радка. Менавіта ў сталую пару ў сваім лепшым зборніку "Каліна зімы" Я.Янішчыц змяшчае верш "Зона святла", з якога добра відаць, хто быў яе духоўным настаўнікам, для каго толькі свет творчасці быў найгалоўнейшым жыццём, жыццём "на катарзе любові і святла":
Зялёны шум. Дарогі палатно.
І прагне, і шукае слова – слова.
Яшчэ не спіць у Мележа акно,
Яшчэ святло не гасне ў Аркадзя Куляшова.
Вось і абазваліся ў канкрэтным лёсе, у канкрэтным шляху прарочыя словы Майстра, які не сумняваўся ў тым, што і яго мастакоўскі вопыт абавязкова будзе запатрабаваны таленавітымі наступнікамі: "Пяройдзе шлях у новы шлях, расстанне – ў новае спатканне..." [1, 47]. Шлях пакутнай і радаснай прагі радка патрабуе заўсёды асаблівых высілкаў. Святло высокай – да самага апошняга – самааддачы Паэзіі, Творчасці і ў І.Мележа, і ў А.Куляшова не толькі ўражвае чулую душу Я.Янішчыц, але і нараджае суладнасць дум і парыванняў.
Ды ў час, калі шукае слова – слова,
Знябыўшы тлусты тлум і мітусню,
Агеньчык цыгарэты Куляшова
І журавіны Мележа – прысню [5, 35].
Цікава, што і слынны А.Куляшоў, і маладая, але ўжо добра паспытаўшая паэтычнага хлеба, Я.Янішчыц прымушаюць на момант зніякавець ад таго драматызму, якім напоўнены іх прызнанні пра характар дачыненняў з музай, паэзіяй, творчасцю. Так і кідаецца ў вочы агульнае: сапраўдны паэт запрыгонены талентам, ён яго шчаслівы і пакутны заложнік. У А.Куляшова стасункі гэтыя выяўлены рэзка, з мужчынскай праматой і дакладнасцю: "Я – вязень твой, а ты – мая турма". Летуценнай дзяўчынцы з верша Я.Янішчыц "хочацца ў паэты, бы ў катаржанкі". 3 вышыні ўзросту і творчага вопыту паэтэса (такая, дарэчы, і назва твора) перасцерагае не столькі сябе, колькі іншых, наступных, сённяшніх, якія могуць стаць абранніцамі таленту: "Дзяўчынцы хочацца ў паэты... О дай апомніцца ёй, лёс!” [5, 84].
Вядома, жыць кожную хвіліну "на катарзе любові і святла" – вялікае выпрабаванне, пакута. На мяжы адчаю, на мяжы душэўнага зрыву. Нездарма былы франтавік А.Куляшоў, пераадольваючы немату слова, творчую дэпрэсію, не мае сілы стрымаць свой боль. Вырываецца споведзь-скарга паэта:
Запал прапаў – я сэрцам разумею,
Яго мне не пазычаць лекары.
Я вар’яцею, трацячы надзею
І не чакаю лепш пары [1, 77].
Некалі У.Някляеў у сваіх дужа балючых успамінах – прайшло ж усяго некалькі месяцаў пасля непапраўнай трагедыі – выказаў такую згадку: "Я не думаю нават, што ёй шчасна жылося, хораша пачувалася ў паэзіі. Бо яна была абраным, сапраўдным паэтам. Гэта староннім і выпадковым дазваляе Паэзія балбатаць пра творчыя радасці. А абраннікаў сваіх раўнуе і мучае. 3 дня ў дзень, з ночы ў ноч. Да безвыходнасці..." [3, 28]. Сапраўды, калі вызваліцца з-пад уладнай магіі дасканаласці паэтычнага вобраза Янішчыц, чароўнай празрыстасці, лёгкасці і натуральнасці мелодыі радка, тады на поўную моц адчуеш, як нялёгка давалася ёй гэтая паэтычная свабода, палёт душы, палёт мастакоўскай фантазіі. Здзіўляе, як рана адчула яна і зразумела ўладу, сілу слова, неабходнасць пошуку яго першароднай свежасці і народнай глыбіннасці. Адчуванне таго, што ўсё ад слова – вобраз, радок, малюнак, а потым верш і будучыя кнігі – узнікае на пачатку творчага шляху. Цікава, што якраз тады, у пару маладой летуценнасці і бясхмарнасці юнацтва, зразумее яна і тое, што толькі праз боль спасціжэння таямніцы слова магчыма радасць адкрыцця свету і сцвярджэння таленту: "Боль перасіліў немату, І яркіх фарбаў мне не шкода".
Пра пошук слова, з якога тчэцца палатно паэзіі, гаворыць Я.Янішчыц часта і па-рознаму, з надзеяй, захапленнем, удзячнасцю, а часам і са скрухаю, тугою, роспаччу. Спектр пачуццяў у такім разе вельмі разнастайны. Так, у вершы "Я семнаццаці год" мы чуем радаснае ўсведамленне сваёй улады над словам, нездарма так разгонна, шырока гучыць на розныя лады паўтораны эпітэт "сенакосная". Сенакосная глуш, сенакосная ціш, сенакоснае слова. Слова тут гнутка, слухмяна, духмяным кладзецца ў радок, як мурожныя травы ў пракос. Пры ўсім заўважаецца і творчая патрабавальнасць да сябе, бо самае запаветнае слова, упэўнены аўтар верша, засталося яшчэ не прамоўленым: не выспеў яго час: "Сенакоснае слова яшчэ засталося пры мне". Трошкі пазней знаходзім новае прызнанне пра складанасць яе стасункаў з паэтычным словам:
Паўстану я ў святле нязменных мар
Дзяўчынкай той, якой вядома слова
І невядомы ўвесь яго цяжар [5, 71].
Падобных прызнанняў у А.Куляшова, бадай, не знойдзем. Нават у "Новай кнізе" ці "Варшаўскім шляху" – творах, дзе вобраз Паэта, Творцы найбольш выразна і змястоўна выяўлены мастаком. I, відаць, не таму, што ў слове А.Куляшову пачувалася значна лягчэй. Тут іншае. У Я.Янішчыц гэта своеасаблівыя ўцёкі ў слова, у вобразатворчасць ад жыццёвай драмы, ад сляпой варожасці сённяшняга свету, у якім засілле "ўедлівага быту", "пазёрства, двухсэнсоўнасць, каламуць..." На гэтым жыццёвым узроўні яна ведае цану многаму. І хіжым словам подласці і здрады таксама. Толькі ў такім выпадку само слова віны не мае. Не слова траціць сябе, а той, хто ўмее ўдарыць словам нечакана з-за вугла: "не-не ды вострым слоўкам упякуць!" Нібы між іншым сказана, не завастраючы асаблівай увагі па спазнаным болю. Да месца прыдалося гэтае "слоўкам". У спалучэнні з дзеясловам "упякуць" выдатна выяўлена дробязнасць і нікчэмнасць свету бездухоўнасці і сытай насмешкі.
Паэтычнае слова Я.Янішчыц цёплае і светлае. Ім немагчыма наталіцца. Яно ніколі не будзе прыядацца, як, скажам, ніколі беларусу не прыядаецца наш жытні хлеб. І сакрэт выдае сама пісьменніца. З аднаго боку, яе слова ўбірае фарбы і гукі, сілу і прыгажосць палескай зямлі – "... з лёну і жыта я словы складаю", з другога – сагрэты трапяткой душой таленту:
Дакрануся да слова – і ток
Пройдзе целам, і гукі ўзарвуцца [5, 301].
Такое ўражанне, што ў паэзіі Я.Янішчыц само слова валадарыць, а пісьменнік ўсяго толькі пры ім. Нездарма сказана ёю пра незвычайную прыцягальнасць словам: "слова шукае слова", "слова словам апячэ", "смяецца слова і рыдае", "сумуе слова", "узгарае слова" і інш. У выніку і само слова становіцца жывым, дзеючым персанажам, вобразам. Побач з іншымі. Такімі, напрыклад, як вецер, трава, дарога, птушка, бура, гром, святло, крыло... Слова да слова – і нараджаецца паэтычны радок, які таксама нясе ўсе адзнакі мастацкага вобраза і займае ў сістэме лірычных вобразаў паўнапраўнае месца. Размова ідзе менавіта пра вобраз, а не літаратуразнаўчае паняцце або тэрмін. Паэтычны радок Я.Янішчыц, як і чалавек, жывы і розны. Са сваім норавам і характарам, сваім рытмам, інтанацыяй. Адсюль і безліч мастацкіх азначэнняў да гэтага вобраза.
Між іншым, ёсць нават цэлыя творы-прызнанні пра тое, як нараджаецца паэтычны цуд – радок. Самыя інтымныя моманты творчага стану адкрывае верш "Як прыходзяць радкі". Не графаманскія, не лозунгава-заказныя, а тыя, што прараслі "праз беды, страх і бальшакі". Аказваецца, самыя пранікнёныя, шчырыя радкі, радкі найвышэйшай мастацкай пробы, узнікаюць як мага далей ад жыццёвых звад і мітусні, ад сытай утульнасці і турботнай рупнасці штодзённай. "Халоднай ноччу, ценнай, непрагляднай, – прызнаецца паэтэса, – самой пяшчотай цепляцца радкі". Толькі праз асабісты боль, жыццёвую драму, пераадоленне сябе мастак здольны чужы боль наблізіць да свайго, загаварыць даверліва, праўдзіва, па-мастацку зграбна, з натуральнай арганічнасцю. І толькі тады "калінавым і жытнім спелым шляхам // Самой прыродай слаліся радкі" [5, 383]. Варта нагадаць, што вершаў, у якіх роздум над складанымі праблемамі часу Я.Янішчыц ставіць упоравень з праблемамі творчасці, на старонках яе паэтычных кніг сустрэнеш нямала – "Верш на верш", "Роздум над недасяжным словам", "Еду ў госці да бабулі", "Паэт", "Масква-Парыж-Маякоўскі", "Пра Галгофу", "Метафара", "Акно ў дождж". Называць яшчэ можна бясконца. Відаць, жыць творчасцю, гаварыць пра яе, пакутваць ёю для Янішчыц гэтак жа натуральна і патрэбна, як думаць, скажам, пра сына, яго будучыню, яго чалавечы лёс.
Прачытанне лірыкі Я.Янішчыц у кантэксце мастацкіх абагульненняў А.Куляшова адносна такой спецыфічнай сферы, як таямніцы паэтычнага самавыяўлення, дазваляе ўбачыць пры пэўных супадзеннях поглядаў на праблему і шмат адрознага. У многім творчасць Я.Янішчыц – гэта мастацкае выяўленне з гранічнай адкрытасцю і жаночай шчырасцю паэтычных сакрэтаў, што з такой навуковай дакладнасцю – на ўзроўні матэматычных формул – выкладзены А.Куляшовым у яго строгіх, лаканічна-афарыстычных радках. Так, у вершы "Мая Бесядзь" ім дакладна акрэслена ступень залежнасці мастака ад патрэбы тварыць: "сэрца абпалена прагай радка". Сказана як цвяроза ўсвядомленая рэальнасць, якую павінен прызнаць чытач, а затым і пазнаваць у далейшых творах па-за радкамі. У Янішчыц гэтую прагу адчуваеш душой, сэрцам, нервам кожным, ловіш на слых, ухопліваеш абвостраным зрокам у самых нечаканых паваротах думкі, пачуцця, лічы, у кожным вершы. Ловіш тады, калі гаворка ідзе, здаецца, пра справы, клопаты зусім далёкія ад праблем творчага натхнення ці законаў паэтычнага рытму, мелодыі, інтанацыі ці магіі вобраза. Да прыкладу можна згадаць хоць бы нечаканую канцоўку верша "Еду ў госці да бабулі". Ад радасці сустрэчы з роднасцю, прывабнасцю, хараством вясковага свету адбываецца асабліва рэзкі на фоне шчаслівай узрушанасці паварот да сапраўднага драматызму: "Ды кукую, як сялянка, над раллёй чарнавіка".
Куляшоўскі герой-паэт, бывае, марыць услых пра яшчэ ненароджаныя кнігі, разважае пра тое, якім ім быць, каб вытрымаць выпрабаванне часам і быць духоўным набыткам чытача самых розных пакаленняў. Сумуе па іх, як па дзецях, што могуць і не з'явіцца ў гэты свет. Часцей разважае пра якасць зробленага, у той час як для Янішчыц вартасць мае толькі сам працэс творчасці. Лірыка А.Куляшова – гэта пастаянны клопат мастака пра грамадзянскую змястоўнасць і актыўнасць паэтычнага радка, пра ролю творчага натхнення, пра характар дачыненняў творцы са славай. Пра гэта, бадай, уся творчасць А.Куляшова 60–70-х гг. – "Новая кніга", "Маналог", "Хуткасць", "Запісная кніжка", "Варшаўскі шлях" і інш. У Янішчыц іншыя клопаты. Дарэчы, пра славу. Яна прыйшла да паэтэсы вельмі рана. Але ні тады, у юнацтве, ні потым, ужо ў сталым узросце, хмель славы не затлуміў ёй галавы. Поўнае ігнараванне. Нават ў самыя шчасныя хвіліны прызнання яна шукае толькі роднасці з найлепшым светам – роднай зямлёй, для яе і пра яе ўсе песні той дзяўчынкі з-пад Ясельды-ракі. І ўсе маральныя і мастацкія прынцыпы таксама адсюль: "Не шукаю гаманлівай славы І вучуся сціпласці ў кабет" [5, 28]. А слава была. І не абы-якая! Але ёй не замінала, бо хораша было не тады, калі спявалі хвалу, а калі сама заходзілася і знаходзілася ў песні. Ёй турботна і клопатна было па іншай прычыне: не паспявае – так і не паспела! – усё вартае яе ўжо высакоснага слова "пакласці" ў свае мройныя песні-вершы. Тая непатольная прага радка, што паліла куляшоўскага героя ў вершы "Мая Бесядзь", для Я.Янішчыц стала шчаслівай мукай і патрэбай гаварыць пра гэта заўсёды. Адолець энергію святла, энергію апалага лістка, энергію радка стала сэнсам яе творчага быцця. "Набытак шчасця мой бясспрэчны: пяро і чысты аркуш дня", – прызнаецца аднойчы паэтэса. А кожны дзень запісваўся радкамі, увасабляўся ў вобразах. Не адзін раз у творчым парыве, апантанасці захоплена будзе здзіўляцца сваёй здольнасці схапіць, адчуць прыроду жыцця, адліць у вобраз-карціну:
Які зайздросны свет паэта –
З нябачных промняў вобраз ткаць,
І заміраць на схіле лета,
І ў вольным слове ўваскрасаць! [5, 396]
І вобраз сапраўды ўзнікае, здаецца, з чагосьці такога няўлоўнага, што можа адчуць і ўвасобіць ў мастацкую рэальнасць толькі чуйная душа. Як вось тут, напрыклад:
Я ўжо адчайна праганяю стому,
З дажджу сляпога вобраз твой ляплю [5, 237].
Нават воблік самой лірычнай гераіні ў яе рэальнай акрэсленасці (паходка, жэст, знешняе аблічча) ствараецца па законах паэтычнай вобразатворчасці:
У паэтэс лірычнае адзенне,
Яно ў радках заранак і аблог [5, 186].
Тут не толькі адзнака выключнай адухоўленасці, чысціні і свежасці, але і выяўленне такога характэрнага для Янішчыц быцця на мяжы магчымага, на мяжы гранічнага. Нездарма лад яе жыцця і творчасці заключаны ў дзвюх формах быцця: паміж і над: "Адзін прамень – зямлёй і небам між: Адзін прамень! Яго шукаюць рукі Аблокамі і кручаю паміж" [5, 386]. Прыгадваецца да месца і такое, напрыклад:
Я так над пакутай шчырую
І так над свабодай лячу,
Як быццам адолець сырую
І мёртвую глебу хачу! [5, 233].
Такому адчуванню і культуры вобразнага бачання навучыцца немагчыма. Гэта можа толькі перадацца ў спадчыну, як лёс, як доля, на генетычным узроўні. І як тут не прыгадаць і вядомае прызнанне Я.Янішчыц (“не я, мама мая паэтэса”), і мяцежны дух прадзеда Фёдара, які знаўся з таямніцамі паэтычнай творчасці ("Прадзед Фёдар, конь і паэзія"), і музычныя здольнасці бацькі ("Бацькава музыка"). Усё так шчодра аддала прырода ёй адной: і слых, і зрок, і чуйную душу. Талент Я.Янішчыц глыбока лірычны. Вось і дамінуе над знешнім тое, што называецца душой, станам, пачуццём. Знешняе – нейкія дэталі быту, умовы жыцця, абрысы твару, пастава, аблічча – падаюцца падкрэслена скупа, як не дужа істотнае ў яе паэтычным свеце:
Маё аблічча – толькі форма,
Адлітая для струн душы [5, 265].
Словы, вобразы, гукі, мелодыі-ноты так перапаўняюць душу паэтэсы, што творы пішуцца ўсюды. Можна нават скласці дзённік-хроніку, у якім адбіўся б час, месца, умовы напісання тых альбо іншых вершаў. Аўтар не робіць з гэтага ніякай тайны, даверліва паведамляючы чытачам і будучым патэнцыяльным даследчыкам цікавую інфармацыю: "Вячэрнія радкі", "Ноччу", "Па дарозе ў Дастоева", "У 300 кіламетрах ад Мінска (Гарэзны верш)", "Як прыходзяць радкі", "Верш, напісаны ў цырульні" і інш. Самы плённы час для творчасці ў Я.Янішчыц начны. Ёсць нават пэўнае тлумачэнне таго, калі і чаму лепш працуецца паэту. Менавіта ноччу вастрэй чуваць усё: і цішыня, і боль, і гук, і мелодыя. Разам з тым гэта і максімальная канцэнтрацыя ўвагі, дум, пачуццяў на адным. Час, калі, па вобразнаму вызначэнню самой Янішчыц, "незацуглянай паэзіі конь" адольвае ўсе перашкоды, мае сваю пэўную акрэсленасць – "паміж ранішняю зоркай і вячэрнаю зарой". І тое, што для другіх пакута (бессань, нервовы зрыў), тут, у краіне паэзіі, бачыцца інакш:
Мілая, то лёс мяне сурочыў,
Каб заўсёды зорнаю была.
І калі пяю глыбокай ноччу –
Гэта ад высокага святла [5, 327].
Гэтыя начныя – аж да зорнага світанку – гадзіны, вядома, не толькі шчасныя пошукам слова, яго наталеннем, але яшчэ і патрэба душы зноў і зноў вяртацца да пражытага і перажытага. Тады адкрываецца і адваротны бок праблемы: звышнапружанне ўсіх сіл. І пра гэта сказана без скрухі, як пра непазбежнае: "знаю працу катаржнай начы". Бывае, цяжка песня тчэцца, рыфма рвецца часта на шматкі. Цяжка і таму, што даводзіцца вярэдзіць зноў душу, якой няма адхлання ад жыццёвых стрэсаў-ран. Па сутнасці, усе драмы і канфлікты, трывогі, напасці і боль на адзіноце, у начы, пражываюцца па-новаму, але не менш балюча і востра, чым было тое ўдзень. А можа і глыбей! Нават страшна ўявіць увесь цяжар душэўных і творчых пакут, калі гучыць такое, напрыклад: "Бяссонны год, як лён, перабіраю". Пасля прачытання ўсяго таго, што засталося па-за кадрам, што стала біяграфіяй лірычнай гераіні, з поўным разуменнем прымаецца і пажыццёвая наканаванасць – талент-крыж, – якая выпадае сапраўднаму мастаку: "... Мае вярыгі – будучыя кнігі // Я думаю пра вас, як пра людзей". Дзённае жыццё паэтэсы, як бачым, доўжыцца двайным святлом, двайным болем, двайным напружаннем. Доўжыцца, пакуль не перальецца ў новыя старонкі свайго і ўжо і не свайго жыцця. Менавіта гэтым можна вытлумачыць і такі незвычайны ў сваёй супярэчнасці зварот да самой сябе: "кажу сабе такой старой і юнай". Дарэчы, яшчэ на самым пачатку 60-х А.Куляшоў напісаў свой вершаваны трактат "Ёсць у паэта свой аблог цалінны", дзе між іншых эстэтычна-творчых меркаванняў выказана згадка пра абавязковую наяўнасць у творцы "сэрца маладога, палкага, жывога пачуцця". Такому майстру ніяк не адмовіш у багацці эмацыянальнай рэакцыі на свет, хоць ёсць падставы гаварыць і пра пэўную (мужчынскую!) стрыманасць эмоцый. Паэзія ж Я.Янішчыц – гэта да немагчымага таленавіта напісаная кніга жыцця Паэта, яго сэрца. Прачытаць гэтую кнігу – значыць зразумець, што азначае метафара "пісаць сэрцам". Жыццё паэта – заўсёдная загадка і для чытача, і для прафесійных даследчыкаў. Відавочна, і сама Я.Янішчыц неаднойчы чула пытанні, якія краналіся самых патаемых, вельмі індывідуальных асаблівасцей яе творчага жыцця. З уласцівай яе паэзіі афарыстычнасцю дае адказ:
Жыццё паэта? Вось яно:
Непастаяннае, як хваля! [5, 355].
Свет яе кніг, як і само жыццё, зменлівы, рухомы, жорсткі, балючы, радасны, адкрыты, неспазнаны, нават нелагічны, супярэчлівы. Яе кнігі – гэта анатомія пачуццяў Творцы ў хвіліны пошуку. Але ўвесь сакрэт мастакоўскай індывідуальнасці Я.Янішчыц якраз у тым і заключаецца, што яна пастаянна, лічы, кожнае імгненне знаходзіцца ў настроі эмацыянальна-творчай нечаканасці. Яе творчае жыццё – гэта з дня ў дзень імкненне разгадаць паэзіі сакрэт:
Так, ёсць паэзіі сакрэт
І ў лёсе асабістым:
Паэт з’яўляецца на свет,
Як ластаўка, як выстрал [5, 194].
І кожны дзень, пражыты ёю, быў набліжэннем да разгадкі. Калі ж удавалася ўразумець, што "схоплена", адчута нейкая часцінка той вялікай таямніцы, спазнаным пачуццём дзялілася з усімі:
Калі ў душы ад сэрца цесна,
То нараджаюцца радкі [5, 144].
І перад гэтай таямніцай адчування песні, яе нараджэння нельга ашчаджаць, аберагаць сваё сэрца, утойваць тэмпературны рэжым творчасці:
Знаю паэта нялёгкую долю:
Выплеснуць сэрца сваё напаказ [5, 380].
Дык чаму ж нацятаю струною
Не рыдае сэрца, а пяе? [5, 379].
Сэрца паэта не мае права на спачын. Яно жыве адкрытым свету, адкрытым людзям і радкам. Кожны ўдар яго – своеасаблівая сувязь з жыццём, з чытачом.
Чытаем Я.Янішчыц і здзіўленню няма канца, калі бачыш, кожнай жылкай адчуваеш тую роднасць душ, якая лучыць яе творчасць з паэзіяй А.Куляшова. Блізкія не толькі апантанасцю творчасці. Роднасць і ў тым, што спяшаліся тварыць, абганяючы час, абганяючы ўзрост. Спяшаліся паўстаць над хуткаплыннасцю жыцця сваім радком. Іх шчыраванне над радком такое ж рупнае, як у сялянкі на жніве, як на ніве ў аратая. Імкненне А.Куляшова адкрыць чытачу абсягі сваёй жыццёвай філасофіі і складаныя аспекты канцэпцыі мастацкага ўвасаблення свету запатрабавалі адпаведных пошукаў у сферы жанрава-стылёвых і вобразных рашэнняў: спалучэння традыцыйна-сялянскай вобразнасці з абстрактна-навуковымі паняццямі, тэрміналогіяй:
Я – акіяна жытняга калоссе:
Мільёны лёсаў змешчаны ў маім,
Яшчэ да дна не вычарпаным, лёсе [1, 14].
У Я.Янішчыц тыя ж і сноп, і плуг, і ніва, і ралля, але маюць зусім інакшы змест, мастацкае, сэнсава-эмацыянальнае напаўненне. Яе паэзія толькі тады набывае голас, песенны напеў, калі сілкуецца блізкасцю да роднага вясковага свету. Гэты свет для яе – эталон шчырасці і натуральнасці, маральнасці і дабрыні, арган паэзіі. Пастаяннае адчуванне зямлі сваёй – "на парог радзімы павярнуся" – дыктуе патрэбу тварыць. Зямля, радзіма, мама – яе малітва і маленне, ад іх яе духоўныя ўстоі, дзякуючы ім душа набывае голас:
Якая ўсё-ткі асалода
Пісаць, прыпаўшы да зямлі! [5,163].
У адным са сваіх вершаў Я.Янішчыц сказала: "Я – сугучча былін. І разлад закаханай бяссоннай пагоні". І сугучча паэтычных лёсаў многіх літаратурных папярэднікаў – таксама. Паэзія А.Куляшова і лірыка Я.Янішчыц свецяць двайным адлюстраваннем: уласны творчы вопыт, памножаны на святло жыццёвых лёсаў духоўна блізкіх ім паэтаў, мастакоў, біяграфія якіх працята трагізмам часу, творчасці, абставін. У А.Куляшова, якога сярод іншых паэтэса назаве сваім "старэйшым", душа і сумленне распяты балючай памяццю пра З.Астапенку, Ю.Таўбіна, А.Твардоўскага. У Янішчыц гэты спіс больш разнастайны. Ад далёкай і трывожнай Эн Сэкстан да трагічнай Песні нашай эпохі Ганны Герман, ад зорнага крыжа Мацея Бурачка да балеснага лёсу Я.Купалы, у які ўпляліся шыпы і ружы. Яе і тут прыцягвае загадка сцвярджэння таленту насуперак законам часу, логіцы абставін, дыктату догмаў, захапляе працэс самарэалізацыі творцы аж да фізічнага самазнішчэння творчасцю:
Не ў самагубстве сілы соль,
Хоць ёсць тут знак пратэста... [5, 194].
Балючая паэтава душа
А ці сама сабе шукае кулі? [5, 180].
Паэтаў акрыляе страта,
І загартоўвае – яна! [5, 176].
Куляшоўскія радкі пра паэзію і канкрэтных носьбітаў вялікага прыроднага таленту – гэта не толькі захапленне ўнікальнасцю асобы мастака ці маштабам здзейсненага ім, але і споведзь, прызнанне віны (сваёй і многіх-многіх) і пакаянне перад тымі, хто згарэў на агні паэзіі і ўласнага сумлення. Пра тое і "Маналог", і "Варшаўскі шлях". Там, дзе ў А.Куляшова сцвярджэнне дыктату, уладнай сілы Паэзіі над чалавечым лёсам Творцы, у Я.Янішчыц бачым настойлівае імкненне зразумець, калі, чаму і як наступае "катастрофа сэрца" паэтычнага. Ёсць дакладнае адчуванне вышыні чужога лёсу і вызначэнне той мяжы болю, па-за якой жыццё ўжо проста немагчыма. І прадчуванне асабістай трагічнай запраграмаванасці таксама: талент патрабуе выключна высокай цаны. Як вынашанае, заканамернае і непазбежнае прагучаць яе наступныя радкі:
Ды ведаю – на песні захліпнуся
І знаю: долі мне не абхітрыць [5, 246].
Разважаючы над тыпалагічнай блізкасцю абодвух мастакоў у разуменні і адчуванні сілы паэзіі, яе ўздзеяння на душу і лёс Творцы, зазначым, што Я.Янішчыц, вядома ж, адштурхоўвалася ад вопыту старэйшых, называючы сябе падлескам у лесе сапраўднай паэзіі:
Няхай і млосць, і злосць
У твар, як вецер рэзкі
Але пакуль вы ёсць –
Шумяць падлескі [5, 205].
Тут, як бачым, нават на ўзроўні вобразнасці ўспрыняты А.Куляшоў. Прыгадаем для супастаўлення пачатак яго дыялога з Варшаўскім шляхам, каб адчуць выразней гэтую сувязь.
І яшчэ пра адзін момант дачыненняў лірыкі Я.Янішчыц са святлом куляшоўскай паэзіі варта нагадаць. Абодвух паэтаў вызначала высокая патрабавальнасць да здзейсненага ў слове, вобразе. Аднак для А.Куляшова вышэйшы суд і суддзя – наступны час, які адчуваўся паэтам ва ўсёй рухомасці, скандэнсаванасці, бясконцасці. Я.Янішчыц важна было здзейсніцца найперш перад сваім праўдзівым, чуйным і таленавітым светам: перад маці, вяскоўцамі, прыродай, якая не ведае фальшу. Праз усю творчасць пранясе яна асцярогу і нават страх перад такім судом, такою крытыкай:
А вершы баюся чытаць, каб мяне
На глухой не злавіла ноце
Мама – мая паэтэса [5, 80].
Таму і с |