БЕЛАРУСКАЯ ІНТЭРНЭТ— БІБЛІЯТЭКА

КАМУНІКАТ... | Часопісы... | Кнігі... | Партнэры... | Гасьцёўня... | Форум...

стары сайт


Падпішыся на абнаўленьні КАМУНІКАТУ

Польскі аўкцыён [Allegro.pl - największy serwis aukcyjny w Polsce]
Заходзь!!!
 

    КНІГІ
    Гісторыя
    Літаратура
    Пераклады
    Мова
    Крытыка
    Рэлігія
    Палітыка
    Грамадзтва

 ЧАСОПІСЫ
  •  Akcent
     
Białoruski

  •  АRCHE
  •  Białoruskie
     Zeszyty
     Historyczne

  •  БГА
  •  Беларус
  •  Белорусский
      Сборник

  •  Бельскі

      Гостінэць

  •  Гістарычны
      Альманах

  •  Год Беларускі
  •  Запісы БІНіМ
  •  Зямля N
  •  Inform-Банк
  •  Калосьсе
  •  КАМУНІКАТ
  •  КРАЙ-KRAJ
  •  Ніва
  •  Паміж
  •  pARTisan

  •  Правінцыя
  •  Спадчына
  •  Тэрмапілы
  •  Terra Alba
  •  Terra Historica
  •  Філяматы

  •  Фрагмэнты
  •  Шуфляда
  •  Czasopis

 

Нашыя сябры

Тыднёвік Беларусаў у Польшчы НІВА SETPro://DTP=Designing+Typesetting+Programming/ Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Belarusan Newspaper in Free World БАПЦ Васіль Быкаў Belarus-NATO Беларуская Палічка ЗБС БАЦЬКАЎШЧЫНА Партыя БНФ Вокаwww.bialorus.pl ПАГОНЯ BrestOnline Вiльня ЗУБР Асамблея NGO Супольнасьць Дранiкi Хартыя ВЯСНА Гаспадар Курс беларускае мовы Правапіс Беларуская мова ў Інтэрнэт ArfaBel Беларусы ў Ізраілі Дзіма Завадзкі Беларусы ў Аўстраліі Ліра Вольны Край ZBM

 

 

ПУБЛІКАЦЫІ МАГІЛЁЎСКАГА ТАВАРЫСТВА БРАМА НА СТАРОНКАХ КАМУНІКАТУ

 
Аляксей Ненадавец, Чорт у легендах і паданнях беларусаў 

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Аналіз шматлікіх вуснапаэтычных твораў беларускага фальклору, у якіх сустракаецца архетып чорта (нячысціка), параўнанне іх з прыкладамі з міфалогій іншых народаў свету, крытычная ацэнка папярэдніх публікацый і даследаванняў далі падставы для наступных абагульненняў.

Вобраз нячысціка вызначаецца ў беларускай народнай міфалогіі незвычайнай заблытанасцю, спалучэннем язычніцкіх і хрысціянскіх уласцівасцей, якія даволі часта напластоўваліся адна на другую, цалкам нават не падмяняючы, а толькі адсоўваючы на задні план больш раннія ўяўленні, таму і атрымліваецца, што аднаўляць першасную аснову надзвычай цяжка, калі сказаць больш дакладна, – амаль немагчыма. Такую своеасаблівую рэканструкцыю можна рабіць толькі абапіраючыся на прыклады з міфалогій суседніх народаў, – гэта ж таксама немалаважны фактар, бо калі браць і параўноўваць прыклады з вуснапаэтычнай спадчыны, якія не межавалі з землямі старадаўняй Беларусі, то вынік будзе мала чым пацвярджаць прапанаваныя намі варыянты ці высновы адносна паходжання нячысціка, яго асноўных рыс і функцый, узаемасувязей з іншымі дэманалагічнымі істотамі іншых народаў, якія па сваіх характэрных уласцівасцях адпавядалі чорту і г.д. Цяжкасць заключаецца ў тым, што мы не маем магчымасці, не можам сказаць, як жа было ўсё напачатку, і на якіх пазіцыях знаходзіўся першавобраз чорта на першапачатковым этапе стварэння Сусвету, у тым ліку і паводле народных легендаў і паданняў, біблейскіх міфаў. Справа ў тым, што, напрыклад, у вуснапаэтычнай творчасці да нас амаль не дайшлі легенды аб стварэнні Сусвету, якія б датычыліся эпохі, няхай бы сабе, позняга язычніцтва, бо пра ранняе нават і гаворку не даводзіцца весці. Што датычыць хрысціянскай міфалогіі, то тут усё тлумачылася ў адным накірунку: чорт (нячысцік) – прамое параджэнне Д’ябла, Беса, Люцыфера (Люцыпара), Сатаны (дарэчы, яны таксама ж уяўляліся нячысцікамі, а адрозніваліся ад іх толькі тым, што займалі галоўнае, вядучае становішча). У выніку мы вымушаны канстатаваць даволі незайздросны факт: парэшткі язычніцкіх міфаў, якія ў нечым маглі дапамагчы нам праліць святло на таямнічы воблік нячысціка, былі проста “прыстасаваны” да новай рэлігіі, і таму нясуць у сабе інфармацыю аб хрысціянскім тлумачэнні нячыстай сілы – нячысціка і не болей таго.

Распачаўшы аналіз з эпохі ранняга язычніцтва, мы вымушаны былі дзейнічаць шляхам параўнальнага метаду і знаходзіць на самым пачатку не канкрэтны персанаж ці вобраз, які ўвасабляўся з усім благім і дрэнным, а сілу, бо менавіта сіла, якая здавалася ў многім стыхійнаю, а па першым часе, відаць, і не аддзялялася нават ад прыроднай стыхіі, была такой усемагутна-разбуральнай, што старадаўні чалавек, мабыць, баяўся нават паспрабаваць асэнсоўваць тое, што вырабляла, здзяйсняла гэтая магічна-таямнічая сіла не толькі ў лёсе асобна ўзятага чалавека, у яго родзе-племені, але і ў прыродзе, у Сусвеце ў цэлым. Ніхто не можа дакладна і адназначна сцвярджаць, колькі ж стагоддзяў прайшло з часу згадвання той нячыстай сілы. Бясспрэчна адно, што калі далёкі-далёкі першапродак чалавека адчуў, зразумеў, як на яго ўздзейнічаюць, а больш правільна, відаць будзе казаць, калі жыллё ягонае пачало залежыць ад сіл прыроды, стыхіі, то прыкладна ў той час ён і пачаў іх падзяляць на добрых і злых. Злая яшчэ і ўвасаблялася нячыстаю, бо ад яе ніколі і нічога добрага нельга было чакаць, яна толькі рабіла шкоду, а даўней (не рэдка!) пазбаўляла жыцця. Страх за жыццё і выклікаў (найперш) веру ў нячыстую, можна сказаць па-іншаму, – не растлумачальную, а таму такую таямніча-магічную сілу.

Канкрэтызацыя дэманалагічнага персанажа, звязанага з нячыстай сілай ці яе прамога ўвасаблення, пачалася хутчэй за ўсё ў перыяд позняга ці, як яго акрэсліваюць даследчыкі, развітага язычніцтва. Недзе там чорт (нячысцік) стаў набываць у народнай свядомасці свае асноўныя рысы-атрыбуты, якія захоўвае і да нашага часу (хвост, рогі, валасатае тулава). Сутыкненне напрыканцы першага тысячагоддзя нашай эры язычніцтва і хрысціянства прывяло да таго, што ўсе міфалагічна-дэманалагічныя персанажы, якія адносіліся да старой веры, атрымалі ў хрысціянстве рэзка адмоўную ацэнку. Болей таго, нашым прашчурам уводзілі ў вусны, што ўсё ранейшае – благое, пачварнае, агіднае. Такімі іх малявалі царкоўнікі, такімі прымушалі ўспрымаць і людзей. За стагоддзі, якія прайшлі з часу такога першага сутыкнення, многае змянілася, але чорт трывала заняў сваё месца ў вуснапаэтычнай творчасці беларусаў. Вядома ж, з прыняццем хрысціянства, з імклівым распаўсюджваннем яго па спрадвечных землях славянаў, нячысціку адводзілі месца ў не надта зайздросных абшарах: закінутых будынках, у тых, якія не пастаянна выкарыстоўваліся, а найбольш – у балотах. За апошняе стагоддзе ў выніку імклівага росту сродкаў масавай інфармацыі, росту свядомасці людзей чорт застаўся жыць у вуснапаэтычных творах ды ў памяці найбольш сталых жыхароў.


Публікуецца на сайце з ласкавай згоды Магілёўскага Таварыства БРАМА

кантакт: epostbox@tut.by

УВЕРХ


   Dzied Talasz

Беларуская Інтэрнэт- Бібліятэка КАМУНІКАТ
kamunikat@poczta.onet.pl
Інфармацыйная падтрымка - Беларуская Рэдакцыя Радыё Палёнія